• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    7.	Дапусьцім, што мера ўплыву разумнага рашэньня на будучыню вызначаецца ступеньню супадзеньня зьместу тэлеалягічнай, ацэнкавай і прагнознай частак рашэньня эмпірычна ўстаноўленай, рэалізаванай і зьдзейсьненай будучыні, пры выкананьні патрабаваньняў і ўмоваў прадпісальнай і канстатавальнай частак рашэньня. (Онталягічныя схемыў СМД падыходзе.)
    8.	Нам давядзецца дапусыііць магчымасьць некалькіх разумных рашэньняў для аднаго пытаньня з прычын: апрыёрнай непаўнаты любых ведаў, якія ўяўляюць зь сябе матэрыял для прыняцьця рашэньня; наяўнасьці разнастайных мэтадаў і падыходаў у прыняцьці рашэньняў; разнастайнасці мэт у тых, хто іх прымае. (Гёдэль, К. Пэпэр, 1 Хінтыка, В Ляфэўр.)
    9.	Нам давядзецца дапусьціць адрозьненьні паміж рознымі разумнымі рашэньнямі й нават супрацьлегласьць іх адно адному. (І.Кант іўсё, што пасьля Канта).
    10.	Нам давядзецца дапусьціць лякальнасьць і частковасьць усіх разумных рашэньняў з прычыны іхнага мноства, а значыць і немагчымасьць уліку ды прагнозу ўсіх наступстваў рэалізацыі. (К.Попэр, А. Ф.Хаек, дэвіз канцэпцыі “ўстойлівагаразьвіцьця”: “Думаць глябальна, дзейнічаць лякальна”.)
    11.	Нам давядзецца дапусьціць незалежнасьць адна ад адной ацэнак ісьцінасьці й разумнасьці рашэньняў і ацэнак плёну, які чакаецца ад іх рэалізацыі. (1. Кант і нэакантыянцы.)
    1994г.
    Уладзімер АБУШЭНКА — нарадзіўся ў 1957 г. у Пінску. У 1979 г. скончыў БДУ, у 1984 г. — асьпірантуру Інстытуту сацыялягічных дасьледаваньняў Акадэміі навук СССР. Кандыдат філязофскіх навук. Спэцыялізуецца ў галіне сацыялёгіі веды й сацыялёгіі кульгуры. Працуе намесьнікам дырэктара па навуковай працы Інстытуту сацыялёгіі НАН.
    КРЭОЛЬСТВА Й ПРАБЛЕМА НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ САМАІДЭНТЫФІКАЦЫІ
    Паняткі “крэольства” й “крэольскасьці” (як і тэрмін “крэол”, ад якога яны паходзяць) не зьяўляюцца ўнівэрсальнымі ў культуралягічных аналізах. Яны дастаткова жорстка прывязаны да пэўных навуковых дысцыплінарнасьцяў, тыпаў дыскурсіўнасьці й практык сацыяльных узаемадзеяньняў. Выхад за гэтыя межы й шырокае некрытычнае апэраваньне гэтымі тэрмінамі ў сучаснай беларускай соцыякультурнай сытуацыі, закліканы, магчыма, падкрэсьліць ейны посткаляніяльны (і/ці постімпэрскі) характар, толькі зацямняе існы стан рэчаў і дэканцэптуалізуе рэальныя зьместы гэтых паняткаў, што вядзе да страты іхнай эўрыстычнай каштоўнасьці ў тэарэтычнай і мэтадалягічнай рэфлексіі.
    1
    Тэрмін “крэол” (фр. creole ад гішп. criollo) паўстаў у практыках узаемаадносінаў жыхароў каляніяльных імпэрый (першапачаткова — Гішпаніі) для пазначэньня асобаў, народжаных па-за тэрыторыяй мэтраполіі (ад пачатку — у Амэрыках), што надавала апошнім няроўны (найперш сацыяльна-палітычны) статус адносна асобаў, народжаных у мэтраполіі. Няроўнасьць статусаў і магчымасьцяў магла замацоўвацца юрыдычна, але часьцей за ўсё выяўлялася, паводле фактаў, як тое, што мае быць. У той самы час прыналежнасьць да крэолаў вымага-
    Крэольства і праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі ла наяўнасьці эўрапейскага паходжаньня (прынамсі, тэарытычна, бо зноў жа, “паводле фактаў”, да іх належала й частка мэтысаў). Тым самым канстытуяваўся стан “крэольскасьці” як стан падвойнасьці, памежнасьці й маргінальнасьці ў нейкай прасторы “паміж”. Па меры станаўленьня новых каляніяльных краінаў “расавы” складнік слабеў (хаця ніколі не зьнікаў цалкам), а “тэрытарыяльны” ўзмацняўся, акцэнтуючы ўвагу на “тутэйшасьці” іхных носьбітаў. Гэта рабіла прыналежнасьць да пэўнага тэрытарыяльнага кантэксту, лякальнай сытуацыі, мясцовай па-дзейнасьці калі не вызначальнай, то дамінантнай у самаідэнтыфікацыях нэабарыгеннага насельніцтва калёніяў.
