• Газеты, часопісы і г.д.
  • Андрэй за ўсіх мудрэй

    Андрэй за ўсіх мудрэй


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 148с.
    Мінск 1983
    37.97 МБ
    Сказаў так бацька, лёг у труну — магіла ўслед і закрылася.
    Адышоўся Іван ад магілы, крыкнуў-свіснуў поўным голасам— прыбягае да яго конь сівай масці, з залатою грываю.
    Стукнуў конь капытамі:
    — Што, Іван Іванавіч, загадаеш?
    — Хачу на табе пракаціцца.
    — Калі ласка!
    Сеў Іван на каня і паляцеў. Тры разы свет абляцеў і да зямлі не дакрануўся. Прымчаўся на старое месца.
    — Хопіць,— кажа каню,— нацешыўся! A panep бяжы ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі. Дзень пасіся, ноч гуляй, а як крыкну я — да мяне прыбягай!
    Пусціў каня, а сам торбу на плечы і пайшоў дахаты. Залез на печ, ногі на жэрдку закінуў ды іграе сабе на жалейцы. Разумныя браты дзівяцца: «Бач ты, нічога з ім і не сталася!»
    Прыйшла другая ноч — трэба сярэдняму сыну на бацькаву магілу збірацца. Пачаў ён Івана ўпрошваць:
    — Схадзі, братка, і за мяне...
    — Што я — парабак вам! — злуецца Іван.— Табе трэба, ты ідзі!
    Тут і братава жонка з плачам да яго прыстала:
    — Зрабі, Іванка, ласку: схадзі за брата на бацькаву магілу!
    Ну> добра,— згадзіўся Івдн.— Давайце два боханы хлеба!
    Спакавалі яму торбу, ён і пайшоў.
    Прыйшоў на магілу, сказаў што трэба. Бацька падняўся і зноў дзівіцца:
    Чаму ж сярэдні мой сын не прыйшоў наведаць мяне?
    — Ён баіцца цябе,— адказаў Іван,— дык і не прыйшоў.
    — Ну, што ж,— уздыхнуў бацька,— тады і яго доля будзе табе. Слухай мяне, сынку: ёсць у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах яшчэ адзін конь, гнедай масці, маладзейшы за першага. Дык ён таксама табе будзе служыць.
    Абляцеў Іван два разы свет на кані гнедай масці і вярнуўся дахаты.
    На трэцюю ноч прыйшла яго чарга. Пайшоў ён на бацькаву магілу. Падняўся бацька і кажа:
    — Шкада мне цябе, сынок: ты ўсё адзін да мяне ходзіш... Ну, дык няхай і трэці, самы маладзейшы, конь служыць табе.А пасецца ён у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і Macpi ён буланай. А цяпер болып да мяне не хадзі.
    Сказаў гэта бацька, лёг у труну, і магіла закрылася.
    Абляцеў Іван адзін раз свет і на кані буланай масці. Потым вярнуўся дахаты, лёг на печы ды іграе на жалейцы.
    — Вось,— дзівяцца разумныя браты,— наш дурань нідзе не прападзе! Але цяпер ужо хлеба мы яму не будзем даваць па два боханы на дзень — хопіць яму і заціркі!
    Тым часам у тым царстве ўздурылася ад нечага рабіць малодшая царская дачка: залезла на трэці ярус у цераме, села ля акенца і абвясціла, што, хто да яе на кані даскочыць, за таго яна замуж пойдзе. Тут усе, хто хацеў узяць сабе за жонку царскую дачку, кінуліся ў сталіцу. А іншыя пайшлі ды паехалі тое дзіва глядзець.
    Разумныя браты кажуць: ‘
    — Давай і мы паедзем дзіва глядзець.
    Пачалі яны збірацца. Іван просіцца ў братоў:
    — Вазьміце і мяне з сабою. Мне таксама хочацца дзіва паглядзець!
    — Куды табе ехаць? — смяюцца браты.— Там і без такіх дурняў абыдуцца. А калі надакучыла на печы ляжаць, дык дамо табе работу.
    Узялі яны два гарцы 1 маку і два гарцы пяску, змяшалі ў кучу і кажуць:
    — Пакуль мы вернемся, каб усё гэта перабраў: мак асобна, пясок асобна.
    Засумаваў Іван, ды што зробіш. Усыпаў ён мак з пяском у торбу, лёг на печы і ляжыць. Торбу на чарэнь палажыў: няхай сохне.
    Мінуў, можа, з тыдзень ці два, злез Іван з печы, перасыпаў мак з пяском у лубянку, торбай накрыў ды пайшоў са сваім дабром за цёмны лес, у чыстае поле. Свіснуў-крыкнуў там поўным голасам — прыбягаюць да яго ўсе трое коней: сівай масці, гнедай масці, буланай масці.
