дэмакратыя». На ўстаноўчым зьезьдзе партыі ў 2009 г. быў абраны яе сустаршынём. Неаднаразова пакараны адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі за арганізацыю і ўдзел у масавых акцыях апазыцыі. У 2005 г. асуджаны на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю акцыі пратэсту ў кастрычніку 2004 г. пасьля правядзеньня рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі. Па амністыі тэрмін скарочаны на год. Адбываў пакараньне ў лясгасе Малое Сітна Віцебскай вобласьці. Вызвалены ў 2007 г. Ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтру (2006) за цыкль «Лісты зь лесу», матэрыялы да якога Севярынец перасылаў са зьняволеньня для друку ў газэце «Наша Ніва» (2005). Аўтар кнігаў: «Ды-джэй Адраджэньня», «Пакаленьне “Маладога фронту”», «Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі», «Лісты зь лесу», «Брату». Сіліцкі Віталь — палітоляг, публіцыст. Нарадзіўся ў 1972 г. у Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, вучыўся ў Цэнтральнаэўрапейскім унівэрсытэце ў Будапэшце і ў Ратгерскім унівэрсытэце Нью-Брансўіку. Доктар паліталёгіі. У 1998—2003 гг. працаваўвыкладчыкам факультэту эканомікі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (звольнены за крытыку ўладаў Бела- русі). 3 2007 г. — дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў. Аўтар кнігі «Historical Dictionary of Belarus. Second Edition» (Lanham MD and London: Scarecrow Press, y суаўтарстве зь Янкам Запруднікам) і шэрагу артыкулаў у беларускіх і замежных выданьнях. Сіўчык Вячаслаў — палітык. Нарадзіўся ў 1962 г. у Менску. Скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў геолягам у Грузіі і Беларусі. Сябра Сойму (з 1993 г.), сакратар, адказны сакратар управы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (з 1995 г.), намесьнік старшыні БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ (з 1999 г.). У 2003 г. рашэньнем Сой- му выключаны з Партыі БНФ. Заяўнік і арганізатар многіх вулічных акцыяў апазыцыі, у тым ліку Дня Волі (1996, 1997, 2000, 2001), «Чарнобыльскага шляху» (1996—2001), акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 г. Неаднаразова быў асуджаны да адміністрацыйных арыштаў, зьбіты міліцыяй пры затрыманьнях. Статкевіч Мікола — палітык. Нарадзіўся ў 1956 г. у вёсцы Лядна Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню (МВІЗРВ). Падпалкоўнік запасу. Кандыдат тэхнічных навук. Служыў у Савецкай Арміі, быў выкладчыкам МВІЗРВ. У 1991—1995 гг. — кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. У 1991—2005 гг. — сябра кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», у 1995—2005 гг, — старшыня партыі. Неаднаразова пакараны адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі за арганізацыю і ўдзел у масавых акцыях апазыцыі. У 2005 г. атрымаў тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю акцыі пратэсту ў кастрычніку 2004 г. пасьля правядзеньня рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі. Па амністыі тэрмін скарочаны на год. Выйшаў на волю ў траўні 2007 г. Цяпер — лідэр «Эўрапейскай кааліцыі». Узнагароджаны трыма мэдалямі Узброеных сілаў СССР. Тарас Валянцін — пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1930 г. у Менску, памёр у 2009 г. У гады Другой усясьветнай вайны 13-гадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны, быў байцом атраду «За Савецкую Радзіму». Скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэце «Звязда», у часопісе «Неман». Аўтар кніг вершаў і прозы: «Мннска уляцы родные», «Доверне», «Тревожная земля», «Первая молння», «Нн мннуты раскаяння», «Под созвезднем Льва», «Проіцальные костры», «Две тетрадн», «Размышленне», «Пазыцыя», «Дань временн», «На высьпе ўспамінаў». Аўтар сцэнароў шэрагу дакумэнтальных