    Этналягічны аспэкт крэольскасьці, які выяўляўся ў спэцыфічнасьці сацыяльна-палітычнага статуснага стану (перабываньне ў “крэольстве”), ледзьве не адразу пачаў дапаўняцца й зьлівацца з культуралягічным аспэктам. Утвараліся г.зв. “каляніяльная культура” й “каляніяльныя стылі”, якія прытрымліваліся пэўнага імпартаванага ўзору, аднак былі дастаткова аўтаномнымі і арыгінальнымі ў параўнаньні зь ім (у якасьці найбольш раньняга й выразнага прыкладу можна ўзгадаць гэтак званае лацінаамэрыканскае “крэольскае барока”). 3 гледзішча “цэнтру” (“чалавека мэтраполіі”), яны часьцей за ўсё кваліфікаваліся як праявы пэрыфэрыйнасьці, стылёвай зьніжанасьці, культурнай непаўнавартасьці, нават “барбарства”. 3 гледзішча ж самой “пэрыфэрыі” (“крэола”), яны выяўлялі перш за ўсё адметнасьць і непаўторнасьць “мясцовага”, “лякальнага”, “кантэкстнага”, а тым самым прыстасаванага да жыцьця “тут”. Такім чынам, у культурніцкім вымярэньні крэольскасьць была, з аднаго боку, сутнасна падвойным фэномэнам (у шэрагу выпадкаў можна казаць і пра ейную расколатасьць), a з другога — канстытуяваным і выяўленым праз факт прыналежнасьці да пэўнай культуралізаванай прасторы.
    Злучэньне этналягічнага й культуралягічнага аспэктаў спараджала спэцыфічны тып нацыянальных самаідэнтыфікацыяў і самасьвядомасьці/самаўсьведамленьня, падвойных у самой сваёй аснове. У выніку такога самаўсьведамленьня індывід
    ніколі ня быў роўны самому сабе, а калі ён гэтага не заўважаў ці не хацеў заўважаць, то знаходзілася шмат сытуацый, шляхоў, сродкаў і ахвотных нагадаць яму пра гэта. Крэол непазьбежна ўзнаўляўся ў сваёй “негішпанскай гішпанскасыді”, у сваёй тоеснасьці-нятоеснасьці жыхару мэтраполіі, г.зн. у крэольскасьці. Таму ўяўляецца, што гэты тып ідэнтыфікацый ёсьць дастаткова ўнівэрсальным і выходзіць далёка за межы крэольства (г.зн. можа быць скарыстаны для аналізу тыпалягічна блізкіх, хаця й з іншым генэзысам, сытуацый).
    Лацінаамэрыканская сытуацыя цікавая найперш тым, што дазваляе прасачыць мэтамарфозы ідэнтныфікацый у працэсуальнай дынаміцы. У ёй нарастаньне разрозьнівальнасьці ў ідэнтыфікацыйным самаатаясамленьні набыло незваротны характар і завяршылася поўнай зьменай культурна-нацыянальнай ідэнтычнасьці на аснове ўнутранага пераадоленьня крэольскасьці, а не ў выніку яе “ліквідацыі" пад узьдзеяньнем зьнешніх прычынаў. Рэфлексія рознасьцяў-разрозьненьняў як “іншага” ўнутры эўропа(гішпана)-цэнтраванай цэльнасьці прывяло да канстытуяваньня “іншага” (лацінаамэрыканскага) адносна гэтай цэльнасьці.
    2
    Сказанае вышэй дазваляе, на наш погляд, пашырыць традыцыйнае ўжываньне тэрмінаў “крэол”, “крэольскасьць”, “крэольства” й напоўніць іх новым канцэптуальным зьместам. Можна назваць як найменш тры ўжо зьдзейсьненыя спробы такой пераінтэрпрэтацыі.
