• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Па-іншаму разглядае тое самае кола праблем Дусэль, які акцэнтуе ўвагу на праблематыцы разрозьненьня ўнівэрсальнага й кантэкстнага. Іначай — на аналізе суадносінаў тоеснасьці й татальнасьці — з аднаго боку, і Іншага й Інакшага — з другога. Паводле Дусэля, “цэнтар” прадукуе “онталёгію татальнасьці”, ці “філязофію тоеснасьці”, у якой прысутнічае інтэнцыя да зьняцьця кантэкстуальнага“іншага”; у той жа час для “інакшага” (таго, што месьціцца па-за татальнасьцю) папрос-
    Крэольства і праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі ту не застаецца месца — бо “па-за” можа быць толькі “пустэча”. Татальнасьць зь непазьбежнасьцю ўзнаўляе адносіны панаваньня й падпарадкаваньня, прыгнёту й залежнасьці, расколваючы крэольскасьць, якая месьціцца па-за “цэнтрам”. Адносна крэольскасьці яна імкнецца пераўвасобіць сябе ў аб’ект жаданьня для яе. Таму зьмяніць наяўны стан рэчаў можна толькі праз пасьлядоўную крытыку жаданага, што адно толькі й можа стацца асновай для ўзнаўленьня-зьяўленьня кантэкстуальнага — праз “інакшае” Інакшага пры канстытуяваньні бясконцасьці Іншага. Аднак такому Іншаму няма паўнавартаснага месца ў “філязофіі тоеснасьці”, што, на думку Дусэля, выявіла дыялёгічная філязофія Э.Левінаса. Іншае можа паўстаць толькі ў выніку дыскурсу й праксісу вызваленьня, а такую магчымасьць супрацьстаяньня татальнасьці дае адно “барбарства трэцяга сьвету” як Інакшае “цывілізаванасьці цэнтру”, якое дазваляе “прачытаць Эўропу з Лацінскай Амэрыкі”.
    Нарэшце, трэцяя й найбольш актуальная ў цяперашні час вэрсія пераінтэрпрэтацыі крэольскасьці належыць колу ўкраінскіх інтэлектуалаў 90-х гг. XX ст. на чале з М.Рабчуком. Разгляданая тэрміналёгія была прапанавана для пазначэньня й выяўленьня характарыстык той часткі ўкраінскага грамадзтва, якая, палітычна арыентуючыся на незалежнасьць краіны, напоўніцу не прыняла ідэі “ўкраінскасьці”. Гэта дазволіла вызваліцца ад бінарных апазыцый пры аналізе ўкраінскай сытуацыі (асноўная зь якіх — украінамоўныя-расейскамоўныя), увёўшы ў “поле гульні” трэцюю сілу — крэольства, а тым самым і стварыць на ўзроўні соцыякультурных кодаў новыя магчымасьці для аналізу сучасных нацыянальна-культурных працэсаў. У цэлым, захаваўшы ідэнтыфікацыйную спэцыфіку паняткавага шэрагу й адкрыўшы ягоныя новыя эўрыстычныя магчымасьці для постсавецкай (постімпэрскай) прасторы, гэтая пераінтэрпрэтацыя адкрыла й пэрспэктыву пабудовы дзейснага сацыяльна-аналітычнага інструмэнтарыя. Скіраванасьць на сацыялягізацыю праблематыкі асабліва відочная ў беларускіх пасьлядоўнікаў. Аднак ужываненьне канцэпту крэоль-
    ства (нават дакладней — тэрміну “крэол”) для аналізу сацыяльна-палітычных працэсаў Беларусі прывяло да рэзкага звужэньня ягоных эўрыстычных магчымасьцяў. Да таго ж, калі ў Рабчука ў поўнай адпавсднасьці “з традыцыяй” акцэнтуецца падвойная й неадназначная прырода крэольства, то ў беларускім кантэксьце адбыліся “спрашчэньне” панятку. “Крэолы” вызначаюцца ў гэтым выпадку як “носьбіты данацыянальнай ідэнтычнасьці”, “культурна непаўнавартасныя”, “псыхалягічна няўстойлівыя”, “аснова стабільнага аўтарытарызму” й г.д. Тым самым заяўляецца ня проста антыкрэольская пазыцыя, a нішто іншае, як інавэрсія тэзы пра народ, зь якім “не пашчасьціла”. Паказальна, што паралельна стала высоўвацца ідэя новага беларускага нацыяналізму як арыстакратычнага па духу праекту. Пакідаючы ўбаку разгляд прадуктыўнасьці гэтых тэзаў, варта зьвярнуць увагу на тое, што яны ўзнаўляюць у іншых кантэкстах старую лацінаамэрыканскую спрэчку паміж кансэрватарскім і цывілізацыйным праектамі, гэта не заўважаецца самімі беларускімі адэптамі пэўнага кола ідэй. Так і хочацца запытацца: “Дык хто ж усё ж такі крэол?”
