• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Аляксандар Рыгоравіч вельмі пераацэньвае значнасьць Беларусі — ніхто ня будзе ладзіць складаныя інтрыгі (асабліва калі гэта тычыцца такіх шчыль-
    ных саюзьнікаў, як ЗША і Эўропа) дзеля Беларусі, пры ўсёй павазе да гэтай дзяржавы.
    Магчыма, зразумеўшы, што гэты плян не працуе, Лукашэнка пакрыўдзіўся, і вось вынік — эмацыйная рэакцыя на камбінацыю, якая не атрымалася.
    Ці далучыцца Эўропа да амэрыканскіх санкцыяў?
    Дракахруст: Санкцыі супраць канцэрну «Белнафтахім», уведзеныя ЗША, пачынаюць праяўляцца ў самых нечаканых сфэрах. To зь Беларусі сыходзіць кампанія крэдытных картак, то кампутарныя фірмы сутыкаюцца з адмовай амэрыканскіх партнэраў супрацоўнічаць зь імі. На гэтым тыдні пасол Беларусі ў Літве распавёў пра цяжкасьці, якія мае ў гэтай краіне філіял канцэрну «Белнафтахім», сур’ёзныя банкі адмаўляюцца абслугоўваць яго апэрацыі. Старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч, камэнтуючы заяву пасла, сказаў, што самае небясьпечнае — калі да амэрыканскіх санкцыяў далучыцца Эўразьвяз. А гэта магчыма?
    Шэн: Я лічу вельмі малаімаверным, што Эўразьвяз пойдзе на нейкія эканамічныя санкцыі. Па-першае, мне здаецца, што пазыцыю Эўразьвязу часам наагул цяжка вызначыць, гэта не маналітная структура, там кожная краіна мае свае інтарэсы. Гэта можна было выразна бачыць пры абмеркаваньні пытаньня, ці пазбаўляць Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў’. Рашэньнеўрэшце было прынятае, але засталося пы-
    * Беларусь была выключаная з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу ў чэрвені 2007 г. Падставай стала заключэньне Міжнароднай арганізацыі працы, што ў Беларусі сыстэматычна парушаюцца правы незалежных прафсаюзаў. Паводле ацэнак беларускіх афіцыйных органаў, страты эканомікі ад гэтай меры склалі каля 12 мільёнаў эўра ў год.
    таньне, наколькі вялікую шкоду прычыніла гэтае рашэньне беларускай эканоміцы.
    Па-другое, ці зацікаўленыя дзяржавы Зьвязу пайсьці на такія крокі, калі па-ранейшаму значная частка энэрганосьбітаў ідзе ў Эўропу празь Беларусь. Да таго ж яна лічыцца часткай зоны ўплыву Расеі. 3 улікам усяго гэтага ў Эўразьвязе мяркуюць, што з-за правоў чалавека ня варта ісьці на канфлікт, каб потым адчуць яго наступствы.
    Цяпер шэраг эўрапарлямэнтароў, прадстаўнікоў іншых эўраструктураў выступаюць з рэзкімі заявамі наконт Беларусі. Але такія заявы гучаць усе апошнія 10 гадоў. Яны вельмі моцна гучалі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Тады быў момант, калі мне асабіста здавалася, што нешта канкрэтнае будзе зроблена. Але калі тады нічога не было, то як цяпер нешта будзе? Гэта нерэальна.
    Нават прадстаўніца Эўрапарлямэыту Элізабэт Шротдэр, якая звычайна рэзка выказваецца наконт Беларусі, нядаўна сказала, што Эўразьвяз ня хоча нанесьці шкоды беларускаму насельніцтву.
    Дракахруст: Віктар, ці згодны Вы з Марцінам? Вось ён напачатку нашай гутаркі казаў пра «трохкутнік», адным з «кутоў» якога зьяўляецца Зьвяз. Але высьвятляецца, што пернікаў у яго няшмат і нейкія яны няпэўныя, а бізуноў дык і наагул няма.
    Марціновіч: Эўразьвяз не далучыцца да санкцыяў ЗША. Хутчэй за ўсё размова пойдзе пра санкцыі, прынятыя раней, — я маю на ўвазе візавыя для некалькіх дзясяткаў службовых асобаў Беларусі. Тэрмін тых санкцыяў канчаецца 10 красавіка, і яны проста скажуць, што забарона на ўезд працягваецца яшчэ на год. Таксама ня будуць вернутыя гандлёвыя прэфэрэнцыі.
    Чым вышэйшая цана на газ, тым больш свабоды?
