Андрэй за ўсіх мудрэй
Выдавец: Юнацтва
Памер: 148с.
Мінск 1983
Доўга ён ішоў ці нядоўга, прыйшоў у вялікі лес. Цэлы дзень блукаў па ім, нарэшце, пад вечар, выбраўся на палянку. I тут яму раптам аж вочы засляпіла: такі бляск з палянкі рэзнуў. Аджмурыў ён вочы, бачыць — недалёка сонцавы палацы як агонь гараць. Ледзьве ўвайшоў ён у палацы,— нічога ад бляску не відаць.
Разгледзеўся сяк-так, бачыць— сядзіць у крэсле старэнькая сонцава маці.
— Чаго ты, хлопча, прыйшоў сюды? — пытаецца яна.
Пакланіўся ёй Андрэй і кажа:
— Прыйшоў да сонца пра сёе-тое распытацца...
— Пра што ж гэта сёе-тое?
— Ды пра ўсё, чаго сам не ведаю.
— А чаго ж ты сам не ведаеш?
Пачаў ёй расказваць Андрэй, а старая слухала, слухала ды і пазяхаць стала.
— Добра,— кажа яна,— пачакай крыху — хутка сын вернецца нанач. А я тым часам вазьму падрамлю: вельмі ж змарылася за доўгі дзень.
Выйшаў Андрэй з палацаў, наклаў агню, пачаў смажыць сала на ражончыку: прагаладаўся ж за доўгую дарогу!
Наеўся ён сала з хлебам. Захацелася піць. Пайшоў да рэчкі і нагнуўся да вады.
Раптам бачыць — падымаецца з дна ракі дзяўчына, ды такая прыгожая, што і вачэй не адарваць. I дзяўчына на яго загледзелася.
— He пі вады з ракі,— кажа яна,— бо сонца цябе спаліць!
— Але ж мне вельмі піць хочацца...
— Ідзі за мною.
Прывяла яго дзяўчына да старога дуба, а з-пад яго б’е крыніца чыстай сцюдзёнай вады.
Нагнуўся Андрэй і напіўся ўволю крынічнай вады. Тым часам пачало апускацца з неба сонца ў свае палацы. Трэба да яго ісці, ды не можа ён з прыгожаю дзяўчынаю расстацца.
— Ты ж глядзі, не кажы сонцу, што мяне тут бачыў,— сказала дзяўчына, узнялася ўгору і заблішчала адтуль яснаю зоркаю.
Пайшоў Андрэй у палацы. А там сонца гэтак пячэ, што аж сцены палацаў трашчаць. Але Андрэю нішто — напіўся крынічнай вады, дык і не можа сонца яго даняць. Толькі шапку насунуў на лоб, каб вачэй не высмаліла.
Расказаў ён сонцу, чаго прыйшоў.
Сонца кажа:
— Вучыць цябе мне няма часу. Але я зраблю так, што ты ўсё сам будзеш ведаць.
Пры гэтых словах сабрала сонца ўсе свае прамяні ў адзін пучок ды бліснула яму ў галаву. I адразу адчуў Андрэй, што галава яго стала яснай і светлай, толькі надта гарыць, a cappa раптам халодным зрабілася, як лёд...
Выйшаў ён з палацаў. Нядобра яму стала з халодным сэрцам. Успомніў ён пра дзяўчыну. I так захацелася ўбачыць яе яшчэ хоць раз, што аж млосць бярэ. Пачаў ён клікаць яе. Скацілася з неба ясная зорка і стала перад ім прыгожаю
дзяўчынаю. Як глянуў на яе Андрэй, дык адразу і адчуў, што сэрца яго зноў стала такім, як было.
Узяў ён дзяўчыну за руку і павёў у свой край. I такім ён шчаслівым цяпер ішоў, што і птушкам з крыламі не зайздросціў.
Падышлі яны да таго чалавека, што смецце пераграбае. Паглядзеў на яго Андрэй, і ўсё яму ясна стала.
— Ты,— кажа ён чалавеку,— шукаеш у смецці згубленыя капейкі і дарма толькі час траціш. Бярыся лепш за работу, дык хутчэй заробіш тыя капейкі, чым іх знойдзеш.
Паслухаў яго чалавек, кінуў марную работу, пачаў працаваць і нажыў і гаспадарку, і грошы на патрэбу.
Ідуць яны далей, убачылі чалавека, што плот плячыма падпірае. Паглядзеў на яго Андрэй і кажа:
— He падпірай ты, чалавеча, таго, што згніло, бо яно ўсё роўна ўпадзе. Зрабі лепш новы плот.