    3
    Разгледжаныя вышэй вэрсіі “крэольскасьці” й “крэольства” дазваляюць, між тым, адзначыць сувязь крэольскасьці й крэольства з такімі праблемамі, як:
    1)	нацыянальная ідэнтычнасьць і ідэнтыфікацыя;
    2)	узровень нацыянальнай самасьвядомасьці й спосабы ейных тэкстава-дыскурсіўных і праксысных выяваў;
    3)	асаблівасьці быцьця “тут”, у сваёй падзейнасьці;
    4)	супрацьстаўленьне “цэнтру” й “пэрыфэрыі”, мяжы, што аддзяляе “тут” ад “там”;
    5)	рэпрэсіўнасьць і адначасовае жаданьне таго, што “там” адносна “тут”;
    6)	падвоенасьць, антынамічнасьць, неадназначнасьць ўсіх суб’ектных самавызначэньняў;
    7)	прасторава-тутэйшы, а не часавы характар гэтых самавызначэньняў;
    8)	пераплеценасьць рэфлексіўных, культурных, сацыяльных і асобасных вымярэньняў у гэтых самавызначэньнях.
    Па сутнасьці, ува ўсіх гэтых выпадках гаворка вядзецца пра прывязанасьць да “месца знаходжаньня” (што й зафіксавана Дусэлем), якое мае розныя вымярэньні, спосабы й ступень выяўленасьці ў мысьленьні-рэфлексіі й ідэнтыфікацыях-ідэнтычнасьцях, фіксаваных у адпаведных тэкстах і дыскурсах. Пры гэтым крэольства зьяўляецца адным з даволі ўнівэрсальных спосабаў гэтага “знаходжаньня”. Такім чынам, разуменьне крэольства й крэольскасьці звязана з аналізам таго, што вышэй было пазначана як “месца знаходжаньня”.
    Фактычна тут вядзецца пра тое, што можна пазначыць тэрмінамі “кантэкст” і “кантэкстнасьць” (“кантэкстуальнасьць”). Паняткава “кантэкст” прынята лучыць з “тэкстам”. Аднак у дадзеным выпадку маецца на ўвазе пераінтэрпрэтацыя, зьвязаная з канцэптуальнай схемай “гісторыі ідэяў”.
    Адным з улюбёных пастулатаў накірунку “гісторыі ідэяў” зьяўлялася вытрыманае ў духу плятанізму цьверджаньне пра тое, што аніякая ідэя не залежыць ад кантэксту свайго “нараджэньня”; раней ці пазьней яна зь непазьбежнасьцю ўсё адно выявіла б сябе. У нашым выпадку, аднак, найбольшую цікавасьць уяўляюць зь сябе тыя мэтамарфозы, што адбыліся з тэрмінамі “кантэкст”, “кантэкстнасьць” і “кантэксктуальнасьць” у розных накірунках экстэрналізму, які сьцьвярджае, што соцыякультурным і гістарычным кантэкстам належыць вырашальная роля ў зьяўленьні той ці іншай ідэі.
    Калі адысыіі ад скрайнасьцяў, пазначаных вышэй, абодвух накірункаў і паспрабаваць адрэфлексаваць разгляданую праблематыку з пазыцыі мэтадалягічных установак сацыялёгіі веды, то выяўляецца, што ўнівэрсалізаваны панятак кантэксту можна разглядаць як ключавы для разуменьня спараджаных у тых ці іншых абставінах тэкстаў і дыскурсаў, а таксама зьвязаных з гэтымі тэкстамі й дыскурсамі ідэнтыфікацый (у тым ліку крэольскай). Кантэкст у дадзеным выпадку належыць ужо не да тэксту, а да спараджальных яго стратэгіяў мысьленьня й
    выступае ні чым іншым, як шуканым “месцам знаходжаньня”. I як такі, ён набывае шмамтмернасьць і няпэўнасьць свайго зьместу, бо кожнага разу паўстае пытаньне: “А пра што, уласна кажучы, вядзецца ў дадзеным выпадку?”. Тады традыцыйна характарызаваныя стасункі тэксту й кантэксту (у якіх апошні трактуецца як квазізнакавы фэномэн, што надае тэксту дадатковыя значэньні/сэнсы) стаюцца ня больш, чым адной з магчымых інтэрпрэтацыяў гэтых стасункаў.
