Андрэй за ўсіх мудрэй
Выдавец: Юнацтва
Памер: 148с.
Мінск 1983
Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не парадзіш, калі ў сына такая ахвота.
А меншы сын такі гультай удаўся, што хоць ты яго з хаты гані. Дзень і ноч сядзіць з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Наловіць жменю печкуроў ці яршоў — якая ад іх карысць? Хіба што кату паласавацца.
Пачаў і на яго бацька сварыцца, што толькі час марна траціць. Але і меншы сын не слухае бацькі, бо, вядома, ахвота горш няволі.
А каб апраўдацца перад бацькам, што з пустымі рукамі прыходзяць, выдумляюць сыны розныя прычыны.
Стралец расказвае:
— Сёння з самага ранку натрапіў я на чараду коз. Была там каза з казлянятамі ды стары казёл барадаты. Але толькі я злажыўся, каб стрэліць, ажно ў казла, ліха на яго, у ноздрах восы заказыталі. Ён як чмыхнуў, дык цэлы рой восаў вылецеў з ноздраў. Давай тыя восы казу з казлянятамі кусаць... Ну, яны і пасмалілі, як шалёныя, у гушчар. Я за імі. Выскачыў на палянку, а там стаіць на задніх лапах вялізны, як вол, мядзведзь. Чмыхае мядзведзь носам ды абараняецца пярэднімі лапамі ад чмялёў. Ну, думаю, гэта, відаць, толькі што выйшаў з яго чмяліны рой. У такі час мядзведзі вельмі злосныя. Пабаяўся я страляць у яго, а хутчэй скокнуў на елку. Дык вось і сядзеў там, на елцы, увесь дзень, пакуль мядзведзь не пайшоў...
Рыбак расказвае:
— Сяджу гэта я на беразе, цікую за паплаўкамі.Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Я за вудзільна, цягну, ажно жылы ў мяне трашчаць. Давалок да берага, а шчупак
віль хвастом — і будзь здароў... Бадай цябе! Закінуў другі раз вуду. Зноў той шчупачышчадурнішча папаўся. Падцягнуў яго да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду!.. Насілу жывы выкарабкаўся.
Слухае іх бацька і толькі галавою ківае:
— Праўду бо людзі кажуць, што ў стральца дым густы, ды абед пусты, а рыбак як намочыцца, дык і рыбы яму не захочацца.
Думаў, думаў бацька, як яму адвучыць сыноў ад благой прывычкі, ды нічога не можа прыдумаць.
Аднойчы зайшоў да яго стары жабрак і папрасіўся нанач. Разгаварыўся бацька з жабраком, на сыноў паскардзіўся.
— Выгадаваў,— кажа,— дзяцей, а падмогі на старасць ніякай. Бо вядома: стралец страляе, a гаспадарка гуляе!
Выслухаў жабрак бацькаву скаргу і параіў, што яму зрабіць, каб прывучыць сыноў да гаспадаркі.
Назаўтра бацька кажа сынам:
— Вось што, сынкі, ёсць у мяне адна далекая радня. Пайду я да яе. А вы сабе жывіце як хочаце.
Сабраўся і пайшоў.
Засталіся сыны гаспадарамі. Доўга яны гаспадарылі ці нядоўга, але хутка дажыліся так,
што няма чаго, як кажуць, і на зуб палажыць. Пачалі братцы спрачацца, хто вінаваты. Спрачаліся, спрачаліся, а праўды так і не дайшлі.
Толькі вось праз нейкі час зноў завітаў да іх той жабрак. Ну, вядома, трэба накарміць чалавека, а ў братоў ні кавалка хлеба.
Стралец дакарае рыбака:
— Няхай бы ты хоць якую рыбіну злавіў, каб было чым чужога чалавека прыняць.
Рыбак адказвае стральцу:
— Няхай бы ты хоць якое казляня падстрэліў...
Паслухаў іх жабрак і кажа:
— Дзякую вам, хлопчыкі, за клопат. Ёсць у мяне хлеб, што добрыя людзі далі.
Дастаў ён з торбы хлеб, сала і пачаў частаваць стральца і рыбака. Сорамна ім прымаць пачастунак ад беднага жабрака, ды голад не цётка.
Накінуліся браты на жабракову торбу і як бачыш усю апрасталі.
— Чаму вы такія бедныя? — пытаецца ў іх жабрак.— Хіба ў вас няшчасце якое, ці што?
Браты цяжка ўздыхнулі:
— Зусім, дзядуля, прапала наша гаспадарка...
— А як жа вы раней жылі?
— Бацька гаспадарыў, дык хлеб і вёўся.
— А што ваш бацька: малады ці стары?
— Ды зусім ужо стары.
— Вось бачыце,— кажа жабрак,— ён стары, ды гаспадаркаю карміўся сам і вас карміў. А вы маладыя, дужыя, і бёз хлеба галееце...
Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а болып гаспадаркай займацца.
Мінуў год-другі, і зажылі яны як трэба.
Тым часам вярнуўся бацька з гасцей. Паглядзеў: гаспадарка як мае быць!
Зарадаваўся ён і кажа да сыноў:
— Вось цяпер я магу спакойна і паміраць, бо бачу, што вы розуму набраліся: ловіце, страляеце і гаспадарку даглядаеце.
ЗМЕСТ
Цудоўная дудка 5
Прагны багацей 11
Андрэй за ўсіх мудрэй . . . . 15
Як Іван чарцей перахітрыў . , 23
Ох і залатая табакерка . . . . 31
Удовін сын 45
Залатая яблынька 75
3 рога ўсяго многа 83
Музыка-чарадзей 95
Бацькаў дар 101
Каток — залаты лабок .... 133
Стралец і рыбак ...... 137
і V
I
АНДРЕН ВСЕХ МУДРЕЙ Белорусскяе народные сказкм
Для детей дошкольного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Рэдактар Н. I. Мірончык
Мастацкі рэдактар А. У. Ружо
Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук Карэктар Л. С. Мануленка
ІБ № 17
Здадзена ў набор 04.12.81. Падп. да друку 02.02.83. Фармат 70Х341/ів.
Папера афс. № 2. Гарнітура часопісная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,81. Ум. фарб.-адб. 61,31. Ул.-выд. арк. 5,61. Тыраж 40 000 экз. (2-і завод 10 001—40 000 экз.) Зак. 4073. Цана 65 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мімск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.