• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Памер: 317с.
    Гародня 2003
    95.11 МБ
    Канцэпцыя беларускай гісторыі на эміграцыі карэнным чынам адрознівалася ад той, што існавала ў савецкай гістарыяграфіі. Вучоныя звярталіся да складаных пытанняў, якія з прычыны ўціску афіцыйнай ідэалогіі скажаліся на Бацькаўшчыне: вытокі дзяржаўнасці беларусаў, прычыны антысавецкіх пратэстаў у гэты час. Я.Станкевіч, В.Тумаш (Р.Максімовіч. Нью-Йорк. 1954), В.Пануцэвіч (М.Волаціч) звярнуліся да праблемы. якую абыходзіла беларуская савсцкая гістарычная навука гістарычнай тэрыторыі Бсларусі, падзелу яе на часткі і ўключэння ў паслякастрычніцкі час у выніку палітычных меркаванняў суседніх краін у склад апошніх. У прыватнасці. Вацлаў Пануцэвіч робіць вывад «пакліканьне да жыцьця БНР прадстаўнікамі ўсяго Беларускага народа ў мамэнце, калі нашыя суседзі хацелі прыкрыць яго сваі.мі «апякунчымі» крыламі, як дабрадзсі і збавіцслі, было сапраўдным самавызначэннем Бсларускага народа. адкідаючым чужацкую «апёку» і чужацкую ідэалогію» [61. Акупанты «не мелі ў сваіх
    планах адбудовы беларускай дзяржавы» і таму не дапусцілі дэлегацыі БНР на чале з А.Цвікевічам да ўдзелу ў нарадах у Брэсце. Найбольшых поспехаў урад БНР дамогся ў галіне нацыянальнакультурнага будаўніцтва і замежнай дыпламатыі |7]. Да падобных высноў прыходзіць і Ісідор Плашчынскі нямецкія акупацыйныя ўлады не маглі спрыяць палітычнаму замацаванню абвешчанай БНР [8]. Ён жа робіць памылковы вывад аб тым, што Актам ад 25 сакавіка 1918 года ідэя беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці была завершана і рэалізавана. У гэтым з ім згаджаецца В.Жук-Грышкевіч [9], Публікацыі Льва Гарошкі (Пр Каваля) асвятляюць узброенае супраціўленне савецкай уладзе, паказваюць Слуцкае паўстанне 1920 г. як змаганне за ідэалы БНР 110],
    Значны ўклад у гістарыяграфію палітычнай барацьбы вакол беларускага пытання ў Дзяржаўнай Думе зрабіў Янка Запруднік, які ў 1969 г. у Нью-Йоркскім універсітэце абараніў па гэтай праблеме доктарскую дысертацыю [11], Ён сабраў і апублікаваў шэраг дакументаў па БНР 112], У артыкуле «БНР паміж варожымі Расеяй і Нямеччынай» Запруднік крытыкуе тагачасную пазіцыю савецкай гістарыяграфіі па праблемс БНР «атаясамленьне БНР з нямецкім акупацыйным рэжымам (не без псіхалагічнага разьліку падшыць пад бсларускі незалежніцкі рух і зверствы гітлсраўскае акупацыі) праводзіцца коштам манументальнага хвальшавання бальшавіцкіх жа дакументаў» |13|. Аўтарам робіцца высновабеларуская нсзалежнасць супярэчыла планам бальшавікоў і немцаў, бальшавікі прымусова пайшлі на стварэнне БССР Адна з апошніх прац Я. Запрудніка «Belarus: At a crossroads in history» (Беларусь: вандраванне ў гісторыю) прадстаўляе цалкам аформленую канцэпцыю мінулага нашай краіны [14|.
    Першы сістэматызаваны агляд гісторыі Беларусі савсцкага перыяду амерыканскага прафесара Івана Любачкі пад назвай «Беларусь пад савсцкім праўлсннем (1917 1957)» апраўдвае дзейнасць нацыянальнай контррэвалюцыі, І.Любачка і прафесар Бостанскага універсітэту М. Дзеваноўскі [15] таксама падкрэслілі, што немцы не збіраліся падтрымаць суверэнітэт Беларусі, а разглядалі яе як крыніцу сыравіны і працоўнай сілы. І.Любачка падзяляе думку прафесара Йельскага універсітэта П.Вандыча аб тым, што стварэннс БССР было контрмерай, абвсшчанай БНР, вынікам палітыкі «прымусовай інкарпарацыі» [16],
    Гісторыю ўтварэння і станаўлення БССР праз трагічныя лёсы нацыяаальных дзеячоў раскрыў Яўген Калубовіч. Звяртаючыся да гісторыі беларускай эміграцыі, ён прыводзіць новыя факты па
    знешнепалітычнай дзейнасці Рады БНР 117|. Даследчыцкі падыход А.Калубовіча мэтанакіраваны аўтар збірас і ўкладае факты гісторыі. іх не аналізуючы. алс ў кожным выпадку даводзячы іх колькасць да пераканаўчай высновы: БНР рэальная дзяржава ў кожнай галіне свайго дзяржаўнага будаўніцтва: БССР штучнае марыянетачнае ўтварэнне, якос ўзнікла ў процівагу БНР і не прынесла шчасця беларускаму народу.
