Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
6. У межах злучаных з паняткам “складка” нэалягізмаў, “складка ўнутры складкі”; “быць складкай для сябе” (Фуко, М.Пруст); “складка Бога” як “ідэальная складка” — прадугледжваецца магчымасьць і здольнасьць мысьліць пэўным чынам. А менавіта: валодаць разуменьнем падставовых (у Боскім сьвеце — усіх) трансцэндэнтальных уласьцівасьцяў вобразу сьвету. У такім кантэксьце “складка” (у адрозьненьне ад рэпэртуараў згібаньня й складаньня) месьціцца па-за межамі непасрэднага фізычнага сэнсу. Далягляд парадыгмаў “складка ўнутры складкі”, “складка Бога” прадугледжвае зададзенасьць вобразу, схемы й сэнсу ўнівэрсальнага й “лініі сьвету”, “лініі ліній”, “лініі зьнешняга”. (Правамоцна параўнаць гэтую функцыю “складкі” з мадэльлю трансцэндэнтальнай падставы існаваньня “сьвету ў думцы” ў Ляйбніца: прынцып наперадусталяванай гармоніі). У адрозьненьне ад характарыстык сьвету паводле Ляйбніца (бесьперапыннасьць, дасканаласьць і цэласнасьць,
наперадусталяваная гармонія), Дэлёз зарыентаваны на ажыцьцяўленьне “тэхналягічнай” эксплікацыі гэтых прынцыпаў у якасьці пэўнай пасьлядоўнасьці апэрацый: дынаміка складкі (“лінія сьвету” як “лінія Зьнешняга”, якая няспынна ўводзіць ува ўсё “код’" разрозьненьня) інтэрпрэтуецца ім як “найвялікшая машына Сьвету". Згодна з Дэлёзам, “лінія сьвету злучае кавалкі фону з вуліцай, вуліцуз возерам, гарой ці лесам; злучае мужчыну й жанчыну, сусьвет, жаданьні, пакуты, зраўнаньні, доказы. трыюмфы. заспакаеньне. ...Кожны з нас здольны адкрыць сваюлінію сьвету. але яна адкрываецца толькіў тоймомант, калі праводзіцца па лініі складкГ.
Гэтая лінія трактуецца прыхільнікамі парадыгмы “складкі” адносна як сіл, што дзеяць у матэрыі (і ўвасабляюцца ў выглядзе складкі, складваньня), так і сіл душы (у выглядзе згібаў, згінаньня). Душа непазбыўна (“заўсёды ўжо”) мае форму. Матэрыя ж, пэрманэнтна яе набываючы, губляе яе. Менавіта таму душа здольна супрацьстаяць, згінаць матэрыю й самую сябе. У традыцыі моўнай гульні на аснове “складкі” воля паўстае як кропкавы вынік ці крывая, што падагульняе барацьбу зьнешніх сіл згінаньня: супраць уласнай душы, здольнай “згінацца пад цяжарам грахоў”.
7. Задае адзін са спосабаў пабудовы тэксту як аналягу сьветабудовы: Дэлёз, вызначаючы ўласны прафэсійна-філязафічны літаратурны стыль (“пісаць значыць кроіць”) бачыў сцэнар спасьціжэньня бязьмежнага Космасу, бясконца-вечнага Сьвету як пасьлядоўнасьці станаў зьместу ў кроках працэдуры “раскрою”: а) зыходная матэрыя; б) сфэра складкі, іхны падбор; в) вобласьць фігуры — згібы, згінаньні, разгінаньні — перамяшчэньне па подыюме ўздоўж адзінай лініі; г) адпаведны адбор неабходнай лініі цела.
8. У статусе парадыгмальнага вобразу для спасьціжэньня ідэі “лініі сьвету” дазваляе нетрадыцыйна ўявіць і асэнсаваць суадносіны канечнага й няспыннага, бясконца вялікага й бясконца малога: у межах парадыгмы “складкі” навука пра матэрыю ўсё больш прыпадабняецца да “арыгамі” (япон. — “мас-
тацтва складаньня паперы”). Лябірынт няспыннасьці трактуецца ў межах схем “складка—згіб” не як лінія, што распадаецца на кропкі: складка заўсёды “ўнутры” іншай складкі — накшталт “поласьці ў поласьці”, і можа інтэрпрэтавацца як “атамарная адзінка” матэрыі, як ейны найдрабнейшы элемэнт, як найдрабнейшы элемэнт лябірынту сьвету.
