• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    У межах пазначанага разуменьня дэтэрмінацыйных залежнасьцяў, відавочна, ня можа быць канстытуявана ідэя магчы-
    масьці адназначнага прагнозу адносна будучых станаў сыстэмы, зыходзячы зь ейнага наяўнага стану. Так, напрыклад, Р.Барт, пасьлядоўна праводзячы ідэю нелінейнасьці, фіксуе ў дачыненьні да тэксту тыя абставіны, што магчымыя сэмантычныя вэрсіі ягонага прачытаньня, як і “гульня пісьма”, зьяўляюцца прынцыпова непрадказальнымі. Паводле Р.Барта, “Тэкст ня варта разумець як нешта вылічальнае”, а праблема інтэрпрэтацыі тэксту зьяўляецца прынцыпова “невырашальнай”, пры гэтым “невырашальнасьць — гэта ня слабасьць, a структурная ўмова апавяданьня: выказваньне ня можа быць дэтэрмінавана адным голасам, адным сэнсам... Сутнасьць пісьма й ёсьць у тым, што зыходная кропка, першакрыніца, рухальная прычына (адзіная й самавідавочная прычына лінейнага дэтэрмінізму — М.М.) страчана”, замест усяго гэтага паўстае нейкі аб’ём індэтэрмінацыяў ці звышдэтэрмінацыяў — уласна, гэты аб’ём індэтэрмінацыяў і ёсьць азначваньнем”.
    Разам з тым, постмадэрнізм далёкі ад канчатковага адмаўленьня лінейнай вэрсіі дэтэрмінізму — вядзецца гаворка толькі пра пазбаўленьне яго статусу татальнасьці. Так, канцэпцыя Ж.Дэлёза адкрытая для інтэрпрэтацыі ў кантэксьце сфармуляванай сынэргетыкай мадэлі суаднясеньня гэтак званых “дэтэрміністычных” і “індэтэрміністычных” частак самаарганізацыйнага працэсу: сэнс і нонсэнс як дзьве розныя, але аднолькава неабходныя межы быцьця суадносяцца, паводле Ж.Дэлёза, такім жа чынам, як лінейныя й нелінейныя “ўчасткі працэсу” ў І.Прыгожына, г.зн. узаемна вылучаючы й адначасова дапаўняючы адзін аднаго.
    3.	Нэадэтэрмінізм і канец “імпэрыі Лёгаса”: фэномэн постмэтафізычнага мысьленьня
    Акрэсьленая пазыцыя як сынэргетыкі, гэтак і постмадэрновай філязофіі адносна разуменьня дэтэрмінізму мае сваім наступствам радыкальную крытыку мэтафізыкі як заснаванай на ідэях зыходнай упарадкаванасьці быцьця, наяўнасьці ў яго іма-
    нэнтнага сэнсу, які паступова разгортваўся ў эвалюцыі сьвету й можа быць (з прычыны сваёй рацыянальнай прыроды) рэканструяваны інтэлектуальным кагнітыўным намаганьнем. Уся заходняя традыцыя разглядаецца постмадэрнізмам як татальна лёгацэнтрысцкая, г.зн. заснаваная на прэзумпцыі наяўнасьці ўнівэрсальнай заканамернасьці сьветабудовы, зразумелай у духу лінейнага дэтэрмінізму. Пры тэматычным разгортваньні зьместу культуры такога тыпу ёй уласьцівая, паводле М.Фуко, прэзумпцыя “сэнсу, першапачаткова наяўнага ў сутнасьці рэчаў”, што інсьпіруе пабудову філязафічнай онталёгіі, “калі паўсюль выяўляецца рух лёгасу, які ўзводзіць адзінкавыя асаблівасьці да панятку й дазваляе беспасярэдняму досьведу сьвядомасьці разгарнуць... усю рацыянальнасьць сьвету”.
    Такім чынам, у эўрапейскай традыцыі лёгацэнтрызм непарыўна злучаны з асноўнымі тэзамі мэтафізыкі, лінейнай дэтэрмінацыйнай схемы й вынікальнымі адсюль ідэямі стабільнасьці структуры, наяўнасьці цэнтру, факту моўнай рэфэрэнцыі й пэўнасьці тэкставай сэмантыкі. Аднак менавіта супраць гэтага блёку культурных сэнсаў (“лінейнасьць”, “лінэарнасьць”) і скіравана вастрыё постмадэрновае крытыкі. Як піша Ж.Дэрыда, “граматалёгія павінна дэканструяваць усё тое, што зьвязвае канцэпты й нормы навуковасьці з онтатэалёгіяй, зь лёгацэнтрызмам, з фоналягізмам... Трэба адначасова выйсьці з мэтафізычных пазытывізму й сцыентызму й акцэнтаваць тое, што ў фактычнай навуковай працы садзейнічае пазбаўленьню ад мэтафізычных гіпотэз, якімі з самых яе вытокаў пазначаны ейнае вызначэньне й ейны рух”. Спроба пераадоленьня лёгацэнтрызму ажыцьцяўляецца постмадэрновай філязофіяй як на онталягічнай, гэтак і на гнасэалягічнай падставе. Такая пазыцыя зададзена ў філязофіі постмадэрнізму прэзумпцыяй жорсткага дыстанцыяваньня ад любых спроб канстытуяваньня мэтафізычнай карціны сьвету ў ейным клясычным разуменьні. Б.Мак-Хал адзначае ў гэтым кантэксьце ўласьцівую культуры постмадэрну пэўнага кшталту “забарону на мэтафізыку”, a
    стыль мысьленьня культуры постмадэрну рэфлексіўна ўсьведамляе сябе як постмэтафізычны.