    Для знаёмства грамадскасці Заходняй Еўропы і Амерыкі з пытаннямі беларускай дзяржаўнасці друкаваліся дакументы і матэрыялы [18], Першай спробай скласці комплексны зборнік дакументаў па дзейнасці Рады БНР стала выданне І.Касцяка «Задзяржаўную нсзалежнасць Беларусі» 119]. Каштоўнымі крыніцамі па праблемах усталявання рэспублікі сталі апублікаваныя на эміграцыі дакументы па навейшай гісторыі Беларусі: сценаграма «Другога Усебеларускага кангрэса» (Мюнхен, 1954); дакументы і матэрыялы па БНР [20]; матэрыялы да 1-га Усебеларускага з’езда 1917 [21]; Устаноўчыя граматы БНР [22]; дакументацыя гісторыі Беларусі за 1902 1919 г. [ 23 ] Зборнік. падрыхтаваны да 70-годдзя абвяшчэння БНР «Byelorussian Statehood» (Беларуская дзяржаўнасць) [24], пад рэдакцыяй Вітаўта і Зоры Кіпеляў змяшчае дакументы, бібліяграфічныя нарысы 66 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху, храналогію гісторыі Бсларусі 1914-1921 г. Значнай падзеяй у навуковым асяроддзі Беларусі і замежжа стала публікацыя «Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі» (пакуль у 2-х кнігах) [25], На сённяшні дзень гэта самы поўны зборнік матэрыялаў па дзейнасці БНР, у якім змяшчаюцца фотадакументы, лісты, ноты. дэкларацыі, цыркуляры, фінансавыя дакументы, бібліяграфія тэмы (3 837 дакументаў) Гэтыя сведкі гісторыі яскрава адлюстроўваюць усе моманты будаўніцтва БНР, БССР, справаводства Рады ў эміграцыі. Матэрыял, апрацоўку якога вядзе рэдактар Сяргей Шупа. знаходзіцца ўдзяржаўных архівах Літвы, Беларусі, Цэнтральным Дзяржаўным Архівс Музеі Літаратуры і Мастацтва. Як спадзяваецца С.Шупа. далейшая публікацыя мінскага фрагменту дапаможа аднавіць поўную гістарычную карціну перыяду 1917-1925 г. на Беларусі
    У I960 1980-я г. заахвочванню даследаванняў па гісторыі Бсларусі і публікацыі іх вынікаў садзейнічалі новыя нацыянальныя культурна-навуковыя цэнтры філіял БІНІМа ў Таронта (Канада), Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны ў Лонданс, беларускі музей у Ляймені (ФРГ). Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства ў Саўт-Рыверы. Вялікалітоўскі фонд
    імя Л.Сапегі, фонд імя 1 Любачкі і Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд (усе ў 31ILA). Значную ролю ў пашырэнні пстарычных ведаў адыграў бсларускі псрыядычны друк штомссячная газста «Бсларус». штоквартальнік «Belarusian Review» («Беларускі агляд»), часопіс «Беларуская думка», «Беларускі сьвет» іншыя. Для інфармавання заходніх палітычных і навуковых колаў у 1979 1991 г. выходзілі ў Бонс (ФРІ) гадавыя агляды беларускага савсцкага друку. Розныя аспскты сваёй канцэпцыі гісторыі Бсларусі даследчыкі з нацыянальнай дыяспары выкладалі на міжнародных форумах па праблемах СССР і Усходняй Еўропы.
