• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Памер: 348с.
    Гародня 2003
    100.77 МБ
    Зыходзячы з гэтага. у прыамбулс да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года і той рэдакцыі. якая прынятая ў 1996 годзе. гаворыцца аб шматвяковай гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Такім чынам на самым высокім дзяржаўным \ зроўні. у асноўным Законс краіны Кансзытуцыі Рэспублікі Бсларусь замацавана дадзеная гістарычная рэальнасць. Аднак s той жа публікацыі аб якой гаварылася вышэй, беларускія гісторыкі могуць абвінавачвацца ў намеры «удревннть» гісторыю беларускай дзяржаўнасці і пачаць яс з Полацкага княства.. як быццам самастойнага, незалежнага ад старажытнага Кіева. Гэта робіцца насуперак таму. што ў публікацыях апошняга часу даволі выразна паказана не голькі ўзаемадзсяннс Полацкага і Кісўскага княстваў. пэўная залежнасць першага ад другога. але і тыя гістарычныя адрэзкі часу, калі Полацкая зямля выразна выступала як самастойная раннефеадальная дзяржава. Да таго ж, трэба прымаць да ўваг і факты і асаблівасці існавання Турава-Пінскага княства. Берасцейскай зямлі. іншых раннесярэднявечных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
    Адно з палажэнняў публікацый. аб якіх гаварылася вышэй. заключаецца ў пытанні: ці мае Рэспубліка Беларусь гістарычнае і юрыдычнае права лічыць сябе «наследннцей н прссмннцей» Вялікага княства Літоўскага. Рускага і Жамойцкага? Пры гэтым чамусьці ўзнікнснне ВКЛ аднесена да другой паловы ХІП ст у той час як спецыялісты, гаворачы аб яго каранях. адносяць іх ужо да
    40-х гадоў гэтага стагоддзя Нам уяўляецца. што пастаноўка дадзенага пытання з'яўляецца нскарэктнай. таму што ў літаратуры апошняга дзесяцігоддзя даволі псраканаўча паказана роля беларускага фактара ў фарміраванні і функцыянаванні Вялікага княства Літоўскага. Гэта датычыць як значэння беларускіх зямель у эканамічным жыцці княства. фарміраванні яго ўнутранай і знсшняй палітыкі, ролі прадстаўнікоў Бсларусі ва ўладных структурах розных узроўняў і г.д. Канешне. больш дакладнас веданнс гэтай праблсмы з гісторыі беларускага народа яшчэ патрабус далейшых даследаванняў, аднак. ужо цяпср відавочна. што Бсларусь побач з Літвою ў псршую чаргу з яўлясцца гістарычнай «наследннцей н прсемннцей» Вялікага княства Літоўскага
    У адзначанай публікацыі Люблінская ўнія 1569 года. аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў адну дзяржаву і ўтварэнне Рэчы Паспалітай расцэньваецца як трагічная старонка ў гісторыі нашага народа. Такі падыход з'яўлясцца дастаткова аднабаковым. Канешне, знаходжанне беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. асабліва ў другой частцы гэтага перыяду. было складаным для беларускага этнаса, як і для беларускага народа ў цэлым, асабліва ў сувязі з правядзеннем палітыкі паланізацыі. Аднак нельга не бачыць і іншых фактаў. У прыватнасці. вядома. што дзяржаўнасць Вялікага княства Літоўскага яшчэ захоўвалася ў многіх важных праяўлсннях на прайягу значнага часу не менш стагоддзя. Амаль праз 20 гадоў пасля Люблінскай уніі быў прыняты. як вядома, трэці статут Вялікага княства Літоўскага. На аснове яго рэгулявалася жыццё на беларускіх землях не толькі ў псрыяд знаходжання іх у складзе Рэчы Паспалітай, алс нават тады. калі яны былі далучаны да Расійскай імперыі. да 1840 года Амаль праз 30 гадоў пасля Люблінскай уніі была заключана Берасцсйская царкоўная ўнія. У выніку на беларускіх землях узнікла і пачало шьтрока распаўсюджвацца ўніяцтва. Можна прывесці шэраг іншых фактаў, якія не даюць падстаў ацэньваць Люблінскую ўнію ў гісторыі беларускага народа толькі адназначна негатыўна.
