• Газеты, часопісы і г.д.
  • Андрэй за ўсіх мудрэй

    Андрэй за ўсіх мудрэй


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 148с.
    Мінск 1983
    37.97 МБ
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Хадзем.
    Пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі, бачаць — п’е чалавек ваду з возера. Цэлае возера выпіў, а ўсё крычыць: «Піць хачу!»
    — Добры дзень, Вадапой!
    — Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Добра, ідзі з намі.
    Прайшлі трохі, бачаць — грызе чалавек асінавую калоду і ўсё крычыць: «Есці хачу!»
    — Добры дзень, Пражора!
    — Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Ідзі з намі.
    Пайшлі яны далей.
    Падышлі да лесу. Сустракаюць чалавека ў кажусе да пят. Стаіць ён пры дарозе ды ўсё рукавіцамі — плясь, плясь! I як толькі плясне — адразу дрэвы інеем пакрываюцца.
    — Добры дзень, Мароз!
    — Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Без мяне табе з бабаю Карготаю не згаварыцца...
    — Дык ідзі і ты з намі.
    Пайшлі ўшасцёх. Ішлі, ішлі і прыйшлі да двара бабы Карготы. Бачаць — на ўсіх частаколінах галовы вісяць, толькі на адной няма. Удовін сын кажа:
    — Вось тут мая галава сядзе!
    — Можа б, і села,—усміхаюцца таварышы,— каб не мы...
    Пачалі шукаць вароты. Ды нідзе іх няма. Тут Марскі Бягун абабег разоў тры вакол двара і знайшоў вароты.
    Зайшлі на двор.
    Баба Каргота стаіць на ганку, дзівіцца: як маглі знайсці яе вароты гэтыя падарожнікі?
    Падышоў удовін сын да бабы Карготы:
    — Добры дзень, гаспадыня!
    Добры дзень, удовін сын! Чаго прыйшоў да мяне?
    — Прыйшоў сватаць тваю малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Ну што ж, сватай, калі не жартуеш. Але, перш чым дачку сватаць,— паспытай піўка з майго скляпка. Вып’еш усё— аддам дачку за цара Пастаянца, не вып’еш — галаву зніму.
    3 ахвотаю вып’ю,— адказвае ўдовін сын. Я з вялікай дарогі і вельмі ж піць хачу. Ды і сябры мае таксама пасмяглі.
    Загадала баба слугам, каб завялі ўдовінага сына з таварышамі ў піўны склеп. Завялі іх слугі і на замок замкнулі.
    Удовін сын з сябрамі шклянкамі п’юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Вып’е бочКУ, стукне па ёй кулаком — тая і рассыплецца на клёпкі. Выпіў усе бочкі і крычыць нема:
    — Баба Каргота, давай яшчэ піва!
    Адчыніла баба склеп, бачыць — усе бочкі разбіты, усё піва выпіта!
    — Піва ў мяне,— кажа баба,— болып няма. А ёсць пірагі. З’ясце ўсе мае пірагі — будзеце дачку сватаць.
    Сваты зарадаваліся:
    — Давай, бабка, свае пірагі! Мы вельмі ж здарожыліся, даўно есці хочам.
    Загадала баба слугам адчыніць другі склеп— з пірагамі. Пусцілі туды сватоў. А пірагоў у склепе — цэлыя горы.
    Пакуль іншыя па пірагу з’елі, дык Пражора ўвесь склеп ачысціў, сцяну праеў і крычыць:
    — Баба Каргота, давай болып пірагоў!
    Узлавалася баба: тры гады пякла яна з дочкамі пірагі, а сваты за адну гадзіну з’елі. Загадала яна слугам нацяпліць жалезную лазню. Слугі так нацяплілі, што аж сцены пачырванелі.
    Баба кажа сватам:
    — Памыйцеся ў маёй лазні, пераначуйце там, тады будзем аб справе гаварыць.
    — Добра, бабка, мы па дарогах нахадзіліся, дужа запыліліся,— лазня нам не пашкодзіць.
    Павяла баба сватоў у лазню сама. Толькі ўдовін сын падышоў да парога, як Мароз цоп яго за плячо і паставіў за сабою. Сам увайшоў першым, надзеў рукавіцы, пляснуў раз-два, і адразу халадком павеяла. Зайшлі за Марозам усе сваты, а баба дзверы зачыніла і ключом замкнула...
    Тут Мароз давай па лазні пахаджваць, рукавіцамі памахваць:
    — Ну як, не перастудзіў? Можна будзе начаваць не накрываючыся?
    — Добрая лазня,— хваляць таварышы.— He гарачая і не халодная — якраз у меру.
    Памыліся і ляглі спаць.
    Назаўтра пасылае баба Каргота слуг у лазню:
    — Схадзіце павыкідайце сабакам папечаных сватоў!
    Адчынілі слугі лазню, а адтуль выходзяць шэсць малайцоў, як дубоў.
    Баба аж умлела: нічога сватам зрабіць не можа! Вось яна і кажа ўдовінаму сыну:
    — Калі пазнаеш маю малодшую дачку, то будзеш сватаць яе за цара Пастаянца. А не пазнаеш — пасаджу тваю галаву на всльную частаколіну.
    Удовін сын зажурыўся і думае: «Як жа яе пазнаць, тую малодшую дачку?»
    — Я пазнаю,— шэпча Марскі Бягун.— Я іх не раз бачыў, калі яны прыходзілі купацца.
    — Добра,— кажа ўдовін сын бабе,— вядзі сваіх дачок.
    Прыводзіць неўзабаве баба Каргота дванаццаць дачок — волас у волас, голас у голас, твар у твар, плячо ў плячо, як адна! Сама стала наперадзе, дачок за сабою паставіла.