    Актыўны навуковы асяродак бсларусазнаўства склаўся ў Польшчы (Беласток. Варшава) Юры Туронак, польскі даследчык беларускай гісторыі. доктар гістарычных навук (1986), звярнуўся да праблемы дзяржаўнасці беларусаў праз даследаванне нямецкай акупацыйнай палітыкі, раскрыццё асабістай ролі В.Іваноўскага|26]. Упсршыню ў бсларускім друку ЮТуронкам былі пастаўлены альтэрнатыўныя айчынным тэзісы ў часопісу «Кантакт» яшчэ ў 1989 годзе: «маніхвест» Жылуновіча аказаўся папяровай дэкларацыяй; у складзе ўрада Літоўска-Беларускай ССР беларусаў не было; ліквідацыя ЛітБела рашэнне Масквы якая задавальняла тэрытарыяльныя патрабаванні за кошт Беларусі. На дум~ ку аўтара. фіктыўнасць юрыдычнага стагусу БССР падкрэсліваў той факт. што летам 1920 г. не быў створаны ўрад рэспублікі, замест якога паўстаў у Мінску Ваенна-рэвалюцыйны камітэт з паўнамоцтвамі губернскага органа ўлады [27], Блізкую тэматычную лінію прадоўжыў Юры Весялкоўскі [28], Яго гістарычны нарыс «Беларусь у Першай Сусьветнай вайне» адасабляе сучасную канцэпцыю перыяду 1914 -1921 г на Беларусі. Аўтар звяртае ўвагу чытача на тое, што менавіта беларуская інтэлігенцыя, якая гурта валася вакол БСГ. выпрацоўвала гістарычную аргументацыю для абгрунтавання неабходнасці дзяржаўнай незалежнасці. Ю.Весялкоўскі аддае належнае факту існавання ЛітБелССР. Нягледзячы на фікгыўнасць, упэўнены аўтар, гэтая рэспубліка ў вачах свсту паставіла ўрад Польшчы перад усведамленнсм таго. што выступас ў вайне супраць незалежных краін.
    У БССР публікацыі замежных аўтараў па беларускаму адраджэнню былі недаступныя чытачу, а пры паступлснні ў бібліятэку знаходзіліся ў спецсховішчах. Па ідэалагічных прычынах было немагчыма іх навуковае рэцэнзаванне. Высновы даслсдчы • каў падаваліся як фальсіфікацьп «буржуазных нацыяналістаў» і «буржуазных саветолагаў». Абвяшчэнне незалсжнасці Рэспублікі
    Беларусь паклала пачатак новым узасмаадносінам з вучонымі за мяжой. асэнсаванню іх спадчыны. Практычна гэта выражаецца і ў рэгулярных публікацыях вядомых за мяжою матэрыялаў у часопісс «Спадчына» 129].
    Працэсы нацыянальна-дзяржаўнагабудаўніцтваактывізавалі навукоўцаў беларускай дыяспары. Заснаваны часопіс «Полацак» (Кліўлснд), дзс друкуюцца даслсдаванні гісторыкаў Бсларусі і замежжа. 3 явіліся іх артыкулы ў часопісе «Вссткі Інстытута беларусаведы» (Ляймен, Гсрманія). Пачаў выходзіць часопіс «Прамень» (Манрэаль, Канада). Канцэптуальныя палажэнні. якія былі выпрацаваны ў замежнай гістарыяграфіі ў пасляваенны час, у асноўным, супадаюць з вывадамі, зробленымі непасрэднымі ўтваральнікамі БНР, БССР. Гэта можна растлумачыць агульным прызнаннем за беларусамі права мець уласную дзяржаўнасць, тым, што асноўнай крынічнай базай замежных даследчыкаў былі публікацыі палітычнай эміграцыі 1920-х г. У шэрагу публікацый адчуваецца недахоп крынічнай базы для даследавання Многія працы эмігранцкіх вучоных вызначаюцца высокім навуковым узроўнем, хоць асобныя даследаванні носяць адбітак прапагандысцкага характару, не пазбеглі палітычнай прадузятасці. уплыву «халоднай вайны». Зроблсны періпы крок у распрацоўцы бібліяграфіі замежных выданняў па праблсме. Асобны ўклад трэба адзначыць у публікацыі крынічнай базы да даслсдавання дзяржаўнасці Бсларусі. Працы замежных навукоўцаў. няглсдзячы на выкарыстанне іншых метадалагічных падыходау таксама не пазбаўлены істотных недахопаў заведама негатыўнага стаўлення аўтараў да бальшавіцкай ідэалогіі і практыкі. Назіраеццатэндэнцыя: прадстаўнікі беларускай эміграцыі працуюць псраважна па аспсктах праблсматыкі БНР; замежныя саветолагі наадварот не вылучаюць тагачасную Беларусь для спецыяльнага даслсдавання. разглядаючы яс ў агульнарасійскім кантэксце. Супрацоўнштва Я Станкевіча. А.Адамовіча, Л.Гарошкі і іншых аўтараў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў час 2-й сусветнай вайны паўплывала на адмоўную ацэнку навуковай вартасці іх канцэпцый.