    Нельга не адзначыць адну акалічнасць, якая кідаецца ў вочы. калі гаворка ідзе аб вышэйзгаданых і некаторых іншых праблсмах са старажытнай і сярэднявсчнай гісторыі Беларусі Там, дзе спецыялісты. якія працавалі над праблемамі дзесяткі гадоў і працягваюць імі займацца. нярэдка ў чымсьці сумняваюцца, дык для неспецыялістаў. якія зусім нс вывучалі старажытных летапісаў, не валодаюць іншымі дакументальнымі матэрыяламі. у тым ліку
    археалагічнымі, для іх па дадзеных складаных праблемах усё даўно «зразумела». Гэта таму, што ў іх ненавуковы падыход да праблем. яны кіруюцца ўстаноўкамі, узятымі з ранейшых часоў ці рэаніміраванымі цяпср. У гэтых адносінах я ўпэўнены, што нам трэба болыіі давяраць спецыялістам, прафссіяналам па дадзеных праблемах, многія з якіх усё жыццё іх вывучаюць
    Наіуральна. што шэраг праблем з гісторыі Беларусі датычыць XX стагоддзя. У мноіім гэта звязана з Бсларускай Народнай Рэспублікай, яе аб'яўленнем. дзейнасцю ўрада, яго імкненнем да ажыццяўлення пастаўленых мэтаў, намаганнямі па знсшнепалітычнаму прызнанню і г.д. Даводзіцца канстатаваць. што гэтая гістарычная праблсма надзвычай палпызаванаў нашыя дні. Гэта перашкаджае яс навуковаму асэнсаванню. Ды і некаторыя даследчыкі, як гаворыцца, падліваюць маслаўагонь. У гэтыхадносінах нельга не сказаць, што сур'ёзны навуковсц, аўтар вядомых кніг па гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў першыя гады савсцкай улады доктар навук В Круталевіч сцвярджае, што БНР не была дзяржаўным утварэннем нават «у марыянетачнай форме». Гэта наўторана і ў публікацыі, аб якой я гаварыў вышэй. Думаецца, што такос вызначэнне ненавуковае, яно мае выразную палітычную афарбоўку. У гістарычнай літараіуры правамерна адзначаецца. што важных атрыбутаў дзяржаўнасці БНР не мела. Сярод іх і адсутнасць мясцовых органаў дзяржаўнай улады. адпаведных воінскіх фарміраванняў, праваахоўных органаў і г.д Hi ў якім разе нельга адобрыць сумнавядомую тэлеграму. пасланую германскаму кайзеру, якая была падпісана толькі часткай кіраўнікоў БНР і выклікала моцны раскол сярод іх Аднак у той жа час нельга ігнараваць тыя надзвычай неспрыяльныя. нават экстрэмальныя ўмовы, нямецкую акупацыю, у якіх кіраўнікі БНР дамагаліся стварыць нсзалежную і вольную беларускую дзяржаву. Фактычна яны змагаліся за тое, што мы маем цяпер за су верэнную Рэспубліку Беларусь. Зыходзячы хаця б з гэтых пасылак. мы не можам адназначна ацэньваць тое, што звязана з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай праблсмс. як і на шэрагу іншых. выразна праяўляецца аб'ектыўнасць даследчыка.
    3 праблемай Беларускай Народнай Рэспублікі непасрэдна звязана ўсё тое, што датычыць утварэння Беларускай ССР. У той публікайыі. якую я маю на ўвазе і аб якой гаварылася вышэй, БССР расцэньвасцца як беларуская нацыянальная дзяржаўнасць 3 аднаго боку. гэта так. Можна пагадзіцца і з тым сцвярджэннем, што Беларуская ССР стваралася як плацдарм для наступлення савецкіх
    войскаў у падтрымку сусвегнай пралетарскай рэвалюцыі, Як мы ведаем, прыкладна ў гэтым кантэксце яшчэ ў савецкія часы выказваўся акадэмік 1 1інацснка Праўда. ён гаварыў. што ўтварэнне БССР. а затым Літбс і мсла на мэце стварэннс бсфсра паміж савецкай Расіяй і буржуазным свстам За гэта сн мсў непрыемнасці і нават складанасці ў адносінах з партыйнымі ўладамі
    Можна пагадзіцца і са сцвярджэннем, што са сіварэннсм БССР карэнная нацыя ўадносінах мовы неатрымала ніякіх псраваг. У той жа час нсльга не звярнуць увагу на той акцэнт, які робіць аўтар публікацыі ўафіцыйным выданні. Дапрыкладу, БССР «стала першай рэальнай нацыянальнай дзяржавай», што ўтварэннс Бсларускай ССР гэта «першы вопыт беларускай дзяржаўнасці», «першая нацыянальная дзяржава беларусаў» і г.д. Такі моцны націск на першаснасць БССР у шмат якіх адносінах выклікае падазрэнні і нават сумненні. Аддаючы належнае факту стварэння БССР. нсльга нс ўлічваць, што гэта ўсё ж такі своеасаблівая форма беларускай дзяржаўнасці. Яс своеасаблівасць заключаецца ў тым. што яна. як мы ведаем. была моцна абмежавана ў сваіх паўнамоцтвах, асабліва пасля стварэння Саюза ССР. Гэтая форма беларускай дзяржаўнасцг была надзвычай моцна прывязана да цэнтра і моцна яму падпарадкаваная. Зыходзячы з гэтых і іншых фактараў. можна расцэньваць БССР нс толькі як своеасаблівую. але і як абмежавану ю дзяржаўнасць беларускага народа.
