• Газеты, часопісы і г.д.
  • Андрэй за ўсіх мудрэй

    Андрэй за ўсіх мудрэй


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 148с.
    Мінск 1983
    37.97 МБ
    — Эх!—цяжка ўздыхнуў ён.— Вялікая ў мяне страта...
    I расказаў рыбцы пра сваю бяду. Выслухала яго рыбка і кажа весела:
    — Гэта бяда — не бяда! У мяне тут, у моры, табакерак колькі хочаш. Я табе буду выкідаць, а ты пазнавай, якая твая. Сваю забярэш, а мае мне назад вернеш.
    Вільнула рыбка хвастом і нырнула на дно мора.
    Неўзабаве пачала яна выкідаць на бераг табакеркі — сярэбраныя, залатыя, дыяментавыя. У Янкі аж уваччу мітусіцца ад табакерак. Давай ён пільна прыглядацца да іх і нарэшце такі ўбачыў сваю. Зарадаваўся Янка, пакідаў у мора лішнія табакеркі і крыкнуў да рыбкі:
    — Дзякую, даражэнькая! Збавіла ты мяне ад бяды.
    Узяў ён сваю залатую табакерку і пайшоў адсюль з катком і мышкай шукаць лепшых людзей.
    УДОВІН сын
    Здарылася ў адным краі вялікая бяда: наляцеў аднекуль дзевяцігаловы змей Цуда-Юда і ўхапіў з неба сонца з месяцам...
    Бядуюць людзі, плачуць: і цёмна без сонца, і холадна.
    А жыла ў тым краі бедная ўдава. I мела яна малога сына — так гадоў пяці. Цяжка жылося ўдаве ў голадзе ды ў холадзе. Адна толькі ўцеха была, што сынок разумны ды ўдалы расце.
    I жыў там недалёка багаты купец. Быў у яго сын — такі ж па гадах, як удовін.
    Пасябраваў купецкі сын з удовіным. Бывала, як прачнецца, дык і бяжыць да яго гуляць. Пагуляюць у хаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і нах рэчку збегаць.
    Усё было б добра, ды вось бяда — нявесела гуляць без сонца...
    Аднойчы ўдовін сын кажа купецкаму:
    — Эх, каб я тое еў, што ты, дык стаў бы асілкам, а тады Цуду-Юду зваяваў бы, сонцамесяц у яго адабраў бы і на неба павесіў бы!
    Прыйшоў купецкі сын дадому і расказаў бацьку, што яму ўдовін сын гаварыў.
    — He можа таго быць!—дзівіцца купец.— Пайдзі пакліч яго на вуліцу — хачу сам паслухаць.
    Пайшоў купецкі сын да сябра, кліча яго гуляць.
    — Я есці хачу,— адказвае ўдовін сын.— А ў нас і кавалачка хлеба няма...
    — Хадзем на вуліцу, я табе вынесу хлеба.
    Вярнуўся купецкі сын дадому, узяў акрайчык хлеба, вынес сябру. З’еў удовін сын хлеб, павесялеў.
    — Ці памятаеш, што ты мне ўчора гаварыў пра Цуду-Юду? — пытаецца купецкі сын.
    — Памятаю.
    I пераказаў слова ў слова, што ён гаварыў пра Цуду-Юду. Купец стаяў за шулам і ўсё чуў на свае вушы.
    «Эге ж,— падумаў ён сам сабе,— гэта, відаць, не просты хлапец. Трэба ўзяць яго да сябе. Паглядзім, што будзе».
    Узяў купец у свой дом удовінага сына, пачаў карміць яго тым, што сам еў. Бачыць,
    і праўда — расце ўдовін сын яй на дражджах. Праз год ці два стаў такі дужы, што і самога купца паваліць. Напісаў тады купец цару: «Так і так, ваша царская вялікасць, жыве ў мяне ўдовін сын, ён бярэцца, як вырасце, Цуду-Юду зваяваць, сонца і месяц на неба вярнуць...»
    Цар прачытаў і адпісвае: «Зараз жа даставіць удовінага сына ў мой палац».
    Запрог купец пару коней, пасадзіў удовінага сына ў павозку і павёз да цара.
    — Чым цябе, удовін сын, карміць, каб ты вырас асілкам? — пытаецца цар.
    — Карміце мяне тры гады валоваю печанню,— адказвае ўдовін сын.
    Цару валоў не купляць: загадаў, і пачалі рэзаць валоў, карміць печанню ўдовінага сына.
