Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
Упэўнены. што нам неабходна гаварыць не столькі аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, колькі аб нацыянальна" дзяржаўнай канцэпцыі. Гэта значна шырэй, і. да таго ж, суверэнная краіна Рэспубліка Беларусь мае патрэбу ў такім падыходзе і ў такіх даследаваннях.
Нам неабходна памятаць і аб тым. што ў самастойнай, незалсжнай дзяржаве Рэспубліцы Беларусь павінны весціся даследаванні і па ўсеагульнай гісторыі. Аднак адпавсдна нашым магчымасцям патрэбна вызначыць іх асноўныя прыярытэтныя напрамкі.
Ва ўсіх нашых даследаваннях, як уяўляецца. павінна прысутнічаць зыходная пасылка аб тым, каб нс ігнараваць, а выкарыстоўваць зробленае савецкай гістарыяграфіяй. Тым больш, што ў ёй надзвычай шырока прадстаўлены стваральны бок у дзейнасці савецкай улады.
Падсумоўваючы сказанае, можна канстатаваць: ёсць падставы гаварыць аб тым, што. нягледзячы на ўсе складанасці. за апоіп-
нія амаль паўтара дзесятка гадоў намаганнямі абсалютнай большасці гісторыкаў Рэспублікі Беларусь дасягнуты якасна новы ўзровснь у развіцці бсларускай гістарычнай навукі. Узровень навуковых ведаў, які мы маем цяпср, і тос, што мелі каля пятнаццаці гадоў гаму, несумненна, моцна адрозніваецца Ігнараваць гэты факт нельга, і тым болыл няма падстаў гаварыць аб крызысе ў вывучэнні гісторыі Беларусі. Такос прырашчэнне гістарычных ведаў, і колькаснае, і якаснас. якос мае месца, ні ў якім разе нельга расцэньваць як крызіс. Тое, што ёсць розныя падыходы да шэрагу праблем ці тэм, і некаторыя гісторыкі стаяць на ранейшых пазіцыях, адлюстроўвас складанасць працэсу. але гэта не ёсць крызіс. Гэта у цэлым рух напсрад. У дадзеных адносінах ніхто чамусьці не гаварыў аб крызісе гістарычнай навукі ў савецкі час, калі ўсе былі на адной пазіцыі і ўсё здавалася абсалютна зразумелым. Аднак усё гэта было. як мы ведаем цяпер. надзвычай аднабаковым і ідэалагізаваным.
У заключэнне літаральна некалькі рэмарак. Хачу канстатаваць факт выхаду ў свет маёй манаграфіі «Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі» ў Маскве. Вучоны савет Інстытута Расійскай гісторыі Расійскай Акадэміі навук рэкамендаваў яе да друку. Яна выйшла пад грыфам гэтых навуковых устаноў Такім чынам, расійскія калегі адобрылі канцэптуальныя падыходы. якія ўтрымліваюцца ў кнізе.
Нядаўна, дзякуючы тэлебачанню. мы былі сведкамі таго, як Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У Пуцін у Байкальску сустракаўся з групай навукоўцаў. Гістарычную і ўсю гуманітарную навуку на ёй прадстаўляў член-карэспандэнт РАН, дырэктар Інстытута расійскай гісторыі А Сахараў. Значыць, яго навуковыя падыходы і яго калег. кажучы па-руску, «восстребованы» вышэйшым дзяржаўным кіраўніцтвам Расіі. Хочацца выказаць спадзяванне, што такі падыход будзе ажыццёўлены і ў нас.
