Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Сытуацыя ўзаемавыключэньня двух комплексаў відавочнасьці можа суіснаваць колькі заўгодна, калі мы не пачнем “думаць Беларусь”.
Гэты тэкст не пра эмпірычную Беларусь, і, тым, хто задавальняецца відавочнасьцю, чытаць яго ня мае сэнсу.
***
Беларусь — праблема. Такая фармулёўка зьявілася у выніку разважаньняў аўтара пра Беларусь, а таксама рэфлексіяў адносна шматлікіх гутарак, спрэчак і дыскусіяў на гэтую тэму, у якіх аўтару давялося ўдзельнічаць. Калі ня ставіцца да словаў легкадумна, меркаваньне, выказанае фразай: БЕЛАРУСЬ — ФІЛЯЗОФСКАЯ Й МЭТАДАЛЯГІЧНАЯ ПРАБЛЕМА, актуалізуе комплекс сэнсаў, пытаньняў і сумневаў, што адкрываюць новыя магчымасьці стаўленьня да геаграфічнага, культурніцкага, гістарычнага й палітычнага фэномэну, які мы называем Беларусьсю.
Першыя разважаньні аўтара пра Беларусь можна датаваць пачаткам 70-ых гадоў, калі гэтая тэма каго й цікавіла, дык ня дзеля адкрытага абмеркаваньня на прынцыповым філязофскім узроўні.
Пачнем з аналізу самога пытаньня. Што азначае прыпісваньне нейкай рэчы, пайменаванай імем уласным, статусу праблемы? Як трэба разумець лягічную канструкцыю ці цьверджаньне, якое складаецца зь лягічнага суб’екту, выражанага імем уласным, і прэдыкату, выражанага фармальнай катэгорыяй, якая ужываецца стасоўна аб’ектаў думкі ці паняткаў або ідэяў? Што можа значыць выраз: Беларусь ёсьць праблемай?
Першая магчымая канстатацыя выяўляецца з разгляду Беларусі не як рэчы, дадзенай пачуцьцёва, і не як відочнай рэчы, надзеленай статусам натуральнага, непасрэднага быцьця, а як ідэі. Ці існуе Беларусь як ідэя, як тое, што даступна ня толькі досьведу пражываньня й дзейнасьці, але разумовасьці, розуму й лёгіцы? Гэткім чынам, калі нешта бярэцца ў якасьці філязофскай праблемы, патрэбны доказы быцьця ці існаваньня, або небыцьця й неіснаваньня, а таксама неабходны й дастатковыя ўмовы гэтага быцьця або небыцьця. Сумневы й доказ быцьця й існаваньня ідэі, аб’екту думкі й дзейнасьці скла-
дае онталягічны бок філязофскай праблемы, але ёсьць яшчэ й бок прагматычны. Гэта крытыка й аналіз тэхналягічнай, аксыялягічнай і этычнай рэальнасьцяў існаваньня аб’екту. Папросту кажучы, калі прынцыповае існаваньне Беларусі абгрунтаванае, дык каму й навошта гэтае існаваньне патрэбнае, і што яно значыць для жыцьця, думаньня і дзейнасьці чалавека? Чым і як адрозьніваюцца жыцьцё і дзейнасьць людзей пры існаваньні ці неіснаваньні Беларусі? Пакуль што, не паглыбляючыся ў аніякія філязофскія й лягічныя разважаньні датычна існаваньня Беларусі, адкажам так: калі б Беларусі не існавала — яе варта было б прыдумаць.
Мэтадалягічны модус праблемнасьці існаваньня патрабуе, аднак, іншай пастаноўкі пытаньня: што й як можна рабіць з аб’ектам, узятым пры неабходных і дастатковых умовах ягонага існаваньня, у ягонай “прысутнасьці” (dasein) адносна той ці іншай дзейнаснай пазыцыі? Як яго можна й трэба мысьліць? Мэтадалягічная прагматыка раскладаецца тут на розныя фрэймы падыходаў і арыентыраў. Беларусь можна мысьліць у рамцы выжываньня (тым самым актуалізуецца ўсё, што зьвязана зь цяжарам Чарнобылю й фабійным архетыпам генацыду Другой усясьветнай вайны), у рамцы разьвіцьця, а таксама ў рамцы (фрэйме) антыімпэрскага стаяньня Вялікага Княства Літоўскага на ўсходняй мяжы хрысьціянскага сьвету й эўрапейскай цывілізацыі. У кожным з гэтых фрэймаў Беларусь будзе мысьліцца па-рознаму.