    Панятак “постмэтафізычнага мысьленьня” выяўляе скіраванасьць сучаснай філязофіі на адмаўленьне ад магчымасьці пабудовы адзінай і сыстэмнай канцэптуальнай мадэлі сьвету — як у паняткавай прасторы філязофіі, гэтак і ў паняткавай прасторы любой іншай мысьліўнай сыстэмы (навука, тэалёгія, этыка й інш.).
    Аналягічна, у дачынсньні да гэтак званай сацыяльнай онталёгіі, постмадэрнізм адпрэчвае клясычную прэзумпцыю наяўнасьці “латэнтнага сэнсу” гісторыі (Ж.Дэрыда), а ў дачыненьні да сэміятычных асяродкаў постмадэрновая філязофія адмаўляецца “прымаць як апрыёрыю тое, што тэкст (і ўвесь сьвет як тэкст) мае ў сабе якую-кольвечы “таямніцу”, гэта значыць канчатковы сэнс” (Р.Барт). Наагул, “гісторыя рэпрэзэнтацыі” разглядаецца постмадэрнізмам як “гісторыя іконаў — гісторыя працяглай аблуды” (Ж.Дэлёз). Такім чынам, постмадэрновыя арыентацыі ў дадзенай сфэры інтэгруюцца ў такую парадыгмальную прэзумпцыю, як “ахвяраваньне сэнсам” (Ж.Дэрыда). А ўласьцівае постмадэрнізму бачаньне рэальнасьці артыкулюецца як “постмадэрновая чуйнасьць”, г.зн. парадыгмальная арыентацыя на знаходжаньне хаосу ў любой прадметнасьці: ад перад-постмадэрновай літаратуры (да прыкладу, “Кругі руінаў” У.Борхэса) да “Аўтапартрэту й іншых руінаў” у Ж.Дэрыды.
    У прасторы мысьленьня, зададзенай постмадэрнізмам, канстытуяваньне якой-кольвечы карціны рэальнасыді магчымае толькі двума шляхамі: альбо праз сымуляцыю, альбо праз адвольнае абстрактнае мадэляваньне рэальнасьці як прынцыпова нон-фінальнай (безвыніковай) працэсуальнасьці. Постмадэрновае бачаньне сьвету здымае самую магчымасьць пастаноўкі праблемы пазнаньня як эксплікацыі глыбіннага сэнсу аб’екту (быцьця ў цэлым).
    Рэфарматарская пазыцыя постмадэрновай філязофіі адносна разуменьня дэтэрмінізму, якая прадугледжвае нелінейную 258
    інтэрпрэтацыю, таксама мае сваім наступствам радыкальную крытыку мэтафізыкі як заснаванай на ідэях зыходнай упарадкаванасьці быцьця, наяўнасьці ў яго іманэнтнага сэнсу, які пасьлядоўна разгортваецца ў эвалюцыі сьвету й можа быць (з прычыны сваёй рацыянальнай прыроды) рэканструяваны праз інтэлектуальнае кагнітыўнае намаганьне.
    Дадзеныя працэсы прынцыпова аналягічныя тым, якія сёньня маюць месца ў сфэры прыродазнаўчага пазнаньня. Так, аналізуючы пераход сучаснай навукі да новага бачаньня сьвету, сынэргетыка зазначае, што “прыродазнаўчыя навукі пазбыліся сьляпой веры ў рацыянальнае як нешта замкнёнае” (Прыгожын I., Стэнгерс I.).
    Такім чынам, філязофія постмадэрнізму фактычна адмаўляецца ад традыцыйнага для клясычнай эўрапейскай філязофіі ўспрыманьня мэтафізыкі як парадыгмы інтэрпрэтацыі рэальнасьці ў духу дэдуктыўнага рацыяналізму, які дазваляе канстытуяваць унівэрсальна-рацыянальную карціну сьвету (артыкуляваць онталёгію як мэтафізыку).
