Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Спачатку ўводзіцца ва ўжытак тэза пра армянскую ўнікальнасьць, на якую накладаецца сымболіка Вялікага Гвалту, зьдзейсьненага ў дачыненьні да нацыі (гісторыя нацыі й ёсьць, уласна, Гісторыяй Вялікага Гвалту). Асяродкам сьветаўспрыняцьця робіцца генацыдальная сьвядомасьць, пабудаваная на перажываньні бясконца аднаўляльных пакутаў колішняга гвалту. Гэтая сьвядомасьць стварае для сябе вобраз НацыіПакутніцы (“пакуты” — гэта якраз той кшталт пачуцьцёвасьці, які дыскрэдытуе любую аўтаномнасьць, ці — тэрыторыя калектыўнага досьведу жыцьця ў Гісторыі). 1 прымаючы такі вобраз, нацыя пачынае ўсьведамляць сваю ўнікальнасьць як унікальнасьць бясконцых пакут. Потым, у межах тае ж тэзы, называюцца “сапраўдныя” характарыстыкі нацыі, кшталту “Маленькі народ — Вялікая нацыя”, а будучыня вызначаецца як ідэальная пляцоўка для пацьвярджэньня “сапраўднасьці” народу. Трагічная пустэча сучаснасьці абяцае напоўненую будучыню. I мы маем перад сабой “вялікую гісторыю”, якую сучаснасьць выкарыстоўвае ў якасьці рытарычнай фігуры на ўсе выпадкі жыцьця.
Ці дапасуюцца падобныя канструкцыі да армянскай культуры? Нам падаецца, што й раней у армянскай гісторыі ўзьнікала праблема “лінгвістычнага вакууму”, безумоўна, зьвязаная з культурнымі мэханізмамі ўспрыняцьця часу й пераводу яго ў сытуацыю гісторыі. Адзін з найболыл яскравых прыкладаў — першая палова 19 ст., калі армянская інтэлігенцыя ўсьвядоміла, што гісторыя падзелена на Мінуўшчыну й Цяпершчыну лінгвістычнай мяжой (“гісторыя” — гэта ўсё, што напісана на
грабары, мінуламу адпавядае “мінулая” мова). Мінуўшчына не вярталася ў штодзённасьць, а заставалася самазамкнёнай і маўклівай у гэтай штодзённасьці. Яна была папросту Рамантычнай Мінуўшчынай. Прарыў гэтае лінгвістычнае мяжы зь Цяпершчыны ў Мінуўшчыну быў зьдзейсьнены ў лепшых рамантычных традыцыях, і ў выніку паўстаў гістарызаваны міт.
Цяпер мы назіраем, як улада спрабуе міталягізаваць гісторыю (тут неабходна падкрэсьліць, што “міт ня ёсьць ані аповедам пра рэчаіснасьць, ані інтэрпрэтацыяй, ані тлумачэньнем; слова й рэчаіснасьць у міце злучаюцца ў адно” (Г.Брандт). Навошта?
Для пераходу нацыянальнай сьвядомасьці ў іншабыцьцё неабходны міт як абалонка, што дазваляе “ня бачыць” і “ня чуць” падзеяў навокал. (“Армянская мова бегла ўперад мяне, як Крэз”. Х.Абавян). Ці ня значыць гэта, што ў прасторы нацыі няма такога месца й часу (“хранатопу”?), дзе быў бы магчымы нерытарычны погляд на рэчаіснасьць (г.зн.наагул на існаваньне нечага “Іншага”)?
Аўтарам падаецца, што адказ на гэтае пытаньне можа сапсаваць самое пытаньне. Гэта не пытаньне пра адказнасьць, a хутчэй пытаньне пра штодзённасьць, якое Ніцшэ фармулюе так: “Чалавечая наканаванасьць. Хто глыбей мысьліць, ведае, што ён ніколі ня мае рацыі, што ён ні рабіў бы й як бы ні меркаваў”.
(-0)
Дзіўным чынам палітыка ўтрымлівае ў межах свайго самавыяўленьня момант спакусьлівай адвольнасьці, нематываваных актаў актыўнай сьвядомасьці — г.зн. усё тое, што павінна сымбалізаваць свабоду. Часта палітыка ўспрымаецца як спосаб, а свабода — як стан. Мы ня можам адмовіць палітыцы ў ейнай прэтэнзіі на свабоду, у жаданьні павялічыць колькасьць адвольных самавыяўленьняў. Але мы хацелі б вызваліць годнасьць ад манапольных прэтэнзій палітыкі. Палітыка як фор-
ма штодзённай “разважлівасьці” ёсьць сапраўды татальнай зьявай, але менавіта свабода ў сваёй невыразнай і туманнай далечыні здольная тонкай, гіранічнай гульнёй сьцьвердзіць марнасьць усялякай прэтэнзіі.
