няма ані адносна Беларусі, ані адносна Ўкраіны, a ёсьць тое, што завецца палітычнай воляй. Я прыгадваю аповед былога прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Касьянава, які падчас папярэдняга газавага крызісу ў стасунках зь Беларусьсю, у лютым 2004 году, размаўляў з прэзыдэнтам Пуціным і казаў, што калі перакрыць газ, беларусы замерзнуць. Касьянаў тады сустрэўся з поўнай абыякавасьцю да гэтай інфармацыі з боку прэзыдэнта. I гэтая абыякавасьць добра адлюстроўвае стаўленьне Пуціна да грамадзянаў Беларусі і, дарэчы, да прэзыдэнта. Я заклікаю спадара Якубовіча з большай павагай ставіцца да настрояў беларускай апазыцыі (хаця і можна зразумець, што яе пазыцыя яму можа не падабацца), бо цяпер усе ў адным чоўне — і прэзыдэнт, і спадар Якубовіч, і апазыцыянэры, і апошні беларускі селянін. Яны ў тым чоўне, у якім Расея намагаецца зрабіць такую дзірку, каб човен патануў. I калі ён патоне, на дне апынуцца і прэзыдэнт Лукашэнка, і спадар Якубовіч, і апошні беларускі селянін, і лідэры беларускай апазыцыі. Трэба, каб човен выплыў. I хай усе спакойна паставяцца да таго, якая на тым чоўне будзе палітычная праграма. Ня гэта галоўнае. Галоўнае — уратаваць беларускую дзяржаўнасьць. Дракахруст: Віталь, але Вы на самым пачатку нашай размовы сказалі, што беларускай дзяржаўнасьці гэты крызіс не пагражае. Портнікаў: Безумоўна. У дадзеным выпадку пад ратаваньнем я маю на ўвазе ўратаваньне нармальнага стану рэчаў у дзяржаве. Я ня маю на ўвазе ліквідацыю беларускай дзяржавы. Але мне здаецца, што калі дзяржава пачынае жыць бедна, калі ў ёй пачынаецца барацьба амбіцыяў на вяршыні ўлады, то тое тычыцца кожнага яе жыхара. Беларусь і Расея пасьля 2 сакавіка: якіх зьменаў можна чакаць у беларускарасейскіх адносінах пасьля прэзыдэнцкіх выбараўуРасеі? Наколькі імавернае аднаўленьне праекту саюзнай дзяржавы? Наколькі магчыма, што новая расейская ўлада хутка скасуе эканамічныя прэфэрэнцыі, якія атрымлівае Беларусь? 2 сакавіка 2008 Удзел ьнікі: Дзьмітры Арлоў, Станіслаў Бялкоўскі, Сяргей Караганаў, Сяргей Маркаў, Мікалай Пятроў, Леанід Ра дзіхоўскі, Марк Урноў, Аляксандар Фадзееў Безь пераменаў? Дракахруст: Расейскія палітолягі, незалежна ад іх палітычных поглядаў, не чакаюць кардынальных зьменаў у беларуска-расейскіх адносінах пасьля расейскіх выбараў. Маркаў: Я мяркую, што ніякіх прынцыповых зьменаў у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі не адбудзецца. Пуцінская каманда застаецца ва ўладзе, пуцінская палітыка будзе працягвацца і, нягледзячы на значнае павелічэньне ролі Мядзьведзева, чалавекам нумар 1 у гэтай камандзе пакуль застаецца Ўладзімер Пуцін. Палітыка адносна Беларусі будзе той жа, хаця яе нельга назваць пасьпяховай. Нягледзячы на агульныя стратэгічныя інтарэсы, Расея і Беларусь занадта многа канфліктуюць, і я мяркую, што ворагі Расеі і Беларусі радуюцца, калі краінысуседкі спрачаюцца наконт цэнаў на нафту і газ. Дракахруст: Палітоляг і публіцыст Леанід Радзіхоўскі ня бачыць пунктаў сутыкненьня, у сувязі зь якімі зьмены маглі б адбыцца. Радзіхоўскі: Я ня думаю, што расейска-беларускія адносіны неяк зьменяцца. Яны апошнія гады абсалютна стабільныя, можна сказаць замарожаныя. Размовы пра саюз скончыліся, час ад часу пра яго недарэчна прыгадваюць, але гэта зусім ужо рытуальныя заклінаньні, якіх наагул ніхто ня чуе. А ў астатнім — пакрысе, вельмі пакрысе падвышаюць цану на газ. Больш ніякіх адносінаў няма. Ва ўнутраную палітыку Беларусі Расея ніколі ня лезла і цяпер ня лезе, «бацьку» па магчымасьці падтрымлівае, бо ён вельмі выгадны для Масквы. Дракахруст: Старшынярасейскай Радызьнешняй і абароннай палітыкі Сяргей Караганаў мяркуе, што Беларусь і Расея рушаць у пэўным сэнсе ў адваротных кірунках: Беларусь, паводле Караганава, — да большай лібэралізацыі, Расея — да большага аўтарытарызму, але яны яшчэ не сустрэліся. Караганаў: Ня бачу ніякіх прыкметаў, што адносіны будуць мяняцца. Зразумела, што беларускі рэжым рушыць у бок эканамічнай, калі не палітычнай лібэралізацыі, а ў Расеі ўсталяваўся напаўдэмакратычны аўтарытарны рэжым, праўда, больш свабодны, чым у Беларусі. 3 прычыны неразумнай палітыкі Захаду ў Расеі няма іншага выйсьця, як падтрымліваць Беларусь у любым выглядзе. 'Дракахруст: Некаторыя беларускія экспэрты мяркуюць, што падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы беларускаму кіраўніку ад кіраўніцтва Расеі былі зробленыя нейкія жорсткія прапановы, ад якіх цяжка адмовіцца. Кіраўнік дасьледчага цэнтру «Экспэртыза» Марк Урноў нязгодны з такой трактоўкай. Урноў: Я не чакаю пасьля 2 сакавіка ці пасьля траўня радыкальных зьменаў ва ўзаемаадносінах. Візыт Лукашэнкі быў зьвязаны з тым, што яму хацелася падстрахавацца і зразумець, як будуць разьвівацца адносіны. Толькі адзін фактар мог бы зьмяніць пазыцыю Расеі — гэта рашэньне зьліцца ў адзіную дзяржаву. Але ў Лукашэнкі такога жаданьня няма, a ў Расеі, адпаведна, няма жаданьня рабіць гэта ў тым фармаце, які падышоў бы Лукашэнку. Гэтага проста не існуе, а значыць, і імпульсаў для радыкальных пераменаў таксама няма. Ідзе балючая выпрацоўка правілаў стасункаў дзьвюх незалежных дзяржаваў, расейская эліта ўсё больш прызвычайваецца да Taro, што Беларусь — сапраўды незалежная дзяржава. Ідэя зьліцьця дзяржаваў не падтрымліваецца і грамадзкай думкай у Беларусі. Дракахруст: Паводле палітоляга Станіслава Бялкоўскага, прэзыдэнцтва Мядзьведзева ў беларускарасейскіх адносінах будзе часам давядзеньня да канца тых тэндэнцыяў, якія азначыліся пры Пуціну. Бялкоўскі: Расейская ўладная эліта насамрэч ніколі не ўспрымала саюзную дзяржаву ўсур’ёз. Проста ў апошнія гады кіраваньня Барыса Ельцына і часткова ў першыя гады кіраваньня Ўладзімера Пуціна гэты фактар быў патрэбны расейскай эліце, каб у пэўных сытуацыях паляпшаць сваё ўнутрыпалітычнае становішча і прадаваць гэты міт расейскаму народу, для якога саюз зь Беларусьсю быў і застаецца вельмі папулярным. Пры Ўладзімеру Пуціну на прынцыповае нежаданьне расейскай эліты ствараць агульную дзяржаву наклалася яшчэ і асабістая непрыязь Уладзімера Пуціна да Аляксандра Лукашэнкі, на што Лукашэнка адказваў узаемнасьцю. Гэтая непрыязь абумоўленая перш за ўсё адрозьненьнямі ў сыстэмах каштоўнасьцяў і эстэтыцы двух лідэраў. Пуцін — клясычны постсавецкі бізнэсовец, у той час як Лукашэнка — нэасавецкі першы сакратар ЦК кампартыі саюзнай рэспублікі. А што тычыцца Мядзьведзева, то ён проста касьмічна далёкі ад Лукашэнкі і ад тых каштоўнасьцяў, якімі жыве прэзыдэнт Беларусі, таму пры ім фактычны крах саюзнай дзяржавы паскорыцца і пяройдзе ў фармальны крах. Таму нельга казаць пра зьяўленьне новых тэндэнцыяў, можна толькі меркаваць, што тэндэнцыі, якія аформіліся пры Ўладзімеру Пуціну, будуць даведзеныя да лягічнага канца. Дракахруст: Дырэктар Агенцтва палітычных і эканамічных камунікацыяў Дзьмітры Арлоў лічыць, што магчымая