УФ.Падысеў
доктар гістарычных навук, прафесар Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт» г Мінск
ПРАБЛЕМЫ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА САВЕЦКАЙ АСНОВЕ
Беларуская дзяржаўнасць з прычыны склаўшыхся гістарычных абставін прайш та два этапы ў сваім станаўленні. Першы звязаны з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасцю яе ўрадавых струкіур: Народнага Сакратарыята і Рады БНР. Тым самым пытанне аб правс беларускай нацыі на самавызначэннс было пастаўлена ў плоскасць яго пракгычнай рэалізацыі. Гэта было здзейснена ў снсжш 1918 года ўтварэннем бсларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове Трэба адзначыць. што ў беларускай гістарыяграфіі ўсталяваўся нскалькі ідэалізаваны падыход да праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Ён зводзіцца да спрошчанай фабулы. што як толькі тэрыторыя Беларусі была ачышчана ад войск кайзераўскай Германіі, ЦК РКП(б) у снежні 1918 года прыняў рашэнне аб стварэнні БССР. VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) такое рашэнне падтрымала. Бсларускімі гісторыкамі не звярталася ўвага на тое, што ў парадку дня канфсрэнцыі пытаннс аб дзяржаўнасці Беларусі наогул не стаяла
Наўрад таксама можна пагадзіцца з тэзісам, што БССР была створана «ў піку» існуючай БНР. Бо адразу ж узнікае пытанне, чаму БССР нс была абвсшчана адразу ж пасля заняцця Мінска войскамі Чырвонай Армй 10 снежня 1918 года, а значна пазней.
Станаўленне дзяржаўнасці Бсларусі на савецкай асновс адбывалася не менш складана і драматычна. чым БНР. Нягледзячы на прынятую 2 лістапада 1917 года «Дэкларацыю правоў народаў Расіі«, уладныя структуры РСФСР вясной-летам 1918 года не ішлі далей пазіцыі вобласці ў вырашэнні нацыяналызага пытання Так адміністрацыйная камісія УЦВК РСФСР прапанавала на тэрыторыі былой царскай Расіі ліквідаваць усялякі нацыянальны падзел і стварыць, акрамя Маскоўскай, яшчэ тры вобласці (камуны); Заходнюю. Паўночную і Уральскую. Заходнюю вобласць меркавалася стварыць у складзс Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай. Мінскай, Чарнігаўскай, Віленскай і Ковенскай губерняў з абласным цэнтрам у Мінску
Аднак уладныя структуры Расійскай Федэрацыі нс маглі не лічыцца з пазіцыяй лсвага крыла нацыянальна-вызвалснчага руху Беларусі: З.Жылуновічам. А Чарвяковым. 1 Лагуном. Я Дылам, Б Тарашкевічам і інш.. якія ў пачатку 1918 юда склалі аснову Беларускага нацыянальнага ка.місарыята (Белнацкома). створанага ўадпаведнасці здэкрэтам У.Лснінаад .31 студзсня 19 j 8 года Разам з беларускімі секцыямі РКП(б) Бслнацком вёў палпычную і культурна-асвстніцкую працу сярод беларусаў на тэрыторыі Савсцкай Расіі. Менавіта падуплывам гэтых арганізацый ідэя ўтварэння Беларускай Савецкай Рэспублікі набывала ўсё большую падтрымку.
Алс імкненні да беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках цалкам ігнараваліся кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкомзаха, якое знаходзілася ў Смаленску на працягу ўсяго 1918 года. Аблвыкомзах адмаўляў нават пачатковую форму нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі абласную аўтаномію. прапанаваную Белнацкомам. Ідэі стварэння дзяржаўнасці проціпастаўляўся лозунг інтэрнацыянальнага адзінства працоўных Заходняй вобласці ў барацьбе з буржуазіяй.
Таму ў другой палове 1918 года ўсё больш нарасталі непаразуменні паміж Паўночна-Заходнім абкомам РКП(б) з аднаго боку. Бслнацкомам і беларускімі секцыямі РКП(б). з другога.
Аднак праблему дзяржаўнасці нельга правільна зразумець. толькі зыходзячы з унутраных фактараў і супярэчнасцяў. Яе неабходна разглядаць у кантэксце новай геапалітычнай сітуацыі ў Еўропе. што ўтварылася ў сувязі з паражэннсм Германіі ў псршай сусветнай вайнс, і практычнымі спробамі кіраўніцтва Савецкай Расіі экспартаваць сацыялістычную рэвалюцыю ў краіны Еўропы, у першую чаргу ў Гсрманію і Польшчу. Так. атрымаўшы першыя звесткі аб палітычным крызісе ў Германіі, Лснін 3 кастрычніка 1918 года пісаў: «Крызіс у Германіі толькі пачаўся. Ён закончыцца непазбежным пераходам палітычнай улады ў рукі гсрманскага пралетарыяту... Цяпер наватсамыя аслспленыя з рабочых розных краін убачаць, як правільна рабілі бальшавікі. усю тактыку будаваўшы на падтрымцы сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і не баючыся прыносіць розныя найцяжэйшыя ахвяры» (У.І.Ленін. Поўны збор гвораў. Т. 37. С. 97-98).