    — Што скажаш нам, гаспадар?
    — Коні мае добрыя, коні мае любыя: чутка пайшла, што ў царскай сталіцы дзіва дзіўнае творыцца. Уздурылася малодшая царская дачка, залезла на трэці ярус у цераме, села ля акенца і абвясціла, што, хто да яе на кані даскочыць, за таго замуж пойдзе. Ці не маглі б вы мяне туды завезці тое дзіва паглядзець?
    1 Гарнец — старая мера сыпкіх целаў, 3,28 літра.
    — Можна,— адказвае конь сівай масці.— Але паедзеш ты цяпер на самым малодшым з нас — на буланым.
    Выйшаў буланы конь наперад, махнуў грываю і кажа:
    — Лезь мне, Іван, у правае вуха, праз левае вылезь.
    Улез Іван буланаму каню ў правае вуха, праз левае вылез і стаў такім малайцом, што ні papaBin, ні каралевіч не дакажа.
    Сеў ён на каня. Конь стукнуў капытамі і паляцеў.
    Доўга ляцеў ён ці коратка, аж вось і сталіца. Там ужо ўсе пазбіраліся дзіва глядзець. I браты Іванавы збоку стаяць, раты паразяўлялі.
    Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Апусціўся на зямлю за церамам ды віхрам памчаўся далей. Быў і няма! Усе аж ахнулі, і царэўна ахнула: «Лавіце, лавіце яго!»
    Прымчаўся конь на старое месца. Іван улез яму ў левае вуха, праз правае вылез, стаў такім, як быў, ды кажа:
    — Дзякую, конь мой добры! Паглядзеў і я царэўну. А цяпер памажы мне зрабіць яшчэ адну работу: перабраць два гарцы маку і два гарцы пяску...
    Конь кажа:
    — Раздзяры торбу на дзве посцілкі і высып з лубянкі свой мак.
    Іван так і зрабіў. Як дзьмухнуў конь ноздрамі, дык мак як бачыш апынуўся на адной посцілцы, а пясок на другой.
    Згарнуў Іван посцілкі, падзякаваў каню ды пайшоў дахаты. А ў лубянку назбіраў па дарозе грыбоў.
    Дома братавыя напалі на яго:
    — Дзе ты, дурань, ходзіш? Ці перабраў ты мак? Будзе табе ад братоў, як вернуцца!
    — А няхай вас качкі стопчуць!—кажа Іван.— Перабраў і мак і яшчэ во грыбоў прынёс. А вы ўсё кажаце, што я нічога не раблю.
    Прыязджаюць неўзабаве са сталіцы і разумныя браты.
    — Што там было, што рабілася!—расказваюць жонкам.— Але ніхто і да другога яруса не мог падняцца. Толькі адзін нейкі царэвіч на кані буланай масці чуць да царэўны не даскочыў. Яму б яшчэ з локаць вышэй... Эх, шкада! А такі прыгожы царэвіч быў, нават сама царэўна ахнула ды закрычала: «Лавіце, лавіце яго!» Ды дзе там!
    А Іван ляжыць на печы, пасміхаецца:
    — Ці не я гэта там быў?
    Браты зашыкалі на яго:
    — Маўчаў бы ты, дурань!
    Праз нейкі час царэўна зноў аб’яву дае, каб усе з’язджаліся ў сталіцу. А сама села ўжо ля акенца чацвёртага яруса.
    Сабраліся ехаць і разумныя браты.
    — Вазьміце і мяне з сабою!—просіцца Іван.
    — Ах ты, дурань такі-сякі! Што табе, работы дома няма? От мы табе дамо работу.
    Узялі браты тры гарцы пяску і тры гарцы маку, змяшалі ўсё і загадалі Івану перабраць, пакуль яны вернуцца.
    Пачакаў Іван колькі часу, высыпаў мак з пяском у лубянку, узяў дзве посцілкі і пайшоў за цёмны лес, у зялёныя лугі. Свіснуў-крыкнуў там поўным голасам — прыбеглі да яго коні.
    — Чаго клікаў нас, гаспадар?
    — Ды так і так,— кажа Іван,— зноў царэўна аб’яву дала, каб усе ў сталіцу ехалі. Ці не можна і мне паехаць тое дзіва паглядзець?
    Сівы конь адказвае:
    — Добра. Але цяпер ты паедзеш на гнедым.
    Ну, Іван зрабіў усё, што трэба, сеў маладзецмалайцом на гнедага каня і паляцеў у сталіцу. Усе ехалі туды па месяцу, па два, а ён за гадзіну дамчаўся. I паспеў. Конь як сігануў, дык толькі на паўлокця да царэўны не даскочыў...