    Удовін сын тры разы бабіных дачок абышоў,
    а якая малодшая,— не пазнаў: усе роўныя!
    Тут Марскі Бягун падмаргнуў і вачыма на малодшую дачку паказаў. Узяў яе ўдовін сын ды вывеў наперад, да бабы Карготы:
    — Вось твая малодшая дачка!
    Закалацілася баба ад злосці, ды нічога не зробіш: не памаглі хітрыкі!
    Узяў удовін сын бабіну дачку за руку і павёў за вароты. Але толькі яны выйшлі,— скокнула бабіна дачка ў неба, села на воблака ды смяецца.
    Тут Вусач падняў правы вус угору, падчапіў яе і зняў з воблака.
    Бачыць бабіна дачка: з такімі сватамі не вельмі нажартуеш, і супакоілася.
    Пайшлі сваты дадому.
    Па дарозе кожны як толькі дойдзе да свайго месца, дык там і застаецца, дзе быў: Марскі Бягун заняўся сваёй работай, Вусач сваёй, Вадапой сваёй... А ўдовін сын з бабінай дачкою пайшлі да цара Пастаянца.
    Цар нацягаў за гэты час на кані ўдовінага сына цэлую яму смалы і падварвае яе знізу: смала аж кіпіць. А зверху палажыў тонкую чараціну.
    Прыйшоў да яго ўдовін сын.
    — Вось,— кажа,— табе, цар, малодшая дачка бабы Карготы: ледзь высватаў! Аддай цяпер майго каня.
    Цар паказаў на чараціну і кажа, пасміхаючыся ў сваю аднабокую бараду:
    — Пяройдзеш па гэтай кладцы — аддам каня...
    Паглядзеў удовін сын на тонкую кладку — страшна зрабілася. А бабіна дачка штурхае яго пад бок: «Не бойся!»
    I ніхто нават не згледзеў, як уцягнула яна ў чараціну моцны сталёвы прут.
    — Ідзі,— кажа ўдовінаму сыну.
    Ён і пайшоў па чараціне. Перайшоў і кажа цару Пастаянцу:
    — Вось што, цар: я саслужыў табе дзве службы. Ну дык саслужы і ты мне хоць адну: перайдзі гэтую кладку, што сам палажыў.
    — Але,— угаворвае цара бабіна дачка,— перайдзі, a то не быць табе маім мужам.
    Бачыць цар — калі ўдовін сын перайшоў, то і яму не страшна.
    I толькі ён ступіў на чараціну, як бабіна дачка — шморг!—і выцягнула з яе сталёвы прут... Чараціна хруснула, цар паляцеў у кіпячую смалу ды там і застаўся.
    — Ну вось,— кажа ўдовін сын,— не капай другому ямы, бо сам у яе ўвалішся.
    Ажаніўся ён з малодшаю дачкою бабы Карготы і застаўся жыць у тым царстве.
    I цяпер жыве-пажывае ды дабра нажывае.
    Жылі дзед і баба. I былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля.
    Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб са свету яе звесці.
    Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычка-трацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам:
    — Будзеце пасвіць яго па чарзе — адна дзень і другая дзень.
    Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачаха дала ёй верацяно і мех кудзелі.
    — Глядзі,— кажа,,— каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбеліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі не зробіш — не жыць табе.
    Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі слязьмі заліваецца.
    Бычок пытаецца:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго плачаш?
    — Як жа мне не плакаць, бычок? Загадала мне мачаха гэты мех кудзелі спрасці, кросны выткаць, палатно выбеліць і ўвечары дамоў прынесці... Ці ж зраблю я за дзень такую работу?
    — He плач,— адказвае бычок,— гані мяне на шаўковую травіцу, на свежую расіцу, там мы што-небудзь прыдумаем.
    Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на свежую расіцу. Наеўся бычок, напасвіўся, а потым і кажа:
    — Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе.
    Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца...
    Як усё было зроблена, дастала Галя гатовы сувой палатна і, вясёлая, пагнала бычка дахаты.
    Злая мачаха сустрэла яе на двары:
    — Ну што, спрала кудзелю?
    — Спрала^— кажа Галя і падае ёй гатовы сувой палатна.
    Мачаха аж за галаву хапілася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі — дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе не нахваляцца.
    Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і паўмеха кудзелі.
    — Спрадзі,— кажа,— дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яшчэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе.
    Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца туды-сюды, а Юля бегае за ім, кляне на чым свет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла.
    Прыгнала яна бычка сяк-так на голы выган, кінула кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў.
    Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць — кудзеля ў гразь утаптана... Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам.
    Дома маці пытаецца ў яе:
    — Ну як, дачушка, зрабіла работу?
    — Ды не,— кажа дачка.
    — Чаму?
    Бычок вінаваты. Праз яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ён і кудзелю маю ў гразь утаптаў...
    Узлавалася мачаха на бычка. Пайшла да дзеда і кажа:
    — Зарэж, дзед, бычка!
    — Ці не здурнела ты, баба? — здзівіўся дзед.— Навошта нам яго рэзаць?
    Тут баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакамі:
    Калі не зарэжаш, дык я цябе вон выганю разам з тваёю дачкою!
    Нічога не зробіш — згадзіўся дзед зарэзаць бычка.
    Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка, абняла яго за шыю і залілася слязьмі.
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? — пытаецца бычок.
    Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачаха.
    — He плач, дзеўча,— кажа бычок.— Лепш паслухай, што я параю табе. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань, там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты.
    Галя так і зрабіла, як сказаў бычок... Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.
    Хто ні едзе ці ні ідзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.