    Найбольш вядомая зь іх належыць Б.Андэрсану. Ён вылучыў тэзу пра асобны тып крэольскага нацыяналізму, адрознага ад двух іншых — афіцыйнага й моўнага, якія дамінавалі ў эўрапейскім “цэнтры”. Апошнія ня мелі каранёў у лацінаамэрыканскіх кантэкстах як з прычыны адсутнасьці на той момант сувэрэнных дзяржаваў, гэтак і з прычыны таго, што крэолы карысталіся тымі ж мовамі, што й жыхары мэтраполіі. (Рэдкім выключэньнем зьяўляецца спроба X. Альбэрці заманіфэставаць
    асобную аргентынскую мову.) Моўныя праблемы, як і праблемы асобнага этнаснага паходжаньня (хаця пазьней і канстытуяваліся генэалёгіі, якія ўзводзілі “лацінаамэрыканскае” да “індэйскага”) не маглі выступаць як фактары, што канстытуюць нацыю. Апрача таго, сам нацыяналізм ня мог быць зразуметы як “прыўнясеньне нацыянальнай сьвядомасьці ў масы”. Для такога нацыяналізму не было ніякай субстратнай падасновы, акрамя пэўнай рэгіянальнай самадастатковасьці, якая склалася на аснове адміністрацыйнай і эканамічнай агульнасьці.
    Складваньне крэольскага нацыяналізму ішло, згодна з Андэрсанам, празь “перажываньне адначасовасьці”, што, пасутнасьці, азначае трансфармацыю прасторы (прыналежнасьці кантэксту) у часавую адначасовасьць (усьведамленьне сваёй прыналежнасьці да цэльнасьці, якая доўжыць сябе зь мінулага празь цяперашняе ў будучыню), г.зн. праз канстытуяваньне кантэкстнай генэалёгіі ў суаднясеньні з унівэрсальнай праектнай пэрспэктывай, што адкрываецца наперадзе. Такая трактоўка дазволіла Андэрсану скарыстаць разгляданы канцэптуальны апарат адносна некаторых іншых посткаляніяльных сытуацый, адкрываючы тым самым магчымасьць для далейшых рэінтэрпрэтацый аналізаванай праблематыкі.
    Іншая, менш вядомая, але больш распрацаваная вэрсія ўнівэрсалізацыі “крэольскага” была канцэптуалізавана “філязофіяй лацінаамэрыканскай сутнасьці”, а пасьля пераканстытуявана ў “філязофіі вызваленьня”. Найбольш рэпрэзэнтатыўныя ў гэтым сэнсе постаці мэксыканца Л.Сэа й аргентынца Э.Дусэля.
    Сэа зыходзіў з тэзы пра суразьмешчанасьць розных сэнсавых ідэнтыфікацыйных зьместаў у лацінаамэрыканскіх кантэкстах, дзе розныя тыпы дыскурсу не зьмяняюць адзін аднога ў часе, а працягваюць суіснаваць з папярэднімі. Вытокі гэтай сытуацыі Сэа бачыць у не-(да)-вырашанасьці задач культурнанацыянальнай ідэнтыфікацыі падчас крэольскага пэрыяду лацінаамэрыканскай гісторыі, у падвойнасьці самой прыроды крэольскасьці, у няздольнасьці крэольства адэкватна адрэф-
    лексаваць і канцэптуальна аформіць сваю кантэкстнасьць як роўную іншым. 3 гэтай прычыны выявіўся як зьмястоўна пусты й утапічна лібэртальны (палітыка-вызвольны) праект С.Балівара. 3 гэтай жа прычыны прынцыпова не маглі зрэалізавацца як ахоўна-крэольскі (кансэрватарскі), гэтак і анты-крэольска-скіраваны цывілізацыйны праект. Найбольш рэпрэзэнтатыўнай постацьцю кансэрватарскага праекту быў вэнэсуэлец А.Бельо, які зыходзіў з тэзы пра магчымасьці набыцьця сапраўднай ідэнтычнасьці толькі на аснове пераінтэрпрэтацыі посткаляніяльнай гішпанскай культурна-інтэлектуальнай спадчыны (што й спарадзіла ў межах гэтага праекту тэзыс пра “негішпанскую гішпанскасьць”). Супрацьлеглы па скіраванасьці быў праект, артыкуляваны Д.Сарм’ента. У ягонай канцэпцыі “барбарства й цывілізацыі” “барбарства” атаясамлялася з крэольскай посткаляніяльнай спадчынай з прычыны ейнае кантэкстуальнай (у тым ліку й мэтыснай) непаўнавартасьці. “Барбарству” супрацьстаўляліся ўнівэрсалісцкія каштоўнасьці “цэнтру”, засваеньне якіх толькі й можа закласьці сапраўдны падмурак лацінаамэрыканскай ідэнтычнасьці (пры гэтым “гішпанскае” таксама ацэньвалася як пэрыфэрыйна-кантэкстуальнае адносна “цэнтру”, які рэпрэзэнтавала “францускае” й/ці “паўночнаамэрыканскае”). Толькі XX ст., лічыць Сэа, прымусіла Лацінскую Амэрыку зьвярнуцца да ўласнай сутнасьці, спарадзіўшы, урэшце рэшт, праект вызваленьня як праект набыцьця ўласнай культурна-інтэлектуальнай паўнавартасьці, зьнішчыўшы тым самым крэольскасьць знутры яе самой.