Паслухаў яго чалавек і паставіў новы плот замест гнілога.
Дайшлі яны да таго чалавека, што на камені сядзіць і не ведае, дакуль яму тут сядзець. Андрэй кажа яму:
— He будзь, чалавеча, такі скупы, дай пася-
дзець на гэтым камені і іншым падарожным людзям.
Зняў Андрэй чалавека з каменя і сеў сам з дзяўчынаю. А чалавек, вясёлы, пабег дахаты.
Адпачылі яны крыху ды рушылі далей, у той край, дзе жыў Андрэй.
I цяпер не Андрэй у людзей аб усім распытваецца, а людзі ў яго.
Так стаў Андрэй за ўсіх мудрэй.
ЯК ІВАН ЧАРЦЕЙ ПЕРАХІТРЫЎ
70
Жыў дзед з бабаю. I было ў іх тры сыны. Бедна жылі, увесь час з хлеба на квас перабіваліся.
Памерла баба, а за ёю прыйшла чарга і да дзеда. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў і кажа ім:
— Гаспадаркі я вам не нажыў, падзялю што маю.
I даў старэйшаму сыну жоўтага катка, сярэдняму — жррны, а малодшаму, Івану, — вязку лык на лапці.
Падзяліў так сваю гаспадарку, а сам скора і памёр.
Пажылі трохі браты, з’елі бацькаў хлеб і пачалі думаць аб заработках.
Узяў старэйшы брат жоўтага катка пад паху ды пайшоў у свет работы шукаць.
Доўга ён ішоў ці коратка, аж у дарозе і ноч яго агарнула. Зайшоў ён у адну хату, просіцца пераначаваць. Яму кажуць:
— Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з’ядуць.
— Нічога,— кажа падарожны,— можа, як і пераначую.
Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі, а падарожны лёг на падлозе з катком.
Прачнуліся назаўтра гаспадары, бачаць — на падлозе цэлы груд мышэй і пацукоў, а каля падарожнага сядзіць нейкі жоўты звярок ды мурлыкае паціху.
У той старане людзі не мелі яшчэ катоў і нічога пра іх не ведалі.
Прысталі яны да падарожнага:
— А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка!
— He,— кажа падарожны,— звярок гэты не прадажны.
Далажылі тыя людзі пра дзіўнага звярка свайму цару. Паклікаў цар да сябе падарожнага. Пераначаваў падарожны ў цара адну ноч,— каток і там цэлую гару мышэй нацягаў. Цар аж вачам не верыць.
— Што хочаш бяры,— кажа падарожнаму,— а прадай нам свайго звярка.
— Абсып яго, цар, серабром, тады бяры.
Цару рабіць няма чаго — мусіў згадзіцца.
Узяў гаспадар свайго катка за пярэднія лапкі, паставіў на заднія.
— Цяпер сып!—кажа цару.
Цар усё сваё серабро высыпаў — і абсыпаў катка.
Забраў падарожны серабро і пайшоў дадому. Пабудаваў сабе добрую хату, завёў гаспадарку, ажаніўся і жыве прыпяваючы.
Сярэдні брат паглядзеў на яго і кажа:
— Пайду і я са сваімі жорнамі ў свет. Можа, і яны мне шчасце прынясуць.
Узяў жорны пад паху ды пайшоў.
Доўга ён ішоў ці коратка, застала яго ў дарозе ноч. Бачыць — стаіць пры лесе хатка. Зайшоў ён туды — нікога няйа. Залез ён на палаткі са сваімі жорнамі і заснуў.
Уночы прыйшлі ў хатку разбойнікі, высыпалі з кішэняў на падлогу кучу грошай і пачалі дзяліць.
Падарожны тым часам хацеў павярнуцца на другі бок, ды незнарок штурхнуў свае жорны. А тыя — та-ра-рах!—на падлогу. Разбойнікі як усхопяцца — ды ходу! I ад грошай адракліся...
Злез падарожны з палатак, забраў грошы і пайшоў дахаты. Ну, вядома, хутка зажыў ён, як і большы брат.
Паглядзеў на іх малодшы брат, Іван, і кажа: — Пара і мне шчасця паспрабаваць.
Узяў свае лыкі і пайшоў у свет. Ці доўга ішоў, ці коратка — стапталіся лапці. Сеў ён на купіне сярод балота і пачаў з лык палоскі рэзаць, каб новыя лапці сплесці.
Выскаквае раптам з балота чорт. Паглядзеў на Івана і пытаецца:
— Што гэта ты, Іван, робіш?
