• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Памер: 348с.
    Гародня 2003
    100.77 МБ
    англійскі «Агляд эканамічнай гісторыі» (1927). амерыканскі «Часошс эканамічнай і дзелавой гісторыі» (1927) і інш.
    Эканамічная гісторыя мае шмат агульнага як з эканомікай (эканамічнай тэорыяй), так і з гюторыяй і ў гой жа час выразна ад іх адрознівасцца. Калі эканоміка даследус жанамічныя заканамернасці. то эканамічная псторыя канкрэтна-гістарычны вопыт гаспадарчага развіцця. Калі і історыя разглядаеэканоміку ўякасці аднаго з прадметаў свайго вывучэння. то эканамічная гісторыя вывучас толькі эканоміку. Гэта навука мае штэграцыйны характар. паслугоўваецца матэматыка-статыстычнымі і псраважна гістарычнымі метадамі даследавання, а таму ўваходзіць у сістэму гістарычных навук.
    Эканамічная гісторыя дзеліцца на айчынную і замежную 3 1960 г. дзейнічае Міжнародная асацыяцыя гісторыкаў-эканамістаў, рэгулярна праводзяцца міжнародныя кангрэсы і канферэнцыі. ствараюцца спецыяльныя даследчыцкія цэнтры (Еўрапсйская асацыяцыя па банкаўскай гісторыі, Еўрапейская асацыяцыя гісторыі бізнесу). Эканамічная гісторыя выкладасцца ва ўсіх эканамічных унівсрсітэтах свету.
    У Беларусі асновы эканамічнай гісторыі закладзены ў працах знакамітага гісторыка М.В Доўнар-Запольскага (1867-1934). Яе далейшае станаўленне знаходзілася пад моцным уплывам расійскай. а потым савсцкай дзяржаўнай дактрыны У царскі перыяд. з 1863 г.. Беларусь не мела ВНУ Выкладаннс эканамічнай псторыі пачалося ў 1921 г на факультэце грамадскіх навук БДУ дзе рыхтаваліся кадры эканамістаў вышэйшай кваліфікацыі Адначасова са стварэннем у 1933 г. Беларускага інстытута народнай гаспадаркі (БІНГ) уводзіўся і курс эканамічнай гісторыі Адпавсдная кафсдра там узнікла ў 1968 г. Выкладаўся курс гісторыі народнай гаспадаркі СССР. краін сацыялізму і капіталізму. Эканамічная гісторыя Бсларусі спецыяльна не вывучалася. але з другой паловы 60-х гадоў выкладчыкі мелі магчымасць рэкамендаваць студэнтам у якасці дадатковай літаратуры «Экономнческую нстормю БССР» пад рэдакцыяй А І.Сідарэнкі (Мн 1966) або «Экономнчсску ю нсторню БССР» пад рэдакцыяй К ЕШабуні і С.Н.Малініна (Мн , 1969). Супрацоўнікі кафедры займаліся вывучэннсм праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця савецкай Беларусі (В РГняўко. В.А Мілаванаў. Б Ф.Нікановіч) У 1988 г кафсдру ліквідавалі. гэтаксама, як і ўсе аналагічныя кафедры эканамічных ВНУ былога Савецкага Саюза. Аднак вынікам дзейнасці той кафсдры стала вылучэнне эканамічнай гісторыі ў якасці са-
    мастойнай навучальнай дысцыпліны Можа. па гэтай прычыне яе выкладанне ў ЫНГ не нрыпынялася Секцыя эканамічнай гісторыі была створана ў складзс кафедры размяшчэння вытворчых сіл. Некалькі выкладчыкаў чыталі на большасці факультэтаў курс «Гісторыя народнай гаспадаркі СССР і замсжных краін». а гаксама спецкурс «Гісторыя народнай гаспадаркі Беларусі»
    Ведамасная раздзеленасць эканамічнай гісторыі нс спрыяла яе самасцвярджэнню і развіццю. Калі выкладчыцкая дзсйнасць гісторыкаў-эканамістаў канцэнтравалася ў БІНГ, то навуковая пераважнаў АН БССР Спецыяльныя даследаванні праводзіліся ў Беларусі з 1959 г.„ калі ў акадэмічным Інстытуцс эканомікі. які працаваў з 1931 г., арганізаваўся ссктар эканамічнай гісторыі. У аснову вывучэння развіцця народнай гаспадаркі Беларусі быў пакладзсны агульнапрыняты тады фармацыйны падыход. У 1937 г. у свет выйшла кніга М.Г.Матусевіча і С.Н.Малініна «Асноўныя этапы развіцця прамысловасці БССР». Яна стала першай навуковай працай, выдадзенай у Беларусі ў галінс эканамічнай гісторыі. Класічным выданнем эканамістаў-гісторыкаў лічыцца кніга «Экономнка Белорусснн в эпоху нмперналнзма: 1900-1917» (Мн„ 1963). У далейшым творчы акадэмічны калектыў выдаў шэраг прац, прысвечаных гісторыі эканамічнага развіцця Беларусі ў гады савецкай улады. А калі гэтая праца была завершана, сектар у 1981 г. зачынілі. Выпуск падобных адна на адну кніг пра гісторыю савецкай эканомікі траціў сэнс. Тым не менш. вынікам дзейнасці сектара было вылучэнне эканамічнай гісторыі ў якасці самастойнай акадэмічнай навукі. Вядомымі спецыялістамі гэтай навукі сталі М.Ф.Болбас. 3.1 Геаргідзэ, В. А.Мілаванаў, Л.М.Міхневіч. В.І.Дрыц і інш.