    Фактычна выступаючы з праграмай стварэньня мэтадалёгіі нелінейных дынамік, постмадэрнізм ажыцьцяўляе радыкальнае адмаўленьне ад ідэі лінейнасьці й традыцыйна злучанай зь ёй ідэі адназначнай, празрыстай адносна сэнсу й прадказальнай рацыянальнасьці, выяўленай у панятку лёгасу: як піша Ж.Дэрыда, “што да лінеарнасьці, дык для мяне яна заўсёды асацыявалася зь лёгацэнтрызмам”.
    Такім чынам, выкладзенае вышэй дазваляе зрабіць наступныя высновы:
    1.	Сучасная культурная сытуацыя можа разглядацца як транзытыўная (гаворка ідзе пра пераход лінейных уяўленьняў аб дэтэрмінацыйных адносінах—да нелінейных); гэты пераход выяўляе сябе як у прыродазнаўчай, гэтак і ў гуманітарнай праекцыях — сынэргетыка й постмадэрнізм зьяўляюцца найбольш пасьлядоўнымі выразьнікамі гэтага пераходу — адпаведна — у сфэрах навукі й філязофіі;
    2.	Абагульняючы ўстаноўкі сучаснай філязофіі й сучаснага прыродазнаўства, можна сьцьвярджаць, што, у адрозьненьне ад парадыгмы лінейнага дэтэрмінізму, уласьцівай папярэдняй стадыі разьвіцьця культуры, парадыгма дэтэрмінізму нелінейнага тыпу абапіраецца на наступныя прэзумпцыі:
    а)	працэс разьвіцьця мысьліцца не як пераемна пасьлядоўны пераход ад аднае стадыі разьвіцьця сыстэмы да наступнай, а як непрадказальная зьмена станаў, кожны з якіх не зьяўляецца ні наступствам папярэдняга, ні прычынай наступнага станаў (у сынэргетыцы — ідэя біфуркацыйных пераходаў; у постмадэрновай філязофіі — ідэя разгалінаваньня падзейных сэрыяў, канцэпцыя “слова-партманэ” й г.д.);
    б)	нелінейная дынаміка не дазваляе інтэрпрэтаваць той ці іншы стан сыстэмы як вынік прагрэсу ці рэгрэсу ейнага зыходнага стану, што зьяўляецца адмовай ад ідэі філіяцыі й немагчымасьцю трактоўкі працэсу ў якасьці эвалюцыйнага (у сынэргетыцы — разуменьне зыходнага стану сыстэмы ў якасьці хаатычнага "асяродзьдзя”; у філязофіі постмадэрнізму — прэзумпцыя “пустога знаку”, “цела бяз органаў”, неабмежаванасьці’’хьюбрыс” як зыходнага стану разгляданай прадметнасьці);
    в)	нелінейны тып дэтэрмінізму не прадугледжвае фіксацыі зьнешняга адносна разгляданай сыстэмы аб’екту ў якасьці прычыны ейных трансфармацыяў, зьяўляецца адмаўленьнем ад ідэі прымусовай казуальнасьці й інтэрпрэтацыяй трансфармацыйнага працэсу як самаарганізацыйнага (у сынэргетыцы — прэзумпцыя іманэнтнай самаарганізацыйнасьці сыстэмы; у постмадэрнізме — экспліцытнае адмаўленьне ад прымусовай казуальнасьці й фігура “сьмерці Бога”);
    г)	аб’ект, які трансфармуецца, разглядаецца як адкрытая сыстэма — у супрацьлегласьць вылучальным лінейным дэтэрмінізмам ізаляваным прычынна-выніковым ланцужком (сынэргетычная прэзумпцыя энэргаабмену сыстэмы з асяродзьдзем; постмадэрновая прэзумпцыя інтэртэкстуальнасьці, трактоўка “складкі” як складаньня зьнешняга, канцэпцыя паверхні, рызомы й інш.);
    д)	фактар выпадковасьці, які ў межах лінейнага дэтэрмінізму разумеецца як зьнешняя адносна разгляданага працэсу перашкода, якую можна пакінуць па-за ўвагай без адчувальнае гнасэалягічнае страты, перасэнсоўваецца й набывае статус фундамэнтальнага ў мэханізме ажыцьцяўленьня дэтэрмінацыі нелінейнага тыпу (у сынэргетыцы — ідэя флуктуацыі; у постмадэрнізме — ідэі “раптам-падзеі”, гульнёвага “кідка” й г.д.);
    е)	нелінейнасьць працэсу вылучае магчымасьць адназначнага прагнозу што да будучых станаў сыстэмы (у сынэргетыцы — прэзумпцыя верагоднаснага характару прагнозу; у постмадэрнізме — ідэя трансгрэсіі як пераходу да “немагчымага” з глездішча наяўнага стану, канцэпцыі “нонсэнсу” й “абсурду” як сэнсаў, што перасягаюаць межы лінейнай лёгікі й інш.);