• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Тыпы аб’ектнасьці
    1.	Аб'екты, сродкі й знакі мысьленьня
    2.	Аб’екты і матэрыял дзейнасьці
    3.	Суб’ектнасьць і індывідуальнасьць людзей, інтэнцыяльнасыдь
    4.	Тыпы, нормы й правілы камунікацыі
    5.	Нормы й правілы канфігураваньня й камплексаваныня аб’ектаў дадзенай табліцы
    Тыпы мысьленьня
    1.	Фармальныя мовы, навуковыя дысцыпліны й лёгікі
    2.	Эмпірычныя навукі, дасьледаваньні
    3.	Гуманітарныя навукі, аксыялёгія й антрапалёгія
    4.	Этыка й права
    5.	Мэтадалёгія й эпістэмалёгія
    6. Самавызначэньне гульца (паліты6. Рэфлексіўныя тэхнікі ка й культурнага палітыка)
    Гульня — частая тэма ў філязофіі XX стагодзьдзя. Але ані Шастоў, ані Гесэ, ані Хайзынг не будавалі онталёгію гульні. Улюбёная тэма мінулага стагодзьдзя — барацьба, канкурэнцыя, што выступалі гранічнай рамкай мысьленьня Мальтуса, Маркса, Спэнсэра, Дарвіна, Ніцшэ й шмат каго яшчэ,— у XX стагодзьдзі перастала быць гранічнай і была ўведзена ў рамку гульні, каапэрацыі, дыялёгу. Хайдэгер, Шпэнглер, Бубэр, Бахцін і іншыя выходзілі на гэтую тэму. Нават Эйнштэйн рассыпаўся ў камплімэнтах Жану Піяжэ, заяўляючы, што той займаўся больш складанымі рэчамі, чым тэорыя адноснасьці,— дзіцячай гульнёй.
    Тут ня месца будаваць і крытыкаваць онталёгію й тэорыю гульні (адно згадаем В.Ляфэўра і Г.Шчадравіцкага, але дзеля разбору й крытыкі іхных падыходаў знойдзем іншае месца й час). Зоймемся аналізам і разборам канкрэтнай экзэмпліфікаванай гульні “ў Беларусь”, абазначыўшы толькі неабходныя апэратары ды сродкі аналізу й разбору.
    * **
    Гульня ёсьць гульнёю толькі тады (ці ёсьць гульнёю толькі датуль), пакуль у ёй захоўваецца магчымасьць кантакту, сустрэчы з новым, нязьведаным, чаго дагэтуль не было. Шахматная партыя сканчаецца, калі адзін з партнэраў вымушаны паўтараць адныя й тыя ж хады. Спэктакаль у тэатры здымаецца са сцэны, калі вычарпаны магчымасьці самавыражэньня трупы й рэжысэра. Гульня розуму можа разгортвацца на матэрыяле недаказанай тэарэмы Фэрма, а на матэрыяле тэарэмы Піфагора — толькі шкалярскае нудоцьце. Гульня ёсьць утрыманьнем дзьвюх рэальнасьцяў у рамках рэчаіснасьці, якая пастаянна эвалюцыянуе: рэальнасьці таго, што ўжо сталася, і рэальнасьці таго, што яшчэ становіцца. Дзіцё, гуляючыся, стаецца дарослым, спачатку дзеля забаўкі, а потым і сапраўды. Кожнае пакаленьне дзяцей, гуляючыся ў гульні дзядоў і далёкіх продкаў, прыўласьнівае, суб’ектывуе рэчаіснасьць мінулых пакаленьняў, трансьлюе традыцыю й культуру, а, гуляючыся ў новыя гульні,— стварае новы сьвет, іншы й асаблівы, зьмяняе рэчаіснасьць. Калі рэчаіснасьць закансэрвавана, пакаленьні падобныя адно да аднога, дзеці пазбаўлены станаўленьня й у сьвеце спыняецца рух.
    Тое, што ўзьнікае ў гульнёвай рэальнасьці як новае й адзінае, не зьяўляецца сапраўдным. Для яго няма паняткаў, няма формаў трансьляцыі, не забясьпечаны ўмовы існаваньня. Адзінае, узьніклае ў гульнёвай рэальнасьці, застаецца ў казках і фантазіях, калі яно ня ўпісваецца ў рамкі рэчаіснасьці, не адпавядае рэальнасьці таго, што ўжо было трывала ўсталявана. Але так адбываецца толькі тады, калі мы ня ўмеем мяняць рамак, нічога ня ведаем пра рамкі канстытуяваньня рэчаіснасьці. Кідаючы ў ваду каменчыкі, глядзі на кругі, што ўтвараюцца імі,— казаў Казьма Пруткоў — інакш гэты занятак будзе пустою забаўкай.
