Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4
Памер: 317с.
Гародня 2003
Нуждается в корректнровкс оценка практнкн осуіцествлсння прннцнпа обіцедоступностн н бесплатностн, йз-за осуіцествлення в соцналнстнческом стронтсльстве классового подхода, в более прнвнлегнрованном положеннн в часта меднцннского обслужнвання находнлнсь рабочне. Сельская же медяцнна была не так блнзка к крестьяннну, постоянно нспытывала трудностн с врачебнымн кадрамн. Представнтелн села нмслн гораздо меньшнй доступ к услугам санаторнсв н домов отдыха, хотя н составлялн большннство населення страны. К тому же за счет крестьянства фннанснровалась нндустрналнзацня.
В настояшсе врсмя, когда наша республнка является страной с переходной экономнкой, нспытывает значнтельные экономнчсскне трудностн, необходнмо послсдовательно выполнять рекомендацню ВОЗ: «Любые улучшення в здравоохраненнн требуют ннтегрнрованных всестороннмх действнй, напрвленных на сннжснне удсльного веса факторов, обусловлнваюіцнх ухудшенне состояння здоровья людсй».
М.І. Лебедзь
8. МІНСК
УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ЛІТАРАТУР БССР I ГДР (1965 1990 г.)
Адной з самых важных і дзейсных формаў культурных узасмасувязяў паміж народамі БССР і ГДР з’яўляўся літараіурны псраклад.
Асаблівы поспех напаткаў выдаі нага і таленавітага беларускага пісьменніка В.Быкава. Яго творы карысталіся вялікай папулярнасцю ў ГДР. выклікалі шырокі рэзананс. Гэтаму спрыяла тое, што В.Быкаў упсршыню ў беларускай літаратуры паглядзеў на нямецкага салдата не толькі як на ворага, але і як на чалавека з уласцівымі яму рысамі характару і паводзін. Крытыкі з ГДР ставілі вышэй за ўсё ідэал і патрыятызм у марксісцкім разуменні. У 1965 г. у бсрлінскім выдавецтве «Kultur und Fortschritt» («Культура і прагрэс») выйшлі дзве кнігі В.Быкава«Die Faile» («Пастка») і «Die Nacht mit dem Feind» («Ноч з ворагам»). У першую ўвайшла аднайменная аповесць у перакладзе Р.Гснкель, у другую апавяданні «Ноч з ворагам» (у беларускім варыянце «Адна ноч») і «Чацвёртая няўдача» ў перакладзе Д.Памярэнкі і З.Фішэра. Ужо ў 1967 г. твор «Чацвёртая няўдача» быў надрукаваны зноў, на гэты раз у зборніку «Gesichter des Krieges» («Твары вайны») берлінскага выдавецтва «Volk und Welt» («Народ і свет»), дзе былі змешчаны лепшыя апавяданні пра вайну.
У 1967 г. у бсрлінскім выдавецтве «Neues Leben» («Новае жыццё») надрукаваны раман І.Шамякіна «Сэрца на далоні» пад назвай «Niemand ist аііеіп» («Ніхто нс застаецца ў адзіноце»). Гэты твор перакладала з рускай мовы на нямецкую К.Ралін. Выдаўцы, апроч paMana, змясцілі ў кнізе біяграфічныя звесткі пра аўтара, кароткую анатацыю і пералік яго буйнейшых твораў. У 1968 г. у выдавецтве «Kultur und Fortschritt» апублікаваны раман Я.Брыля «Птуіпкі і гнёзды» («Vpgel und Nester»), які перакладаў Г. Ё.Грым.
У 1971 г. у берлінскім выдавсцтве «Volk und Welt» на нямецкай мовс выйшла ў свст выданнс анталогіі беларускага апавядання «Storche uber den Siimpfen. Belorussische Erzahler» («Буслы над балотамі. Беларускае апавяданне»). Сюды ўвайшлі творы М.Гарэцкага, Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, З.Бядулі, А.Гаруна, К.Каганца і інш. У гэтай кнізе знайшлі сваё месца і пераклады твораў тых беларускіх пісьменнікаў, імёны якіх замоўчваліся ў БССР. Пасляслоўе і бібліяграфічныя давсдкі пра аўтара напісаў Н.Рандаў, нямсцкі перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў
ГДР. Гэта першас змястоўнае выданне, дзе знайшло адлюстра ванне высокас майстэрства бсларускіх апавяданняў Нямецкі чытач пазнаёміўся з творчасцю 30 бсіарускіх шсьменнікаў, а дзякуючы пасляслоўю і з кароткай псторыяй беларускай літаратуры ад яс вытокаў да сучаснасці. Гэты зборнік апавяданняў карыстаўся вялікім поспсхам. Тут упершыню ўсе пераклады былі зроблены з арыгінала. і гэтым быў закладзены падмурак да звароту да беларускай літаратуры, якая да гэтага часу ўспрымалася на рускіх перакладах, а меркаванне пра стан яс развіцця рабілася на асновс паведамленняў рускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў.
Н.Рандаў марыў выдаць анталогію беларускага апавядання ў дзвюх кнігах, у адной з якіх ён хацеў змясціць апавяданні канца XIX першай паловы XX ст., у другой прозу маладых пісьменнікаў, аднак. выдавсцтва парушыла планы ўкладальніка, абмежаваўшыся адны.м томам, што наклала адбітак на змест і структуру кнігі [1], Беларускія апавяданні ў вышэйназваным зборніку на беларускую мову перакладалі Г.Бярэзка, Г.Гербат, Г. Ё.Грым, М.Дэвей, К.Мюлер. Н Рандаў. З.Фішэр, ГФрэтэр, Г і У.Чапегі, М.Шэтлер. Пры падрыхтоўцы зборніка дырэктар усходненямсцкага выдавсцтва «Volk und Welt» Л.Кошут звяртаўся да Саюза пісьменнікаў БССР (СП БССР) з просьбай атрымаць у карыстанне хаця б на нсйкі час наступныя выданні: «Анталогія беларускага апавядання» (2 тамы, выдавецтва «Беларусь», 1968), 6 кніг апавяданняў М.Зарыцкага, выдадзеных у 1925 1930 гадах, 2 кнігі Я.Нёманскага, выдадзеныя ў 1928 і 1930 г., 4 кнігі апавяданняў РМурашкі, выдадзеных у 1926 1934 гадах [2], Сакратар Праўлення СП БССРI Шамякін у лісце ад 22 студзеня 1969 г. напісаў, што Саюз пісьменнікаў высылае на адрас усходнснямецкага выдавецтва толькі 2 тамы «Анталогіі беларускага апавядання», бо астатнія выданні «знайсці няма магчымасці», таму што апавяданні М Зарыцкага, Я.Нёманскага, РМурашкі пасля вайны не выдаваліся, апроч вышэйзгаданай «Анталогіі...» [3],
У 1970-я гады кантакты і сувязі беларускай і ўсходнеславянскай літаратур набылі новыя якасныя і колькасныя параметры. У гэты час яны перайшлі ў іх вышэйшую праяву узаемадзенне. Найболыпага поспеху сувязі дасягалі ў галіне антываеннай літаратуры. Гэта добра бачна ў творчасці бсларускіх (А.Адамовіч, В.Быкаў, В.Казько, І.Пташнікаў I Чыгрынаў) і ўсходнснямецкіх пісьменнікаў (К.Вольф, Г.Кант, Г.Нахбар, Ф.Фюман).
1970-я 1980-я г. былі найбольш плённым перыядам у знаёмстве грамадскасці ГДР з савсцкай, у тым ліку беларускай літа-
ратурай. У гэты час пашырыўся і паглыбіўся духоўны і культурны абмсн паміж народамі СССР (у тым ліку БССР) і ГДР. Калі раней перавага аддавалася творам, якія служылі ўзорамі для разумення мстаду сацыялістычнага рэалізму, дык у гэты час галоўная ўвага была звернута на творы з маральна-эстэтычнай праблематыкай, адметнасцю і своеасаблівасцю мастацкага засваення рэчаіснасці, разнастайнасцю мастацка-стылявых прыёмаў.
У 1972 г. у выдавецтвс «Volk und Welt» выйшаў раман І.Шамякіна «Снежныя зімы» пад назвай «Das Bekenntniss» («Прызнанне») у псракладзе Г. Ё.Грыма. У 1974 г. у гэтым жа выдавецтве пабачыў свет раман І.Мележа «Людзі на балоце» («Mcnschen im Sumpf») у перакладзс Г.Бярэзкі. Г і У.Чапегаў. У гэты ж год у берлінска-ваймарскім выдавецтве «Aufbau» («Разбудова») выйшаў раман «Хатынская аповесць» А.Адамовіча пад назвай «Statten des Schweigens» («Пасслішчы маўклівасці») у перакладзе Х.Кюбарта.