— А хіба не бачыш? Вяроўкі раблю.
— Навошта?
— Буду імі вас, чарцей, з балота цягаць ды на рынку па капейцы прадаваць. Вось і зараблю грошай на хату. Вас жа тут хоць гаць гаці.
— Пачакай, Іванка, не рабі гэтага. Што хочаш бяры, а не цягай нас з балота.
— Насып шапку золата, дык не буду чапаць вас.
Нырнуў чорт у балота, а Іван выкапаў глыбокую яму і палажыў на яе сваю парваную шапку.
Вынес чорт мяшок золата, высыпаў, а яно і дна не закрыла... Пакруціў чорт галавою, вынес яшчэ мяшок. Высыпаў — сяк-так напоўніў.
— Ну, падымай!—кажа да Івана.— Я табе памагу, бо сам ты не здолееш.
— Нічога,— кажа Іван,— здолею.
Ды чорт не адступаецца: падымай шапку пры ім!
Падняў Іван шапку, а чорт і ўбачыў, што грошы ў яме.
— Э не,— затупаў чорт,— ты мяне падмануў! Пайду да старшага: як ён скажа, так і будзе.
Пайшоў чорт да свайго старшага. Той выслухаў яго і паслаў да Івана на расправу самага дужага чорта — Крэпкага.
Выскачыў чорт Крэпкі з балота, кажа Івану:
— Хто каго здужае, таму і золата застанецца.
Паглядзеў Іван на чорта Крэпкага. «Не вельмі,— думае,— лёгка цябе здужаць!» Але выгляду не падае, што спужаўся. Азірнуўся навокал, бачыць: недалёка, пад елкай, мядзведзь ляжыць.
— Што ж,— кажа Іван чорту,— ці варта мне самому з табою дужацца? Баюся, што ты пасля такой дужанкі і касцей не збярэш. Вунь, пад елкаю, ляжыць мой стары дзед, падужайся спярша з ім: паглядзім, якая ў цябе сіла.
Падбег чорт да мядзведзя:
— Гэй, стары, давай дужацца!
Мядзведзь устаў, схапіў чорта і пачаў ламаць — той ледзь жывы застаўся. Кінуў дужанку, пабег да старшага і расказаў яму, што на-. ват стары Іванаў дзед перамог яго...
Пасылае тады старшы чорт да Івана свайго лепшага бегуна — Шыбкага.
Выскачыў той з балота, кажа Івану:
— Давай бегчы навыперадкі: хто каго перагоніць, таму і золата.
Паглядзеў Іван навокал, бачыць — пад кустом ляжыць заяц.
— Э,— кажа ён да чорта Шыбкага,— ты вунь спярша перагані майго меншага сынка, тады ўжо да мяне ідзі.
Кінуўся чорт Шыбкі да зайца. А той напужаўся ды як драпануў па кустах, дык немаведама дзе і падзеўся.
Пагайсаў чорт туды-сюды, не дагнаў зайца. Вярнуўся назад да старшага. Узлаваўся старшы, пасылае да Івана трэцяга чорта — Свістуна.
Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану:
— Хто каго перасвішча, таго і грошы.
— Добра,— згадзіўся Іван,— свішчы!
Свіснуў чорт, ды так моцна, што аж балота задрыжала, лес асыпаўся...
Прыйшла чарга свістаць Івану. Ён падумаў і кажа:
— Вось што, Свістун: завяжы ты лепш вочы, бо я калі свісну, дык яны ў цябе на лоб вылезуць.
Чорт спужаўся, завязаў хусткаю вочы.
— Свішчы!—кажа.
Тут Іван падняў даўбешку ды як свіснуў чорту ў лоб,— той аж прысеў.
— Пачакай,— кажа Іван,— гэта я яшчэ толькі паціхеньку свіснуў... Давай яшчэ раз свісну — мацней.
— О не! — заенчыў чорт.— Хопіць з мяне і гэтага свісту. Бяры сабе грошы, толькі больш не свішчы.
Забраў Іван золата ды пайшоў дадому.
ox
IЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА
• Жыў сабе сіраціна Янка, леснікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб веся'лей было, гадаваў пярэстага катка.
Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён.
Пайшоў аднойчы Янка дровы збіраць. Ну, вядома, і каток за ім. Набраў Янка вязку галля, нясе дадому, а каток адну сухую галінку за ім цягне.
Змарыўся Янка, прысеў на пні, падумаў, як цяжка яму жыць на свеце, і застагнаў моцна сам сабе:
— Ох, ох!
I толькі ён так сказаў — выскачыў з-пад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою: