Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4
Памер: 317с.
Гародня 2003
Кіраўніцтва РСФСР вылучыла план абяднання Беларусі і Літвы ў адзіную Сацыялістычную савсцкую рэспубліку Літвы і Беларусі (Літбел). Псршы Усебеларускі з езд Савстаў (2-3 лютага 1919 г.) вызначыў тэрыторыю ССРБ у складзе Мінскай і Гродзенскай губсрняў і прыняў рашэннс аб утварэнні Літбсл (увайшлі тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губсрняў).
Літбел праіснавала нядоўга. У лютым-верасні 1919 г. польскія войскі акупавалі тры чвэрці тэрыторыі Беларусі і Літвы. Літбел фактычна спыніла сваё існаванне (юрыдычна пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой ад 12 ліпсня 1920 г.).
Пасля вяртання Чырвонай Арміі натэрыторыю Беларусі 31 ліпеня 1920 г у Мінску на пасяджэнні Мінскага ВРК. ЦК КП(б) Літвы і Беларусі была прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ». Дэкларацыя пацвярджала палажэнні Маніфсста ад 1 студзеня 1919 г., але ССРБ аднаўлялася толькі ў межах Мінскай і Гродзенскай губсрняў (усяго 18 павстаў). Гэта значыць, дакладнае вырашэнне тэрытарыяльнага пытання адкладвалася.
Савсцкая Бсларусь фармальна з яўлялася нсзалежнай рэспублікай, алс беларускую дэлсгацыю так і не запрасілі на перагаворы ў Рыгу. Супраць удзелу дэлегацыі ССРБ была не толькі Польшча, але і дэлегацыя Савецкай Расіі. Аб гэтым сведчыць ліст наркома замежных спраў РСФСР Г.Чычэрына ў Палітбюро ЦК РКП(б) ад 30 снежня 1920 г. Ён пісаў: «...делегацня остается русско-украннской, но правнтельство РСФСР . нмеет полномочня от Белорусснн. йдтн за пределы этой комбннацнн нсцслесообразно .... в случае появлсння нспосрсдствснно бслорусской дслсгацнн в Рнге онатам опрокннет всс нашн днпломатнческне комбннацнн» [3, с.90]. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. (пад дагаворам стаяць подпісы савецкай расійска-украінскай дэлсгацыіА.Іофэ, Я Гансцкага. Э.Квірынга, Ю.Кацюбінскага, Л.Абаленскага) да Польшчы адышла тэрыторыя Беларусі ў 108 тыс. кв. км з насельніцтвам больш за 4 млн чалавск. Урад Беларусі не пратэставаў супраць гэтага, чым садзейнічаў падзелу сваёй рэспублікі. У складзе ССРБ засталіся толькі 6 павстаў Мінскай губерні: Мінскі. Барысаўскі, Бабруйскі, Чэрвеньскі. Мазырскі і Слуцкі. Тэрыторыя рэспублікі складала 52 398 кв. км (1/6 частка этнічнай тэрыторыі Беларусі). на якой пражывала каля 1,5 млн чалавек [4, с.261 ].
Паўнацэннас палітычнае развіццё Савецкай Бсларусі як сапраўднай дзяржавы было немагчыма. Цэнтральная Беларусь была адарвана ад ўсходніх раёнаў, а гэта парушала ўзаемадзеянне паміж рознымі галінамі вытворчасці. узнікалі перашкоды і цяжкасці ў адраджэнні нацыянальнай культуры і мовы. Кіраўніцтва РКП(б) нс спяшалася вяртаць БССР усходнсбеларускія губерні. Адносіны ССРБ з РСФСР будаваліся ў асноўным на прынцыпах аўтаноміі. У лістападзс 1920 г. Ill з езд КП(б)Б вызначыў дзяржаўнаправавы статус ССРБ: «Беларусь, будучы Сацыялістычнай Савец-
кай Рэспублікай, адначасова зяўлясцца складальнай часткай РСФСР, і ўсе органы ў галінс агульных мерапрысмстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, але мець пэўную свабоду ў галіне вырашэння пытанняў мясцоватажыцця, у якіх яны павінны кіравацца ЦВК і Саўнаркомам Беларусі» [5, с. 187-188], На тэрыторыю ССРБ аўтаматычна распаўсюджваліся рашэнні ЦК РКП (б), УЦВК і СНК РСФСР. Для аператыўнай каардынацыі партыйнай і савецкай работы ЦК РКП(б) і СНК РСФСР накіроўвалі ў Беларусь сваіх прадстаўнікоў. Знепінепалітычная дзейнасць. фінансы, ваеннае будаўніцтва. транспарт, пошта і сувязь рэспублікі рэгламентаваліся кіраўніцтвам Савецкай Расіі, Рэспубліка не мела сваіх грошаў і фінансавалася з бюджэту РСФСР.
Дыпламатычная служба Беларусі фарміравалася пад уплывам ЦК РКП(б) і ўрада РСФСР. У сакавіку 1921 г. у Масквс было адкрыта Паўнамоцнае прадстаўніцтва ССРБ пры СНК РСФСР. Яно было створана на падставе Дагавора аб ваенным і гаспадарчым саюзе (студзень 1921 г.) паміж ССРБ і РСФСР. У 1921-1923 г. БССР асобна ці разам з РСФСР і УССР заключыла 12 міжнародных дагавароў і пагадненняў. Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у Маскоўскай канферэнцыі па разбраенню ў снсжні 1922 г. [6, с.125]. Бсларускае прадстаўніцтва ўваходзіла ў склад дыпламатычнага корпуса РСФСР. Існаваннс «незалежных» рэспублік дазваляла ЦК РКП(б) ажыццяўляць ад іх імя дыпламатычную дзейнасць. Створаны ў жніўні 1922 г. народны камісарыят замежных спраў (НКЗС), які ўзначаліў старшыня СНК ССРБ А.Чарвякоў, меў шырокія паўнамоцтвы, але ўсе знешнепалітычныя функцыі былі перададзены НКЗС РСФСР. Беларуская дыпламатыя адыгрывала ролю дапаможную.
Дыпламатычнае прызнанне ССРБ таксама было вельмі складаным. У 1921 г. ССРБ падтрымлівала адносіны дэ-факта з Латвіяй, Эстоніяй, Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Турцыяй, Італіяй, Англіяй. Рыжскі дагавор прадугледжваў дыпламатычнае прызнанне ССРБ Польшчай. Але толькі ў лютым 1924 г. у Мінску было адкрыта польскае генеральнае консульства. Другой дзяржавай, якая прызнала Савецкую Беларусь дэ-юрэ. была Германія. 5 лістапада 1922 г. у Берліне быў падпісаны дагавор аб распаўсюджванні Рапальскага дагавора паміж РСФСР і Германіяй (красавік 1922 г.) насавсцкія рэспублікі. 13 снежня 1922 г Прэзідыум ЦВК БССР і 31 жніўня 1923 г. рэйхстаг Германіі ратыфікавалі Бсрлінскі дагавор. 26 кастоычшка 1923 г. адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі ў Берліне.
Аналіз прававой базы 1920-1922 г свсдчыць, што грамад »гн ска-прававыя акты РСФСР абмяркоўваліся ЦВК ССРБ і ўстміалі ў дзеянне на тэрыторыі Беларусі. Так, сямейныя адносіны на тэрыторыі Беларусі рэгуляваліся Кодэксам законаў аб актах грамадзянскага становішча. шлюбным. сямсйным і апякунскім правам РСФСР 1918 г.. у 1922 г. на тэрыторыі Беларусі былі ўведзсны ў дзеянне Крымінальны кодэкс РСФСР, Кодэкс законаў аб працы. Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Такім чынам, асноўнае заканадаўства Расійскай Федэрацыі дзейнічала на тэрыторыі Беларусі.
1920-1922 г. час, калі адбыўся выхад Савецкай Беларусі на міжнародную арэну. ССРБ атрымала юрыдычнае прызнанне з боку РСФСР, іншых савсцкіх рэспублік, Польшчы і Германіі. Аналізуючы тэрытарыяльнае становішча і палітычна-прававы статус ССРБ у разглядаемы перыяд, трэба прызнаць, што суверэнітэт ССРБ быў чыста фармальны і насіў дэкларатыўны характар.
3 утварэннем СССР пачаўся новы этап працэсу вяртання ўсходнебеларускіх тэрыторый у склад БССР.
Л.Ю. Малыхіна г.Брэст
ПРАБЛЕМА СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ Ў ДАСЛЕДАВАННЯХ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
Станаўленне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі за мяжой звязана з арганізаваным беларускім рухам пасля ўсталявання на Беларусі савецкай улады. Дзеячы і стваральнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) П.Крачэўскі, В Ластоўскі, М.Краўцоў, А.Луцкевіч, А Цвікевіч, К.Езавітаў, Я.Варонка сталі выдаваць у замежжы літаратуру па гісторыі свайго народа [1]. У гэтых публікацыях заяўляецца пра імкненне беларусаў да пабудовы сваёй дзяржаўнасці. Яны пазнаёмілі еўрапейскія навуковыя і палітычныя колы зтагачасным становішчам Беларусі, сталі апеляцыяй да сусветнай грамадскасці ў справе яго дзяржаўна-палітычных правоў. Першы рэктар Беларускага дзяржаўнага унівсрсітэта У.І.Пічэта адзначыў у аглядзе замежнай літаратуры ў 1921 г.: «Все этн брошюры нмеют полнтнческне задачн н напнсаны под влняннем глубокого убсждення в том, что Советская власть в Росснн суіцествовать не будет» [2|.
