• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Памер: 317с.
    Гародня 2003
    95.11 МБ
    Рсзюмнруя нзложенное, можно сделать следуюіцнс выводы. Польская нсторнографня о католнчсском Костёле в Белорусснн развнвается дннамнчно, охватывая всё больше проблсм. Польскне ученые, пренмуіцествснно являюіцнеся ксендзамн, нмеют глубокую осведомлённость не только о внешннх сторонах деятельностн Костёла, но н о внутренннх процессах. Нмн нспользуется шнрокнй спектр нсточннков, включая совстскне н постсоветскне.
    А.Э. Гардзіенка
    a Мінск
    ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ (1941 1944):
    ПРАБЛЕМЫ ГІСТАРЫЯГРАФІІ
    Вывучэннс штодзсннага жыцця насельніцтва ў розныя гістарыяграфічныя псрыяды ў сучаснай сусветнай гістарыяграфіі з'яўляецца адным з найбольш папулярных кірункаў даследаванняў Працы гісторыкаў штодзённасці дазваляюць больш глыбока ацаніць глабальныя гістарычныя працэсы і іх трансфар.мацыі на лакальным узроўні. Асаблівую цікавасць выклікаюць праблсмы штодзённага жыцця ў часс войнаў і вялікіх супрацьстаянняў, калі вельмі важна ацаніць ступень удзелу ў падзсях простага нассльніцтва. У сваіх працах даследчыкі звяргаюць увагу на аналіз функцыянавання розных сфер звычайнага жыцця людзей харчавання. медыцынскай дапамогі, сацыяльнага страхавання, адукацыі.. аналізуючы тыя змены, якія ўносілі ў іх дзейнасць ваенныя падзсі і ідэалагічныя ўстаноўкі. Безумоўна, усс даследаванні гісторыі штодзённасці базуюцца на распрацоўках папярэдняй гістарыяграфіі падзей, выкарыстоўваючы яе пэўныя здабыткі, У гэтай сувязі для вывучэння гісторыі штодзённага жыцця бсларускага насельніцтва падчас нямецкай акупацыі варта ацаніць тыя здабыткі. якія мае айчынная ваенная гістарыяграфія.
    Беларускія савецкія даследчыкі падзей нямецкай акупацыі Беларусі 1941 1944 гадоў звярталі ўвагу пераважна на вывучэнне ваенных дзсянняў савецкага партызанскага руху і камуністычнага падполля, атаксама нямсцка-фашысцкага генацыду супраць мірнага насельніцтва. Усе выдадзсныя ў савсцкі час кнігі ўтрымлівалі скурпулёзны пералік партызанскіх атрадаў, брыгадаў, злучэнняў, баявых дзеянняў, але былі ўзначнай ступені ідэалагізаваныя, Беларусь характарызавалася выключна як краіна партызанка з мінімальным адсоткам «здраднікаў-калабарантаў» 11].
    Такі погляд не быў выпадковы. Саветызацыя і ідэалагізацыя беларускай навукі, якая пачалася яшчэ ў сярэдзіне 1920-х, у1950 1970-я г.. з нараджэннем другога і трэцяга пакаленняў відавочцаў савецкай улады, дасягнула свайго апагею. Гісторыкі, якія мелі нсзалежны погляд. былі знішчаны рэпрэсіўнай машынай у 1920 1930-я г. Ацалелая ці яовая гснерацыя стварала «правільны» савсцкі погляд. працяг своеасаблівай гісторыі Паўночна-Заходняга краю.
    Ідэалагізаванасць тэмы вайны стварала нетолькі спецыфічныя падыходы да разгляду падзеяў 1941 1945 г. у гістарычнай навуцы. алс і стэрэатыпнас стаўлснне да гэтай праблематыкі шырокіх колаў грамадскасці рэспублікі. БССР бачылася як партызанская рэспубліка. дзс ад рук фашыстаў загінуў кожны чацвёрты жы.хар. а любое супрацоўніцтва з немцамі кваліфікавалася як здрада народу. Нс толькі настаўнікі і журналісты. выдаўцы і пісьменнікі, бурмістры і солтысы былі аднесеныя да фашысцкіх паслугачоў. Да калабарантаў залічваліся нават тыя. хто працаваў у грамадскіх установах ці на заводах і фабрыках.
