Мілінкевіч Аляксандар — палітык. Нарадзіўся ў 1947 г. у Горадні. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Працаваў школьным настаўнікам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту фізыкі АН БССР, дацэнтам фізычнага факультэту Гарадзенскага ўнівэрсытэту, загадчыкам катэдры фізыкі Сэтыфс- кага ўнівэрсытэту (Альжыр). У 1990—1996 гг. — намесьнік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму ў пытаньнях культуры, адукацыі, мэдыцыны, спорту, моладзі і міжнародных зносінаў. 3 1996 г. — старшыня Беларускай асацыяцыі рэсурсавых цэнтраў (ліквідаваная ў 2003 г.). Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. як адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі. У 2005—2007 гг. — старшыня Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Цяпер — кіраўнік руху «За Свабоду». Ляўрэат прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» (2006), прэміі незалежнага фонду «РоІСйІ» (Аўстралія), уганараваны ордэнам Польшчы «За заслугі перад польскай культурай». Аўтар 65 навуковых працаў і манаграфіяў па квантавай электроніцы, лазэрнай фізыцы, гісторыі, культуры, адукацыі і архітэктуры Беларусі. НОЛЬТЭ Кляўдыя — нямецкі палітык. Нарадзілася ў 1966 у Ростаку (Нямеччына). Скончыла Тэхнічны ўнівэрсытэт у Ільмэнаў. У палітыцы ад 1989 г., з 1990 г. — сябра Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС). У 1991—1994, 1999—2002, 2002— 2005 гг. — дэпутатка ад фракцыі ХДС у Бундэстагу. У 1994—1998 гг. — міністарка ў справах сям’і, жанчын і моладзі ў кабінэце канцлера Гэльмута Коля. Ад 2006 г. — прадстаўніца палітычнай фундацыі імя Конрада Адэнаўэра ў Бялградзе. Някляеў Уладзімер — пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1946 г. у Смаргоні Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Менскі тэхнікум сувязі, філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў у газэце «Знамя юностл», быў галоўным рэдактарам часопісу «Крыніца», штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». 3 1998 па 2001 г. — старшыня Саюзу пісьменьнікаў. 3 1999 г. жыў у Поль- шчы і Фінляндыі, абвесьціўшы разрыў з уладамі Беларусі. У 2001 г. вярнуўся ў Беларусь. У 2005 г. быў абраны старшынём Беларускага ПЭН-Цэнтру. Аўтар кніг: «Адкрыцьцё», «Галубіная пошта», «Прошча», «Лабух», «Так» і інш. Узнагароджаны прэміяй камсамолу Беларусі, ордэнам «Знак Пашаны», Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Падгол Уладзімер — палітоляг, паліттэхноляг, філёзаф. Нарадзіўся ў 1952 г. у Віцебску. Скончыў аддзяленьне філязофіі гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат філязофскіх навук. Кіраўнік інфармацыйнааналітычнага цэнтру «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі». Аўтар кніг «Основы полнтнческой пснхо- логнл», «Народный телевнзор», раманаў «Куля для презндента», «Властелян кулл», «Чертовы Жернова». Пазьняк Зянон — палітык. Нарадзіўся ў 1944 г. у мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Кандыдат мастацтвазнаўства. Працаваў у аддзеле археалёгіі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 1988 г. апублікаваў (у суаўтарстве зь Я. Шмыгалёвым) у газэце «Літаратура і мастацтва» артыкул «Кура- паты — дарога сьмерці» аб месцы масавых расстрэлаў пад Менскам у сталінскую эпоху. Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (1989—1999) і Партыі БНФ (1993—1999). 3 1999 г. па цяперашні час — старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня (1990—1995), лідэр фракцыі БНФ. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 г. Вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 і 2006 г. У 1996 г. пасьля апазыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях» эміграваў у ЗША, дзе атрымаў палітычны прытулак. Жыве ў Нью-Ёрку і ў Варшаве. Аўтар кніг «Браслаўшчына», «Рэха даўняга часу», «Курапаты», «Глёрыя Патрыя». Пашкевіч Міхаіл — палітык. Нарадзіўся ў 1986 г. у пасёлку Малінаўка ў Рэспубліцы Комі (Расея). 3 1999 г. — сябра «Маладога фронту». 3 2006 г. — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2007 г. абраны намесьнікам старшыні арганізацыі «Маладыя дэмакраты», з 2008 г. — старшыня гэтай арганізацыі. Быў пазбаўлены волі на год умоўна па абвінавачаньні ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Пікулік Аляксей — палітоляг. Нарадзіўся ў 1982 г. у Менску. Скончыў аддзяленьне філязофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Магістар сацыялёгіі. 3 2005 г. — дактарант у European University Institute (Флярэнцыя). Портнікаў Віталь — расейскі і ўкраінскі журналіст. Нарадзіўся ў 1967 г. у Кіеве. Скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэтах «Молодь Украі'нн», «Незавнснмая газета». Супрацоўнічаў з выданьнямі «Русскнй телеграф», «Ведомостн», «Время МН» (Расея), «День», «SepKano неделн» (Украіна), «Бнзнес @ Балтня», «Телеграф» (Латвія), «Эс- тоння», «Postimees» (Эстонія), «Polityka», «Gazeta Wyborcza» (Польшча), «Белгазета» (Беларусь), «Вестн» (Ізраіль). 