зьмена толькі стылю адносінаў. Арлоў: У адносінах Расеі і Беларусі пасьля 2 сакавіка ніякіх зьменаў не адбудзецца. Зразумела, магчымая зьмена стылю. Дзьмітры Мядзьведзеў болып спакойны, роўны палітык, ня схільны да яркіх заяваў, часам да палітычнай агрэсіі, што вызначае Уладзімера Пуціна, але інтарэсы Расеі, зьвязаныя з энэргетычным транзытам, захаваюцца і пры прэзыдэнту Мядзьведзеву. Пат саюзнага будаўніцтва Дракахруст: Падчас леташняга сьнежаньскага візыту Пуціна ў Менск хадзілі ўпартыя чуткі, што праект саюзнай дзяржавы выцягнуты з доўгай скрыні, што палітычная інтэграцыя будзе фарсавацца, каб-забясьпечыць Пуціну месца саюзнага прэзыдэнта. Нечаканы візыт Лукашэнкі ў Сочы, ягоныя перамовы з кіраўніцтвам Расеі падлілі алею ў агонь такіх гіпотэзаў. Наколькі гэты праект рэальны? Вось меркаваньне кіраўніка аддзелу Беларусі расейскага Інстытуту краінаў СНД Аляксандра Фадзеева. Фадзееў: 3 майго гледзішча, ён немагчымы, паколькі ў кіроўных клясах дзьвюх краінаў ёсьць істотныя супярэчнасьці наконт разьмеркаваньня ўладных паўнамоцтваў, вызначэньня функцыяў і сфэраў дзеяньня наднацыянальных органаў, нарэшце, ёсьць істотныя супярэчнасьці ў пытаньні, хто будзе ажыцьцяўляць вярхоўную ўладу ў саюзнай дзяржаве. Пакуль гэтыя разыходжаньні не пераадоленыя і наўрад ці будуць пераадоленыя ў хуткім часе. Паколькі беларускі бок настойвае на раўнапраўным падыходзе менавіта ў гэтым пытаньні, то натуральна, што расейская эліта не зацікаўленая ў такой форме інтэграцыі, калі яна вымушаная будзе як мінімум палову сваіх паўнамоцтваў аддаць беларускаму боку. Што тычыцца заняцьця Ўладзімерам Пуціным мітычнай пасады саюзнага прэзыдэнта, якой няма ў праекце канстытуцыйнага акту, то я б назваў гэта палітычнымі спэкуляцыямі. Уладзімер Пуцін віртуальную дзяржаву ня будзе ўзначальваць ніколі, і такіх плянаў у яго няма, гэта відавочна. Дракахруст: Калі Аляксандар Фадзееў ужывае далікатныя формулы, сьцьвярджаючы, што расейская эліта не гатовая аддаць беларускаму боку палову сваіх паўнамоцтваў у саюзным утварэньні, то ягоны калега Дзьмітры Арлоў выказваецца больш шчыра і просталінейна. Арлоў: Аб’яднаньне Расеі і Беларусі магчымае толькі паводле аднаго сцэнара: уваходжаньне Беларусі ў склад Расеі некалькімі суб’ектамі. Гэта абумоўлена маштабамі эканомікі і палітычнай сыстэмы. Іншай формы аб’яднаньня я ня бачу. Улічваючы настроі беларускай палітычнай эліты, перш за ўсё самога Лукашэнкі, мне гэта здаецца малаімаверным. Дракахруст: Цяперашнія заляцаньні афіцыйнага Менску да Эўропы, беспрэцэдэнтнае вызвалень- не палітычных вязьняў’ — ці ня сьведчаць яны, што Масква робіць на Менск нейкі ціск, які Лукашэнка спрабуе збалянсаваць стасункамі з Захадам? Бялкоўскі: Ніхто з боку Расеі на яго, зразумела, ня цісьне. Расейская ўладная эліта наагул зацікаўленая ў тым, каб мінімізаваць кантакты з Лукашэнкам па любых пытаньнях, акрамя энэргетычных. Чутка аб стварэньні саюзнай дзяржавы, якую ўзначаліць Пуцін, ня мае пад сабой аніякіх падставаў, як ня мела і напрыканцы мінулага году. Па-першае, Пуцін ня хоча быць прэзыдэнтам саюзу і ня любіць самую ідэю саюзу. Для яго глыбока чужое ўсё савецкае, усё саюзнае, хаця часам ён з каньюнктурнымі мэтамі ўжывае прасавецкую рыторыку і настальгічна пускае сьліну па СССР, але па сутнасьці сваёй ён антысаветчык. Ён клясычны бізнэсовец-фарцоўшчык позьнесавецкага пэрыяду, для якога імпэрскія каштоўнасьці глыбока чужыя.