Казулін: Пра гэта проста трэба сказаць услых. Выбар заўсёды застаецца за кожным асобна ўзятым чалавекам, палітыкам, краінай. Гэта сёньня галоўнае пытаньне. Мы цяпер жывём у краіне, дзе абсалютна разбуранае правасудзьдзе, дзе законы не абараняюць грамадзяніна. У нас няма нават інстытуту амбудсмэна. У астатніх 5 краінах, якім прапаноўваецца «Ўсходняе партнэрства», ён ёсьць. Але гэтае пытаньне ні ў кога не выклікае занепакоенасьці: каго цікавяць правы і свабоды грамадзянаў на фоне прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі? Зразумела ж, што Лукашэнка і бяз гэтага стаіць перад вялікім выбарам наконт Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Але гэта ягоная праблема. Калі Беларусь стане другой ці трэцяй краінай сьвету, якая прызнае гэтыя рэспублікі, наўрад ці моцна зьменіць сытуацыю. Гэта выбар Лукашэнкі, і хай ён сябе праяўляе напоўніцу. Дракахруст: Гэта выбар Лукашэнкі ці выбар Беларусі? Казулін: Прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі будзе ня выбарам Беларусі, а выбарам Лукашэнкі. Ва ўмовах эканамічнага крызісу трэба разумець, каму выгадней у першую чаргу цічыльнае супрацоўніцтва з Эўропай — Эўропе ці Беларусі? Размова ж сёньня ідзе аб простай рэчы, аб выжываньні існага рэжыму. I пытаньне палягае ў тым, ці гатовая Эўропа падтрымаць гэтае выжываньне? Калі так, то хацелася б пачуць, на якой падставе і што ўзамен гэтага будзе? Калі проста падтрымліваем, бо ранейшая палітыка правалілася і трэба запісаць сабе ў актыў нешта новае, гэта таксама варта пачуць. Хацелася б, каб было нешта іншае, калі нават пры падтрымцы існага рэжыму ў Беларусі ў адказ адбыліся сур’ёзныя інстытуцыянальныя зьмены і зьявіліся мінімальна эўрапейскія каштоўнасьці. На доўгім шляху Пасьляслоўе Гэтая кніга складаецца з тэкстаў перадачаў «Праскі акцэнт», якія я шмат гадоў вёў на Радыё Свабода. Адбіраючы тэмы «круглых сталоў» для кнігі, я кіраваўся забаўным прынцыпам, які сфармуляваў для сябе: дакладны прагноз адлюстроўвае рэчаіснасьць, няправільны — эпоху. У кнізе багата і адных і другіх. Гэта — не задачнік з правільнымі адказамі, а хроніка напружанага інтэлектуальнага пошуку, у якім памылкі, няспраўджаныя прагнозы і тупікі часам больш карысныя, чым цаляньні і адгадкі. Карысныя, бо самы працэс пошуку, самы працэс разгадваньня таямніцаў грамадзтва стварае дадатковую да будзённага існаваньня ідэальную прастору — прастору сэнсаў. Меркаваньні ўдзельнікаў «круглых сталоў» — ня столькі спаборніцтва ў дакладнасьці ўгадваньня будучыні, колькі адказы на пытаньне: «Чаму?» Мая першая аўтарская аналітычная праграма на Радыё Свабода называлася «На доўгім шляху». Гэткую назву навеяла іранічная баляда «Песьня пра таварышча Сапегу» барда Віктара Шалкевіча: ...Стаяў разьняшчасны таварышч Сапега На длінным і скользкім пуці... На «длінным і скользкім пуці» — ня толькі лірычны герой Шалкевіча, але і ўсё беларускае грамадзтва. Многія палітычныя сюжэты, вакол якіх ламалі дзіды ўдзельнікі «круглых сталоў», састарэлі ці атрымалі новае, часам нечаканае, разьвіцьцё ўжо на момант выхаду кнігі. Яшчэ большая колькасьць іх састарэе праз пэўны час. Але спадзяюся, што карціна, якая вымалёўваецца з гэтых тэкстаў, будзе і тады ўяўляць не адно гістарычны інтарэс. Бо пачатак XXI стагодзьдзя быў ня толькі часам сталеньня аўтарытарнай сыстэмы і барацьбы зь ёй, ня толькі вы- хадам з пострэвалюцыйнага крызісу 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя — ён быў і надзвычай важным этапам станаўленьня беларускай ідэнтычнасьці, кажучы мэтафарычна, этапам станаўленьня беларускай нацыі. I шлях гэтага станаўленьня прымушае прыгадаць думку Гэгеля наконт іроніі гісторыі — яно адбываецца ня толькі, а можа нават і ня столькі сьвядомымі высілкамі энтузіястаў нацыянальнай ідэі, колькі зьбегам абставінаў, лёгікай пабудовы незалежнай самастойнай дзяржавы. Парадоксы гэтага «шляху назад, які вядзе наперад», — адна з галоўных тэмаў кнігі. Прыкладна траціна ўдзельнікаў перадачаў — замежнікі: расейцы, украінцы, палякі, немцы, амэрыканцы, літоўцы. Замежны погляд, які не заўважае ці ня ведае некаторых дэталяў, часам больш дакладна бачыць сутнасныя рэчы, кантэкст, наконт якога ня надта здольныя рэфлексаваць людзі, якія ў ім жывуць. I краіна, і яе інтэлектуальная супольнасьць лепш спазнаюць і сябе, і свае праблемы ў поглядзе і меркаваньні іншых. Назва «Акцэнты Свабоды», прапанаваная маім бацькам незадоўга да яго сьмерці, адлюстроўвае ня толькі тое, што кніга — своеасаблівы міжнародны «мазгавы штурм» беларускіх праблемаў, але і тое, што свабода — непадзельная і што без свабоды Беларусі вольнасьці не стае ўсяму сьвету. Эрнэст Гэмінгўэй пісаў, што старэюць ня толькі адказы, але і пытаньні. Нашыя пытаньні састарэюць з нашай эпохай. Але само напружаньне пошуку адказаў на іх пакідае надзею, што прастора свабоды, прастора новых пытаньняў і выклікаў стане ўсё ж шырэйшай. Юры Дракахруст Прааўтара Юры Дракахруст — журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. у Хабараўску (Расея). У 1964 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. У 1982—1991 гг. працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі, у 1991—1994 гг. — у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у 1992—2000 гг. — у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Выступаў з артыкуламі ў газэтах «Знамя юностн», «Белорусскнй рынок», «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», у інтэрнэт-выданьні «Белорусскне новостн», у часопісах «ARCHE», «Непрнкосновенный запас» (Расея). Аўтар артыкулаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі ў кнігах «Белоруссня н Россня: обіцества н государства» (Масква) і «Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West» (Harvard, Cambridge, MA). У 1990—1991 rr. — сакратар управы Беларускага Haроднага Фронту «Адраджэньне». 3 1991 г. працуе на Радыё Свабода, з 1996 г. — карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода, з 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Узнагароджаны мэдалём Акадэміі навук СССР за найлепшую дыплёмную працу (1982), ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996). Пра ўдзельнікаў Акудовіч Валянцін — філёзаф, паэт, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў 1950 г. у мястэчку Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў у штотыднёвіках «Культура», «ЛіМ», часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты», рэдагаваў філязофскі часопіс «Перекресткн». Аўтар кніг «Мяне няма. Роздум на руінах чалавека», «Разбурыць Парыж», «Ды- ялёгі з Богам», «Код адсутнасьці». Ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтру і літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Mae мэдаль «За вайсковую доблесьць». Ал ексіевіч Сьвятлана — пісьменьніца. Нарадзілася ў 1948 г. у Івана-Франкоўску (Украіна). Скончыла аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працавала ў раённых газэтах, у «Сельской газете», часопісе «Неман». Аўтарка кніг «У войны не женское лнцо», «Последнне свндетелн», «Цннковые мальчнкн», «Зачарованные смертью», «Чернобыльская молнтва», пе- ракладзеных на 36 моваў сьвету. Ляўрэатка прэміяў Курта Тухольскага (Швэдзкі ПЭН-Цэнтар), імя Андрэя Сіняўскага, расейскай прэміі «Трыюмф», нямецкай — «За найлепшую палітычную кнігу», аўстрыйскай — імя Гэрдэра. Арлоў Дзьмітры — расейскі палітоляг, паліттэхноляг. Нарадзіўся ў 1971 г. у Маскве. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэтах «Росснйскне вестн», «Труд», у часопісе «Новое время», галоўным рэдактарам сайту «Полнтком.гй». Дырэктар Агенцтва палітычных і эканамічных камунікацыяў. Арэшка Вацлаў — палітык, перакладчык. Нарадзіўся ў 1955 г. у Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург, Расея). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і асьпірантуру пры ім. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, Дзяржаўным мастацкім музэі БССР, Акадэміі мастацтваў. Быў намесьнікам старшыні працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, каардынатарам плянава-аналітычнай групы дэмакратычнай кааліцыі «Пяцёрка +», выканаўцам абавязкаў рэдактара бюлетэню Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Аўтар перакладаў з польскай мовы твораў Уршулі Радзівіл і Сяргея Пясецкага. Бабкоў Ігар — паэт, празаік, філёзаф. Нарадзіўся ў 1964 г. у Гомелі, скончыў аддзяленьне філязофіі гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працуе ў Інстытуце філязофіі НАН РБ. Рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты». Аўтар паэтычных зборнікаў «Solus Rex» і «Герой вайны за празрыстасьць», раману «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», кнігі «Філязофія Яна Сьнядэцкага». Бялініс Лаўрас — літоўскі палітоляг, палітычны кансультант. Нарадзіўся ў 1957 г. у Вільні (Літва), скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Доктар паліталёгіі. Працаваў галоўным рэдактарам часопісу «Politologija», які заснаваў у 1991 г. 3 1994 г. выкладае ў Інстытуце міжнародных зносінаў і палітычных навук пры Віленскім і Клайпэдзкім унівэрсытэтах. 3 2006 г. — дарадца прэ- зыдэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік групы ў пытаньнях унутранай палітыкі і аналізу. Аўтар кніг «Уводзіны ў выбарчыя тэхналёгіі», «Расея і СНД», «Анатомія прэзыдэнцкіх выбараў: прэзыдэнцкія выбары ў Літве ў 2002 г.», «Грамадзтва, улада і СМІ. Супярэчлівы камунікацыйны сымбіёз». Букчын Сямён — пісьменьнік, публіцыст. Нарадзіўся ў 1941 г. у сяле Валаконаўка Курскай вобласьці (Расея), скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў рэдактарам на беларускім тэлебачаньні, у выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя», адказным сакратаром часопісу «Весці АН БССР», у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філялягічных навук. Аўтар кніг «Судьба фельетоннста: Жнзнь н творчество Власа Дорошевнча», «Народ нздревле нам родной: Русскне пнсателн н Белоруссня» і інш. Цяпер — вольны пісьменьнік, вядзе аўтарскую калёнку «Незлобнвые заметкн» ў «Народнай волі». Бялкоўскі Станіслаў — расейскі палітоляг, публіцыст, паліттэхноляг. Нарадзіўся ў 1971 г. у Маскве, скончыў факультэт эканамічнай кібэрнэтыкі Маскоўскага інстытуту кіраваньня, займаўся палітычным кансультаваньнем, з 1999 г. — галоўны рэдактар сайту «Агентство полнтнческнх новостей» («АПН»), у 2002 г, заснаваў Раду нацыянальнай стратэгіі, адзін з аўтараў дакладу Рады «Госу-