• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Памер: 317с.
    Гародня 2003
    95.11 МБ
    У чацвёртую групу гістарыяграфічных работ можна ўключыць агляды літаратуры і рэцэнзіі. розныя бібліяграфічныя паказальнікі [5]. У 1980 г. Дзяржаўнай бібліятэкай БССР. Інстытутам гісторыі АН БССР была выдадзена праца «Бсларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941-1945 г.)», у якой была сабрана літаратура па тэме з 1941 па 1971 г. Храналагічным працягам стала выданне ў 1990 г. аднайменнага паказальніка. які ахопліваў літаратуру з 1972 па 1985 г. У паказальнік былі ўключаны манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый. мемуарная, навуковапапулярная літаратура. матэрыялы аналітычнага роспісу з кніг, зборнікаў, часопісаў.
    У бібліяграфічным паказальніку доктарскіх і кандыдацкіх дыссртацый. складзеным У.М.Міхнюком і Л.Н.Навіцкай, змешчаны дысертацыі. падрыхтаваныя і абароненыя па гістарычных навуках БССР у 1944-1978 г. Паказальнік дазваляс прасачыць працэс назапашвання гістарычных ведаў і дынаміку падрыхтоўкі ў рэспубліцы кадраў псторыкаў
    Найбольшую цікавасць для даследчыкаў прадстаўляюць гістарыяграфічныя манаграфіі па тэме. якія складаюць пятую, самую важную групу гістарыяграфічных работ [6|. У абагульняючых гістарыяграфічных працах аўтары паспрабавалі даць агуль-
    ную характарыстыку дасягненняў савецкай пстарыяграфіі партызанскага руху. Іх з’яўленне сведчыла аб якасна новым этапе ў распрацоўцы гісторыі ўсенароднай барацьбы. Аднак. нягледзячы на значныя поспехі ў абагульненні і аналізе гістарычных даслсдаванняў, большасць буйных работ па гістарыяграфіі партызанскага руху па сваёй структуры і асвятляемых праблемах нагадваюць зборнікі артыкулаў.
    Такім чынам, у манаграфіях, артыкулах, гістарыяграфічных раздзелах, асабліва ў дысертацыях па гісторыі партызанскага руху, утрымліваецца гістарыяграфічны агляд папярэдняй літаратуры. Аднак гістарыяграфічны аналіз нярэдка падмяняецца анатаванай бібліяграфіяй. Да таго ж многія палажэнні і высновы гэтых, як і іншых гістарыяграфічных работ савецкаіа перыяду, састарэлі, таму што аналіз даследаванняў па канкрэтных праблемах праводзіўся з пункту гледжання пануючых тады канцэпцый і палітычных падыходаў. Найбольш характэрнымі недахопамі такіх прац з’яўляюцца дастаткова павярхоўнае абгрунтаванне ўзрастання ролі партыі ўстанаўленні і развіцці партызанскага руху, абсалютызацыя зместу партыйных дакументаў і г.д.
    Акрамя таго, у вялікай колькасці гістарыяграфічнай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне пытанні Беларусі прадстаўлсны вельмі слаба. Яны раствораны ў гісторыі і гістарыяграфіі былога Савецкага Саюза.
    Я.К. Новік	г Мінск
    ШКОЛЬНАЯ ГІСТАРЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў КАНТЭКСЦЕ НЕКАТОРЫХ ГІРАБЛЕМ ГІСТОРЫІ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ
    Пачынаючы з 1994 г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання, аўтарскімі калектывамі, кіраўніцтвам некаторых вышэйшых навучальных і навуковых устаноў выканана вялікая работа, вынікам якой стала напісанне і выданне падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па айчыннай і ўсеагульнай гісторыі для вучняў агульнаадукацыйнай школы. На вяршыні творчай піраміды знаходзілася арганізаваная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная камісія па стварэнню новых падручнікаў у сацыяльна-гуманітарнай сферы на чале з адным з віцэ-прэм’ераў нашай дзяржавы. У яе склад увайшлі самыя аўтарытэтныя вучоныя-грамадазнаўцы.