    Дракахруст: I напрыканцы — пра расейскі «кут» трохкутніка, пра які казаў Марцін. Сэнсацыяй гэтага тыдня стала заява расейскага пасла Сурыкава, што падвышэньне ад 1 красавіка цаны на газ для Беларусі са 119да 128даляраўзатысячу кубамэтраў — сёлета апошняе. 128 — гэта вельмі малая лічба ня толькі ў параўнаньні з цаной для Ўкраіны, але, здаецца, і паводле базавай дамовы ад сьнежня 2006 году, дзе зьмена формулы цаны расьпісаная да 2011 году і паводле якой Беларусь ужо сёлета павінная плаціць даляраў 200. Дык як трэба разумець такі жэст? У якой ступені наагул сытуацыяй у беларуска-расейскіх адносінах можна патлумачыць і беларуска-амэрыканскую дыпляматычную вайну, і чарговыя палітычныя «замаразкі» ў Беларусі?
    Марціновіч: Я б зьвярнуў увагу на тое, што візыт расейскага прэм’ера Віктара Зубкова адбыўся напярэдадні жорсткіх дзеяньняў, якімі скончылася беларуская «адліга». Ужо тады Мікола Статкевіч сказаў, што мы будзем ведаць, як будзе паводзіць сябе міліцыя, па выніках візыту Зубкова. Калі цану на газ падвысяць істотна, то ўсё будзе добра. Калі кошт не падвысіцца ці падвысіцца ненашмат, то будуць лютаваць. Так і адбылося: цана падвысілася ненашмат, міліцыянты лютавалі, «адліга» пачала канчацца.
    Можна выказаць такую гіпотэзу, што ў пэрыяд падзелу ўлады паміж атачэньнем Мядзьведзева і атачэньнем Пуціна Расеі лепш ні з кім не сварыцца.
    Можа, сваю ролю адыграў і той факт, што Беларусь цяпер публічна сварыцца з Амэрыкай, і Расеі гэта прыемна. Але адзінае, пра што можна казаць дакладна, дык гэта пра ўзаемасувязь паміж цаной на газ і ступеньню дэмакратыі ў Беларусі. Калі расейскі газ будзе танным, дэмакратыі тут ня будзе, бо ў
    Беларусі ня будзе патрэбы кантактаваць з Эўропай. I «лібэралы» ў атачэньні прэзыдэнта ня будуць мець важкіх аргумэнтаў, каб запэўніць Лукашэнку, што такі дыялёг патрэбны.
    Mae расейскія калегі кажуць, што недзе да верасьня будзе канчаткова зразумелая новая канфігурацыя расейскай улады. I вось тады яна вернецца да беларускага пытаньня і пачне падвышаць кошт на газ. Цяперашнія словы Сурыкава тут нічога не гарантуюць, бо ён не зьяўляецца пэрсонай, якая прымае такія рашэньні.
    Дракахруст: Марцін, Вы пагаджаецеся з гэтай «формулай Марціновіча»: чым вышэйшая цана на газ для Беларусі, тым больш у Беларусі свабоды?
    Шэн: Прынцыпова я згодны зь Віктарам. Але я б не пагадзіўся з тым, што цана на газ і наагул паводзіны Расеі могуць разьвівацца ў такі бок, што адбудзецца дэмакратызацыя Беларусі ў сэнсе лібэралізацыі палітычнай сыстэмы. Мне здаецца, што Расея не зацікаўленая ў дэмакратызаванай Беларусі, якая набліжаецца да Эўропы. Расеі гэта нецікава, бо яна губляе ня толькі палітычнага сатэліта, але й даволі карыснага партнэра. Гэта рынак збыту, гэта магчымасьць інвэставаць свой капітал. I таму нават калі Расея пойдзе на паступовае падвышэньне цэнаў на газ для Беларусі да рынкавых, гэта будзе суправаджацца захадамі, якія будуць падтрымліваць зацікаўленасьць Лукашэнкі быць больш блізкім да Расеі, чым да Эўропы: будуць танныя крэдыты, будуць іншыя субсыдыі — Расея ня будзе паводзіць сябе так, каб згубіць Беларусь. Цяперашняе мізэрнае падвышэньне цаны на газ я тлумачу гэтак жа, як і Віктар, — расейскай эліце не патрэбныя ніякія забурэньні, ніякія публічныя спрэчкі з «братамі».
    Яшчэ невядома, як пэўныя групоўкі эліты будуць рэагаваць на новага расейскага прэзыдэнта, якую рэальную ролю будзе адыгрываць Пуцін у новай сыстэме ўлады. Пакуль гэта ня высьветліцца, Расея будзе весьці сябе спакайней.