3 1990 г. супрацоўнічае з Радыё Свабода, выступае ў этэры Беларускай, Расейскай, Украінскай службаў Радыё Свабода. Ляўрэат прэміі Саюзу журналістаў Украіны «Залатое пяро» (1989), прэміі імя гетмана Піліпа Орліка (1998). Пятроў Мікалай — расейскі палітоляг. Нарадзіўся ў 1960 г. у Перваўральску (Расея). Скончыў геаграфічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат геаграфічных навук. Працаваў у Інстытуце геаграфіі AH СССР (РАН), быў кіраўніком сэктару аналізу і прагназаваньня Вярхоўнага Савету РФ, кіраўніком працоўнай групы ў праблемах рэгіянальнага разьвіцьця пры ўрадзе РФ, супрацоўнікам аналітычнага цэнтру адміністрацыі прэзыдэнта РФ, прафэсарам коледжу Макалестэр (ЗША). Цяпер — экспэрт Маскоўскага цэнтру Фонду Карнэгі. Пяхоўшэк Вячаслаў — украінскі журналіст. Нарадзіўся ў 1966 г. у горадзе Тальнэ Чаркаскай вобласьці (Украіна). Скончыў факультэт філязофіі Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У палітычнай журналістыцы з 1988 г. 3 1995 г. — аўтар і вядоўца палітычнага ток-шоў «Пяты кут» на тэлеканале «1+1». 3 1999 па студзень 2005 г. — аўтар і вядоўца праграмаў «Эпіцэнтар» і «Эпіцэнтар-дэбаты» на тэлеканале «1+1». Зь верасьня 2006 г. — ізноў вядоўца тэлепраграмы-«Эпіцэнтар» на «1+1». Радзіхоўскі Леанід — палітоляг, публіцыст, паліттэхноляг. Нарадзіўся ў 1953 г. у Маскве. Скончыў псыхалягічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат псыхалягічных навук. Працаваў у Інстытуце псыхалёгіі AH СССР, быў палітычным аглядальнікам тэлекампаніі «Останкйно», дырэктарам рэдакцыі палітычнага вяшчаньня тэлеканалу РТР, палітычным аглядальнікам тэлеканалу «Россйя». Супрацоўнічаў з выданьнямі «Сегодня», «Куранты», «Демократйческая Россйя», «Собеседннк», «Огонек», «Нтогн» (Расея), «Gazeta Wyborcza» (Польшча), «Новое русское слово» (ЗША). Удзельнічаў у якасьці паліттэхноляга ў кампаніях па выбарах у Дзяржаўную думу Расеі ў 1995 г. (партыя «Демократйческнй выбор Россйй»), у 1995 г. (рух «Наш дом — Россйя», НДР), у 1999 г. (НДР), у 2003 г. (Союз правых сйл), у кампаніі Аляксандра Лебедзя на выбарах прэзыдэнта Расеі ў 1996 г. У 1993—1995 гг. — дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ад партыі «Демократйческйй выбор Россйй». Ляўрэат прэміі «Залатое пяро Расеі» (1993). Раманчук Яраслаў — эканаміст, палітык. Нарадзіўся ў 1966 г. у гарадзкім пасёлку Сапоцкін Гарадзенскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, школу Усясьветнага банку па мікра-, макраэканоміцы і пэнсійнай рэформе, Інстытут бюджэтнай палітыкі (Латвія). Працаваў кіраўніком аддзелу зьнешніх сувязяў Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, дырэктарам замежнага прадпрыемства «Марыён», экспэртам навукава-дасьледчага цэнтру «Усход—Захад». Цяпер — выканаўчы дырэктар Аналітычнага цэнтру «Стратэгія» і кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру імя Л. Мізэса. Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар кніг «Беларусь: путь в будуіцее. Кнйга для парламента», «Лйбералнзм. йдеологня счастлйвого человека», «Бйзнес Беларусн. В круге первом», «Экономйческая Констйтуцйя Республйкй Беларусь», «В пойсках экономйческого чуда. Урокй для Беларусй», «Беларусь на разломе». Pap Аляксандар — нямецкі палітоляг. Нарадзіўся ў 1959 г. у Тайбэі (Тайвань), скончыў Мюнхэнскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Фэдэральным інстытуце ўсходнеэўрапейскіх і міжнародных дасьледаваньняў, у дасьледчым інстытуце Радыё Свабода, у RAND Corporation і East-West Institute (ЗША). Цяпер — дырэктар праграмаў у пытаньнях Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі. Аўтар кнігі «Уладзімер Пуцін. Немец у Крамлі» і сотняў пуб- лікацыяў. Сябра Рады дырэктараў клюбу YES (Yalta European Strategy), сябра Клюбу экспэртаў у пытаньнях Расеі. Садоўскі Пётра — палітык, дыплямат, філёляг. Нарадзіўся ў 1939 г. у вёсцы Будзькаўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Кандыдат філялягічных наву к. Працаваў дацэнтам у ВНУ. Быў старшынём камісіі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ў замежных справах і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці, першым паслом незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Працаваў у аддзеле зьнешніх сувязяў «Прнорбанка». Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. Саньнікаў Андрэй — палітык, дыплямат, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў 1954 г. у Менску. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію МЗС СССР. Працаваў у Беларускім таварыстве сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, з 1991 па 1996 г. — у МЗС Беларусі. Напярэдадні кансты- туцыйнага рэфэрэндуму 1996 г, пайшоў у адстаўку з пасады намесьніка міністра замежных справаў на знак пратэсту супраць палітыкі прэзыдэнта. 3 1997 г. па цяперашні час — міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97». Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне правоў чалавека (2005). Севярынец Павал — палітык, пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1976 г. у горадзе Ворша Віцебскай вобласьці. Скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Сябра Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», Партыі БНФ, стваральнік і старшыня «Маладога фронту» (1999—2004). 3 2005 г. — адзін зь лідэраў незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская