• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Эўропа, і тут я пагаджаюся зь ёй, мяркуе так: беларускім людзям трэба гаварыць сёньня пра дэфіцыт дэмакратыі, пра тое, што яны ня могуць сёньня рэалізаваць свае грамадзянскія правы, пра тое, што Беларусь ізаляваная эканамічна, і па віне ўраду Лукашэнкі мы жывем значна бядней, чым маглі б, і што мы ня можам карыстацца шэрагам праграмаў Эўразьвязу, якімі маглі б карыстацца, нават не зьяўляючыся сябрамі Эўразьвязу. Проста Статкевіч неадэкватна рэагуе на сытуацыю, што мае месца ў Эўропе, і гэта пагаршае адносіны паміж беларускай апазыцыяй і тымі структурамі ў Эўразьвязе, на актывізацыю якіх мы разьлічваем.
    Дракахруст: «Малады фронт» уступіў у «Эўрапейскую кааліцыю», так што крытыка спадара Раманчука адрасаваная і Вам, спадар Севярынец. Эўрапейскі кірунак — гэта крэда «Эўрапейскай кааліцыі». Чаму Вы думаеце, што гэтая ідэя была б добрай менавіта на прэзыдэнцкія выбары? Прэзыдэнцкія выбары маюць сваю асаблівасьць, там для перамогі трэба прыцягнуць на свой бок палову насельніцтва. Прычым размова ідзе пра тое насельніцтва, якое ёсьць, а не пра тое, якімі беларусаў хтосьці хацеў бы бачыць ці выхаваць. Вы мяркуеце, што гэтае існае насельніцтва так ужо схільнае да гэтай ідэі?
    Севярынец: Па-першае, зараз у беларускай апазыцыі няма пэрсанальнай альтэрнатывы Лукашэнку, такой, якой стаў Юшчанка ўва Украіне. I менавіта таму грунтаваць гэтую пэрсанальную альтэрнатыву на прэзыдэнцкія выбары лягічна было на арганізацыйнай альтэрнатыве, якая магла б вылучыць лідэра ўжо пад самыя выбары — як гэта было, напрыклад, у Сэрбіі. Насамрэч, сёньняшні стан беларускай апазы-
    цыі — гэта сур’ёзная праблема, але мне здаецца, што яго прычына — зусім не ў «Эўрапейскай кааліцыі».
    Наконт эўрапейскай ідэі. Патрэбная ясная альтэрнатыва, моцны лёзунг. «“Пяцёрка +” — хадзем за намі» — гэта ня проста нэўтральны лёзунг, гэта ніякі лёзунг. А вось «Беларусь — у Эўропу» — гэта лёзунг, які зразумелы большасьці насельніцтва. Менавіта таму «Малады фронт», які праводзіў акцыі «Беларусь — у Эўропу» 8 гадоў, выбірае вось такі шлях і вось такую альтэрнатыву.
    Мы ведаем, што на прэзыдэнцкіх выбарах будзе прыблізна тое ж, што было 17 кастрычніка. Мы разумеем, што зламаць сытуацыю знутры вельмі складана. Мы павінныя абапірацца на Эўропу, ЗША, каб супрацьстаяць уплыву Расеі і магчымасьці кансэрвацыі рэжыму Лукашэнкі. Для гэтага патрэбная ясная геапалітычная, прабачце за такое банальнае слова, арыентацыя. Калі нам гавораць: «Мы, “Пяцёрка +”, распасьціраемся ад камуністаў да лібэралаў, ад саюзу з Расеяй да саюзу з Эўропай», то, апроч блытаніны, у галовах людзей анічога ня будзе. Лукашэнка ўжо цяпер займае нішу патрыятызму, нішу нацыяналізму. Апошняя кампанія пад лёзунгам «За Беларусь» — відавочны сыгнал усяму нацыянальнаму руху, які губляе ініцыятыву ў дадзеным пытаньні.
    Але разам з тым мы павінныя ісьці далей. Калі Лукашэнка сёньня гаворыць пра Беларусь, пра беларускія каштоўнасьці, давайце мы пойдзем далей, паставім плянку яшчэ вышэй, давайце прапануем Эўропу. Геапалітычны выбар Беларусь павінная зрабіць. Насамрэч ён ляжыць у аснове ўсіх палітычных супярэчнасьцяў, і ён ёсьць ключом, якім адмыкаецца праблема рэжыму Лукашэнкі.