фільмаў. Перакладчык на расейскую мову раману Г. Г. Маркеса «Восень патрыярха» (разам з К. Шэрманам). Узнагароджаны ордэнам Айчынай вайны II ступені, мэдалямі. УрноўМарк — расейскі палітоляг. Нарадзіўся ў 1947 г. у Маскве. Скончыў факультэт міжнародных эканамічных зносінаў Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносінаў. Кандыдат эканамічных навук. Працаваў у Інстытуце ўсясьветнай эканомікі і міжнародных зносінаў AH СССР, Інстытуце міжнароднага рабочага руху AH СССР, кіраўні- ком праектаў у «Гарбачоў-фондзе», у 1997—2000 гг. быў першым намесьнікам кіраўніка працоў- нага цэнтру эканамічных рэформаў пры ўрадзе РФ. 3 2000 г. — старшыня Фонду аналітычных праграмаў «Экспэртыза». 3 2004 г. — дэкан факультэту практычнай паліталёгіі Вышэйшай школы эканомікі (Масква). Фадзееў Аляксандар — расейскі палітоляг. Нарадзіўся ў 1953 г. у Маскве. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Інстытуту славяназнаўства і балканістыкі АН СССР. Кандыдат гістарычных навук. Кіраўнік аддзелу Беларусі ў Інстытуце краінаў СНД. Выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага унівэрсытэту і Маскоўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Фёдараў Андрэй — палітоляг. Нарадзіўся ў 1949 г. у Менску. Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, 3 1970 па 1990 г. працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук Беларусі, кандыдат фізыка-матэматычных навук. У 1990—1992 гг. — старшы рэфэрэнт камісіі Вярхоўнага Савету РБ у пытаньнях навукі і навукова-тэхнічнага прагрэсу, у 1993—1996 гг. — кіраўнік упраўленьня міжнародных сувязяў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, у 1997—2004 гг. — супрацоўнік недзяржаўнага Міжнароднага інстытуту палітычных дасьледаваньняў, у 2005—2006 гг. — рэдактар аддзелу міжнароднай інфармацыі «Белорусской деловой газеты». Фёдараў Валер — расейскі сацыёляг. Нарадзіўся ў 1974 г. у Маскве. Скончыў філязофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту масавых палітычных рухаў Расейска-амэрыканскага ўнівэрсытэту, у 1995—2003 гг. — кіраўнік упраўленьня, намесьнік дырэктара, дырэктар Цэнтру палітычнай каньюнктуры. Адначасна быў супра- цоўнікам Інстытуту сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў РАН. 3 2003 г. — генэральны дырэктар Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦНОМ). Аўтар кніг «Механнзмы властн. 10 лет полнтнческой аналнтякн», «Эпо- ха Путнна» (у суаўтарстве), «Россня на перепутье: как мы думалн в 2004 г.» (у суаўтарстве). Фядута Аляксандар — публіцыст, паліттэхноляг, філёляг. Нарадзіўся ў 1964 г. у Горадні. Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат філялягічных навук. Працаваў настаўнікам расейскай мовы ў школе, сакратаром у пытаньнях вучнёўскай маладзі і першым сакратаром ЦК беларускага камсамолу (ЛКСМБ). Быў сябрам выбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі, кіраўніком упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі адміністрацыі прэзыдэнта. Сышоў у адстаўку з гэтай пасады на знак пратэсту супраць увядзеньня палітычнай цэнзуры друку. Пасьля гэтага працаваў у «Белорусской деловой газете», газэтах «Нмя» і «Народная воля». Быўуласным карэспандэнтам газэты «Московскне новостн» ў Беларусі, сябрам Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці (1993), беларускага аб’яднаньня «Яблоко» (1997—2007). Аўтар кніг: «Чнтатель в творческом сознаннн A. С. Пушкнна» (у суаўтарстве з I. Ягоравым), «Полнтнческне партнн Беларусн — необходнмая часть гражданского обіцества» (у суаўтарстве з А. Багуцкім і В. Марціновічам), «Лукашенко: полнтнческая бнографня», «Паэтычны аглядальнік». Халезін Мікалай — мастак, драматург, журналіст. Нарадзіўся ў 1964 г. у Менску. Працаваў у газэтах «Навіны», «Наша