2. ФІЛЯЗОФСКАЯ ПРАБЛЕМА
На пачатку ўдакладнім, як у думаньні можна мець справу з адзінкавымі аб’ектамі. 3 часоў Арыстотэля вядома, што лёгіка, думаньне ды веды скіраваны на ўсеагульнае й унівэрсальнае. Аналітыкі й Топіка Арыстотэля, разглядаючы простае меркаваньне кшталту А ёсьць Б, трактуюць квантар “ёсьць” або “быць” як тое, што задаецца па-рознаму. У кірунку ад суб’екту да прэдыкату квантар “ёсьць” трактуецца як прыналеж-
насьць да клясы аб’ектаў, надзеленых статусам існаваньня, а ад прэдыкату да суб’екту — як падвядзеньне пад панятак, што толькі й надае лягічнаму аб’екту статус рэальнага існаваньня. Конь ёсьць жывёлінай, ён ёсьць таму, што ён ёсьць жывёліна. Калі мы глядзім на Буцэфала ды распазнаем у ім каня, ён і ёсьць конь, але асновай ягонага конскага існаваньня зьяўляецца прыналежнасьць коней да клясы паняткаў — жывёлы.
Сувязь фармальнай аналітыкі з онталёгіяй ня дужа ўцямная без уяўнага экспэрымэнту з выкарыстаньнем арыстотэлеўскай сылягістыкі як адзінага сродку антычнага мысьліўнага экспэрымэнтаваньня. Уявім сабе, што Буцэфала ўводзяць у склад Сэнату. Сэнатар ёсьць патрыцый. Патрыцый ёсьць рымлянін. Рымлянін — чалавек. Сэнатар — чалавек. Буцэфал — сэнатар. Чалавек ня ёсьць жывёлінай. Сэнатар ня ёсьць жывёліна, але тады й Буцэфал не жывёліна й, натуральна, ня конь. Калі некаторыя сэнатары, зразумела, ня зьяўляюцца коньмі.
3 такім прыватна-станоўчым ці прыватна-адмоўным меркаваньнем грэкі й рымляне не маглі пагадзіцца (інакш былі б зруйнаваны іхныя і космас, і таксыс — натуральны парадак сьвету й штучны парадак поліса-дзяржавы). Арыстотэль разумеў, што спосабы й мэтоды думаньня, выкладзеныя ў ягоных трактатах, ня здольны выбавіць ад такіх парадоксаў. Адзінае выйсьце з гэтай сытуацыі, якое ён мог прапанаваць, гэта забарона: на выкарыстаньне імёнаў уласных у пабудове цьверджаньняў; і адзінкавых аб’ектаў, што азначаюць гэтыя імёны, у мысьленьні. Грэкі й рымляны імкнуліся не парушаць гэтыя забароны, але ў сярэднявеччы на іх забыліся. Пасьля распаду антычнай цывілізацыі недавучаныя лёгікі сталі разглядаць як правамоцныя меркаваньні кшталту: Сакрат — гэта чалавек, a Буцэфал — конь, што было абсурдным і наіўным з пункту гледжаньня Арыстотэля. Тое ж выглядае абсурдным і наіўным адносна меркаваньня: Беларусь — дзяржава (або рэспубліка, або тэрыторыя й г.д.). Арыстотэль дакладна ведаў: Аляксандар можа асядлаць Буцэфала й скакаць на ім, можа мысьліць каня (яшчэ лепей — конскасьць), але ня можа асядлаць конскасьць
і мысьліць Буцэфала. I, адпаведна, тое, чаго нельга мысьліць, не існуе ў рэальнасьці.
Але сярэднявечныя схалясты цікавіліся не Буцэфаламі. 1х цікавіў Бог. Для грэкаў Бог быў агульным паняткам: Бог існаваў як ідэя, як боскасьць, а Зэўс, Дыяніс ды іншыя — гэта аб’екты пакланеньня й забабонаў. Калі заўгодна можна пакланяцца й Буцэфалу, дакладней, у вобразе Буцэфала пакланяцца боству. 3 хрысьціянскім Богам гэтак рабіць нельга. Онталягічны доказ быцьця Бога ( паколькі можна памысьліць боства, то з гэтага яно можа выступаць прэдыкатам у меркаваньні: нешта ёсьць боствам, адпаведна, боства зьяўляецца асновай існаваньня гэтага нешта ў якасьці боства, адпаведна, боства існуе ў рэчаіснасьці) з фармальнага лягічнага боку задавальняў схалястаў. Але такі доказ ня мог адказаць на пытаньне: чаму неабходна верыць у Бога Старога й Новага Запаветаў і ня трэба верыць у Зэўса ці Ваала? Калі Бог Запавету існуе праз онталягічны доказ быцьця Бога, дык гэткі ж статус і ў Ваала, а калі Бог існуе бяз доказаў, дык якая вартасьць гэтых доказаў? Ці існуюць у такім выпадку самі ідэі? Бог ёсьць, гэта відавочна па веры (гл. апалягетыку Тэртуліяна: credo cum absurdum est), але ці існуе ідэя Бога, ці рэальна існуе боскасьць?