    Царэўну цікавасць узяла: хто ж гэта такі, той храбры царэвіч, што і другі раз ледзь не даскочыў да яе?
    Вось па некаторым часе дае яна трэцюю аб’яву, а сама залазіць на пяты ярус. I на гзты раз зноў з’ехаліся туды ўсе цары і царэвічы, каралі і каралевічы, усе цаны і дваране. Паехалі і разумныя браты, пакінуўшы Івану работу: чатыры гарцы маку з пяском перабраць.
    Вылежаўся Іван на печы, узяў мак з пяском ды пайшоў да сваіх коней.
    — Ці не можна было б яшчэ разок з’ездзіць у сталіцу? — кажа коням.
    — Можна-то можна,— адказаў сівы конь.— Але цяпер ужо ты паедзеш на мне самім. Калі я не даскочу да царэўны, дык болып і гаварыць пра гэта не будзем.
    Зрабіў Іван усё, што трэба, сеў на каня, свіснуў і паляцеў у сталіцу. Гадзіны не мінула, a ён ужо там апынуўся.
    — Ну, трымайся!—крыкнуў яму сівы конь.
    Заржаў сівы конь на ўсю сталіцу, узвіўся ўгору і даскочыў да самай царэўны. А царэўна — стук, стук!—і паставіла Івану дзве свае пячаткі: адну на лоб, другую — на патыліцу. Конь апусціўся на зямлю ды памчаўся прэч. Усе крычаць: «Лаві, лаві!» А лавіць і няма каго: тут быў — тут няма...
    Прымчаўся Іван назад, папрасіў каня, каб перабраў мак, і пусціў яго ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі. А сам насунуў шапку на самыя
    вушы, каб пячаткі не відаць былі, ды пайшоў дахаты. Па дарозе зноў назбіраў грыбоў.
    Прыехалі браты, пачалі жонкам пра дзіва расказваць:
    — Што там было, што рабілася! Усе скакалі, але і да другога яруса не даскочылі, а адзін царэвіч — прыгожы такі, увесь у золаце — як сігануў, дык да самай царэўны даскочыў, а яна яму пячаткі свае на лоб і на патыліцу паставіла.
    Іван слухае з печы ды смяецца:
    — Ці не я гэта там быў?
    — Сціхні, дурань!—зашыкалі на яго браты.— He з тваім розумам і спрытам зрабіць такое! Ці перабраў ты хоць мак?
    — Перабраў,— адказвае Іван,— няхай вас з вашым макам! Клопат адзін, ды і толькі.
    Паглядзелі браты, і дзіва іх узяло: як гэта можна было гэтулькі маку з пяску выбраць?
    — To, відаць, хапіла табе работы!—кажуць.
    Тым часам царэўна дала аб’яву, каб з’явіўся 'да яе жаніх. Перш-наперш паклікала да сябе ўсіх царэвічаў і каралевічаў. Агледзела — няма жаніха! Тады паклікала паноў і купцоў — таксама няма! Прыйшла чарга і да іншых — мужыкоў ды парабкаў. Усіх загадала збіраць.
    — Ну,— кажа Іван да братоў,— раней я прасіўся, каб вы ўзялі мяне, а цяпер пайду і без вас!
    Узяў сваю жалейку, торбу за плечы і пайшоў за цёмны лес, у чыстае поле. Крыкнуўсвіснуў там поўным голасам — прыбягаюць да яго ўсе трое коней.
    — Коні мае добрыя,— кажа Іван,— загадала царэўна з’явіцца на яе вочы ўсім мужыкам ды парабкам. Ці не можна і мне паехаць да яе?
    Сівы конь адказвае:
    — Цяпер ты зноў паедзеш на малодшым з нас. I едзь такім, як ёсць.
    А буланаму каню дае наказ:
    — Завязі ты яго, братка, да лазні, што каля царскага палаца стаіць, і пакінь там. А ты,— кажа да Івана,— залезь у лазні на палок ды іграй на жалейцы. Цябе знойдуць, як трэба будзе.
    Як бачыш замчаў яго буланы конь да лазні. Увайшоў Іван у лазню, залез на палок ды іграе сабе на жалейцы.
    Тым часам царэўна са служанкаю ўсіх мужыкоў ды парабкаў перагледзелі — няма жаніха! Аж раптам чуюць: нехта ў лазні іграе, ды так хораша, што люба слухаць.
    Пайшлі туды, адчынілі, бачаць — ляжыць на палку хлапец, абадраны, абшарпаны, шапка на лоб насунута... I так іграе на жалейцы, што ногі самі ў скокі ідуць. Падышла да яго царэўна, зняла падраную шапку, глядзіць, аж яе пячатка