    Калі казаць наагул, то мне здаецца, што Беларусі выгадна гуляць і з Эўразьвязам, і з Расеяй і не далучацца ні да кога. Аляксандар Лукашэнка проста выдатна гуляе на гэтым полі. I я б даў яму яшчэ доўгі тэрмін. Пакуль я ня бачу сур’ёзных падставаў, чаму гэтая гульня павінная скончыцца.
    Лук’янаў: Сапраўды, абвешчанае падвышэньне выглядае больш чым гуманным. Пры тым, што цэны растуць, і Расея ўсяляк нагадвае сваім кліентам, што рынак дыктуе свае законы. Што да Беларусі, то тут, нягледзячы на нядаўнія канфлікты, падыход вельмі чалавечы. Я мяркую, прычына тут у тым, што Расея пры новым прэзыдэнту будзе дзейнічаць гэтак жа, як і пры старым, але будзе імкнуцца быць больш вытанчанай.
    Тое, што Беларусі даецца больш прывілеяваны цэнавы статус, безумоўна, ня можа не базавацца на нейкіх чаканьнях Расеі адносна Беларусі.
    Я мяркую, што будзе ўзяты курс на тое, каб Беларусь рабілася ўсё больш залежнай ад Масквы. Залежнай эканамічна, бо што тычыцца залежнасьці палітычнай, гэта цяпер зусім непапулярна ў Крамлі, бо ўсе зразумелі, што гульня з суседнімі краінамі ў сяброўства, у саюзьніцтва нічога не дае.
    А вось эканамічная залежнасьць — наадварот, што паказаў досьвед апошніх гадоў, калі Расея рэзка ўзьняла цэны і заняла бескампрамісную пазыцыю. Папулярнасьці Расеі гэта не дадало, але вельмі выразна паказала межы як самастойнасьці многіх краінаў постсавецкай прасторы, так і межы здольнасьці і гатоўнасьці Захаду штосьці рабіць на постсавецкай
    прасторы. Адна рэч — абстрактна патрабаваць дэмакратызацыі, другая — уступаць у жорсткае змаганьне з Расеяй і браць на сябе выдаткі постсавецкіх краінаў, якія цярпяць ад расейскіх дзеяньняў. Вось наконт апошняга ў Захаду аказалася вельмі мала жаданьня.
    Беларусь у гэтым сэнсе таксама прыклад вельмі яскравы, бо мы памятаем, як летась Лукашэнка пасылаў сыгналы ў бок Захаду, што з расейцамі стала кепска і давайце сябраваць на такой аснове. Ніякага выніку гэта ня мела. Па-першае, бо базы каштоўнасьцяў аніяк не стасуюцца, але па-другое — навошта Эўропе дзеля Беларусі ці любой іншай постсавецкай краіны ісьці на дадатковае абвастрэньне з Расеяй?
    Я мяркую, што пры наступным прэзыдэнту Расея паспрабуе капіталізаваць такое разуменьне многіх краінаў, што ўсё значна болып сур’ёзна, чым здавалася. Капіталізаваць не абавязкова ў сэнсе больш жорсткай пазыцыі. У гэтым кірунку ёсьць пэўная мяжа, пасьля якой жорсткая пазыцыя пачынае працаваць наадварот, як гэта адбываецца з Грузіяй. Расейская пазыцыя, калі яна будзе больш гнуткай і нюансаванай і ў большай ступені абапірацца на мяккую моц, можа стаць больш эфэктыўнай.
    Але наколькі такім чынам атрымаецца ад Беларусі нечага дамагчыся — зусім не відавочна. Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка за доўгі тэрмін узаемадзеяньня з Масквой паказаў сябе чалавекам, настолькі спрактыкаваным у невыкананьні любых забавязаньняў, што цяжка чакаць, што ягоныя таленты зараз не спрацуюць. Хаця мне здаецца, што ягоная прастора для манэўру аб’ектыўна звужаецца. Эканамічна Расея ўсё больш асэнсоўвае свае інтарэсы, а што тычыцца Захаду, то там усё менш шанцаў на тое, што атрымаецца збудаваць нешта новае, прынамсі да Ta­ro часу, пакуль Лукашэнка застаецца прэзыдэнтам.
    Адносіны Захадузь Беларусьсю: стандарты супраць геапалітыкі
    Сытуацыя ў Беларусі вачыма замежнікаў. Што можа даць удзел у несправядлівых выбарах у бяспраўны парлямэнт? Якія ўмовы й магчымыя наступствы нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Захадам?