    Хацеў бы сказаць аб некалькіх назіраннях. звязаных з распрацоўкай гісторыі беларускага народа ў савецкі перыяд. На жаль. у нас па-ранейшаму Лютаўская рэвалюцыя 1917 года знаходзіцца ў цяні Кастрычніцкай рэвалюцыі. а падзеі першай сусветнай вайны на Беларусі ў многім псракрываюцца псторыяй Вялікай Айчыннай вайны Яе, несумненна, трэба паглыблена вывучаць. у тым ліку гераічны подзвіг народа. складанасць барацьбы і г.д. Можна адзначыць і зрухі ў вывучэнні адзначаных праблем. Па гісторыі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі, як вядома, выдадзена манаграфічнае даследаванне акадэміка І.Ігнаценкі. Распрацоўваецца тэма, звязаная з параўнальным аналізам акупацыйных нямецкіх рэжымаў на Беларусі ў гады псршай і другой сусветных войнаў. Тым не менш, гэтыя праблемы заслугоўваюць увагі з боку даследчыкаў.
    Калі браць больш шырокі кантэкст, то нельга абвшавачваць даследчыкаў гісторыі Беларусі ўтым, што яны дамагаюцца гераізацыі пэўных гістарычных асоб. Уяўляецца. што гэта зусім натуральны працэс у нашай даследчыцкай працы. Аб'екгыўнасць пат-
    рабуе аддаць належнае тым нашым праійчурам якія пакінулі прыкмстны след \ гісторыі Бацькаўпічыны Да прыкладу. калі мы знаходзімся на Гродзеншчынс. то нельга нс ўспомніць Давыда Гарадзенскага. яго гераічнас змаганне з крыжакамі. Каму, як ні даследчыкам-гродзенцам. больш поўна раскрыць яго гераічныя подзвігі ў імя свабоды роднай зямлі.
    Хто-нсбудзь ды і не праміне папракнуць нас. даследчыкаў. што мы імкнемся сфарміраваць прывабнае аблічча гісторыі Беларусі. А як жа інакш? Гэтае аблічча на працягу доўгага час\ настолькі актыўнаразмывалася. што нельга не ставіць цяпср такую мэту і не імкнуцца яе дасягнуць. Думаю. што дадзеныя два аспек ты дзейнасці гісторыкаў Беларусі гэта выразна станоўчыя моманты. Іх неабходна расцэньваць як важкія напрамкі развіцця гісторыі Бсларусі і іх, несумненна, трэба ўзмацняць.
    У гэтых адносінах ніяк нельга пагадзіцца з думкай аб тым, што адбываецца. як быццам. выдзяленне этнанацыянальнага фактару ў якасці асноўнага крытэрыя гістарычных ведаў. Думаю. што гэта перабольшанне. Прысутнасць этнанацыянальных момантаў у гісторыі кожнага народа неабходна. Гэта мы пастаянна назіраем у нашых суссдзяў. калсг-псторыкаў з Расійскай Федэрацыі Украіны. Польшчы. Літвы, Латвіі і больш аддаленых дзяржаў. Этнанацыянальны фактар у даследаваннях псторыкаў Беларусі ўяўляе сабою складальную частку палітычнай гісторыі. да якой цяпер пераважна звернута ўвага даследчыкаў.