    Натуральна, што казаць пра зварот да праблсм штодзённага жыцця не выпадала. У разуменні савецкай гістарыяграфіі штодзённасць падчас вайны гэта штохвіліннае змаганне з ворагам., якому падпарадкаваныя ўсе думкі і дзеянні, дзе нс было месца «няподзвігу» ці звычайнаму выжыванню. Савецкі беларус. калі і павінсн быў працаваць з акупантамі, то выключна па заданні партыі, каб у зручны момант нашкодзіць. узарваць нешта ці зрабіць сабатаж. За выбухамі на чыгунках ці забойствамі нямецкіх жаўнераў і чыноўнікаў ішлі масавыя растрэлы беларускіх сялян ці гараджанаў спаленні вёсак. але гісторыкі 1940 1970-х г. не звярталі ўвагі на такую «дробязь».
    Класічным прыкладам падобнай працы па гісторыі вайны з'яўляецца кніга Адама Залсскага «Быт бсларускіх сялянаў у партызанскім краі» (Мн., 1960). На прыкладзеасобнаўзятагасельсавету (Загалле Любанскага раёна Мінскай вобласці) аўтар паказаў барацьбу беларускага народа супраць нямсцка-фашысцкіх акупантаў. А.Залескі падрабязна апісаў партызанскі быт. які нібыта амаль нічым не адрозніваўся ад шчаслівага даваеннага. Асобны падраздзсл кнігі быў адведзены спраўленню вясслляў і святаў падчас вайны: «Ва ўмовах партызанскага краю таксама наладжваліся вячоркі. Дзяўчаты. як і раней. збіраліся з прасніцамі. На вячоркі з'яўляліся хлопцы партызаны. і з сваёй вёскі, і прыбыўшыя з іншых месцаў. Звычайна ў такіх выпадках паяўляўся гармонік, і пачыналіся танцы. Так вячоркі пераходзілі ў вечарынку. Яна часта ператваралася ў сход або нсшта падобнае» [2]. Ідэалагізацыя партызанскага жыцця з'яўляецца адной з найбольш характэрных рыс савецкай васннай гістарыяграфіі.
    Адначасова адмаўлялася магчымасць простага жыцця нассльніцтва са сваімі турботамі і радасцямі за межамі партызанскай зоны. дзе людзі таксама жадалі аднаго жыць. Іншая праца «Патрнотнзм учнтелсй н школьннков Белорусснн в борьбе протнв не-
    мецко-фашнстскнх захватчнков», напісаная творчым калектывам у складзе С.А.Умрэйкі, А.І.Залескага, ПМ.Кобрынца, таксама мала адрознівалася падыходамі Для іалоўных герояў кніп (савецкіх дзяцей і савецкіх настаўнікаў) штодзённас жыццё гэта штодзённае змаганне з ворагам (Аўтары адзначаюць, што было нскалькі «прафашысцкіх» школ, у якіх выкладалі «фашысцкія настаўнікі», але тыя школы спалілі партызаны ці сяляне, а «настаўнікаў-халуёў» па загадзе партыі справсдліва растралялі.) Спрошчанасць поглядаў на падзеі вайны і звычайны побытбеларускага насельніцтва прысутнічалі ў большасці пстарычных даследаванняў па ваеннай праблематыцы ў савецкі час [3].
    Нскалькі змянілася сітуацыя з набыццём Рэспублікай Бсларусь незалсжнасці. Пасля адкрыцця архіваў стала магчымым больш грунтоўна даследаваць «белыя плямы» гісторыі акупацыі (праблема калабарацыі, нацыянальныя арганізацыі ў часе акупацыі БНС, СБМ, БЦР і інш., дзейнасць украінскага і польскага падполля). Але ўласна штодзённае жыццё заставалася па-за ўвагай даследчыкаў.
    У апошняе дзесяцігоддзе сталі з’яўляцца працы з характэрным «нацыяналістычным» поглядам на ваенную гісторыю: «Бсларускі нацыяналізм. Даведнік» (2001), С.Ёрш «Усевалад Родзька» (2001), «Антысавецкія рухі ў Беларусі: 19441953» (1999), С.Ёрш «Вяртаннс БНП» (1998), публікацыі ў газсце «Голас краю», у якіх сцвярджаецца калі не пра масавую барацьбу бсларускага народа супраць «маскоўска-сталінскай тыраніі», то пра няспынны пасіўны супраціўбальшавікам. 1 «савецкі», і «ўра-патрыятычны» бакі не ўлічылі, што, паводле сацыялагічных даследаванняў, удзел у рэальных ваенных падзеях з аднаго і другога боку бяруць не больш за 20 % насельніцтва, а астатнія выжываюць.