1999г.
Алена ГАПАВА — кандыдат філялягічных навук, дырэктар Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Менску. Займаецца дасьледаваньнем праблем гендэра, нацыі й клясы ў посткамуністычным грамадзтве.
ПОЛ, КЛАС, НАЦЫЯ
I ПОСТСАВЕЦКАЯ РЭСТРУКТУРЫЗАЦЫЯ
У гэтым артыкуле я маю намер паказаць, якім чынам у пост-савецкай трансфармацыі перакрыжоўваюцца нацыя, клас і пол — асноўныя складнікі любой сацыяльнай іерархіі, рэструктурызацыя якой у пост-савецкай прасторы адбываецца праз паўстанне новых класавых адрозненняў (г.зн. праз рынак і маёмаснаю няроўнасць).
Фармаванне новага ўладнага класу абавязкова ўлучае ў сябе і рэканфігурацыю “мужчынскай прывілеі”, а нацыянальныя праекты, у сваю чаргу, служаць “апраўданню” новага сацыяльнага парадку, легімітызуючы яго праз нацыянальную ідэалогію і “высакародную нацыянальную мэту”. У розных сваіх увасабленнях (патрабаваннях аўтаноміі ці незалежнасці, спрэчках аб мове альбо тэрыторыях) нацыянальныя пытанні пост-савецкага свету ёсць маніфестацыяй іншага — “класавага” пытання. Гэта, вядома, не сведчыць пра адсутнасць нацыянальнага пачуцця ў “зацікаўленых бакоў”, але дэманструе, што карані нацыянальных праектаў знаходзяцца ў групавых (“класавых” альбо карпаратыўных) інтарэсах тых, хто непрапарцыйна шмат увагі надае артыкуляцыі нацыянальнай ідэі, г.зн. інтэлектуалаў.
Метадалагічна артыкул будзе сфакусаваны на аналізе постсавецкага незалежніцкага дыскурсу, у прыватнасці, на тым, які класавы і гендэрны парадак у ім артыкуляваны. Аналіз тычыцца як зместу, так і формы дэбатаў, альбо, як піша Эдвард Саід,: не толькі таго, што гаворыцца, але і “як яно гаворыцца,
кім, дзе і для каго”1. Аналіз дыскурсу як “сімвалічнага прадукту”, улучанага ў культурную семантыку палітычнага моманту, паказвае, што “вызваленне класу” адбываецца праз ужыванне нацыяналізму як формы, у той час, як артыкуляцыя спецыфічнага гендэрнага рэжыму працуе на “легітымізацыю” нацыяльнай “уяўленай супольнасці”. А нацыянальныя праекты, гэтак сама, як і класавыя, патрабуюць асаблівых канфігурацый гендэрных зносін і спараджаюць спецыфічныя сімвалічныя рэпрэзентацыі мужчын і жанчын.
ПАНЯТКІ
Згодна з дэфініцыяй Джаан Скот, гендэр (сацыяльны пол) ёсць “сацыяльнай арганізацыяй палавой розніцы”; тое, якім чынам “мужчынскае/жаночае дамінаванне і падпарадкванне канструюецца і легітымізуецца, а таму ён з’яўляецца элементарным спосабам азначэння адносін улады”2. Калі пачынаецца барацьба за ўладу, заўсёды пераглядаецца (ці рэканструюецца) прынятае дагэтуль азначэнне сэксуальнай розніцы як першага і найбольш элементарнага сацыяльнага падзелу. Між тым, сама барацьба, нягледзячы на тое, што яна ўлучае ў сябе пераазначэнне гендэру, ідзе не з-за яго3. Папросту, ужываючы тут катэгорыю гендэра, можна зразумець, якім чынам перакрыжоўваюцца нацыя і клас.
Пад класам я разумею не тую сацыяльную групу, якая вызначаецца стаўленнем да сродкаў вытворчасці (як у класічным марксізме), а тую групу, якая праз дзейнасць рынку ўлучана ў размеркаванне жыццёвых магчымасцяў (веберыанская пер-
1 Edward Said, “Intellectuals in the Post-Colonial World,” in Diana Brydon, ed., Postcolonialism. Critical concepts in literary and cultural studies(Nevj Y ork: Routledge, 2000), p. 31.