    Расце цяпер удовін сын яшчэ лепш, чым на купецкіх харчах. I гуляе ў царскіх палацах з царскім сынам — аднагодкам.
    Мінула тры гады. Кажа ўдовін сын цару: — Цяпер я пайду Цуду-Юду шукаць. Але хачу, каб твой сын і купецкі былі ў мяне за таварышаў. Усё ж весялей у дарозе.
    — Добра,— згаджаецца цар.— Няхай ідуць з табою. Абы толькі Цуду-Юду зваявалі.
    Паслаў ён купцу пісьмо, каб сын у палац з’явіўся. He хацелася купцу пускаць сына ў вялікую дарогу, ды з царом спрачацца не будзеш.
    Прыехаў купецкі сын у царскі палац. Тады ўдовін сын і кажа царскаму сыну:
    — Скажы бацьку, каб ён выкаваў мне булаву, пудоў гэтак на шэсць. Будзе хоць чым ад сабак абараняцца, а то я іх баюся.
    — I мне,— кажа купецкі сын,— хоць пудоў на тры...
    — А я што ж, горшы за вас: мне таксама трэба ўзяць у дарогу булаву, хоць пудоў на два,— кажа царскі сын.
    Пайшоў ён да бацькі, сказаў яму. Цар загадаў кавалям выкаваць хлопцам па булаве: удовінаму сыну на шэсць пудоў, купецкаму — на тры, свайму — на два.
    Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе гадзіны тры і ляціць назад. Удовін сын выставіў правую далонь. Булава трахнулася аб далонь і пераламалася напалам.
    Узлаваўся ўдовін сын і кажа царскаму сыну:
    — Скажы бацьку, каб не рабіў ашуканства! 3 такою булавою і я загіну і вы. Няхай загадае кавалям, каб выкавалі мне булаву моцную і болыпую — пудоў на шаснаццаць.
    — А мне — на шэсць!— кажа купецкі сын.
    — А мне — на тры!—кажа царскі сын.
    Пайшоў ён да бацькі і сказаў яму аб гэтым.
    Выклікае цар да сябе кавалёў:
    — Вы, такія-сякія, што сабе думаеце! Чаму нямоцную булаву выкавалі ўдовінаму сыну?
    I дае ім загад, каб выкавалі тры новыя булавы — большыя і мацнейшыя. Кавалі стук ды грук — выкавалі тры новыя булавы.
    Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе з ранку да вечара і ляціць назад. Удовін сын падставіў калена — булава ўдарылася аб яго і пераламалася напалам!
    Пайшоў удовін сын з сябрамі сам да цара:
    — Калі вы хочаце, каб я Цуду-Юду зваяваў і сонца-месяц у яго адабраў, дык загадайце меднікам, няхай выльюць мне медную булаву пудоў на дваццаць пяць, каб яна не ламалася.
    Купецкі сын кажа:
    — А мне на дзевяць пудоў!
    Царскі сын кажа:
    — А мне і на шэсць хопіць.
    Паклікаў цар меднікаў і загадаў ім выліць без усялякага машэнства тры булавы: адну на дваццаць пяць пудоў, другую на дзевяць, трэцюю на шэсць.
    Узяў удовін сын медную булаву ў рукі, павесялеў — спадабалася яна яму. Потым выйшаў у чыстае поле, шпурнуў булаву ў неба. Заляцела булава за самыя высокія воблакі. Цэлы дзень і цэлую ноч хадзіў удовін сын па
    палях, па лугах, чакаў булавы. Нарэшце, на досвітку, чуе: ляціць булава з-за хмараў. Падставіў удовін сын плячо — булава ўдарылася і пакацілася на зямлю цэлая.
    — Вось гэта булава сапраўдная! — кажа ён.— 3 такой булавою і ў белы свет можна падавацца, з паганым Цудам-Юдам змагацца.
    Купецкі сын і царскі таксама рады — добрыя і ім булавы вылілі меднікі!
    Выпрабаваў гэтак удовін сын сваю сілу і кажа сябрам:
    — Ідзіце развітайцеся з бацькамі. Трэба нам у дарогу збірацца.
    Царскі сын пайшоў, а купецкі адмовіўся:
    — Навошта мне час траціць: я ўжо развітаўся з бацькам, як сюды ехаў.
    Сабраліся хлопцы і падаліся ў дарогу.
    Адно царства мінулі, другое, трэцяе,— дайшлі да калінавага моста. Бачаць — стаіць недалёка ад моста старэнькая хата.
    — Давайце,— кажа ўдовін сын,— пераначуем тут, адпачнём дзён колькі. Бо невядома, якая яшчэ дарога перад намі ляжыць.
    Зайшлі ў хатку. У ёй старая бабулька кудзелю прадзе. Далі хлопцы бабулі «добры вечар» і папрасіліся пераначаваць:
    — Мы, бабка, з вялікай дарогі, дужа змарыліся...
    — Начуйце сабе на здароўе,— кажа бабуля-—Той, хто па дарогах ходзіць, хаты з сабою не носіць.
    Разгаварыўся ўдовін сын з бабуляй і даведаўся, што трапілі яны ў царства паганага змея Цуды-Юды: якраз туды, куды ім і трэба!
    Прыйшла ноч. Удовін сын думае: «Трэба варту на калінавым мосце паставіць, каб хто знячэўку не напаў».
    Пасылае ён на варту царскага сына.
    Узышоў царскі сын на калінавы мост, патупаЎ крыху ды думае сабе: «Што мне тут стаяць навідавоку. Як будзе хто ісці ці ехаць, дык і ўбачыць мяне. Пайду лепш лягу пад мостам — там спакайней».
    Так і зрабіў.
    Тым часам удовінаму сыну не спіцца. «Трэба, — думае,— праверыць, ці стаіць царскі сын на варце».
    Выйшаў ён у поўнач на калінавы мост, глядзіць, а вартаўніка і няма!
    Пакуль ён шукаў царскага сына, бачыць — едзе на паляванне трохгаловы змей, малодшы брат Цуды-Юды. На сярэдняй галаве ў яго быстравокі сокал сядзіць, збоку быстраногі хорт бяжыць. Конь, як ступіў на мост, адразу заржаў, хорт забрахаў, а сокал зашчабятаў.
    Ударыў Цуда-Юда каня між вушэй:
    — Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Калі супраціўніка майго чуеце, дык тут яго і блізка няма. Ёсць у мяне толькі адзін супраціўнік, але жыве ён за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве. Гэта — удовін сын. Ды сюды і воран касцей яго не занясе!
    Пачуў гЬтыя словы ўдовін сын і адказвае:
    — Добрага малайца не воран косці заносіць,— ён сам прыходзіць!
    Напужаўся змей:
    — Дык ты тут, удовін сын?
    — Тут, нячыстая сіла!
    — Ну, што будзем рабіць: біцца ці мірыцца?
    — He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!
    — Дык дзьмі ток! — закрычаў змей.
    Удовін сын адказвае:
    — Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе тры духі, а ў мяне адзін. Я да панскай раскошы не прывык: магу біцца і на сырой зямлі.
    Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на тры духі, і стаў гладкі ток на тры вярсты.-
    Пачалі біцца.
    Тры гадзіны біліся. Перамог удовін сын малодшага Цуду-Юду: збіў яму ўсе тры галавы.
    КХ<53> ЯІ
    Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.
    Назаўтра прыходзіць царскі сын з варты.
    — Ну, як табе там вартавалася? — пытаецца ўдовін сын.— Можа, ішоў хто ці ехаў?
    — He,— адказвае царскі сын,— за цэлую ноч нават і птушка блізка не праляцела...
    «Ненадзейны ты ў мяне таварыш,— думае ўдовін сын.— Відаць, трэба болып на сябе спадзявацца».
    На другую ноч пасылае ён на калінавы мост купецкага сына.
    Пахадзіў купецкі сын па мосце і думае сабе: «Навошта мне рызыкаваць тут сваёю галавою? Пайду лепш пад мост, лягу спаць».
    Так і зрабіў.
    У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Паглядзеў туды-сюды — няма! Аж раптам бачыць: уз’язджае на калінавы мост Цуда-Юда з шасцю галовамі. Конь дубка стаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў. Цуда-Юда каня трах між вушэй!
    — Чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Тут няма супраціўніка па сіле роўнага. Ёсць ён, праўда, ды за трыдзевяць зямель,
    у трыдзесятым царстве,— удовін сын. Але ж сюды і воран касцей яго не занясе!
    Удовін сын адказвае:
    — Добрага малайца воран касцей не заносіць,— ён сам прыходзіць!
    — А-а, дык ты тут, удовін сын?
    — Тут, нячыстая сіла!
    — Ну, што ж: будзем біцца ці мірыцца?