Андрэй за ўсіх мудрэй
Выдавец: Юнацтва
Памер: 148с.
Мінск 1983
АНДРЭН за ўсіх мудрэй *
АНДРЭЙ ЗА ЎСІХ МУДРЭЙ
нмнмяшнжвмммшнмм*
АНДРЭЙ за ўсіх мудрэй
Беларускія народныя казкі
Апрацоўка А. ЯКІМОВІЧА
Мастак Н. ПАПЛАЎСКАЯ
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1983
Бел Ф A 66
Для дзяцей дашкольнага ўзросту
4803010200—057
A 26—82
М 307(05)—83
©Ілюстрацыі. Выдавецтва «Юнацтва», 1983.
ЦУДОУНАЯ
ДУДКА
Цаўно яно было ці нядаўна, так ці не так,— цяпер ужо, напэўна, ніхто і не ведае.
Ну, дык раскажам мы тое, што дзяды расказвалі сваім унукам, а ўнукі— сваім унукам.
Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Зямлі многа, усюды вольна — адзін аднаму не перашкаджалі, а прыйдзе да каго бяда — адзін аднаму памагалі, бяду перамагалі.
Але вось панадзіўся аднекуль лятаць у той край страшэнны змей. Пачаў ён лятаць, людское дабро хапаць, сабе ў змяінае логава цягаць.
Нацягаў дабра,— дзяваць няма куды! Надумаўся ён тады сабе харомы будаваць. Ды сам рабіць і не ўмее, і лянуецца. He прывык змей працаваць. Пачаў ён людзей лавіць, у сваё змяінае царства насіць.
Наловіць людзей і прымушае іх харомы будаваць, глыбокімі канавамі абкопваць, высокімі
насыпамі абсыпаць, густою агароджаю абстаўляць. А служкам сваім—цівунам ды гайдукам1 —загады дае: людзей не шкадаваць, біць іх, караць.
Робяць людзі на змея як дзень, так ноч, працуюць, гаруюць, горкую долю праклінаюць, без пары паміраюць.
А змей усё новых людзей хапае. Нарабіў ён сабе людскою працаю безліч харомаў, праклаў між імі дарогі, наставіў платоў-агароджаў.
Пухнуць людзі з голаду, мруць як мухі. I чым далей, тым горай: няма ратунку ад змея.
Але вось пастарэў змей і ляжыць, як здыхата, не можа ўжо людзей і іхняе дабро хапаць.
Тым часам змеевы служкі — цівуны ды гайдукі — самі панамі парабіліся ды пачалі са змеевых харомаў распаўзацца, за людзьмі ганяцца. I стала людзям яшчэ горш ад паноў, як ад таго дохлага змея. Нідзе ад іх не схаваешся: запаланілі яны ўвесь край.
А каб не быць да людзей падобнымі, навыдумлялі сабе паны розных імёнаў ды прозвішчаў. Хто назваў сябе Ваўком, хто Мядзведзем або іншым зверам, хто Каршуном, Варонай, а хто якім дрэвам.
'Цівун— панскі прыказчык; гайдук — панскі
слуга.
Вось адкуль і ўзяліся паны Ваўкі, Свінскія, Асінскія... Простых жа людзей цяпер яны іначай як быдлам і не называлі.
Служаць людзі дохламу змею, служаць панам, апошняе ім аддаюць, а самі ў голадзе ды холадзе за працаю свету не бачаць.
Гэтак і жывуць. Адны паміраюць, другія нараджаюцца, а палёгкі няма ніякай. I ніхто не ведае, што зрабіць, каб жыццё змяніць.
Ды вось нарадзіўся ў тым краі хлопчык. Быў ён вельмі ж слабенькі: як заняпаў змалку, дык ніяк і паправіцца не можа. Такі ўдаўся кволы, што нават паны яго не чапаюць, на паншчыну не ганяюць: нікому ён не патрэбны.
Вырас ён ужо, у гады ўвайшоў, а ўсё толькі з дзецьмі гуляе, як маленькі. I празвалі яго людзі Іванкам Прасцячком.
Сядзіць Іванка Прасцячок узімку на печы, цацкі з лучынак складае, а ўлетку пясок на прызбе перасыпае.
Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прасцячок, тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць — усюды пуста, ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі.
Убачылі старцы на прызбе Іванку і зайшлі на яго двор адпачыць.
Селі, адпачылі, люлькі тытунём набілі. Памацалі ў кішэнях — ды ні ў кога крэсіва няма,
каб агню выкрасаць. Просяць старцы ў Іванкі агню. Пайшоў Іванка ў хату, набраў з прыпечка жару ды вынес старцам.
Закурылі старцы люлькі, падзякавалі Іванку і пытаюцца, што ён дома робіць.