    У іншым жа разуменьні панятак “кантэкст”дазваляе фіксаваць экспрэсіўна-сэмантычную цэльнасьць тэксту — сэнс і значэньні якога для кожнага інтэлектуальнага прачытаньня выяўляюцца адытыўнымі адносна сэнсаў і значэньняў сумы складальных яго лінгвістычных адзінак. Зьмяшчэньне гэтага тэксту “ўнутр” нейкай тэкставай цэльнасьці й/ці разгляд яго “на тле” такой цэльнасьці стварае эфэкт супэрадытыўнасьці. Постструктуралісцкія вэрсіі аналізу якраз і выяўляюць цікавасьць да эфэктаў супэрадытыўнасьці. У іх тэкст зьвязаны найперш не з аўтарам і кантэкстамі стварэньня, а з чытачом, зь ягоным досьведам і сэнсамі.
    У нашым аналізе ў якасьці кантэксту выступае стан крэольства й спараджаная на працягу чытаньня гэтага кантэксту сытуацыя крэольскасьці (шырэй і крыху ў іншым асьпэкце — посткаляніяльнасьці й/ці постімпэрскасьці), у якіх і адбываецца засваеньне створанага ў мэтраполіі тэксту, а галоўнае — схаваных за ім мэнтальнасьцяў і мысьліўных стратэгіяў. Пры гэтым сам тэкст (тэкст, створаны ў мэтраполіі) паўстае ў дачыненьні да крэола адначасова й як рэпрэсіўны, бо ён зь неабходнасьцю мусіць быць засвоены (да прыкладу, праз сыстэму адукацыі), і як аб’ект жаданьня, паколькі толькі абавязковае засваеньне гэтага недасяжнага ўзору зьяўляецца неабходнай умовай су-часнасьці мысьленьня. Тэкст у дадзеным выпадку набывае ўласьцівасьці нейкага ўнівэрсальнага канону, а кантэкст ад пачатку вызначаецца (канструюецца й канстытуецца) як тое, што прадукуе “непаўнавартасьць” мысьленьня, як тое, чаго не павінна быць, ці як тое, што належыць пераадолець.
    Пры гэтым крэольскі кантэкст ацэньваецца “з цэнтру” й шмат у чым успрымаецца самім крэолам як няісны, альбо як той, што імкнецца да нябыту (і ў гэтым сэнсе “пусты”), бо сапраўднасьць і поўніца быцьця па вызначэньні належаць толькі “цэнтру” (“эўрапейскасьці”). У той самы час гэты кантэкст зьяўляецца для крэола асноўным, а часта й адзіным (як з прычыны таго, што ня кожны абавязаны бываць і бываў у “цэнтры”, так і з прычыны таго, што “цэнтар” уводзіць абмежаваньні на патрапленьне крэолаў у эўрапейскія кантэксты). У гэтым другім вымярэньні навязана-жаданы тэкст так ці іначай выклікае “крэольскі супраціў”, апэлюе да рэфлексіі кантэксту — з аднаго боку, а з іншага — кліча да жыцьця новыя, вычытваныя з канону сэнсы. Таму тыя ж “тутэйшыя генэалёгіі” хоць і будуюцца па запазычаным ці навязаным узоры (які, да ўсяго, яшчэ й нельга пераўзысьці), як правіла, ацэньваюцца з “цэнтру” як другасныя, што толькі дэманструюць нейкую “туземную экзотыку”. Аднак для сытуацыі, якая выклікала іх да жыцьця, яны маюць бясспрэчна культурна-крэатыўны сэнс, бо насамрэч зьяўляюцца пераадоленьнем стану тутэйшасьці, фіксаванай прасторава й ніяк інакш.
    А таму далей пад кантэкстам будзем разумець арганізаваную сукупнасьць тых па-дзеяў, якія спараджаюць новыя сэнсы й значэньні, што, у сваю чаргу, зьмяшчаюцца ў нейкі ўнівэрсальны (запазычаны “з цэнтру”, кананічны) тэкст і прынцыпова супрацьпастаўляюцца ў ім тым па-дзеям, якія, прыўнесеныя ў гэты тэкст сытуацыяй яго спараджэньня, засталіся неадрэфлексаванымі “цэнтрам”, але сталіся выяўленымі, распазнанымі, зьмененымі ці замененымі, дзякуючы іншай па-дзейнасьці “месцаў знаходжаньня” ўмоўна/нібыта пэрыфэрыйнага чытача.
    3 іншага боку, пераінтэрпрэтацыя традыцыйнага разуменьня кантэксту паклікана акцэнтаваць яго дэканструювальную ролю адносна канону ўнівэрсальнасьці. Выяўляючы сваю залежнасьць ад кантэксту, тэкст пачынае ўжо сьведчыць пра сваю інварыянтна-варыятыўную (з акцэнтам на варыятыў-