Традыцыі нацыянальнай гістарыяграфіі пасля 2-й сусветнай вайны працяг валі навукоўцы, адны з якіх апынуліся на эміграцыі ў якасш сталых даслсдчыкаў (А Адамовіч. Я Станкевіч I Любачка. А.Калубовіч. В.Жук-Грышкевіч) друпя атрымалі пстарычнафіласофскую адукацыю на Захадзе і звярнуліся потым да вывучэння гісторыі Бацькаўшчыны (Я.Запруднік. В.Кіпель і інш ). Дзяржаўна-палпычныя зрухі на Беларусі пасля Кастрычніка знайшлі свас адлюстраванне на старонках бсларускамоўных выданняў «Шляхам жыцця», «Бацькаўшчына», (Мюнхен), «Зніч» (Рым), «Беларус на чужыне» (Лондан), «Пагоня» (Зальцбург) і інш.
Першым зародкам арганізацыйнагаафармлення творчых навуковых сіл стала Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства Ф.Скарыны. створанае ў Рэгенсбургу (Гсрманія) у лагеры для перамешчаных асоб. Гэтае таварыства наладзіла выпуск навуковалітаратурнага часопіса. У 1950-я г. сфарміраваліся нацыянальныя навукова-культурныя цэнтры ў ЗША Вялікабрытаніі і Гсрманіі. Для падтрымкі навуковай працы ў 1951 г. у Нью-Йорку быў заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ), які стаў выдаваць гадавік «Запісы». Была таксама створана фундацыя імя Крачэўскага для садзеяння вывучэнню і публікацыі беларускай спадчыны. Арганізаванае ў 1954 г. у Лондане Англа-Беларускае таварыства садзейнічала з’яўленню новых даследчыкаўбеларусазнаўцаў у Вялікабрытаніі. У 1965-1988 г таварыства выдавала часопіс «The Journal of Byelorussian studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі беларускага народа.
Важным цэнтрам гуртавання навуковых сіл у Заходняй Еўропе ў 1950-я г. стаў Мюнхен. дзе працавалі бсларускае выдавсцтва «Бацькаўшчына» і самастойны аддзел БІНІМа (1955-1966). 3 сярэдзіны 1950-х г. беларускія даследчыкі ўдзельнічалі ў працы Інстытута па вывучэнні СССР, створанага ў 1950 г. у Мюнхсне савсцкімі эмігрантамі. С.Станкевіч. В.Жук-Грышксвіч, А.Адамовіч. Ч.Сіповіч у якасці члснаў яго асамблеі прымалі ўдзел у вызначэнні напрамкаў працы. забсспячэнні яго выданняў беларускай праблематыкай. Даследаванні рэдактара «Бацькаўшчыны» Антона Адамовіча (Г.Нсдасека). які скончыў у 1938 г. БДУ і быў рэпрэсіраваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», раскрывалі ролю бальшавікоў у рэвалюцыйных падзеях на Бсларусі. іх негатыўныя адносіны да нацыянальнага руху і шляхі ўстанаўлення «кантролю над Бсларуссю» [3], Паводлс Адамовіча, бальшавіцкая ідэалогія не мела каранёў на беларускай зямлі. і толькі аб-
вяшчэнне БНР стала спробай «рэалізацыі сапраўдных інтарэсаў беларускага народа», а ўтварэннс БССР стала процівагай незалежніцкім ідэям у асяроддзі беларускіх патрыётаў. Іншы. чым у савецкіх выданнях падыход да асвятлсння ролі нацыянальных дзеячоў назіраецца ў артыкулах А.Адамовіча пра І.Луцкевіча |4].
У працах. выкладзсных у мюнхенскім «Беларускім зборніку», С.Станкевіча, Г.Паланевіча. П.Урбана на прыкладзс БССР востра крытыкавалася савецкая нацыянальная палітыка і практыка бальшавізму [5]. Толькі дзейнасць Рады БНР. упэўнены аўтары, прывяла да ўтварэння БССР. Прысвсчаная 40-годдзю ўтварэння БССР 10-я кніга «Беларускага зборніка» (1959 г.) ахоплівае ўсе асноўныя падзеі на Беларусі за той час. На асновс крытычнага выкарыстання савецкіх выданняў (зборнікаў дакументаў і навуковых прац) у ёй разглядаюцца праблемы, звязаныя з утварэннем БССР (П.Урбан), палітыкай КПБ (Запруднік). Аўтары крытыкуюць тэзіс савецкіх гісторыкаў аб тым. што беларускі народ адразу прыняў камуністычныя ідэі і ўпершыню прыступіў да стварэння сваёй дзяржаўнасці пры савсцкай уладзе: робяць высновы аб «чужым» паходжанні бальшавізму на Беларусі. завяршэнні канфлікту 1920-х гадоў «паміж беларускімі нацыянал-ка.муністамі і расейскімі бальшавікамі» масавымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі ў 1930-я г., ператварэнні КПБ у правінцыяльную арганізацыю КПСС. Яны адзначалі стан «нацыянальнага прыгнечання і дыскрымінацыі ў СССР», поўнага ігнаравання беларускіх нацыянальных інтарэсаў, фармальнасць суверэнітэту БССР ва ўсіх сферах.