— Пясок на прызбе перасыпаю,— адказвае Іванка.— Бо ўсё роўна, што ні рабі, то на паноў ідзе...
Паслухалі старцы Іванку, галовамі паківалі, потым леры ўзялі ды гучна зайгралі.
Першы раз зайгралі — вялікі розум Іванку далі.
Другі раз зайгралі — талент да слова і музыкі далі.
Трэці раз зайгралі — на паноў у сэрца гневу нагналі.
Пайшлі старцы, а Іванка чуе, як светла стала ў яго думках, як гнеў на паноў забушаваў у сэрцы... Пачаў ён за справу брацца, у свет збірацца.
Зрабіў дудку-весялушку ды так зайграў, што не толькі людзі,— звяры і птушкі заслухаліся.
I стаў Іванка між людзей хадзіць, на цудоўнай дудцы іграць, праўду пра змея і яго слуг казаць.
Пачалі людзям вочы адкрывацца. Убачылі яны, што вялікая крыўда на свеце жыве: адны пануюць, а другія гаруюць, адны багаццю ліку не маюць, а другія з голаду паміраюць.
I дзе ні пройдзе Іванка,— людзі там розуму ад яго набіраюцца, за вілы і сякеры хапаюцца ды з ліхімі панамі змагаюцца.
Думаюць паны, гадаюць, як Іванку са свету звесці.
Пачалі яны войска збіраць, Іванку шукаць. Чуюць голас на ўсходзе — шусь туды. Шаблі звіняць, пікі, як лес, тырчаць, гарматы, як гром, грымяць, а Іванкі нідзе не відаць...
Спыняцца паны з войскам, слухаюць, стаяць. Аж раптам чуюць голас на захадзе — Іванкава дудка іграе, людзей навучае, на вялікую бітву ўзнімае. Толькі пошчак ідзе--гуляе ад сяла да сяла, ад краю да краю.
Кінуцца паны на захад. Коні як віхор ляцяць, шаблі звіняць, гарматы страляюць, а дзе Іванка — не знаюць.
I з таго часу змеевым слугам ні ўдзень ні ўночы няма спакою. Як толькі дудку пачуюць, дык адразу мароз у іх па скуры пойдзе, бо чакаюць яны сабе бяды, як вол доўбні.
Дудка ж свішча, дудка іграе, пошчак далёка па свеце гуляе, людзей збірае. Яго ні злавіць, ні з гармат не забіць. Усюды ён шлях пракладае, ніякіх межаў не знае.
Іграе дудка, іграе, а прыйдзе час — усіх па-
ноў пазнішчае.
ПРАГНЫ
БАГАЦЕЙ
Жылі два браты: багаты і бедны. Багаты сам нічога не рабіў, бо меў шмат парабкаў. А бедны лавіў вудаю ў возеры рыбу — з гэтага і жыў.
Аднаго разу багаты спраўляў вяселле — жаніў сына. Шмат сабралася ў яго гасцей.
«Пайду і я да брата ў госці»,— думае бедны. Пазычыў ён у суседзяў каравай хлеба і пайшоў на вяселле.
Прыйшоў і стаіць у парозе з хлебам. Убачыў яго багаты брат:
— Ты чаго прывалокся? У мяне тут госці не табою будучы! Вон, каб я цябе і не бачыў!
I прагнаў яго.
Крыўдна стала беднаму брату. Узяў ён вуду і пайшоў рыбу лавіць. Сеў у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Вудзіў, вудзіў — усё дробная рыбка трапляецца. А тут і сонца заходзіць. «Ну,— думае бедны рыбак,— закіну
яшчэ раз, на шчасце». Закінуў вуду і выцягнуў такую рыбіну, якой і зроду не бачыў: вялікая ды ўся серабрыстая.
Пацешыўся ён з дзіўнай рыбіны і пачаў яе ў торбу запіхваць. А тая раптам і кажа яму чалавечым голасам:
— He губі мяне, добры чалавек, пусці назад у возера.
Успомніў рыбак сваіх дзяцей і кажа:
— He магу я цябе пусціць — я сам галодны і дзеці даўно есці хочуць. 3 чым я дамоў вярнуся?
— Калі ты такі бедны,—кажа рыбіна,— дык засунь руку мне ў рот і дастань адтуль залаты пярсцёнак.
Рыбак падумаў і кажа:
— Баюся, ты мне яшчэ руку адкусіш.
— He бойся, не адкушу!
Пасмялеў рыбак, засунуў руку рыбіне ў рот і дастаў адтуль залаты пярсцёнак.
— Што я з ім рабіць буду? — пытаецца рыбак.— Ён жа мяне не накорміць.