Асноўным вынікам абмеркаваньняў праблемы ўнівэрсаліяў сталася, аднак, не вырашэньне гэтай праблемы, а інтэнцыяльны паварот розуму ад унівэрсаліяў да іх экзэмпліфікатаў, да адзінкавых праяваў усеагульнага. Схема лягічнага меркаваньня засталася, тым ня менш, ранейшай: А ёсьць В. Як засталося пытаньне аб ісьцінасьці кожнага такога меркавньня, зьмяніліся, праўда, скіраванасьць і зьмест развагаў пра тое, што стаіць за суб’ектам і прэдыкатам лягічнага меркаваньня. Калі A — рэальны Бог (адзіны ў трох асобах), а Б — сапраўдны Бог, дык што тады азначае тоеснасьць першага й другога (г.зн., што Бог ёсьць Бог)? Ці сапраўдная гэтая тоеснасьць? У такой пастаноўцы пытаньня квантар існаваньня ня можа разглядацца як падвядзеньне рэальнага экзэмпліфікату пад сапраўдны панятак без дасьледаваньня суб’екту лягічнага меркаваньня, а прэдыкат
Беларусь як філязофская й мэтадалягічная праблема меркаваньня ня можа болей выступаць асновай існаваньня суб’екту.
Калі невядома, ці існуе ідэя боскасьці, дык як мы можам ведаць, што тое, ува што мы верым, ёсьць менавіта тым, ува што мы верым, а менавіта, што Бог — гэта Бог? Пасьля схалястыкі квантар “ёсьць” у агульна-лягічных цьверджаньнях перастаў быць асымэтрычным. А цьверджаньні зрабіліся гіпотэзамі й перасталі быць адказамі й элемэнтамі доказаў. Адгэтуль і суб’ект, і прэдыкаг лягічнага меркаваньня існуюць толькі як магчымасьць, а іх рэальнасьць і аб’ектнасць заўсёды застаецца пад пытаньнем.
Са зьяўленьнем навукі, праца ў прасторы рэальнасьці з аб’ектамі рэчаіснасьці патрабавала іншых, чым у схалястыцы, мэтадаў. Таму мэтадолягі навукі (ад Галілея, Бэкана, Дэкарта да Попэра й Фаерабэнда) распрацавалі новыя падыходы да старых праблем. У рэфлексіі Гегеля ўвесь мэтадалягічны плян афармленьня навукі як працы з экзэмпліфікатамі, адзінкавымі аб’ектамі, аформіўся як мэтад узыходжаньня ад абстрактнага да канкрэтнага, або, у нашых тэрмінах, ад унівэрсальнага да экзэмпліфікаванага. Аднак, у поўнай адпаведнасьці з гегелеўскай вэрсіяй дыялектычнага разьвіцьця па сьпіралі, мэтад узыходжаньня ад абстрактнага да канкрэтнага на новым вітку паўтарае тое, што казаў пра магчымасці мысьленьня Арыстотэль. Абстрактнае тут выступае асновай існаваньня канкрэтнага. A прынцып фальсыфікацыі Карла Попэра паўтарае сумневы схалястаў-наміналістаў у рэальнасьці ўнівэрсаліяў. Паводле Попэра, навука, сутыкаючыся з існаваньнем адзінкавага, праблематызуе зьмест абстрактнага й унівэрсальнага ў рэальнасці. У сваю пару грэкі, схалясты-рэалісты й сцыентысты-рамантыкі ў сытуацыях, калі тэорыя й факты, абстрактнае й канкрэтнае супярэчылі адно адному, казалі: тым горш для фактаў, дык пасьля Попэра й Куна гэтак сказаць ужо не выпадае. 3 чаго выклікаюцца да жыцьця новы наміналізм і новая пастаноўка праблемы адзінкавага й універсальнага, а таксама ставіцца праблема мэтаду працы з адзінкавым, думаньня пра яго.
У арыстотэлеўскім, рэалістычным і навуковым мысьленьні адзінкаваму й экзэмпліфікаванаму адводзіцца строга фіксаванае месца й задаюцца вузкія рамкі існаваньня. Экзэмпліфікат трапляе ў прастору мысьленьня толькі як прыклад, казус, прэцэдэнт альбо факт назіраньня, які ўзбуджае, арганізуе й скіроўвае думку да ўсеагульнага й унівэрсальнага. Мысьленьне падводзіць экзэмпліфікат пад унівэрсалію, тым самым зьнішчаючы яго як нешта ўнікальнае, адзінкавае. Пошук адзінкавага й мэтад асягненьня ўнікальнага ды экзэмпліфікаванага пераўтвараецца ў бясконцую сызыфаву працу, у дурную дыялектыку. Схема выйсьця з гэтага кола, аднак, існуе. Сфармулюем яе коратка на мове гэтага фрагмэнту (г.зн. на мове схалястаў).