• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Наперадзе шмат крызісаў, і ў лепшым выпадку мы будзем казаць пра гістарычную паўзу, якую Эўразьвяз вымушаны ўзяць. У горшым выпадку мы будзем казаць пра поўнае замарожваньне інтэграцыйных працэсаў, пра тое, што Эўразьвяз аказаўся няздольным перайсьці ад эканамічнага саюзу да палітычнага, які ў будучыні мог бы ператварыцца ў Злучаныя Штаты Эўропы.
    Ці зачыняюцца дзьверы пашырэньня?
    Дракахруст: Паводле ацэнак экспэртаў, вынікі францускага і галяндзкага рэфэрэндумаў не перашкодзяць усту пленьню ў Эўразьвйз Баўгарыі і Румыніі — рашэньне аб гэтым прынятае і наўрад ці будзе пераглядацца. А вось Турэччына, перамовы аб уступленьні якой пачнуцца сёлета ў кастрычніку, Харватыя, якая стаіць у чарзе, Украіна, якая дэкляравала свой шлях у Эўропу, Беларусь, якая ў будучыні магла б зрабіць падобны выбар, — як крызіс адаб’ецца на іх шанцах далучыцца да Эўразьвязу? I дарэчы, калі ўжо ўлада эўрабюракратаў такая кепская, то ці варта Беларусі імкнуцца пад гэтую «дыктатуру» Брусэлю? У Эўропе Айчынаў можна быць, ні да кога не далучаючыся.
    Дынько: Пра якую дыктатуру Брусэлю Вы гаворыце? Ужо сам факт, што адбываюцца рэфэрэндумы і людзі галасуюць супраць, сьведчыць пра адваротнае. Дыктатура — гэта калі праводзіцца рэфэрэнду м, на якім ніхто ня лічыць галасоў, а пасьля абвяшчаецца, што 85% — «за». Вось гэта дыктатура.
    Калі для людзей непрымальныя нейкія ідэі, яны проста адкідаюцца, а прымаюцца новыя.
    Я думаю, што гэтыя рэфэрэндумы пазытыўна адаб’юцца на пэрспэктывах далучэньня Беларусі да Эўропы. Беларусі было б цяжэй далучыцца да моцна інтэграванай Эўропы, якая непазьбежна пачала б ператварацца ў замкнёнае кола. Але лёгка далучыцца да гнуткага, адкрытага саюзу дзяржаваў.
    Дарэчы, беручы нашыя беларускія паралелі, трэба адзначыць істотную розьніцу ў працэсах інтэграцыі Беларусі і Расеі ды эўрапейскай інтэграцыі, якія часта параўноўваюць. Калі ў Эўропе палітычная эліта і бізнэс-эліта амаль уся аднадушна падтрымлівае працэс інтэграцыі, то ў Беларусі палітычная эліта, і асабліва бізнэс-эліта, вельмі насьцярожана ставяцца да інтэграцыі з Расеяй. Яны бачаць у ёй патэнцыйную пагрозу для свайго статусу, а таксама для статусу дзяржавы як такой, для яе культурнай ідэнтычнасьці.
    Карэнная розьніца паміж інтэграцыяй у межах Эўразьвязу і той інтэграцыяй, якая адбываецца на постсавецкай прасторы, ці можа ня столькі адбываецца, колькі дэкляруецца, палягае ў тым, што ў Эўропе інтэграцыя не замахваецца на культурную ідэнтычнасьць нацыяў, не замахваецца на роўнасьць нацыяў. Зараз толькі ідэя стварэньня палітычнай наднацыянальнай супольнасьці пачала рэалізоўвацца, і то, як бачым, вельмі асьцярожна, і невядома, ці будзе яна ўвасобленая ў жыцьцё.
    Дракахруст: Фёдар Лук’янаў зь лёгікай беларускага калегі не пагаджаецца.
    Лук’янаў: Уступіць у саюз дзяржаваў, магчыма, прасьцей, чым у саюзную дзяржаву, але для ўступленьня трэба, каб гэтая супольнасьць дакладна вызначыла, што яна сабой уяўляе, якой яна хоча
    быць і дзе яна бачыць свае межы. Гэта пачалося ня ў дзень францускага рэфэрэндуму, а гады два-тры таму. Пасьля посьпеху ўвядзеньня наяўнага эўра перад кіраўніцтвам, элітай Зьвязу зьявіліся, як ім здавалася, велізарныя пэрспэктывы, і амбіцыі рэзка ўзрасьлі.
    Было адчуваньне, што Эўропа робіцца магутным міжнародным гульцом, аб’яднаным ня толькі законамі, каштоўнасьцямі і правіламі, але і валютай, што спрадвеку было апірышчам сувэрэнітэту. Зьявілася ўражаньне, што Эўропа можа ўсё што заўгодна, — адначасна паглыбляць інтэграцыю і распаўсюджвацца на сумежныя тэрыторыі. Выглядае, што гэтыя два працэсы прыйшлі ў супярэчнасьць.