9. У якасьці элемэнту праўднага філязафічнай веды садзейнічае пазытыўным працэсам захаваньня індывідам уласнай ідэнтычнасьці (Фуко). Паводле Фуко, сучасная барацьба індывіда за Самасьць ажыцьцяўляецца праз супраціў дзьвюм цяперашнім формам суб’екцыі: а) індывідуалізацыі на аснове прымусу ўладамі й; б) прыцягненьню кожнай індывідуальнасьці да вядомай і пазнавальнай ідэнтычнасьці, зафіксаванай аднойчы й назаўсёды. “Складаньне” ж і “падваеньне” дазваляюць, згодна з Фуко, адэкватна апісаць і тым самым захаваць Памяць людзей у ейнай іпастасі “абсалютнай памяці зьнешняга”, а таксама зафіксаваць “цяперашняе” стаўленьне індывіда да сябе (параўнай з узьдзеяньнем Я на Я). На думку Фуко, такая Памяць “падвойвае” як цяперашняе, так і Зьнешняе, будучы адзінай з забыцьцём. А забыцьцё (разгортваньне) раскрывае тое, што складзена ў Памяці (складках як такіх). (Аналягічна ў Гайдэгера — “памяць як апазыцыя забыцьцю забыцьця” й у І.Канта — “ час як форма, уякойрозум узьдзейнічаче на сябе, ажыцьцяўляючы “самаўзьдзеяньне”, іўтварае сутнасную структуру суб’ектыўнасьцг).
10. Садзейнічае канстытуяваньню нетрадыцыйнай для ўсёй эўрапейскай нетрадыцыйнай культуры мадэлі захаваньня індывідам сваёй ідэнтычнасьці (Фуко), выкладаючы гэтую мадэль у такіх канцэптуальна-паняткавых схемах, якія “высьлізгваюць” з-пад улады панавальнага інтэлектуальнага дыскурсу: згодна з Фуко, складка Быцьця здольна ўтварыць Самасьць, калі веда-Быцьцё й улада-Быцьцё ўжо спляліся й “душаць адно аднаго”; складка Зьнешняга канстытуе Самасьць гэтак жа, як Зьнешняе фармуе адпаведнае Ўнутранае. Паводле Фуко, той факт, што паміж ведай, уладай і самасьцю немаг-
чыма паставіць знак роўнасьці, гэтак жа сама, як і факт адначаснай іхнай узаемазьвязанасьці, вызначаюць наступныя праблемы: а) што менавіта я магу ведаць, бачыць і выказваць у пэўных умовах “сьвету” й мовы; б) што менавіта я магу рабіць, на які аб’ём улады я магу прэтэндаваць і які супраціў гэтай уладзе я закліканы чыніць; в) кім я магу быць, якімі складкамі магу сябе абмяжоўваць, г.зн. як менавіта я магу сьцьвердзіць сябе ў якасыді аўтаномнага суб'екту. Фуко фармулюе гістарычна канкрэтныя пазыцыі індывіда ў сыстэме “прамаўляецца — бачыцца — супраціўляецца— пражываецца”. (Гэтыя пазыцыі аналягічныя “вечным” філязафічным пытаньням: Што я ведаю? Што я магу рабіць? Што я ёсьць?)
11. Адлюстроўвае, на думку Дэлёза, тое, што сучасны чалавек абапіраецца на прынцыпова новыя зьнешнія да яго сілы, і апэратыўны мэханізм гэтай апоры фармуецца з дапамогай своеасаблівай Звыш-складкі. Пра канстытуяваньне апошняй “ сьведчаць выгіны, уласьцівыя ланцужком генэтычнага коду, магчымасьці крэмнію ў кампутарах трэцяга пакаленьня, а таксама абрысы фразы ўлітаратуры мадэрну, каліязыку “толькій застаецца што загнуцца, вечна азіраючыся на сябё\ Тым самым, з гледзішча Дэлёза, сілы чалавека ўзаемадзейнічаюць зь “ сілай крэмнію, які бярэ рэванш над вугляродам, зь сіламі генэтычных кампанэнтаў, якія бяруць рэванш над арганізмам, зь сілай аграматыкальнасьцяў, якіябяруцьрэваншнадазначаныхй.
На думку К.Відаль, сутнасьць разваг пра “складку” рэдукаваная да ідэі пра тое, што матэрыя, рухаючыся ня столькі па крывой, колькі па датычнай, фармуе бясконцую порыстую й поўную пустот (без аніякіх прабелаў) тэкстуру. Сьвет з такім абліччам, на думку Відаль, ёсьць “кавернайунутрыкаверны, ён уладкаваны, як пчаліны вулей, зь няправільныміпраходамі, уякіх працэс згортваньня-загортваньня ўжо больш не азна чае папростусьцісканьня-расьцісканьня, скарачэньня-пашырэньня, а хутчэйдэградацыю-разьвіцьцё... Складка заўсёдызнаходзіцца “паміж”дзьвюма іншымі складкамі, у тыммесцы, дзедатычная сустракаецца з крывой... яна не адпавядаеніякімкаардынатам
(тут няма ні верху, ні нізу, ні права. ні лева), але заўсёды “паміж”, заўсёды “і тое, і іншаё’.
