дарство н олпгархня», зь якога пачалася справа супраць канцэрну ЮКАС. 3 2004 г. узначальвае Інстытут нацыянальнай стратэгіі (Масква). Вік Ганс-Георг — нямецкі палітык, дыплямат. Нарадзіўся ў 1928 г. у Гамбургу. Вывучаў гісторыю, філязофію і права ў Гамбурскім унівэрсытэце. 3 1954 г. — на дыпляматычнай службе Фэдэратыўнай рэспублікі Нямеччына (ФРН), быў амбасадарам ФРН у СССР, Іране, Індыі, прадстаўніком ФРН у НАТО, узначальваў Нямецкае выведнае агенцтва. У 1998— 2001 гг. — кіраўнік місіі АБСЭ ў Бе- ларусі. Цяпер сябра Рады Нямецка-беларускага таварыства, кансультант МЗС Нямеччыны. Вольскі Лявон — музыка, паэт, сьпявак. Нарадзіўся ў 1965 г. у Менску, скончыў Менскую мастацкую вучэльню. Удзельнік музычных гуртоў «Мроя», «N.R.M.», «ZET», «Крамбамбуля». Дыскаграфія ў складзе гуртоў і супольных праектаў: «Стары храм» (1983, 1986), «Зрок» (1987), «Студыя БМ» (1988), «Дваццаць восьмая зорка» (1989, 1997), «Народны аль- бом» (1997), «Пашпарт грамадзяні- на N.R.M.» (1998), «Samotnik» (2000), «Try carapachi» (2000), «Dom kultury» (2002), «Сьвяты вечар» (2000), «Я нарадзіўся тут» (2001), «Крамбамбуля» (2002), «Крамбамбуля РА: Каралі раёну» (2003), «Крамбамбуля 0,33 FM» (2004), «Радзіма. com» (2006), «Крамбамбуля сьвяточная» (2007). Аўтар кнігі вершаў «Калідор» (1993). Уганараваны рок-каронамі ў 1996, 1997, 2000, 2005 гг. Вяжбоўска-Мязга Агата — польскі палітоляг, дасьледніца праблемаў Беларусі, Украіны і Расеі. Нарадзілася ў 1976 г. у Варшаве. Скончыла Інстытут этналёгіі і культурнай антрапалёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 2000 г. працуе аналітыкам беларускай сэкцыі ўрадавага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў. У 2004 і 2006 гг. была назіральніцай АБСЭ на выбарах у Беларусі. Гардзіенка Алег — гісторык. Нарадзіўся ў 1977 г. у вёсцы Раёўка Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1999—2004 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, адкуль сышоўз ідэалягічных прычынаў. Працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, а са студзеня 2005 г. — супрацоўнік газэты «Наша Ніва». Аўтар кнігі «Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі». Грузьдзіловіч Алег — журналіст. Нарадзіўся ў 1958 г. у Маладэчне. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэтах «Знамя юностн» (супрацоўнік, намесьнік галоўнага рэдактара), «Народная газета», «Свабода», «Навіны». 3 1995 г. — карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода. Грыцанаў Аляксандар — філёзаф. Нарадзіўся ў 1958 г. у Менску. Скончыў аддзяленьне філязофіі гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат філязофскіх навук. Працаваў на катэдры філязофіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (асьпірант, выкладчык, дацэнт), дацэнтам катэдры сацыялёгіі Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага ўнівэрсытэту імя Анд- рэя Сахарава. Кіруе найбуйнейшай у СНД энцыкляпэдычнай сэрыяй. Сярод выданьняў сэрыі — «Новейшнй фнлософскнй словарь», «Всемнрная энцнклопедня. Фнлософня»,, «Всемнрная энцнклопедня. Фнлософня XX века», «Нсторня фнлософнн», «Постмодерннзм», «Эзотернзм», «Соцнологня», «Релнгня». Аўтар кніг: «Соцнологнческнй пснхологнзм», «Человек н отчужденне», «йсторня соцнологнн» (у суаўтарстве), «Современная западная фнлософня» (у суаўтарстве), «Хрнстнанство», «Язычество», «Ріндунзм», «Протестантство», «Католнчество», «Жнль Делёз», «Мншель Фуко» (у суаўтарстве з У. Абушэнкам), «Жак Деррнда» (у суаўтарстве з А. Гурко), «Жан Бодрнйяр» (у суаўтарстве з М. Кацуком). Дорахаў Уладзімер — журналіст. Нарадзіўся ў 1967 г. у Бранску (Расея). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнту РБ. Працаваў у «Белорусской деловой газете» («БДГ»), «Белорусской газете», у Незалежным інстытуце сацыяльнаэканамічных і палітычных дасьледаваньняў, карэспандэнтам радыёстанцыі «Deutsche Welle» ў Беларусі. 3 2005 г. — супрацоўнік Расейскай рэдакцыі «Deutsche Welle» ў Боне. Дубноў ВадзІМ — расейскі журналіст. Нарадзіўся ў 1962 г. у Кіеве, скончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў чыгункі. 3 1984 па 2007 г. — аглядальнік, рэдактар аддзелу, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Новое время». Супрацоўнічаў з інтэрнэт-выданьнямі «Газета.гй», «Граuu.ru», агенцтвам «РНА-Новостн». 3 2007 г. — карэспандэнт часопісу «New Times». Дынько Андрэй — публіцыст. Нарадзіўся ў 1974 г. у Берасьці. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. 3 1998 г. — рэдактар часопісу «ARCHE», з 2000 г. — галоўны рэдактар газэты «Наша Ніва», з 2007 г. — шэф-рэдактар газэты і рэдактар сайту «пп.Ьу». У 2002—2004 гг. — віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-Цэнтру. Аўтар кнігі «Беларусь за 10 падарожжаў» (у суаўтарстве з А. Скурком). Ляўрэат прэміі Міжнароднага ПЭН-Цэнтру і галяндзкага фонду «Oxfam Novib» «За свабоду думкі» (2006), прэміі «За журналісцкую мужнасьць і прафэсіяналізм» расейскага Першага тэлеканалу (2006), прэміі Эўракамісіі імя Лярэнца Наталі (2006) за кнігу «Турэмны дзёньнік». Злобін Мікалай — амэрыканскі палітоляг. Нарадзіўся ў 1958 г. у Расеі. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у МДУ і шэрагу ўнівэрсытэтаў ЗША і Заходняй Эўропы, у расейскіх выданьнях «йзвестня», «Лнтературная газета», «Обшая газета», «Незавнснмая газета». 3 1993 г. жыве ў ЗША. Дырэктар Інстытуту ўсясьветнай бясьпекі. Івіньскі Тадэвуш — польскі палітык. Нарадзіўся ў 1944 г. у Пяставе (Польшча). Працаваў у Польскай акадэміі навук. 3 1990 г. — сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Польшчы, з 1991 г. —дэпутат Сойму Польшчы. У 2001 г. быў дарадцам прэм’ер-міністра Польшчы ў міжнародных справах. У 1994—1998 гг. і з 2003 г. па цяперашні час — віцэ-сьпікер Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Казулін Аляксандар — навуковец, палітык. Нарадзіўся ў 1955 г. у Менску. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат фізыка-матэматычных навук, доктар пэдагагічных навук, прафэсар. Працаваў у БДУ, Міністэрстве адукацыі (начальнік аддзелу, начальнік упраўленьня, першы намесьнік міністра), з 1996 па 2003 г. — рэктар БДУ, у 2003 г. зволь- нены ўказам прэзыдэнта. У 2005 г. абраны старшынём Беларуска'й сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», у канцы 2008 г. выйшаў з партыі. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выба- рах 2006 г. У сакавіку 2006 г. арыштаваны падчас масавых выступаў пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, асуджаны на 5,5 году пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў «злосным хуліганствё і арганізацыі масавых беспарадкаў». У жніўні 2008 г. вызвалены паводле ўказу прэзыдэнта. Караганаў Сяргей — расейскі палітоляг, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў 1952 г. у Маскве. Скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат эканамічных навук, доктар гістарычных навук, прафэсар. Працаваў у Інстытуце ЗША і Канады AH СССР, у Інстытуце Эўропы AH СССР (РАН). 3 1989 г. — намесьнік дырэкта- ра Інстытуту Эўропы. 3 1994 г. — кіраўнік Рады зьнешняй і абароннай палітыкі РФ. Аўтар 17 кніг і болей як 300 артыкулаў. Класкоўскі Аляксандар — журналіст. Нарадзіўся ў 1958 г. у вёсцы Новы Двор Менскага раёну. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў рэдактарам моладзевага часопісу «Парус», адказным сакратаром газэты «Звязда», рэдактарам газэты «Знамя юностн», намесьнікам рэдактара «Народнай газеты». Першы галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты «Белорус- скне новостн». Цяпер — рэдактар аналітычнага бюлетэню інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Лук'янаў Фёдар — расейскі палітоляг, журналіст-міжнароднік. Нарадзіўся ў 1967 г. у Маскве. Скончыў філялягічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў на радыёстанцыі «Голос Росснн», у газэтах «Сегодня», «Время МН», быў намесьнікам галоўнага рэдактара газэты «Время новостей». 3 2002 г. — галоўны рэдактар часопісу «Россня в глобальной полнтнке». Лябедзька Анатоль — палітык. Нарадзіўся ў 1961 г. у вёсцы Трылес Стаўпцоўскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўнага Савету РБ 12-га і 13-га скліканьняў. У 1994 г. — сябра перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Аляксанд- ра Лукашэнкі, пазьней дарадца і прадстаўнік прэзыдэнта ў Вярхоўным Савеце. 3 1995 г. — у апазыцыі да прэзыдэнта Лукашэнкі. У 1995 г. уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, з 2000 г. — старшыня партыі. Неаднаразова быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі за арганізацыю і ўдзел у масавых акцыях апазыцыі. Маркаў Сяргей — расейскі палітоляг і палітык. Нарадзіўся ў 1958 г. у горадзе Дубна Маскоўскай вобласьці. Скончыў філязофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладчыкам МДУ, у Радзе бясьпекі Расеі, у Маскоўскім цэнтры Фонду Карнэгі. Кандыдат паліталягічных навук, дацэнт катэдры дзяржаўнай палітыкі філязофскага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, прафэсар факультэту паліталёгіі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносінаў, дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў. 3 2007 г. — дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ад партыі «Еднная Рос- сня». Марціновіч Віктар — журналіст. Нарадзіўся ў 1977 г. у Ашмянах Гарадзенскай вобласьці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктар мастацтвазнаўства. Працаваў у «Белорусской деловой газете» («БДГ»), 3 2000 г. працуе ў «Белгазете» (з 2002 г. — намесьнік рэдактара). Мацкевіч Уладзімер — філёзаф, палітык, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў 1956 г. у горадзе Чарамхова Іркуцкай вобласьці (Расея), у сям’і, дэпартаванай з Заходняй Беларусі. Скончыў факультэт псыхалёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладчыкам Ліепайскага ўнівэрсытэту (Латвія), быў дарадцам першага ўраду Латвіі пасьля аднаўленьня незалежнасьці краіны. 3 1994 г. — кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў у Менску, арганізатар філязофскіх і мэтадалягічных сэмінараў. Аўтар і вядоўца ток-шоў «Выбар» на беларускім тэлебачаньні (2003). У 1995—1998 гг. — сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар кніг «Полемнческне этюды об образованнн», «Думать Беларусь», «Белорусская демократня: вопрекн очевндностн», «Вызываювдее молчанне».