Андрэй за ўсіх мудрэй
Выдавец: Юнацтва
Памер: 148с.
Мінск 1983
на лбе! Паглядзела на патыліцу — і там яе пячатка!
— Ну,— кажа яна Івану,— гэта ты мой жаніх! Хадзем да бацькі.
Узяла яго за руку і вядзе, а Іван упіраецца:
— Куды я пайду! Каб з мяне там насмяяліся?
Прывяла яго сяк-так царэўна ў харомы. Бацька як убачыў, давай плявацца:
— Каго гэта ты сабе за мужа выбрала?
Дачка кажа:
— Але ж на ім мае пячаткі,— значыцца, ён мой суджаны муж. Такі мой лёс. Нічога не зробіш...
Хоць-не-хоць — прыйшлося гуляць вяселле. Стаў Іван царскім зяцем.
А было ў таго цара яшчэ два зяці, што на старэйшых дочках пажаніліся. Тыя, вядома, з князёў ды каралёў былі. Вось сабраў аднойчы цар сваіх багатых зяцёў і кажа:
— Я ўжо стары, і смерць мая не за гарамі. Каму ж з вас царства перадаць?
— Мне!—кажа адзін зяць.
— He, мне!—кажа другі.
I так заспрачаліся, што ледзь не да бойкі справа даходзіць. Тады цар кажа:
— Вось што, зяці мае любімыя: ёсць у адным царстве, у адной старане свінка — залатая шча-
цінка, лычам арэ, нагамі барануе, а ўслед за ёю пірагі растуць, ды такія, што можна хоць самому цару есці. Каторы з вас дастане тую свінку і прывядзе ў мой палац, таму ўсё царства адпішу!
Тут зяці, доўга не думаючы, узялі па палку салдат і з музыкай паехалі шукаць свінку — залатую шчацінку.
Кажа малодшая царская дачка сваймумужу:
— Швагры твае вунь паехалі шукаць свінку — залатую шчацінку, а ты што сабе думаеш? Ім бацька ўсё царства адпіша, а мы як жыць будзем?
— Нікуды я не паеду! — адказвае Іван.— Выдумалі ліха ведае што — нейкую свінку! Дзе яе возьмеш?
Жонка заплакала, а Іван узяў сваю жалейку ды і пачаў іграць.
Мінула так з месяц ці болып, тады Іван кажа да жонкі:
— Схадзі да бацькі, папрасі ў яго якой-небудзь заваляшчай кабылкі: паеду і я свінку шукаць.
— Дурань ты,— кажа жонка,— швагры ўжо, можа, даўно знайшлі яе ды вядуць дамоў, а ты цяпер толькі надумаўся ехаць!
— Няхай сабе! Схадзі да бацькі. А калі не дасць, дык я пехатою пайду.
Пайшла жонка да бацькі.
— Татулька,— кажа,— просіць мой Іван хоць якой заваляшчай кабылкі: хоча і ён па свінку ехаць.
Цар пасмяяўся, але кабылку даў.
Сабраўся Іван, сеў на кабылку задам наперад ды паганяе.
— Глядзіце,— дзівяцца царскія слугі,— дурны па-дурному і едзе!
Выехаў ён за горад і пусціў кабылку ваўкам на спажыву. А сам як крыкне, як свісне — прыбягаюць да яго ўсе трое коней: сівы, гнеды, буланы.
— Што скажаш нам, гаспадар?
— Ах, коні мае добрыя!—кажа Іван.— Ёсць у адным царстве, у адной старане свінка — залатая шчацінка, лычам арэ, нагамі барануе, a ўслед за ёю пірагі растуць, ды такія, што можна самому цару есці! Ці не можам мы яе дастаць?
— Можам! — адказвае сівы конь.— Паедзеш ты па свінку на малодшым з нас. Але вам трэба ўзяць з сабою шаўковы шнурок і раменны бізун.
— Дзе ж мне іх узяць? — пытаецца Іван.
— Пачакай крышку.
Узвіўся сівы конь і паляцеў у зялёныя лугі. Праз хвіліну прылятае з раменным бізуном і шаўковым шнурком.
— Вось табе ўсё, што трэба. Толькі глядзі — лупі свінку гэтым бізуном, не лянуючыся, пакуль не здасца, а ты, буланы, дратуй яе капытамі.
Улез Іван буланаму каню ў правае вуха, праз левае вылез, стаў добрым малайцом, сеў і — толькі яго і бачылі.
Ці доўга ляцелі яны, ці коратка, аж прылятаюць у тую краіну, дзе жыве свінка — залатая шчацінка. Глядзіць Іван, а яна і праўда: лычам арэ, нагамі барануе... Падкраўся ён да свінкі ды давай бізуном яе хвастаць. Конь капытамі дратуе, а ён бізуном хвошча. Свінка цярпела, цярпела, ды моцы не стала.