He выпадкова, што ў тэлеграме Лсніна галоўнакамандуючаму Вацэцісу ад 29 лістапада 1918 года падкрэслівалася, што з рухам нашых войск на Захад і Украіну неаб.ходна ўсяляк падтрымліваць часовыя савецкія ўрады Латвіі. Эстляндыі, Украіны і Літвы.
Як бачна. аб Беларусі тут гаворкі няма I гэта не выпадкова.
У сувязі са стаўкай савецкага кіраўніцтва на перамогу пралетарскай рэвалюцыі ў Цэнтральнай Еўропе Беларусь разглядалася як свосасаблівы калідор, праз які ідзе найбольш прамы шлях па аказанні васннай дапамот і пралетарыяту Гсрманн і Польшчы Становіцца зразумелым, чаму перадача немцамі Мінска савецкім уладам 10 снежня не прывяла да абвяшчэння Беларускай савецкай рэспублікі. У выдадзеным у гэты дзень загадзе Мінскага губрэўкома «члены Рады БНР і яе агені ы падлягалі арышту і неадкладнай перадачы ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта» (Революцнонные комнтеты БССР (ноябрь 1918-нюль 1920). Сб документов н матерналов. Мн . 1961).
Варта адзначыць і тое. што ў прынятай 2 снежня пастанове Паўночна-Заходняга абласнога камітэта, РКП(б) аб скліканні 27 снежня 1918 г. у Смаленску VI чарговай абласной партыйнай канферэнцыі пытання абвяшчэння Беларускай савецкай рэспублікі не значылася. Некалькі пазней Мінскі губрэўком 13 снежня ў тэлеграмс старшыні УЦВК РСФСР і сакратару ЦК РКП(б) Я.Свярдлову прапанаваў уключыць у парадак дня абласной партыйнай канфсрэнцыі пытанне аб утварэнні Беларускай савецкай рэспублікі. Алс тэлеграма засталася бсз адказу.
Нігілістычная пазіцыя цэнтральнага савецкага кіраўніцтва і функцыянераў Заходняй вобласці ў адносінах да дзяржаўнасці Беларусі выклікала занспакоенасць Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі бсларускіх секцый РКП(б), якая праходзіла ў Маскве 21-23 снежня. было прызнана нсабходным стварыць Часовы рабоча-сялянсю ўрад Беларусі, абрана Цэнтральнае бюро беларускіх сскцый РКП(б) з ліку прыхільнікаў тэрміновага стварэння беларускай дзяржаўнасці ў складзс 5 чалавек на чалс з З.Жылуновічам. Цэнтральнаму бюро даручалася склікаць пасля VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі Усебеларускі з езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр.
Прынятыя канфсрэнцыяй дакументы фактычна паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблсму беларускай дзяржаўнасці. Да таго ж разлік Леніна. што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў не апраўдаўся. Было вырашана стварыць уздоўж заходняй мяжы Расіі своеасаблівы «санітарны кардон» з ліку прыбалтыйскіх рэспублік. створанай раней Украінскай рэспублікі. атаксама Бсларускай савецкай рэспублікі.
24 снежня праблсма дзяржаўнасці Беларусі разглядалася ў ЦК РКП(б). На сённяшні дзень застаецца нявырашаным пытан-
не, наякім узроўні прымалася рашэнне ў Цэнтральным камітэце. Аўтары нядаўнаўбачыўшагасвет падручніка «Гісторыя Беларусі» (Ч. II. Мн._ 1998) памылкова сцвярджаюць аб адбыўшымся 24 снежня пленуме ЦК РКП(б). Дакумснтальнага пацвярджэння аб пасяджэнні ЦК РКП(б) 24 снсжня сярод матэрыялаў пасяджэнняў ЦК РКІ1(б) за 1918 год таксама не выяўлена. Магчыма. сларшыня Наркомнаца РСФСР I Сталін у сваёй размове па тэлсфоне з А.Мясніковым 25 снежня, спасылаючыся на рашэнне ЦК. выконваў асабістас ўказаннс УЛеніна па беларускім пытанні.