    Лукашэнка ўдала балянсаваў паміж Расеяй і Эўропай, схіляючыся болып на бок Расеі. I захоўваў сваю дыктатуру. Зараз трэба адназначна заявіць: «У
    Эўропе такога, як Лукашэнка, не пацярпяць». Масква, дзякуючы сваёй бізантыйскай палітыцы, можа падтрымліваць Лукашэнку яшчэ колькі заўгодна доўга, будзе там Пуцін ці пераемнік Пуціна. Лукашэнка адстойвае стратэгічныя інтарэсы Расеі. Нам трэба заявіць адназначна: «Мы — за ўваходжаньне ў Эўропу». I пакуль мы ў Эўропу ня ўвойдзем, мы ня можам пачувацца бясьпечнымі, маючы тысячакілямэтровую мяжу з Расеяй.
    Мы разумеем, што перад намі ёсьць цяжкасьці, але палітыка ёсьць пераадоленьнем цяжкасьцяў. Ha­ma задача — за найбліжэйшыя паўтара году стварыць альтэрнатыву Лукашэнку, спачатку арганізацыйную, а потым зь яе атрымаць альтэрнатыву асабістую, лідэра, які здольны супрацьстаяць Лукашэнку, і лепшай плятформы, чым эўрапейская плятформа, я пакуль, па шчырасьці, ня бачу.
    Змаганьне за нацыянальную ідэю апазыцыя ўжо прайграе. Адмовіўшыся ад ідэі апазыцыйнага руху як сутнасна нацыянальнага, мы аддалі ініцыятыву Лукашэнку. I таму ясная і простая ідэя, якая заўжды турбуе беларуса: ён глядзіць то на Захад, то на Усход — што выбіраць. Мы павінныя прыводзіць сытуацыю да таго, каб большасьць людзей выбрала Эўропу. Дарэчы, калі ня ставіць рэзка пытаньне: «Вы за Расею ці за Эўропу», — то за Эўропу гатовая галасаваць якраз такі большасьць. Захоўваючы добрыя стасункі з Расеяй, мы, тым ня менш, уваходзім у Эўразьвяз — чым не фармулёўка?
    Што тычыцца эўрапейскіх палітыкаў, то там ёсьць рознае стаўленьне. Дастаткова любому зь іх паглядзець на мапу, як ён убачыць: геаграфічнае сэрца Эўропы трапляе ў Беларусь. I гэта трэба тлумачыць людзям. Менавіта для гэтага трэба езьдзіць на Захад, а ня толькі для таго, каб атрымліваць там указаньні, што нам зараз рабіць і якія крокі распрацоўваць.
    Дракахруст: I напрыканцы — ізноў у Бэрлін. Як паведаміў спадар Вік, да канца гэтага месяца Эўракамісія правядзе адмысловае паседжаньне, на якім будзе выпрацоўваць стратэгію адносна Беларусі. Але ці ня сталі парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум сьведчаньнем няздольнасьці Эўропы ўплываць на беларускую сытуацыю? Можа, праблема тут не ў няправільнай палітыцы, а ў фактычнай немагчымасьці такога ўплыву?
    Нольтэ: Ва ўсялякім разе, трэба канстатаваць, што Лукашэнка не рэагуе на адпаведныя чаканьні заходніх краінаў. Менску неаднойчы выказваліся настойлівыя пажаданьні адносна выбараў, каб яны праходзілі дэмакратычна, свабодна й празрыста. Аднак з боку ўладаў Беларусі не было зроблена ніякіх намаганьняў у гэтым кірунку.
    Лукашэнка дэманструе сваю негатоўнасьць да дыялёгу з Захадам. Зразумела, значных надзеяў паўплываць на беларускую сытуацыю мець нельга. Важна даць адказ на пытаньне: «А што мы будзем рабіць з усім гэтым далей?» Я мяркую, што людзі ў Беларусі мусяць ведаць, што Нямеччыну і Эўразьвяз вельмі хвалюе сытуацыя ў гэтай краіне, што Эўропа хоча падтрымаць дэмакратычнае разьвіцьцё ў Беларусі.
    Якія наступствы будуць мець вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі?
    Што азначае «не» Эўрапейскай Канстытуцыі, якое прагучала на францускім і галяндзкім рэфэрэндумах? Ці не прывядзе гэты крызіс да распаду Эўразьвязу ў цяперашнім выглядзе? Ці можа Эўразьвяз пайсьці шляхам «інтэграцыі дзьвюх хуткасьцяў» — стварэньня «клюбу абраных» і «другой лігі»? Як вынікі галасаваньня ў Францыі і Галяндыі паўплываюць на палітыку пашырэньня Эўразьвязу — на далучэньне да яго Турэччыны, балканскіх і постсавецкіх краінаў, у прыватнасьці Ўкраіны і Беларусі?
    6 траўня 2005
    Удзел ьнікі: Андрэй Дынько, Зянон Пазьняк, Аляксандар Рар, ФёдарЛук'янаў
    Злучаныя Штаты Эўропы ці Эўропа Айчынаў?