— Ах,— кажа,— заморскі царэвіч Іван Іванавіч, за што ты мяне забіваеш?
— Здавайся,— крычыць Іван,— бо не ггутттчу цябе жывую!
I датуль біў яе, пакуль свінка не здалася. Зашмаргнуў тады Іван ёй на шыю шаўковы шнурок, сеў на буланага каня і паехаў, а свінка ззаду бяжыць.
Едзе так, едзе, бачыць — насустрач два палкі салдат ідуць, музыка іграе. «Ну,— думае Іван,— гэта, напэўна, швагры мае яшчэ па свінку едуць». Улез ён буланаму каню ў левае вуха, праз правае вылез і стаў такім, як быў. Каня пусціў, а свінку за шнурок да дуба прывязаў.
Свінка тая і давай сваёю работаю займацца: лычам арэ, нагамі барануе...
Расклаў Іван у дубняку цяпельца \ грэецца ды на жалейцы іграе.
Пад’язджаюць швагры бліжэй, бачаць — з дубняку дымок уецца. Кажуць яны слугам:
— Пайдзіце паглядзіце, хто там дыміць.
Слугі пайшлі, аб усім даведаліся, прыкурылі ад цяпельца і назад вярнуліся.
— Ну, што там? — пытаюцца швагры.
— Ды гэта ж,— кажуць слугі,— наш дурань дыміць там. Ён ужо і свінку тую вядзе.
— He можа быць! —дзівяцца швагры.— Пойдзем самі паглядзім. I калі што, дык выпрасім у яго свінку або адбяром.
Прыходзяць у дубняк, глядзяць — і праўда: сядзіць Іван ля цяпельца, на жалейцы іграе, a свінка каля дуба сваю работу спраўляе...
— Добры дзень, швагер!
— Добры дзень!
— Дык гэта ты ўжо раней за нас і свінку дастаў?
— Я адну толькі дастаў,— адказвае Іван,— a там іх цэлая чарада: хопіць і вам.
— Што ты хлусіш, швагер! Такая толькі адна і ёсцека на свеце. Аддай ты нам гэтую свінку.
1 Цяпельца — агонь.
А Іван стаіць на сваім:
— Гэта мая свінка, і я сам павяду яе цесцю.
Швагры ж як прысталі да яго — не адчапіцца. «Мы табе,— кажуць,— і тое дамо, і гэтае...» Надакучыла Івану слухаць іх, ён і кажа:
— Ну, ліха з вамі: калі адрэжаце па мезенаму пальцу з правай нагі, то бярыце яе сабе.
Падумалі швагры і згадзіліся: што ж, мезены палец варты палавіны царства! Адрэзалі яны пальцы, узялі свінку — залатую шчацінку і вясёлыя павялі яе ў сталіцу.
А Іван палажыў пальцы ў сваю каліту1, пагрэўся яшчэ трохі каля цяпельца, потым клікнуў буланага каня, сеў на яго і памчаўся. Швагры ехалі, можа, з месяц, а Іван за адзін дзень справіўся. Прыехаў да горада, буланага пусціў у зялёныя лугі, а сам да жонкі пайшоў.
Убачыла яго жонка без нічога, рукамі пляснула:
— Дзе ж ты бацькаву кабылку падзеў?
— Ды, бачыш,— кажа Іван,— дрэнная кабылка трапілася: прыстала ў дарозе... Ну, я кінуў яе і сам пехатою вярнуўся.
Жонка ў плач:
— Ох ліханька мне з табою: выпрасіла ў бацькі кабылку, а ты яе страціў і свінкі не прывёў...
1 Каліта — сумка для грошай.
Вось праз нейкі час вярнуліся і швагры са свінкаю. Прывязалі яе на дзядзінцы каля царскіх харомаў. Свінка і пачала дзіва вырабляць: лычам арэ, нагамі барануе, а за ёю гатовыя пірагі растуць...
Колькі тут было радасці і шваграм і цару! Паклікаў цар гасцей — паноў ды князёў — дзіва глядзець. Бо ніводзін цар яшчэ такой свінкі не мае!
Раз’ехаліся госці, а швагры пайшлі да цесця прасіць, каб царства ім адпісаў.
Цар падумаў і кажа:
— He, за адну свінку царства не адпішу. Ёсць у адным царстве, у адной старане дзіва-кабыліца — з ноздраў яе полымя шугае, з вушэй дым валіць. Пасецца яна ў зялёных лугах на шаўковых мурагах. I вартуюць яе дванаццаць коней з залатымі грывамі. Калі вы тую кабыліцу з коньмі зловіце і прывядзеце да мяне, тады адпішу вам царства.