    У разьдзеле “Філязофская праблема” мы абмеркавалі тое, што зьяўляецца ўмоваю ажыцьцяўленьня, рэалізацыі й “абсапраўдваньня” экзэмпліфікаванага й выяўленага ў адзінкавым
    варыянце, умоваю пераходу ад прэцэдэнту, казусу, цуду да культурнага быцьця ў рэчаіснасьці й рэальнасьці. Гэтая ўмова была апісана як канфігураваньне дзьвюх установак: рэалізму й наміналізму, як камплексаваньне дзьвюх інтэнцыяў: intentia prima і intentia seconda. Бяз працы з рамкамі, без утрыманьня экзэмпліфікатаў і адзінкавага ў арганізаваных рамкавых канструкцыях гульня застаецца “пустою забаўкай”, ня мае рэалізацыйных і культурных наступстваў. Адсюль вынікае, што першым сродкам аналізу гульняў зьяўляецца такая мысьленчая арганізаванасьць, як рамкі й рамкавыя канструкцыі. Уменьне працаваць з рамкамі (фрэймамі) мае на ўвазе прыняцьцё як рэалістычнай, гэтак і наміналістычнай установак. Зладжаная толькі ў рэалістычнай устаноўцы, гульня ёсьць пустым заняткам. Але паколькі жывая рэальнасьць сьвету ня можа быць узята ў гэтай устаноўцы цалкам, рэалізм мусіць дапускаць існаваньне цуду, звышнатуральных, звышрэчаіснасных зьяваў, перад якімі чалавечы розум прызнае сваю поўную няздатнасьць.
    Але толькі ў наміналістычнай устаноўцы гульня стаецца “не па-дзіцячаму” сур’ёзным заняткам. ‘Тульнёвая рэальнасьць станаўленьня” імкнецца зрабіцца адзінай рэальнасьцю, з чаго адбываецца страта здаровага сэнсу й людзі пачынаюць жыць у марах ды фантазіях.
    Такое суіснаваньне ў гульні дзьвюх рэальнасьцяў, якія задаюцца дзьвюма рамкавымі канструкцыямі, прыводзіць да таго, што рэчы, ідэі й людзі бясконца перакідаюцца з адной рамкавай канструкцыі ў іншую — суцэльная мільгатня. Таму ў кожны канкрэтны часавы момант суіснаваньне чалавека, ідэі або рэчы даводзіцца высьвятляць, у якіх рамках яны цяпер сапраўдныя, дзе яны сапраўдныя, а дзе фальшывыя, што зь імі цяпер, у дадзенай канкрэтнай сытуацыі, можна й трэба рабіць.
    Усе пешкі на шахматнай дошцы роўныя, ходзяць і стаяць аднолькава. Але некаторыя пешкі могуць стаць каралевамі, і тое, што яны могуць імі стаць, вызначае іхны рэальны ўдзел у гульні ў большай меры, чым тое, што яны — пешкі.
    Тое, што мусіць быць, вызначае тое, што ёсьць, і, у пэўных рамках, яно рэальнейшае за тое, што ёсьць. Тыя, хто верыў у перамогу Кебіча на прэзыдэнцкіх выбарах, былі рэалістамі — і таму ня бачылі рэальнасьці. Адсюль параза Кебіча была для іх дурным цудам, нейкай кашмарнай фантастыкай. Тыя, хто верыў у перамогу Пазьняка, прытрымліваліся наміналістычнай устаноўкі, і таму таксама ня бачылі рэальнасьці. Адсюль параза Пазьняка была для іх першым жорсткім сутыкненьнем з сапраўдным станам рэчаў. Тыя, хто ставіў на “мат каралю”, маглі быць расчараваны тым, што “прахадной” аказалася пешка не на тым флянгу, дзе хацелася б, але гульня ёсьць гульня. Толькі не забудземся, што “фэрзь” стаіць на апошняй гарызанталі, і таму перамога яшчэ магчымая, партыя гульні “ў Беларусь” далёка ня скончаная.
    Другім пасьля рамак сродкам аналізу зьяўляецца топіка гульні. У тым самым разьдзеле “Філязофская праблема” былі названы тры галоўныя прасторы гэтай топікі: Парадыгматыка, Сынтагматыка й Прагматыка. Ува ўсіх трох гэтых прасторах топікі гульні Беларусь канстытуюецца як самастойная праблема.
    Парадыгматыка. Што ёсьць Беларусь у сапраўднасьці? Што такое Беларусь у гісторыі, эканомгеаграфіі, міжнароднай палітыцы й г.д.? Пра тое — часткова гаварылася ў гэтым тэксьце.
    Сынтагматыка. У якой мове, у якой лёгіцы й якімі сродкамі належыць працаваць з парадыгматычнымі праблемамі Беларусі? Пра тое вялося ў апошнім разьдзеле.