свабода», «Нмя», удзельнічаў у стварэньні інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя’97». Адзін з заснавальнікаў мастацкай галерэі «Віта нова» (пазьней — Цэнтар сучаснага мастацтва). Адзін з заснавальнікаў і сцэнограф Менскага альтэрнатыўнага тэатру. У 2005 г. заснаваў «Свабодны тэатар», мастацкім кіраўніком якога цяпер зьяўляецца. Хашчавацкі Юры — кінадакумэнталіст, паліттэхноляг. Нарадзіўся ў 1947 г. у Адэсе (Украіна). Скончыў Адэскі тэхналягічны інстытут і Ленінградзкі інстытут тэатру, музыкі і кіно. Аўтар 30 фільмаў, сярод якіх «Встречный нск» (1989, сумесна з Аркадзем Рудэрманам), «Все хорошо» (1991), «Лнфт для промежуточного человека», «Русское счастье» (1992), «Оазнс» (1995), «Обыкновен- ный презндент» (1996), «Богн серпа н молота» (2000), «Кавказскне пленннкн» (2002), «Плошча» (2007). Ляўрэат шматлікіх міжнародных кінэматаграфічных прэміяў, у тым ліку прэміі міру на Бэрлінскім кінафэстывалі, Гран-пры кінафэстывалю ў Нью-Ёрку, прэміі Саюзу пісьменьнікаў Расеі «Апрель» імя Андрэя Сахарава, Гран-пры фэстывалю дакумэнтальнага кіно ў Мюнхэне. Хмялько Валеры — украінскі сацыёляг. Нарадзіўся ў 1939 г. у Кіеве. Скончыўфізычны і філязофскі факультэты Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктар філязофскіх навук. Працаваў у Міністэрстве адукацыі УССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПУ, унівэрсытэце Джона Гопкінза (ЗША), дэканам факультэту сацыяльных навук і тэхналёгіяў Кіева-Магілянскай акадэміі. Прафэсар катэдры сацыялёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі, прэзыдэнт Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі (з 1992 г.). Цыганкоў Віталь — журналіст. Нарадзіўся ў 1969 г. у Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэтах «Знамя юностн», «Звязда», «Свабода». Быў карэспандэнтам ў Беларусі расейскай «Незавнснмой газеты» і «Associated Press». Працуе на Беларускай службе Радыё Свабода з 1994 г. Ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтру (1995) і прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» (2008). Чобат Алесь — паэт, празаік і публіцыст. Нарадзіўся ў 1959 г. у горадзе Скідалі Гарадзенскай вобласьці. У 1981 г. скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут у Менску. Працаваў канструктарам, журналістам, навуковым супрацоўнікам. Аўтар кніг «Год», «Новая Галілея», «Ты не самотны...», «Крэсы». Шарамет Павал — журналіст. Нарадзіўся ў 1971 г. у Менску. Скончыў факультэт міжнародных эканамічных зносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт» беларускага тэлебачаньня, галоўным рэдактарам «Белорусской деловой газеты», дырэктарам Беларускага бюро, уласным карэспандэнтам тэлеканалу «Обіцественное росснйское телевнденне» (OPT). У 1997 г. арыштаваны паводле абвінавачаньня ў незаконным пераходзе беларуска-літоўскай мяжы, правёў у турме 3 месяцы. Быў вызвалены на асабістае патрабаваньне прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына. Пазьней паводле абвінавачаньня ў незаконным перасячэньні мяжы быў на 2 гады пазбаўлены волі ўмоўна. 3 1998 г. працуе ў Расеі. Быў спэцыяльным карэспандэнтам праграмаў «Новостн» і «Время», шэф-рэдактарам расейскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі OPT, аўтарам і вядоўцам штотыднёвага інфармацыйна-аналітычнага выпуску праграмы «Время», аўтарам і вядоўцам «йнформацнонной программы с Павлом Шереметом», кіраўніком аддзелу спэцыяльных праектаў OPT. Аўтар чатырохсэрыйнага фільму пра вайну ў Чачэніі (2000). Адзін з заснавальнікаў інтэрнэтвыданьня «Белорусскнй партнзан». Ляўрэат Міжнароднай прэміі Камітэту абароны журналістаў (1998 ), прэміі АБСЭ за дасягненьні ў галіне журналістыкі і абарону правоў чалавека (2002). Аўтар кнігі «Случайный презндент» (у суаўтарстве з С. Калінкінай).