Памуляліся швагры — нічога не зробіш: трэба ехаць шукаць кабыліцу!
Набралі яны яшчэ болып войска і паехалі.
Жонка зноў прыстае да Івана:
— Швагры твае вунь па кабыліцу паехалі, a ты дома сядзіш! Бацька ім усё царства адпіша, а мы як жыць будзем?
— Э,— кажа Іван,— куды мне ехаць? Што,
у мяне войска сваё, ці што? Пражывём як-небудзь і без царства!
Мінула колькі часу, Іван зноў просіць жонку:
— Схадзі да бацькі: ці не дасць ён мне яшчэ адной кабылкі? Паеду і я за шваграмі.
— Што ты, дурань, вярзеш? Швагры, пэўна, ужо назад варочаюцца з кабыліцай, а ты толькі збіраешся.
— А калі варочаюцца, дык і я з імі вярнуся. Бяда вялікая!
— Мне брыдка перад бацькам,— кажа жонка,— зноў дарэмна кабылку страціш. Што я тады скажу яму?
— Страчу дык страчу. Бацька твой праз гэта не збяднее.
Пайшла яна да бацькі і выпрасіла яшчэ адну кабылку. Сеў Іван на кабылку, ад’ехаўся крыху ад горада ды пусціў яе ваўкам на спажыву. А сам крыкнуў-свіснуў, і сталі перад ім яго добрыя коні. Расказаў Іван коням пра дзіўную кабыліцу.
— Дык гэта ж наша маці!—усклікнуў сівы конь.— I там цяпер не дванаццаць вартаўнікоў каля яе, а дзевяць, бо мы табе служым. Цяжкую задачу ты загадаў нам, гаспадар. Ды паспрабуем памагчы табе. Ідзі ты да свайго цесця і папрасі ў яго дзедаўскага бязмена.
Вярнуўся Іван у харомы, выпрасіў у цара
дзедаўскі бязмен на дванаццаць пудоў. Узяў яго ў рукі і махае, як трысцінкай. Цар дзівіцца:
— Дурань, а дуж! Глядзі ты яго!
Прыйшоў Іван зноў да сваіх коней.
— Цяпер,—кажа сівы конь,— я сам паеду з табою. А ты глядзі, як сядзеш на кабыліцу, дык бі яе бязменам паміж вушэй. Датуль бі, пакуль яна не спыніцца. А я гэтым часам буду каля яе лятаць і прасіць: «Матухна, здавайся, бо мой гаспадар вельмі ж злосны: заб’е цябе бязменам...»
Ну, так усё і сталася, як сівы конь сказаў.
Злаўчыўся Іван, сеў на кабыліцу, а тая падняла яго пад самыя нябёсы... Насіла, насіла — не скідаецца Іван: сядзіць на спіне ды дванаццаціпудовым бязменам лупіць яе паміж вушэй.
Стамілася кабыліца і кажа:
— Трыццаць тры гады жыву, а ніхто яшчэ не ездзіў на мне! Хто ты такі?
— Гэта, матухна, наш гаспадар,— адказвае за Івана сівы конь.—Здавайся, бо ён надта сярдзіты: заб’е цябе.
— Ну, што ж,— уздыхнула кабыліца,— хадзіла я па волі, а цяпер давядзецца хадзіць пад няволяй. Чакай, Іван Іванавіч, перастань біць мяне.
— Вось так бы даўно і сказала, a то мне рука забалела дубасіць цябе,— кажа Іван.
Едзе Іван на кабыліцы назад у сваё царства, а за імі дзевяць коней ідзе і дзесяты Іванаў сівы конь.
Едзе ён, аж бачыць: насустрач войска валіць, музыка іграе. «Гэта, напэўна, швагры мае»,— думае Іван. Пусціў ён свайго сівага каня ў зялёныя лугі, расклаў цяпельца, грэецца ды на жалейцы іграе.
Убачылі швагры дымок. Пасылаюць слуг даведацца, хто там дыміць. Пайшлі слугі, усё разглядзелі, прыкурылі ад цяпельца і назад вярнуліся.
— Ну, хто там? — пытаюцца швагры.
— Ды гэта ж дурань наш кабыліцу вядзе, і каля яе дзевяць коней з залатымі грывамі бегае.
— Як дзевяць? Цесць жа казаў — дванаццаць!
— He, толькі дзевяць.
— To пойдзем самі паглядзім.
Прыходзяць:
— Здароў, швагер!
— Здаровы былі!
— Што, кабыліцу вядзеш?
— Ага, там іх шмат пасецца. Я сабе толькі аДнУ ўзяў і дзевяць коней у прыдачу.
Швагры пераглянуліся, пакруцілі галовамі:
— Годзе, швагрусь, табе смяяцца з нас! Гэта ж тая кабыліца, пра якую бацька казаў.