2 Joan Scott,“Introduction,” Gender and the Politics of History (New York: Columbia University Press, 1988), p. 2.
3 Joan Scott, “Gender: a Useful Category of Historical Analysis,” Gender and the Politics of History, pp. 28—53.
спектыва). (Класавая) стратыфікацыя мае месца тады, калі “жыццевыя магчымасці, даступныя розным групам насельніцтва, размяркоўваюцца нераўнамерна, у выніку дзейнасці індывідуальных эканамічных агентаў, што адрозніваюцца адзін ад аднаго па сваіх магчымасцях на рынку”4.
Што тычыцца “нацыі”, то згодна з класічным азначэннем Бенедыкта Андэрсана, яна ёсць “уяўленай супольнасцю” людзей, што вызначаюць сябе праз стаўленне да агульнай мовы, гісторыі, культуры, місіі, лёсу і г.д. “З’яўленне нацыі звязана з дзейнасцю інтэлектуалаў, а менавіта: з той мовай, на якой яны гавораць, той версіяй гісторыі, якую яну твораць, г.зн., тымі сімвалічнымі сродкамі, якія яны ўжываюць, і тым сацыяльным парадкам, пры якім ім жывецца лепей за ўсё (ці яны вераць, што лепей).
Па-за 1991: гендэр, нацыя і клас
Жанчынам дапушчальна быць беднымі, мужчынам—не. Я маю на ўвазе наступнае: жанчына, нават бедная, застаецца жанчынай “праз сваёцела”, іамаль нішто (калігэта ненешта незвычайнае) не можа змяніць гэта папулярнае уяўленне. Змужчынамі іншая справа: мужчынскасць быццам бы звязана не з целам (цізвязана не толькіз целам), і тыя, укаго мала грошай (ціўлады), нейкім чынампазбаўленызначнай часткімужчынскага. Я маюна ўвазе традыцыйны канструкт “нарматыўнай” маскулінасці, каліён “мужчына”, таму што плаціць у рэстаране. Адваротнае таксама справядліва: ён плаціць, таму што мужчына (жанчына, што плаціць сама, не даказваегэтымсваёй жаноцкасці). “Народнаяволя”падаегэтыпоглядна мужчынскасць як заклапочаннасць тым, што ў постсавецкіх мужчын бракуерэсурсаў:“Быць мужчынам. Гэта значыць быць мужам, айцом, гаспадарому сваімдоме, сваёй сям’і, нарэшце, усваім
4 Timo Piirainen, Towards a New Social Order in Russia. Transforming Structures and Everyday Life (Hanover: Dartmouth University Press, 1997), p. 29.
жыцці. Алецілёгка сёння быць мужчынам? 3 няшчасным заробкам калгасніка ці рабочага? 3 маленькім пасобіем, якое чамусьці завецца зарплатай... ”5
Упершыню непакой у сувязі з недастатковай мужчынскасцю быў заманіфеставаны недзе ў канцы 1960-х, калі жыццё зрабілася больш забяспечаным. Гендэрныя дэбаты былі распачаты артыкулам Барыса Урланіса “Беражыце мужчын” у “Літаратурнай газеце”, які нарабіў шмат шуму. Усім раптам стала зразумела, што мужчыны на самой справе фізічна слабыя: шмат хварэюць, паміраюць раней за жанчын, не могуць паклапаціцца пра сябе і адракчся ад самадэструктыўных практык (п’юць, паляць, шмат ядуць). Азадачанае грамадства прыходзіла да высновы, что жанчынам трэба клапаціцца пра сваіх мужчын, не карміць іх тлустым, не даваць піць, рэгулярна запісваць да дактароў і г.д.6
Здольнасць запісацца да лекара наўрад ці звязана са слабасцю мужчынскай біялогіі: рэальная прычына, паводле якой мужчыны ўспрымаліся слабымі, была звязана з адсутнасцю “магчымасцяў” для будавання традыцыйнай маскулінасці. Вядомая дысідэнтка Анна Наталля Малахоўская (яна ўзяла імя па маці замест імя па бацьку), якую ў 1980 г. за выданне феміністычнага часопісу “Марыя” выслалі з СССР, згадвае пра артыкул, у якім пісалася, што савецкі лад жыцця разбурае менавіта тыя сытуацыі, у якіх можа быць збудавана маскулінасць, а таму гэты лад ператваре мужчын у слабакоў.7 Гэтую ж ідэю можна сфармуляваць і такім чынам: у савецкай рэчаіснасці бракавала сітуацый, у якіх можна было б будаваць маскулінасць як грашова-ўладнаю катэгорыю. Такім чынам, маскулінасць аказваецца звязанай з класавай прыналежнасцю (праз