    Дракахруст: Цяперашні працэс інтэграцыі Эўропы бярэ пачатак з 1952 году, калі Францыя, Нямеччына, Бэльгія, Галяндыя, Італія і Люксэмбург стварылі Саюз вугалю і сталі. За больш чым 60 гадоў Эўропа зьведала некалькі крызісаў, якія, здавалася, ставілі пад сумнеў працяг працэсу аб’яднаньня: у 1954 годзе Францыя заблякавала стварэньне Эўрапейскай абароннай супольнасьці, у 1992 годзе Данія на рэфэрэндуме адхіліла Маастрыхцкую дамову аб ператварэньні Эўрасупольнасьці ў Эўразьвяз, у 2001 годзе Ірляндыя на рэфэрэндуме не падтрымала рэформы Зьвязу і далучэньня да яго новых сябраў з Усходняй Эўропы.
    Але крызісы так ці інакш пераадольваліся, у прыватнасьці, у Даніі і Ірляндыі прайшлі паўторныя рэфэрэндумы, на якіх згода была ўсё ж атрыманая. Але на гэты раз і праект аб’яднаньня быў значна больш амбіцыйным, чым ранейшыя, і адхілілі яго
    нацыі-заснавальніцы эўрапейскай інтэграцыі. Да Ta­ro ж крызіс, які перажываецца сёньня, людзі заўсёды схільныя лічыць самым драматычным і самым прынцыповым, які закранае самыя падмуркі, асновы існаваньня.
    Канцэптуальны погляд на прычыны цяперашняга эўрапейскага крызісу прапануе старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.
    Пазьняк: Мая агульная ацэнка такая: сама ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб’яднанай Эўропы са сваім урадам, прэзыдэнтам небясьпечная, бо гэтая ўлада можа пераўтварыцца ва ўладу некантраляваную. Адным словам, такая ідэя — імпэрская. I народы Эўропы не хацелі б жыць у краіне, дзе бюракратыя будзе вырашаць усё.
    Гэта — падсьвядомая рэакцыя. Народы Эўропы хацелі б жыць у дзяржавах-айчынах, дзе нацыянальныя традыцыі маюць значэньне, дзе' захоўваюцца традыцыі культуры, дзе ёсьць свая валюта, свой інтарэс, і, адпаведна, павага да гэтага інтарэсу з боку іншых краінаў і з боку краіны, якая гэты інтарэс мае.
    Тое, што прапанавала Францыя і Нямеччына, — гэта шлях да цэнтралізаванай Эўропы, якая, урэшце, мае пагрозу і для правоў чалавека, і для нацыянальных культураў. Як бы пра гэта ні гаварылі, як бы не абстаўлялі дыпляматычна. Вось асноўная ідэя, якая рухае людзьмі ў Эўропе. Хаця прычыны могуць быць рознымі. У Францыі — гэта прычыны сацыяльнага пляну, людзі былі напалоханыя наплывам з Усходу таннай працоўнай сілы. Гэтая ідэя стварэньня цэнтралізаванай краіны — памылковая.
    Ёсьць іншая ідэя, якая ў Эўрапейскім Зьвязе таксама падтрымліваецца. Гэта — Эўропа Айчынаў. Мне здаецца, пасьля рэфэрэндумаў ня будуць адмаўляцца ад ідэі аб’яднаньня, але яна павінная пад-
    карэктавацца з улікам рэфэрэндумаў. Я думаю, што пазыцыя Эўропы Айчынаў тут узмоцніцца. Калі гэтага ня будзе зроблена, калі будзе пазыцыя ўпартая —даказаць сваё, гэта прывядзе толькі да расколу. Я думаю, будуць зробленыя высновы і карэктаваньне палітыкі. Такі варыянт — найлепшы.
    Дракахруст: Пасьля таго, як сталі вядомымі вынікі францускага рэфэрэндуму, прэзыдэнт Жак Шырак заўважыў, што Францыя засталася ў тым Эўразьвязе, у якім была ў суботу 28 траўня, за дзень да галасаваньня. Але ці так гэта? Ці ня можа вынікам францускага і ўжо і галяндзкага рэфэрэндумаў стаць дэмантаж той канструкцыі Эўразьвязу, які існаваў дагэтуль? Дарэчы, літаральна праз паўгадзіны пасьля абвешчаньня вынікаў галяндзкага рэфэрэндуму тамтэйшы міністар фінансаў заявіў, што Галяндыя плаціць у бюджэт Зьвязу болып за ўсіх у пераліку на душу насельніцтва, і гэта трэба зьмяніць. Ці не паказальная заява?