    Аднак сістэма і структура гісіарычнай адукацыі. у аснове сваёй сфарміраваная ў пачатку I 99()-х гадоў. атаксама падручнікі і вучэбныя дапаможнікі маюць сур сзныя недахопы і пралікі Назавем толькі некаторыя з іх. Па-псршас. у 1993 г у ><Беларускш пстарычным часопісе» (№ 1, с. 15-24) быў апублікаваны артыкул М. Біча пад назвай «Аб нацыянальнай канцэпцыі псторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Бсларусь». Знаходзячыся пад уплывам эйфарыі палітычнага і ідэалапчнага рэваншу. аўтар тэндэнцыйна і галаслоўна адмаўляс дасягненні савецкай пстарыяграфіі. прапануе сваёбачанне айчыннай гісторыі. асабліва гісторыі савецкага перыяду, і выдае гэта за «нацыянальную канцэпцыю гісторыі». Некаторыя вучоныя-гісторыкі працягваюць і сёння называць гэтую канцэпцыю «нацыянальнай» і нават «дзяржаўнай», хаця яна не абмяркоўвалася і не зацвярджалася ў дзяржаўных і навуковых установах. Актыўным абаронцам «нацыянальнай канцэпцыі гісторыі» з яўляецца Беларускі народны фронт і яго навуковая абслуга. Аднак большасць гісторыкаў адышла ад яе і нават 'забылася пра яе існаванне, хаця асобныя рэцыдывы гэтай «канцэпцыі», іншы раз моцныя, ёсць ссння ў агульнаадукацыйнай і вышэйшай школе. Пассянае «зерне» дало ўзыходы.
    Па-другое, тады ж, у пачатку 90-х гадоў, гісторыкамі БНФаўскай арыентацыі была прапанавана канцэпцыя гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У аснову школьнай гістарычнай адукацыі быў пакладзены, на наш погляд, памылковы канцэнтрычны прынцып пабудовы вучэбных праграм. Згодна з ім айчынная і ўсеагульная псторыя вывучаюцца ў трох канцэнтрах: I канцэнтр1-4 класы (пачатковая школа), II канцэнтр 5-9 класы (базавая школа) і III канцэнтр 10-11 класы (сярэдняя школа). Адзін і той жа матэрыял вывучаецца тройчы, пры гэтым не распрацаваны і не зацверджаны навукова-педагагічныя прынцыпы размсжавання вучэбнага матэрыялу па канцэнтрах. Усс аддадзена разуменню складальнікаў вучэбных праграм, аўтараў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
    Атрымалася. што ў вучэбным дапаможніку для вучняў 8 класа, які ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі з канца XVIII ст. да 1917 г., налічваецца 245 старонак, а ў вучэбным дапаможніку для вучняў 11 класа. які ахоплівае гэты ж перыяд, а таксама савецкі і постсавецкі перыяды (з канца XVIII ст. да нашых дзён), налічваеццатолькі 206 старонак тэксту. «Навукова-педагагічныя навацыі» вядуць да перагрузкі вучняў. робяць іх няздольнымі засвоіць матэрыял, які прызначаны не для іх. а хутчэй для студэнтаў.
    Гіа-трэцяс. школьнікі всльмі рана пачынаюць вывучаць гісторыю. У большасці свасй яны нс разумсюць змест вучэбнага матэрыялу. які неадпавядаеасаблівасцям псіхолага-педагапчнага развіцця школьнікаў. Гэта робіць вучобу нецікавай адштурхоўвае вучняў ад школы. дрэнна ўплывае на іх здароўе.
    Па-чацвёртае, у падручніках і вучэбных дапаможніках, якімі карыстаюцца ў школах сёння, утрымліваюцца памылкі фактаграфічнага характару. а таксама розныя недарэчнасці У вучэбным дапаможніку «Гісторыя Беларусі» (Мінск, 1997) для вучняў 9 класа столькі памылак. колькі зорачак на небе Нрывядзем голькі некаторыя з іх. Першы Усебеларускі з'езд адбыўся не 7-17 снежня 1917 г.. як напісана на с. 14. a 15—17 снсжня 1917 г. З’езд быў разагнаны нс Аблвыканкомзахам. як напісана на с.15, a СНК Заходняй вобласці і фронту. На с.22 напісана: «У Рудабельскай вобласці», а патрэбна пісаць «У Рудабельскай воласці»; замсст Вілейскай вобласці БССР (цэнтр Вілейка) на с.81 напісана: «Віленская вобласць», якая ніколі не ўваходзіла ў склад БССР. А.Р. Чарвякоў ніколі не быў толькі старшынёй СНК БССР (с.23), у 19201924 г ён быў старшынёй ЦВК і СНК БССР, а ў 1924-1937 г. толькі старшынёй ЦВК БССР. На с.26 напісана: «Старшыня ўрада РСФСР Я. Свярдлоў абвясціў пастанову...». хаця вучні 4 класа павінны ведаць, што старшынёй урада РСФСР быў «дедушка Леннн». На с.81 тэрмін «усенародная барацьба» супраць фашысцкіх захопнікаў неабгрунтавана заменены тэрмінам «масавая барацьба» На с.86 напісана: «...Бітва на Курскай дузе (ліпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне». He, не завяршыла, бо карэнны пералом у вайнс завяршыўся ў другой палове 1943 г., і гэта было звязана з летне-асеннім наступленнем Чырвонай Арміі і вызваленнем Лсвабярэжнай Украіны і сталіцы Савецкай Украіны г. Кіева 6 лістапада 1943 г. Новы, завяршальны этап вайны пачаўся ў 1944 г. На с. 155 і 156 напісана аб тым, што СССР быў унітарнай дзяржавай, хаця вучням пачатковай школы павінна быць зразумела, што СССР быў федэрацыяй. федэратыўнай дзяржавай. На с.96 расказваецца пра подзвіг Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Гомельшчыны А.А. Філімонава А далей напісана: «Яго імем названа адна з вуліц бсларускай сталіцы» He, не яго імем, а імем партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР Д.Ф Філімонава. Пералік памылак можна працягваць далей.
    Вучэбны дапаможнік з першай і да апошняй старонкі ўтрымлівае ненавуковыя. палітызаваныя і ідэалагізаваныя ацэнкі, якія вынікаюць з непрыязных адносін аўтараў да савецкага дзяржаў-
    нага і грамадскага ладу. савецкага перыяду айчыннай гісторыі. Сгііс літаратуры на с. 1X9—190 уключас ў сябе працы буйных «айцоў беларускай дэмакратычнай гістарыяграфн» 1. Ігнаценкі. А. Калубовіча. А. Луцкевіча. У. Адамушкі, А Урублеўскага, Т. Процькі, Э. Дубянецкага. С. Дубянецкага. Ю Туронка і інш. Сярод прац «Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Бсларусі». «Нз нсторнн рспрссснй протмв белорусского крестьянства. 1919-1934 г.», «Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі». «Курапаты. Зборнік», «Беларусь пад нямсцкай акупацыяй» і інш. Думаецца. што для вучняў 9 класа спіс такой літарагуры не патрабусцца. Ім патрэбна глыбокас і праўдзівае асвятленне гісторыі Бсларусі.
    Сёння, калі грамадства падзяляецца па палітычных. ідэалагічных, маёмасных. прафесійных і іншых прыкметах. практычна немагчыма напісаць падручнік па псторыі, які сваім зместам задаволіў бы ўсіх навукоўцаў, настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Частка настаўнікаў гісторыі незадаволена тым. чаму. напрыклад, у вучэбным дапаможніку «Гісторыя Беларусі» для вучняў 11 класа калектывізацыя не параўноўвасцца з прыгонным правам. як гэта зроблгна ў вучэбным дапаможніку для вучняў 9 класа, не напісана, «чаго каштавала ў сапраўднасці калек-тывізацыя нашаму народу», не сцвярджаецца. што «калектывізацыя вяла да знішчэння сялянства і ссльскагаспадарчай вытворчасці» і г.д. He напісана так таму, што гэта бяздоказныя сцвярджэнні не навуковага, а палітыка-ідэалагічнага характару. У сучаснай гістарыяграфіі яны навукова не высветлены. Больш таго, гісторыкам цяжка ўявіць, як можна падлічыць «цану калектывізацыі» ці «цану індустрыялізацыі». за якую актыўна выступаюць палітызаваныя дзеячы. У школьных падручніках павінна ўтрымлівацца не «палітызаваная пахлёбка». а асновы навуковых всдаў, якія ўтрымліваюцца ў гістарыяграфіі.
    Улічваючы псіхолага-педагагічныя асаблівасці школьнікаў, а таксама зыходзячы з таго, што праблема палітычных рэпрэсій у дастатковай ступсні нс распрацавана ў гістарычнай літаратуры, a большасць публікацый апошняга 10-годдзя носіць ярка выражаны палітыка-ідэалагічны характар. аўтарскі калектыў вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі» для вучняў 11 класа лічыў неабходным выкладаць палітычныя рэпрэсіі ў спакойным тоне, без палітыка-ідэалагічнага надрыву. непатрэбных эмоцый і «моцных выразаў», так, як гэта дазваляе рабіць сёння пстарычная навука. Праўда гісторыі па праблеме палітычных рэпрэсій далёка схава-