    Пасля ліквідацыі спецыяльных кафсдры і сектара даследаванні ў галіне эканамічнай гісторыі працягваліся ў індывідуальным парадку. Аднак далейшы ход развіцця краіны паказаў неабходнасць узнаўлення арганізацыйных структур. Вядучая роля ў наладжванні выкладання і даслсдавання эканамічнай гісторыі перайшла да створанай у 1991 г. кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (БДЭУ). Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй загадчыка кафедры прафесара В.І.Галубовіча ў сціслыя тэрміны былі напісаны і надрукаваны неабходныя дапаможнікі. Першы выдадзены ў снежні 1992 года пад назвай «Эканамічная гісторыя Беларусі 1917 1992 г.»_ а праз год наступны, ужо паўнавартасны, які ахоплівас эканамічную
    гісторыю Бсларусі са старажытных часоў да сучаснасці «Эканамічная гісторыя Беларусі» (Мн 1993) У 1996і 1999гадахажыццёўлсны яго другое і трэцяс перавыданні Апошняя. чацвёртая всрсія падручніка (дапрацаваная і дапоўненая) надрукавана ў 2001 г. на рускай мове. 3 1995 г. кафсдра прыступіла да працы над рускамоўным дапаможнікам «Эканамічная гісторыя замежных краш». У тым жа годзе ён быў не толькі напісаны, але і выдадзены Другое выданне з'явілася ў 1998 г. Дапаможнік атрымаў грыф Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі. а таму набыў шырокую вядомасць на ўсёй постсавецкай прасторы. Праграма параўнаўчага вывучэння эканамічнай гісторыі Бёларусі і эканамічнай гісторыі замежных краін распрацавана і ажыццяўляецца ў Беларусі толькі ў БДЭУ
    Там жа створаны шэраг аўтарскіх дапаможнікаў па спецыяльных праблемах: «Эканамічны стан. побыт і гандаль старажытнай Беларусі (1X-XII1 ст.)» В І.Галубовіча (Мн., 1997), «Мсторня турнзма» ГФ.Шапавала (Мн., 1999). «Промышленность Беларусн в XX столетнн» А.М.Сасіма (Мн. 2001) «Нсторня развнтня денежно-кредмтной снстсмы Беларусн» Ю Л.Грузіцкага (Мн., 2002). Вынікі працы выкладчыкаў у распрацоўцы методыкі выкладання гісторыі эканамічных рэформаў знайшлі адлюстраванне ў двух навукова-метадычных зборніках («3 гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі». Вып. I. Мн., 1994; Вып. 2. Мн., 1998). Навукова-мстадычныя даследаванні ўсё больш дапаўняюцца спецыяльна навуковымі. Асабліва мэтанакіравана ў рамках эканамічнай гісторыі працуе моладзь. Спецыяльнасць выкладчыка эканамічнай псторыі здабывасцца цаной уласных намаганняў і сістэматычнай самаадукацыі. бо нідзе адпаведных спецыялістаў у Беларусі не рыхтуюць.