    Першай спробай аб’ектыўна зірнуць на праблему штодзённасці была публікацыя Галіны Кнацько «Мінск у гады акупацыі» [4], Аўтарка зрабіла спробу аналізу сістэмы ўлады, уліку насельніцтва, сацыяльнай абароны, побытавых умоваў жыцця ў акупаваным горадзе, харчавання, функцыянавання ўстановаў аховы здароўя, дзіцячых садкоў і школ, а таксама тэатру, кіно. У тым жа годзе ў зборніку «Віцебшчына ў гады акупацыі» выйшаў яе артыкул, прысвечаны акупаванаму Полацку («Полацк у гады акупацыі»), Аднак дадзеныя публікацыі толькі асобныя спробы вывучэння жыцця нскаторых беларускіх гарадоў падчас акупацыі.
    Да праблем калабарацыі і выбару для простага нассльніцтва звярнуўся ў сваіх артыкулах «Белорусская краёвая оборона» і «Ka-
    лабарацыянізм на тэрыторыі Бсларчсі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» [5] А.М.Літвін Асобныя старонкі штодзённага жыцця закрануў у кнігах «Беларусь пад нямсцкай акупацыяй» (Мн . 1993), а таксама «Беларуская кніга пад нямсцкім кантролсм (1930 1944)» польскі гісторык бсларускага паходжання Ю Гуронак.
    Адзінай кнігай, у якой звсрнута ўвага на вывучэннс нскаторых аспсктаў штодзённага жыцця ў часы акупацыі. з яўляецца манаграфія У.Кузьмснкі «Інтэлігенцыя Беларусі ў гады нямсцкафашысцкай акупацыі» |6|. дзс ёсць асобны раздзел «Нацысцкая акупацыйная палітыка ў сацыяльна-культурнай сфсры». Тут утрымліваюцца звесткі пра сацыяльна-эканамічнае жыццё і акупацыйную палітыку ў сферы эканомікі, медыцыны, аховы здароўя. Знайшло ў кнізс месца таксама асвятлсннс праблемаў рэлігіі (стаўленне акупантаў да Праваслаўнай Царквы, каталіцкага Касцёла і іншых канфесій), школьніцтва і інш.
    Некаторую карысць для вывучэння штодзённасці падчас нямецкай акупацыі даюць кнігі серыі «Памяць», аднак, апісанне рэальных умоваў жыцця насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі там займае значна мснш месца, чым традыцыйнае апісанне дзейнасці партызанаў і падполля. а таксама генацыду.
    Такім чынам, ідэалагізаванасць і сацыяльны заказ, які існаваў у савецкія часы адносна распрацовак тэмы Вялікай Айчыннай вайны, маюць вынікам фактычную адсутнасць у беларускай пстарыяграфіі абагульняючага навуковага даследавання па гісторыі штодзённасці ў часы акупацыі. Фрагментарнасць сучасных манаграфій, прысвечаных праблемам ваеннай псторыі, таксама не садзейнічае пашырэнню цікавасці даследчыкаў да грунтоўнага вывучэння рэальнага штодзённага жыцця насельніцтва падчас нямецкай акупацыі Праблемы звязаныя яшчэ і з тым, што ў Беларусі пакуль не створана добрых метадалагічных распрацовак па гісторыі штодзённасці. Тым не менш, даследаваннс рэальнага жыцця насельніцтва падчас акупацыі мае вялікае значэнне і перспектывы ў айчыннай гістарыяграфіі.
    Е.Н. Мелешко	г.Гродно
    ПРОБЛЕМЫ НСТОРНН БЕЛАРУСМ В ТВОРЧЕСТВЕ П.О.БОБРОВСКОГО
    Бслорусская нсторня в творчестве П О Бобровского являлась главной темой в 60-с годы XIX века. в пернод его работы в должноста статнстнка Генерального штаба в Гродненской губсрннн Павсл Оснповнч заслужнл благодарную память о себе на своей нсторнческой роднне, дажс еслн бы его творческое наследне о белорусскнх землях ограннчнлось лзданнем 4-томных «Матерналов для географнн н статнстнкн» по Гродненской губерннн. Но его нсторнко-нсследовательскнс понскн завершнлнсь публнкацнсй еіцё десятка краеведческнх работ. Нанболее нзвестные нз ннх «Несколько слов о Зельвенской ярмаркс», «Колоння Супрасль», «йсторнческне сведення о городах Гродненской губерннн», «йсторнческая монографня города Гродно».