    Зразумела, што Швэцыя вельмі адрозьніваецца ад Гішпаніі, але палітычны мэнталітэт там аднатыпны. I зусім іншае, калі ў гэтую сям’ю ўліваюцца нацыі, якія прайшлі зусім іншую школуч і маюць зусім іншы палітычны мэнталітэт.
    Нежаданьне зь меркаваньняў паліткарэктнасьці заўважаць гэтую розьніцу прывяло да разбалянсаваньня ўсёй сыстэмы.
    Веснавыя «замаразкі»
    Якая лёгіка стаіць за раптоўным паваротам уладаў Беларусі да палітычных «замаразкаў»? Наколькі імаверна, што Эўропа падтрымае эканамічныя санкцыі адносна Беларусі, уведзеныя Злучанымі Штатамі? Якую ролю адыгрывае расейскі фактар у цяперашніх палітычных «замаразках» у Беларусі?
    9 красавіка 2008
    Удзельнікі: Віктар Марціновіч, Марцін Шэн, Фёдар Лук'янаў
    Чаму скончылася «адліга»?
    Дракахруст: Калі распачаўся дыпляматычны канфлікт Менску з Вашынгтонам’, многім здавалася, што Аляксандар Лукашэнка спрабуе згуляць на супярэчнасьцях паміж ЗША і Эўразьвязам, варагуючы з аднымі і наладжваючы адносіны з другімі.
    Лукашэнка асабіста вёў перамовы з амбасадарам Нямеччыны ў Менску, кіраўнік беларускага Міністэрства замежных справаў Сяргей Мартынаў сустракаўся ў Бэрліне з кіраўніцтвам нямецкага замежнага ведамства, шасьцёра палітвязьняў выйшлі на волю. I раптам — брутальны разгон маніфэстацыі на 90-годзьдзе БНР і масавыя ператрусы ў офісах замежных тэлеі радыёканалаў і ў кватэрах іх карэспандэнтаў. Тут ужо нават самыя вялікія эўрапейскія прыхільнікі дыялёгу з афіцыйным Менскам разводзяць рукамі — ну што тут зробіш, ня хочуць лю-
    * У лістападзе 2007 г. Злучаныя Штаты ўвялі эканамічныя санкцыі аДносна беларускага дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». У адказ у сакавіку 2008 г. з Вашынгтону быў адкліканы пасол Беларусі Міхаіл Хвастоў. МЗС Беларусі пад пагрозай выдварэньня дамогся ад’езду зь Менску пасла ЗША Карэн Ст'юарт. На патрабаваньне Менску штат амбасады ЗША ў Беларусі зьменьшыўся з 35-ці да 4-х супрацоўнікаў.
    дзі, дакладней, адзін чалавек, прытрымлівацца хоць якой прыстойнасьці. Міністэрства замежных справаў Нямеччыны выступіла з рэдкай для яго заявай. I тут — чарговы раўнд дыпляматычнай вайны з Амэрыкай, новае патрабаваньне аб скарачэньні пэрсаналу амбасады, цяпер ужо да 7 чалавек.
    Якая палітычная лёгіка такой зьмены пазыцыі Менску, чаго і якім чынам ён зьбіраецца дамагчыся?
    Марціновіч: Сапраўды, тое, што адбылося, не ўкладаецца ў лёгіку мінулых палітычных падзеяў у Беларусі, падзеяў прынамсі апошніх 6 месяцаў. Самае прыгожае тлумачэньне гэтага павароту, якое я чуў, — гэта кланавая вэрсія. Паводле яе, апошнія падзеі абумоўленыя ранейшым супрацьстаяньнем паміж сілавымі групоўкамі, паміж МУС і КДБ. Яны спаборнічалі ў дэманстрацыі прэзыдэнту, хто зь іх больш «круты» ў абароне дзяржаўнага парадку ў Беларусі. На карысьць гэтай вэрсіі гаворыць тое, што 25 сакавіка жорсткія дзеяньні міліцыі пачаліся раптоўна. Але гэтая вэрсія не тлумачыць, чаму спаборніцтва паміж сілавікамі не выходзіла з-пад коўдры, чаму мы ўжо працяглы час ня бачылі такой крыві на вуліцах і такіх ператрусаў у кватэрах журналістаў замежных мэдыяў.