    Значны ўклад у станаўленне эканамічнай гісторыі Беларусі ўнеслі ўласна гісторыкі. якія спецыялізаваліся на сацыяльна-эканамічнай праблематыцы: З.Е.Абезгауз, Л.В.Аляксееў, X Ю. Бейлькін. А.П.Белязо, М.А.Бяспалая. В.Ф.Голубеў. А.П.Грыцксвіч. П.Р.Казлоўскі, З.Ю.Капыскі. Л.П.Ліпінскі, П.Ф.Лысенка. Л.М.Лыч. А.М.Люты, І.Я.Марчанка. В.І.Мялсшка, І.В.Палуян, В.П.Панюціч, В.І.Пічэта. М.Т.Раманоўскі, Э.М Савіцкі, А.М.Сарокін, У.Сосна, М.Ф.Спірыдонаў, М.М.Улашчык. К.І.Шабуня, Г.В.Штыхаў. З.В.Шыбека і інш.
    У 2000 г. у Інстытуце эканомікі НАН Беларусі створаны сектар гісторыі эканамічных вучэнняў на чале з доктарам эканаміч-
    ных навук В М Бусысо Гэта падзея сведчыць пра адыход акадэмічнага інстытута ад праблематыкі эканамічнай гісторыі і набліжэнне да тэматыкі эканамічнай тэорыі (эканомікі). Новая навуковая плынь гісторыя эканамічных в\ чэнняў займае прамежкавае становішча паміж эканамічнай гэорыяй і эканамічнай псторыяй. але ўсё ж уваходзіць у сістэму эканамічных навук,
    У сувязі з псраходам Беларусі да рыначных адносінаў перад эканамічнай гісторыяй паўсталі задачы асэнсавання катэгорый рыначнай эканомікі, праблем узаемасувязі эканомікі і палітыкі. міжнароднага вопыту эканамічнага развіцця. ролі і месца краіны ўсусветнай эканоміцы. атаксама задачы выбару канкрэтных мер павышэння эфектыўнасці ўласнай эканомікі. якасці эканамічнага прагнозу. экалагічнай небяспскі і сацыяльна-эканамічнай салідарнасці бсларускага грамадства. Пры гэтым прыярытэтнае значэнне мае комплексны разгляд вывучаемых праблем. Узрастае роля эканамічнай гісторыі і як выкладчыцкай дысцыпліны. Яна закладвае адпавсдную эрудыцыю будучых эканамістаў і тым спрыяс іх прафесійнаму росту.
    Тым нс менш, грамадска-карысны патэнцыя.і маладой навукі выкарыстоўваецца ў Беларусі яшчэ далёка не поўна. Нс існуе спецыялізаванай аспірантуры. нс створаны спейыяльныя навуковыя цэнтры, нс арганізоўваюцца адпаведныя нав\ ковыя канфсрэнцыі. На гістарычных факультэтах нашых ВНУ чытаюцца самыя разнастайныя спсцкурсы толькі нс па эканамічнай гісторыі. 3 улікам актуалізацыі праблем эканомікі ў сучасным жыцці эканамічная гісторыя заслугоўвае больш сур'ёзнай увап
    I. І.Коўкель,
    прафесар кафедры гісторыі Бепарусі
    Установы адукацыі «Г'родзенскі дзяржаўны
    універсітэт імя Янкі Купалы»	г Гродна
    БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ I ПРАБЛЕМЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ Ў XX ст.
    У СУЧАСНАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ
    Ідэалам, канчатковай мэтай усіх нацыянальных рухаў праз якія прайшлі амаль усе народы свету, з ’яўляецца стварэнне самастойных суверэнных незалежных дзяржаў Толькі з дасягненнем гэтай мэты кожная нацыя становіцца гаспадаром на сваёй зямлі. атрымлівае магчымасць арганізаваць вытворчую і духоўную дзейнасць людзей на свасй тэрыторыі ў інтарэсах грамадства. He быў выключэннем у гэтым плане і беларускі нацыянальны рух, які значна актывізаваўся ў пачатку XX стагоддзя, асабліва пасля перамогі Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі ў Расіі.
    Але дасягнуць канчатковай мэты стварыць самастойную, незалежную і суверэнную дзяржаву беларускі народ змог толькі ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. калі Вярхоўны Савст БССР 27 ліпеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэцс рэспублікі Гэты дзень быў абвешчаны Днём незалежнасці. бо менавіта тады Вярхоўны Савет зацвердзіў паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі. самастойнасць і незалсжнасць у знешніх зносінах.
    Пасля жнівеньскіх (1991 г.) падзей у Маскве. Вярхоўны Савст БССР прыняў шэраг законаў і пастаноў, якія грунтоўна замацавалі суверэнітэт Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэцс быў нададзены статус Канстытуцыйнага закона. Зменена была і назва дзяржавы. Яна стала называцца Рэспубліка Беларусь Пазней абвешчаныя незалсжнасць і суверэнітэт былі заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 г.