У 1970-я г. творы В.Быкава сталі часткай духоўнай культуры ГДР літаратурна-грамадскім набыткам. Колькасць публікацый кніг В.Быкава на нямецкай мове ў ГДР значна перавышала колькасць выдадзеныху БССР кніг набеларускай мове. У 1970-я гады пабачылі свет: «Еіпе Alpenballade» («Альпійская балада»; 1970. пераклад Д.Памярэнкі. патсдамскае выдавсцтва «Nation»), «Die Schlinge» («Пятля»; 1972. пераклад Т.Рэшкі. «Volk und Welt»), «Novellen. Bd. 1 2» («Аповссці. Двухтомнік», 1976, «Volk und Welt»), «Sein Batallon» («Яго батальён», 1977, «Volk und Welt»), «Au sgcwahlte Novellen» («Выбраныя аповесці», 1978, лейпцыгскае выдавецтва «Reclam»). Двухтомнае выданне выбраных твораў В.Быкава ў ГДР з'явілася, як апавядалася вышэй. раней, чым у БССР у 1976 г. У 1 -ы том увайшлі «Трэцяя ракета», «Адна ноч», «Пастка», «Альпійская балада», «Круглянскі мост», а ў другі «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя». Творы гэтага двухтомніка перакладалі ГВойтак, Д.Памярэнка. Р.Хенкель, Т.Тантшэр, Т.Рэшке, Н Рандаў. Р.Вільнаў. Што датычыць другога зборніка «Выбраныя аповссці», які выйшаў у 1978 г., дык ён змяшчаў творы беларускага пісьменніка «Круглянскі мост», «Абеліск». «Здрада» і «Сотнікаў».
Але ўсіх кніг беларускіх аўтараў, выдадзеных на нямецкай мове ў ГДР. не меў нават СП БССР. 17 чэрвсня 1977 г. адбылося пасяджэнне прэзідыума Праўлення СП БССР. сярод выступоўцаў якога быў генеральны консул ГДР у БССР Л.Волерт. Што распавёў пра культурныя сувязі паміж абедзвюма краінамі, у тым ліку пра выданне твораў беларускіх пісьменнікаў у ГДР у перакладзе
на нямецкую мову |4| Ён перадаў ('П БССР 10 кніг беларускіх аўтараў, выдадзеных у 1968 1976 г. у 1 ’ДР, а менавіта:
1) Я.Брыль «Птушкі і гнёзды» (1968),
2) анталогія беларускага апавядання «Буслы над балотамі» (1971);
3) І.Шамякін «Снежныя зімы» (1972),
4) В.Быкаў «Сотнікаў» (1972);
5) І.Мележ «Людзі на балоце» (1974);
6) А.Адамовіч «Хатынская аповесць» (1974);
7) А.Кудравец у анталогіі «Ноч касманаўта» (1975);
8) В.Быкаў «Аповесці» (1976, два тамы);
9) аўтарскі калекгыў «У лясах Беларусі» (1976) [5],
На гэтым пасяджэнні быў прапанаваны таксама няпоўны спіс беларускіх твораў, якія выйшлі ў ГДР, і, апроч кніг, перададзеных у СП БССР, тут знаходзіліся наступныя:
1) І.Шамякін «Сэрца на далоні» (1967);
2) беларускія народныя казкі «Салавей-разбойнік» (1969);
3) В.Адамчык «Млечны шлях» у анталогіі (1975);
4) А.Каштанаў «Завадскі раён» (1975);
5) А.Макаёнак «Святая прастата» (1976) [6],
У 1980-я гады ўзаемадзеянне беларускай і ўсходненямецкай літаратур набыло новыя ўласцівасці. У гэты час якасна павысіўся ўзровень даследаванняў беларускай літаратуры ў крытыцы і літаратуразнаўствс ГДР. У гэты час асабліва праявілася цікавасць да беларускай прозы. Працягвалі перакладацца і выдавацца творы В.Быкава: «Novellen. Der Obelisk. Sein Batallon» («Аповесці. Абеліск. Яго батальён», 1980, «Volk und Welt»), «Gehen und nicht zuriickkehren» («Пайсці i не вярнуцца», 1981, «Militerverlag»), «Zeichen des Unheils» («Знак бяды», 1984, «Volk und Welt»).
У 1982 г y берлінскім выдавецтве «Аўфбаў» выйшла кніга А.Адамовіча «Henkersknechte» («Карнікі») у перакладзе ТРэшке з прадмовай нямсцкага пісьменніка Г.Канта. У наступным годзе надрукавана кніга А.Кудраўца «Totengedenken» («Радаўніца», 1983, берлінскае выдавецтва«Union»)у перакладзеН.Рандава, Г і У.Чапегаў з пасляслоўем Н.Рандава. У 1983 г беларускас выдавецтва «Юнацтва» апублікавала кнігу-эсэ У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» («Land unter weissen Fliigeln») y перакладзе на ня~ мсцкую мову УЧапегі.