Ідэю “складкі” ў кантэксьце падобных разваг правамоцна разумець як своеасаблівы сымбаль духоўнасьці мяжы 20— 21 стст., як унівэрсальны прынцып унівэрсальнай ідэйна-культурнай і палітычнай дэзарганізацыі сьвету, у якім, паводле словаў К.Відаль, пануе “пустата, у якой нічога не вырашаецца, дзеёсьць толькірызомы. парадоксы, што руйнуюць здаровысэнс прывызначэньнідакладныхмежаўасобы. Праўданашага становішча ў тым, што ніводзін праект ня мае абсалютнага характару. Існуюць толькі фрагмэнты, хаос, адсутнасьць гармоніі, бязглуздасьць, сымуляцыя, трыюмф відочнасьцяў ілегкадумства”.
2001 г.
Зьміцер КАРОЛЬ — нарадзіўся ў Дрэздане (Германія) у 1967 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (філязофскае аддзяленьне). Займаеццадосьледамісучаснайкультуры, філязофіі й мастацтва. Працуе навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Арсэн МЭЛІКЯН — нарадзіўся ў Ераване (Армэнія) у 1966 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Займаецца палітычнай тэорыяй і досьледамі праблем сучаснай культуры ды філязофіі. Працуе ў Руска-армянскім дзяржаўным унівэрсытэце (г.Ераван).
ПАЛІТЫКА РАЗРЫВАЎ.
СЛАБОЕ МЫСЬЛЕНЬНЕ Ў ЭПОХУ КРЫЗЫ
0
Мы зноўпра чнулісяўглябальным сьвеце, геапалітычная пройма паціху зьдзьмувае нас на Усход. Мы прагнулі свабоды. а атрымалі дыскурс “фальшаванаенармалізацыі" (Ю. Крысьцева), скіраваны на вольнаеперасоўваньне ў плянэтарнай прасторы McDonald’s’a, Panasonic’a і гуманітарнаедапамогі, а таксама знакаў, тэкстаў і іншых інтэрпрэтацыяў. Нам засталося адно — самота сучаснага скрыптара ды “la culture revolte’'.
І.Бабкоў. “Фрагмэнты”
Інтэлігенцыя ў нас шчасьлівая тым, што яе проста не чалаюць. Яны шчасьлівыя кволым радасьця.ч — зьезьдзіць у Парыж, па чытаць лекцыіў Амэрыцы, перахапіць грантыку Сорасе, атрымаць датак ад Гусінскага, па чытаць Дэрыда на расейскай мове. Уклясы, якая мусіць мысьліць, у Расеі няма аніякіх сацыяльных амбіцыяў: яна настолькі ж збанкрутаваная, як 1 нашая дзяржава. Гэта інтэлектуальны дэфолт. Маючы за плячыма такі калясальны досьвед, такую гістарычную катастрофу, ды тут толькі паварочвайся — столькіўсяго варта сказаць, зрабіць інапісаць. А цінапісаная за гэтыя гады хаця б адна кніга зь вялікай літары, ці прагучала хоць адно меркаваньне? Толькі спрэчкі, хто лепей перакладае Раляна Барта! Тут ня ўзьнікла постаці сацыяльна рэактыўнага, крытычнага інтэлектуала... A інтэлектуальных тыпаў тут два — артыст ды тусоўшчык. Адзін заглыблены ў чыстае разважаньне, а другі проста лётае, перахопліваючы тут грант, там кактэйль, а там знаёмства з амэрыканскім прафэсарам ды іншае.., Інтэлігенцыя нічога не гаворыць. Ды яе ніхто й не пытаецца...
Віктар Мізіяна, Логас
Нашае існаваньне ў постсацыялістычнай рэчаіснасьці, пасьля правалу камуністычнага праекту, пасьля дыскваліфікацыі капіталістычнага праекту, пасьля лякалізацыі нацыянальнага адраджэнскага праекту працягвае нараджаць адную і тую ж сымболіку “разрыву”, таго самага “разрыву”, мэта якога — адасобіць нас ад уласнага Мінулага. Але ці можам мы цяпер, нават пад уціскам сымбалічнай энэргіі “разрыву” сьцьвярджаць, што “гаворым” на іншай мове? Ці адасобілася постаць інтэлектуала ад праекту вялікага перастварэньня рэчаіснасыді? Ці не прыхоўвае сымболіка “разрыву-адмаўленьня” дзейнасьці інэрцыйных сіл калектыўнага несьвядомага, асаблівую адчувальнасьць да якіх ня здольная паслабіць нават тая прывілеяваная пазыцыя, у якой працягвае сьцьвярджаць сябе сучасны інтэлектуал. Зь іншага боку, аўтары разглядаюць пазыцыю інтэлектуала як маўленчую форму, якая ў нашай сытуацыі адчувае свой уласны разрыў, народжаны дзьвюма інтуіцыямі — філялёгіяй як моўнай ідэнтычнасьцю (усьведамленьнем пляну выказваньня сваіх думак) ды філязофіяй як спробай разьвесьці самасьвядомасьць і плян выказваньня на дыстанцыю думкі.