    Прагматыка. Чаго хочуць беларусы ў гэтым жыцьці ад саміх сябе й ад Беларусі? Хто можа адказаць на такое пытаньне? У гэта можна толькі згуляць.
    Скарыстаўшы прынцып рамак і топіку гульні, з улікам усяго вышэйсказанага, можна падступацца да аналізу гульні ў “Беларусь”.
    Камэнтар
    (Тут прапанавыны толькі пастуляты, якія камэнтуюцца. а іх поўны тэкст зьмешчаны ў часапісе "Адкрытае грамадства” № 1 2001 г. У сеціве http://lib.promedia.minsk.bv/data/belorussian/matskevich/prose/belarus/ index.htm)
    Да выточных пастулятаў пры
    АБМЕРКАВАНЬНІ ПЫТАНЬНЯЎ:
    — ІДі ёсыдь альтэрнатыва ўзнаўленьню імпэрыі на постсавецкай прасторы?
    — Ці можа Беларусь супраціўляцца ўзнаўленьню імпэрыі?
    — Ці магчымая беларуская нацыянальная ідэя?
    — Ці можа Беларусь існаваць і квітнець без Расеі?
    — Як можна добраўпарадкаваць Беларусь?
    1.	Уявім, што пытаньні такога кшталту маюць разумнае вырашэньне.
    (Ці ўжывальныя філязофія й мэтадалёгія пры абмеркаваньні беларускіх праблем? Або пра беларускія праблемы могуць меркаваць толькі цемрашалы з “абодвух бакоў барыкад”, а разумных меркаваньняў пра Беларусь ня варта прымаць у разьлік. Большасьць беларускіх палітыкаў і інтэлектуалаў павінны быць дыскваліфікаваны ў сваёй дзейнасьці ўжо на этапе разбору гэтага меркаваньня. Канечне, ідэалёгія можа не лічыцца з гэтым меркаваньнем, і таму хай вярзе якую заўгодна лухту. Аўгустын Аўрэлій, Макіявэлі, Гердэр, Кант. Гегель, Маркс, Шпэнглер. Тойнбі, Гумілёў, Вэбэр, Попэр...)
    2.	Даііусьцім, што будучыня пэўным чынам вызначаенца разумнымі рашэньнямі. (Кіркегар, Гусэрль, Гайдэгер. Попэр, а таксама Жан Кальвін і Марцін Лютэр)
    3.	Дапусьцім, што разумныя рашэньні роўнавялікія, адны ў большай меры вызначаюць будучыню, іншыя — меншай. (Крытыка плятанізму й гегельянству. Хаця гэта настолькі відавочна, што няма патрэбы спасылацца на клясыкаў. Але гэта відавочна ў дзейнасным. а неўнатуралістычным падыходзе.)
    4.	Дапусьцім, што мера ўплыву рашэньняў на будучыню ханя й нятоесная іхнай ісьцінасьці й правільнасыіі, але ўсё ж ісьцінасьць і правільнасьць рашэньняў зьвязаны зь мерай уплыву на будучыню простай залежнасьцю, а не звароз най, і гэтая залежнасьць, кажучы мовай статыстыкі, пераканаўчая, а не выпадковая. Іншымі словамі, чым разумнейшае рашэньне, тым у большай меры яно вызначае быдучыню (на неразумныя, паза-разу.мныя, ірацыянальныя рашэньні й дзеяньні гэтае дапушчэньне не распаўсюджваецца). (Р. Дэкарт, I. Кант, І.Г. Фіхтэ, М. Вэбэр, А.А. Багданаў, К. Попэр, Дж. Сорас, Л. фон Берталянфі й уся традыцыя рацыяналізму.)
    5.	Дапусьцім, што рашэньнем лічышіа тэкст альбо паведа.мленьне, якое складаецца як найменш з дзьвюх частак: адна частка ўтрымлівае анісаньне мэт і/або апісаньне й ацэнку тэндэнцый ды працэсаў і/або прагноз наступстваў ці падзеяў; другая — пастаўленыя ў адпаведнасьць са зьместам першай часткі прапановы дзеяньня і/або апісаньне й ацэнку альтэрнатыўных
    працэсаў і тэндэнцый і/або апісаньне й ацэнку фактараў, што ўзмацняюць або паслабляюць прагназаваныя наступствы.
    6.	Дапусьцім, што разумнымі лічайца рашэньні, якія зьмяшчаюць разгорнутае лягічнас, тэарытычнае або эмпірычнае абгрунтаваньне прапановаў, дзеяньняў, ацэнак і прагнозаў або ўказваюйь на наяўнасьць такіх. (А што яшчэ?Можна ўявіць рашэньні, заснаваныя на адкрыцьці,—лёгіка Бога на аснове рэфлексу—эмпірыка мінулага. абона падставе праграмнага аўта ма тызму — зьнешняя лёгіка й тэорыя складальніка праграмы.)