    У мяне ёсьць адчуваньне, што цягам апошніх месяцаў палітыка Беларусі генэравалася не самім прэзыдэнтам, а ягоным атачэньнем, дакладней, часткай гэтага атачэньня, якую з доляй умоўнасьці можна назваць лібэральнай. Відавочна, што ідэя дыялёгу з Эўропай была прапанаваная не самім прэзыдэнтам, ён, відавочна, адчуваў сябе няёмка, калі казаў пра эўрапейскую інтэграцыю. Ён больш утульна пачуваецца ў кантэксьце інтэграцыі з Расеяй. А цяпер Лукашэнка вярнуўся. I тое, што мы сёньня бачым, — гэта рэалізацыя стандартнай палітыкі a la Лукашэнка, палітыкі жорсткай, прамой і пры гэтым эфэктыўнай.
    Чаму ж прэзыдэнт адмовіўся ад лініі, прапанаванай «лібэраламі» ў ягоным атачэньні?
    На мой погляд, гэта абумоўлена адным чалавекам — Аляксандрам Казуліным. Вось такая тактыка «лібэралаў» уперлася ў фэномэн Казуліна, калі б яго вызвалілі і ён зьехаў у Нямеччыну, то ў нас бы і цяпер працягваўся дыялёг з Эўропай і ні пра якія брутальныя разгоны дэманстрацыяў і перасьлед журналістаў не было б і гаворкі.
    Дракахруст: Марцін Шэн, а якой гэтая лёгіка бачыцца Вам, дзеля чаго і чаму адбылася такая рэзкая зьмена палітыкі?
    Шэн: Можна пагадзіцца зь Віктарам, што мае месца момант кланавай барацьбы, што існуе суперніцтва паміж «галубамі» і «ястрабамі» ў атачэньні прэзыдэнта. Але мне таксама спадабалася вэрсія, паводле якой у рэжыму ёсьць уласная лёгіка, і Лукашэнка робіць тое, што ён заўсёды ўмеў рабіць лепш за ўсё, — гэта гуляць, гуляць на палітычным полі. Пры гэтым ЗША тут не вырашальны гулец. Ёсьць клясычны трохкутнік: Беларусь—Эўразьвяз—Расея.
    Многія меркавалі, што Менск выкарыстоўвае эўрапейскі варыянт менавіта дзеля таго, каб гуляць з Расеяй. Аляксандар Лукашэнка выдатна ведае, што рэальнага збліжэньня з Эўразьвязам у яго ня можа быць, бо ягоныя краіны-чальцы дамовіліся паміж сабой на гэтыя 12 патрабаваньняў. Зразумела, што яны ня могуць быць выкананымі. Лукашэнка можа паразмаўляць з тым або іншым амбасадарам, можа паказаць сваю добрую волю, вызваляючы палітвязьняў, але раней ці пазьней ён мусіць закруціць гайкі хаця б дзеля таго, каб паказаць апазыцыі, што ёй нельга надта свабодна паводзіцца.
    Так што сярод прычынаў, якія прымусілі Лукашэнку так зрабіць, ёсьць унутрыпалітычныя: пака-
    заць сілам унутры Беларусі, што ня будзе сцэнара, на які шмат хто разьлічваў, маўляў, зараз пачнецца лібэралізацыя, нарэшце адбудуцца вольныя выбары і гэтыя сілы прыйдуць да ўлады. А другі чыньнік — зьнешнепалітычны. Апошнімі дзеяньнямі Лукашэнка гаворыць Эўразьвязу: «Я ня буду гуляць паводле вашых правілаў, я вам пайшоў насустрач, вы кроку ў адказ не зрабілі, дык гэта мая краіна, я тут гаспадар і сам вырашаю, што мне рабіць».
    Рэакцыя Эўразьвязу на такі паварот сытуацыі паказвае, што там да гэтага не былі гатовыя. Там чакалі, што будзе адкрыцьцё Беларусі, будзе збліжэньне, чакалі, што Менск будзе паводзіць сябе так, як звычайна паводзімся мы, калі вядзем перамовы: што ніхто ня робіць крокаў назад. Але Лукашэнка не гуляе паводле гэтых правілаў, і цяпер у Эўразьвязе назіраецца пэўная разгубленасьць, там ня ведаюць, што рабіць.
    Дракахруст: Фёдар Лук’янаў, а якую лёгіку бачыце Вы ў гэтым раптоўным павароце беларускай палітыкі?
    Лук’янаў: Я не выключаю, што гэты ланцужок дзеяньняў зьвязаны зь першапачаткова памылковым разьлікам прэзыдэнта Лукашэнкі. Бо калі ён сапраўды лічыў, што Беларусь здольная гуляць у «кепскую Амэрыку і добрую Эўропу», то мне здаецца, што ён проста неадэкватна ацэньвае сытуацыю. Часткова падобную палітыку магла б праводзіць Расея. Да яе можна ставіцца як заўгодна, але яе немагчыма ігнараваць. Пры гэтым варта сказаць, што Расея, калі і спрабуе гуляць на супярэчнасьцях паміж ЗША і Эўразьвязам, то робіць гэта вельмі асьцярожна.