— Нічога,— адказвае дзіўная рыбіна,— яшчэ як накорміць! Выкідай сваю дробную рыбку з чоўна і ўкінь туды гэты пярсцёнак.
Рыбак так і зрабіў. I як толькі кінуў пярсцёнак на дно чоўна, дык там адразу цэлая куча грошай стала.
Пусціў бедны рыбак тую рыбіну ў возера, а сам хутчэй да берага паплыў. Скінуў на беразе кашулю, сабраў у яе грошы і пайшоў дадому.
Зажыў цяпер бедны брат лепш не трэба. Пабудаваў новую хату і паклікаў гасцей на ўходзіны. А брата не пазваў: не мог дараваць яму крыўды.
Дачуўся багаты, што яго бедны брат новую хату паставіў і з гасцямі балюе. Кажа ён сыну:
Схадзі паглядзі, што ў яго там робіцца.
Прыйшоў сын, паглядзеў ды бягом назад.
Ой, — кажа бацьку,— у цябе таго няма, што ў твайго беднага брата,— і хата новая, і жывёлы поўна, і на стале ўсяго хапае!
Багаты аж пачарнеў ад зайздрасці. Пасылае ён зноў сына, каб паклікаў беднага брата.
Прыйшоў бедны брат да багатага.
— Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага.— Ты, кажуць, жывеш цяпер лепш за мяне.
Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было.
Як пачуў гэта багаты, дык так і засвярбелі ў яго рукі. «Пайду,— думае,— і я злаўлю тую рыбіну».
Узяў ён добрую вуду, сеў у новы човен і паехаў на сярэдзіну возера. Лавіў, лавіў і вывудзіў-такі дзіўную рыбіну.
— He губі мяне,— просіцца рыбіна,— пусці назад: у мяне там дзеці малыя...
— He, галубка,— захадзіўся багаты.— He пушчу! Дай мне такі ж пярсцёнак, які дала майму брату.
— Дык брат жа твой бедны быў, ён і хлеба не меў... А табе навошта?
— Як гэта навошта? He хачу, каб брат багацейшы быў за мяне! Давай пярсцёнак— і канец! А не, дык занясу цябе дамоў і засмажу...
— Ну што ж,— кажа рыбіна.— Бяры, калі ты такі зайздросны. Мне не шкада.
Разявіла яна рот. Прагны багацей засунуў ёй у рот руку па самы локаць. Тут рыбіна як глымане зубамі — адкусіла руку і нырнула з ёю на дно возера.
Вярнуўся багаты брат дамоў і без грошай, і без рукі.
Так яму і трэба.
АНДРЭЙ
ЗА ЎСІХ МУДРЭЙ
Жыў адзін цікаўны хлопец Андрэй. Хацеў ён усё ведаць. Куды ні гляне, што ні ўбачыць,— аб усім у людзей распытваецца, да ўсяго дапытваецца. Плывуць у небе хмары... Адкуль яны ўзяліся? Куды плывуць? Шуміць за вёскаю рака... Куды бяжыць яе вада? Расце лес... Хто пасадзіў яго? Чаму птушкі з крыламі, усюды вольна лятаюць, а ў чалавека няма крылаў?
Адказвалі яму людзі, адказвалі, нарэшце бачаць, што і самі не ведаюць, што адказваць.
— Ты, Андрэй, хочаш быць за ўсіх мудрэй,— пачалі смяяцца з яго людзі.— Хіба ж можна ўсё ведаць?
Ды не верыць Андрэй, што нельга ўсяго ведаць. /
— Пайду,— кажа,— да самога сонца: яно ўсюды свеціць, усё бачыць і ўсё ведае. Яно мне і раскажа, чаго я сам не ведаю.
Пакінуў ён сваю хатку ды і пайшоў шукаць таго месца, куды сонца на начлег спускаецца.
Ідзе ды ідзе, бачыць — сядзіць пры дарозе на камені чалавек ды пытаецца ва ўсіх: «Дакуль я тут сядзець буду?»
Андрэй яму таксама нічога не мог адказаць.
Пайшоў ён далей. Бачыць — чалавек падпірае плячыма плот.
— Што гэта ты, дзядзька, робіш? — пытаецца Андрэй.—Навошта гэты стары плот падпіраеш?
— He ведаю... Можа, ты ведаеш?
— Каб ведаў, дык не шукаў бы таго, хто ўсё ведае,— адказаў Андрэй і рушыў далей сваёю дарогаю.
Прайшоў крыху, бачыць — чалавек смецце пераграбае.
— Навошта ты, дзядзька, смецце пераграбаеш?
— He ведаю...
— Ну і я не ведаю,— сказаў Андрэй і пайшоў далей.