• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Усе разгледжаныя стратэгіі так ці інакш былі скіраваны на нівэліроўку кантэкстуальнасьці, яе пэрыфэрызацыю й маргіналізацыю. “Цэнтар” амаль заўсёды імкнецца да перастварэньня гэтых кантэкстаў “інакшага” ў “сваё”, а значыць і кантраляванае ім, іншае. Барацьба зь любымі праявамі “лякальнага” (часта трактаванага як “местачковае”) складае самую сутнасьць грамадзтваў сучаснага індустрыяльнага тыпу й дамінавальных у іх спосабаў мысьленьня й пабудовы дыскурсу. Кантэкстуальнае з прычыны немагчымасьці ягонага поўнага выдаленьня “трываюць” тут пераважна як непазьбежнае ліха, зь якім даводзіцца лічыцца й якое неабходна ўтылізаваць. Радыкальна зьмяніць наяўны стан рэчаў прынцыпова магчыма толькі ў сытуацыі “пост”, якая задае падставова інакшыя рамкі й парамэтры як для мысьленьня, так і для дыскурсыўнасьці, якая зьмяняе самое разуменьне рацыянальнасьці як асновы асьветніцкага й мадэрновага цэнтраванага ўнівэрсалізму. Постмадэрнізм пахаваў у шэрагу абвешчаных сьмерцяў “трансцэндэнтальнае азначанае”, “аўтара” й “суб’екту”, прамовіў “канец гісторыі”, зрабіўшы сваёй фундамэнтальнай устаноўкай ацэнтрызм і ўвёўшы ў якасьці сваіх найістотных канцэптаў “рызо-
    му”, “сымулякр”, “сьлед” і “складку”, а тым самым адкрыў прынцыпова новыя магчымасьці для абмеркаваньня пастаўленых задач.
    6
    Постмадэрнісцкая пэрспэктыва істотная тут не сама па сабе, а толькі для разуменьня далягляду, да якога рухаўся “цэнтар” у мадэрнісцкую эпоху, для разуменьня таго, што адкрылася з сытуацыі “месца знаходжаньня” інакшага.
    Пошук адказаў на гэта пытаньне пераакцэнтоўвае ўвагу з “цэнтру” на пэрыфэрыю, бо асноўнае кола ідэнтыфікацыйных праблем зьвязанае, перш за ўсё, са спосабамі, магчымасьцямі й мэтамі, якія здольны фармуляваць і рэалізоўваць самі “разьмешчаныя ў кантэксьце”. У дадзеным выпадку таксама назіраецца вялікая раскіданасьць варыянтаў, што зьвязана са спэцыфікай саміх кантэкстаў, у якіх “кантэкстуалам” даводзіцца дзейнічаць. Аднак цікава, што ў большасьці выпадкаў мэты самаідэнтыфікацый былі спалучаны з аднаўленьнем правоў і ўпісваньнем уласных культурных кантэкстаў як роўных у прастору ўнівэрсальнасьці. Такім чынам, ува ўсіх гэтых выпадках вялося ня проста пра рэфлексію кантэксту й ягонае дыскурсіўнае выяўленьне, а пра выбудову апазыцый з унівэрсальным — “цэнтрам”. са створанымі ім кананічнымі тэкстамі. Пры гэтым апошнія таксама падлягалі пераінтэрпрэтацыі ў сьвятле заключанага ў іх ідэнтыфікацыйнага складніка праз узнаўленьне ў іх іншага, але з захаваньнем інварыянтнага пачатку, які неабходна “прыўласьніць” як умову сваёй упісанасьці ў больш шырокую, чым нацыянальная, рамку (“эўрапейскасьць”) і/ці як умову канстытуяваньня іншай-інакшай рамкі (да прыкладу, “эўразійскасьці”). Ува ўсіх гэтых выпадках “цэнтар” чытаўся сваімі вачыма, што дазваляла завалодаць ягонай спадчынай, г.зн. улучыць яго ва ўласныя дыскурсіўныя стратэгіі й вытворваць тэксты, якія злучаюць у сабе сваё іншае-інакшае й інварыянтнае ўнівэрсальнае, зьмяшчаючы тым самым “неперадавальны ўзор” у рамку ўнівэрсальнага.
    Крэольства і праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі
    Клясычным прыкладам зрэалізаванасьці такой магчымасьці зьяўляецца Лацінская Амэрыка, дзе такога кшталту ідэнтыфікацыя “расьцягнулася” на некалькі стагодзьдзяў, што (вось жа насамрэч, няма ліха без дабра) дазваляе прасачыць па кроках дынаміку ўсяго працэсу — па-першае, а, па-другое, ацаніць чысьціню экспэрымэнту, бо на гэтыя працэсы амаль ня ціснуў цяжар страчанага мінулага, заўсёднае апэляваньне да якога ў розных нацыянальна-ідэнтыфікацыйных эўрапейскіх стратэгіях “адраджэнцкага” кшталту значна “зацямняла” сутнасьць справы.
    Мадэльнай ёсьць і беларуская сытуацыя, дзе асаблівую цікавасьць выклікаюць працэсы апошняй траціны 20-га стагодзьдзя. Гэтыя працэсы вызначаюць яе як “месца сутыкненьня” й рэалізацыі розных стратэгій і праектаў, створаных як “цэнтрам” (нават “цэнтрамі”), так і “кантэкстам”. I тыя, і іншыя шматкроць перафармулёўваліся, але ніводная варыяцыя не дасягала пастаўленых мэтаў: прынамсі, ніводзін з прапанаваных праектаў ня можа быць названы завершаным ці вычарпаным. Паказальна, зь якой лёккасьцю і мінімальнай прадуктыўнасьцю зьмянялі адзін аднаго “кантэкстныя” беларускія праекты апошніх дзесяцігодзьдзяў 20-га стагодзьдзя — крыўскі, ліцьвінскі, яцьвяскі, розныя вэрсіі адраджэньня й г.д. Ужо зыходзячы з гэтага, можна сьцьвярджаць, што аналізаваны і рэфлексаваны намі беларускі кантэкст ня можа быць адэкватна асэнсаваны ў якойсыді адной з ужо вядомых пэрспэктываў, бо напрыканцы 20-га стагодзьдзя гэты кантэкст выразна выявіўся як шматузроўневы і гетэрагенны. Патрабуецца як мінімум сумяшчэньне розных пэрспэктыў і бязьлітасная крытычная экспэртыза іх, што, аднак, ніякім чынам не павінна азначаць адкіданьня ўжо напрацаванага, з аднаго боку, і ігнараваньня кантэкстуальнасьці — з іншага. Бо менавіта кантэкстнасьць і ёсьць тым “месцам”, дзе варта шукаць адказаў.
    3 найважнейшых аспэктаў, якія па-ранейшаму вызначаюць сутнасьць падзеяў “тут”, варта прааналізаваць, па-першае, факт працяглай прысутнасьці, і больш за тое, убудаванасьці ў
    сам кантэкст “лініі расейскасьці”, а, па-другое, нацыянал-пабудоўчыя стратэгіі й праекты, якія канстытуюць сам кантэкст (але так і не дасягнулі сваіх канчатковых мэтаў) і, больш за тое, увесь час падлягаюць астракізму ўнутры свайго ж, іх спараджальнага, кантэксту (!!!).
    “Лінія расейскасьці” ў беларускім кантэксьце рэпрэзэнтуецца шэрагам сумяшчальных вэрсіяў, кожная зь якіх мае сваіх адэптаў. Ключавым для іх разуменьня зьяўляецца тэзыс пра зыходную тоеснасьць і неразрозьнівальнасьць уласна рускага й беларускага, кантэкстуалізацыя якога сталася магчымай з прычыны гістарычна паўсталай “сапсаванасьці” агульнага пачатку (праз г.зв. літоўскае заваяваньне, польскую й каталіцкую экспансіі й г.д.). Другі ключавы пункт амаль усіх вэрсій гэтага тыпу — дыскурс “вызваленьня” (што блякуе магчымую каляніялісцкую інтэрпрэтацыю), так ці іначай пераплецены з дыскурсам “выпраўленьня” (вяртаньня да сапраўднай аўтэнтычнай ідэнтычнасьці — славянскай, праваслаўнай і г.д.). Т рэці — міталягізацыя “агульнага гістарычнага мінулага”, “непадзельнасьці лёсаў” і г.д., што непазьбежна суправаджаецца сэлектыўным кантролем гістарычных рэканструкцый. Варта адзначыць і практычна непарыўную сувязь гэтых вэрсіяў зь непрызнаньнем статуснасьці беларускай мовы (як мінімум імкненьнем звузіць сфэры яе ўжываньня пэрыфэрыяй і межамі “культурных гета”). Такім чынам, гэта ўсё тая ж арыентацыя на ператварэньне інакшага ў сваё іншае. Пры гэтым цьвярозы аналіз вымагае зыходзіць з прызнаньня частковай зрэалізаванасьці гэтай стратэгіі ў беларускім кантэксьце, што робіць зразумелым, чаму раскрыцьцё шмат якіх фактаў уплеценасьці ў “расейскую лінію” элемэнтаў наўпроставага гвалту, выразнай каляніяльнай палітыкі, “русыфікацыі” (культурніцкага нівэляваньня) і г.д. не адыграла сваёй ролі ў спробах перафармуляваньня беларускага кантэксту.
    2002 г.
    Тамара ТУЗАВА — нарадзілася ў 1949 г. у Клімавічах, Магілеўская вобласьць. У 1974 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі). Доктар філязофіі. Спэцыялізуецца ў галіне тэорыі й мэтадалёгіі сучаснай соцыягуманітарнай веды, спэцыфікі чалавечага быцьця, сьвядомасьці й самасьвядомасьці, сучаснай заходняй філязофіі. Аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў, у тым ліку дзьвюх манаграфіяў. Працуе ў Інстытуце філязофіі НАН Беларусі.
    ІНДЫВІДУАЦЫЯ ДОСЬВЕДУ Й МЭТАФІЗЫКА “ПРЫСУТНАСЬЦІ”
    Індывідуацыя досьведу — гэта нашыя жывыя намаганьні й праца, скіраваныя на ўсталяваньне нашага “я” ў ягоных вытоках. У выніку самазьмяненьня, якое адбываецца пры гэтым, мы набываем пашыраны самасьвядомы досьвед нашага ўласнага жыцьця, нашага індывідуальнага, унікальнага існаваньня ў сьвеце. У сутнасьці, гэта праца па татальнай трансфармацыі нашага фактычнага ўдзелу ў “сытуацыі” — і цяпер, ужо не на стыхійных, а на свабодна (сьвядома) усталяваных намі самімі падставах. Урэшце, гэта ўсьведамленьне, прызнаньне й прыняцьцё на сябе онталягічнай невынішчальнасьці й незамяшчальнасьці нашага ўласнага спосабу “быць у сьвеце”.
    У савецкай філязофіі сувязь паміж гісторыяй/культурай/ грамадзтвам, з аднаго боку, і індывідам, з іншага, вызначалася пастулятам татальнай сацыяльнай абумоўленасьці сутнасьці, сьвядомасьці й дзейнасьці чалавека; і на ўзроўні філязофскай і навуковай мэтадалёгіі фіксавалася фундамэнтальным прынцыпам сацыяльнага дэтэрмінізму. Зваротнаяж сувязь, а менавіта факт экзыстэнцыяльнага забесьпячэнычя гістарычнага працэсу, культурных зьяваў і адносінаў, роўна, як і онталягічная канстытутыўнасьць індывідуальнай сьвядомасьці (самасьвядомасьці) зь ейнай незаменнай працай разуменьня, волі й рашэньня, якая забясьпечвае фактычнае ажыцьцяўленьне індывідуацыі досьведу, апынуліся на перыфэрыі
    філязофскіх досьледаў. Такой жа сытуацыя застаецца й у пераважнай большасьці сучасных заходнеэўрапейскіх філязофсіх дыскурсаў.
    Між тым, тэма індывідуацыі досьведу ў тым ці іншым выглядзе заўсёды паўстае ў філязофскім аналізе гісторыі як жывой, адкрытай падзейнасьці (гісторыі ўзьнікненьня й функцыянаваньня якіх-кольвечы канкрэтных татальнасьцяў і сацыяльных структур, сувязяў і адносінаў, гісторыі самой сацыяльна-культурнай прасторы нашага жыцьця). Практычна відавочнай зьяўляецца прамаркераванасьць гэтай праблемай і нашых інтэрпрэтацыяў самых розных канкрэтных сытуацый (сацыяльна-палітычнай, эканамічнай, маральнай, штодзённай, ці, як мы прызвычаіліся казаць, “жыцьцёвай”). На гэтым узроўні індывідуацыя ў самым агульным выглядзе можа быць пазначана як праблема онталягічнага сгатусуэкзыстэнцыі.
    Тут індывідуацыя, гэтак жа сама, як і ўгрунтаваныя ў ёй нашыя інтэрпрэтацыі, рашэньні й дзеяньні, выступаюць у сваёй пасярэдніцкай функцыі экзыстэнцыяльнага забесьпячэньня сытуацыі (ці, кажучы моваю Сартра, “сынгулярызавальнай інкарнацыі” чаканьняў і патрабаваньняў матэрыяльнага поля ў нашай уласнай, а значыць і заўсёды канкрэтнай практыцы).
    Заўважу, што менавіта ў пераломныя, пераходныя гістарычныя эпохі, у сытуацыях “збояў” ў функцыянаваньні татальнасьцяў і структур сацыяльна-гістарычнае й культурнае прасторы нашага жыцьця гэтая онталягічная функцыя індывідуацыі выяўляе сябе найбольш выразна, стаючыся відавочнай нават для суб’екту паўсядзённага досьведу, ня кажучы ўжо пра філёзафа, які працуе ў рэжыме так званага скрайняга запытаньня (ці запытаньня ў сутнасным"фармаце”) і які шукае мэтафізычную “падставу”з тым, каб адказаць на пытаньне пра онталягічныя ўмовы магчымасьціу&™жтых падзеяў і зьяваў, фактаў, станаў і адносінаў.