• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    5 Народная воля, № 166 ад 20 верасня 1997.
    6 Пра савецкую маскулінасць гл. Е. Здравомыслова, А. Темкнна, “Крнзнс маскулннностн в позднесоветском днскурсе” в “О муже(М)ственностн” (С. Ушакпн ред), Москва: НЛО, 2002).
    7 Анна Наталня Малаховская, “20 лет тому назад в Ленннграде зароднлось женское двнженне”, We/My: дмалогженіцнн. № 9. 1999. с. 28.
    грошы і ўладу — атрыбуты класу), і савецкая “адсутнасць” грашова-ўладнай катэгорыі мужчынскасці ёсць пытаннем класавым. Альбо, лепей сказаць, гэта — пытанне адсутнасці такой класавай структуры ў савецкім грамадстве, пры якой мужчыны мелі б сістэмную перавагу над жанчынамі ў валоданні рэсурсамі (у нейкай ступені мелі, канечне, але ў цэлым жанчыны атрымлівалі жыццёвыя рэсурсы не ад канкрэтных мужчын, а ад дзяржавы).
    У нейкі момант грамадства пачало ўспрымаць такое становішча як “ненармальнае” і нават небяспечнае. Калі Міхаіл Гарбачоў у адной са сваіх прамоў назваў “вызваленне жанчын” ад падвойнай нагрузкі (г.зн. магчымасць не працаваць, каб больш часу аддаваць сям’і) адным з прыярытэтаў перабудовы, ён выказаў менавіта гэту заклапочанасць: “Таму мы цяпер зацікаўлена дыскутуем у прэсе, у грамадскіх арганізацыях, на працы і дома адносна таго, што трэба зрабіць, каб жанчыны маглі вярнуцца да сваёй чыста жаночай місіі”8. Паколькі іншымі прыярытэтамі часу былі галоснасць і палітычныя рэформы, “вызваленне жанчын” (па сутнасці, маргіналізацыя і вылучэнне іх з публічнай прасторы) аказалася “ў адным флаконе” з іншымі фтжуадяь/шкаштоўнасцямі (вядома, тады мы іх так не называлі).
    Пададзены кантэкст дазваляе растлумачыць агульную тэндэнцыю апошняга дзесяцігоддзя ва Ўсходняй Еўропе, а менавіта, “уздым маскулінасці”, які зарэгістравалі шматлікія даследчыкі. Прычына гэтага ўздыму ў рэканфігурацыі ўладных адносін, дакладней, канструяванні новых форм дамінавання і падпарадкавання. На сімвалічным узроўні гэты грамадскі фенамен паўстае ўзнікненнем новага публічнага дыскурсу, дзе мужчыны азначаны рацыянальнымі суб’ектамі, а жанчыны — прыватнымі і сэксуалізаванымі “аб’ектамі”. Паўстаў гэты дыс-
    8 Mikhail Gorbachev, Perestroika. New Thinking for our Country and the World (New York: Harper and Row, 1987), p. 117.
    курс на аснове маёмаснай няроўнасці і новай класавай структуры.
    Узнікненне новага (постсавецкага) сярэдняга (буржуазнага, прадпрымальніцкага, бізнесовага) класу непазбежна ўлучае ў сябе і пэўную рэарганізацыю гендэрных адносін і ўяўленняў пра ідэальную маскулінасць і жаноцкасць. Гэта апошняя цяпер канструюецца праз сэксуалізаванае пераазначэнне жаноцкага ў медыях і публічным дыскурсе: гэта і новыя дэбаты па пытаннях аборту і рэпрадукцыі, гэта і аб’ектывізацыя жаночага цела (праз уздым парнаграфіі і прастытуцыі), гэта і выдаленне жанчын з публічнай прасторы, працы і палітыкі (напрыклад, выдаленне іх “дамоў” у дзень выбараў у Мінску ці перадача выхавання дзяцей з дзяржаўных устаноў “у жаночыя рукі”).
    Але на самой справе сітуацыя — больш складаная. Прычынай кардынальных зменаў у грамадстве была патрэба ў іншай сістэме размеркавання рэсурсаў, заснаванай на іншай (рынкавай) ідэі сацыяльнай справядлівасці, і матывацыя мусіла быць такой, з якой людзі маглі б ідэнтыфікаваць сябе. Быў патрэбны таксама мабілізацыйны механізм, які дазволіў бы ўспрыняць гэту матывацыю ў яе станоўчай праекцыі на будучыню. (Нельга мабілізаваць народ, сказаўшы: ‘Тэй, мы тут будуем маёмасную няроўнасць, далучайцеся да нас!”.)
    Каб мабілізаваць людзей, патрэбна была таксама ідэя, за якую яны гатовы былі выйсці на вуліцы. Такой ідэяй аказаўся нацыяналізм, яшчэ адна моцная сістэма, якая з неабходнасцю ўлучае ў сябе ідэю “моцнага мужчыны”.
    Пад нацыяналізмам я разумею тут калектыўныя пачуцці і сацыяльныя рухі, звязаныя са статусамі і правамі груп, што вызначаюць сябе праз такія ментальныя канструкты, як уяўленая агульная гісторыя, паходжанне, культура, лёс, місія, мова, нацыянальны прыгнёт і г.д.
    У канцы 1980-х у кожнай краіне Ўсходняй Еўропы ці былога СССР знайшоўся цэлы “пакет” праблем, якія суадносілі сацыялізм з уяўленай нацыянальнай несправядлівасцю: савецкай акупацыяй у Прыбалтыцы і Цэнтральнай Еўропе, адсут-
    насцю незалежнасці і моўным пытаннем на Беларусі і Ўкраіне, настальгіяй па імперскай велічы ў Расіі (згубленай вялікай культурай, знішчанай прыродай, зведзеным дарэшты сялянствам ці страчанай арыстакратыяй), спрэчнымі тэрыторыямі на Каўказе, збедненымі прыроднымі рэсурсамі ў Казахстане і сталінскімі злачынствамі супраць народу паўсюль. На аснове ўсіх гэтых розных праблем грамадствы пачалі патрабаваць незалежнасці ад “іншых”, якія “акупавалі”, “знішчалі рэсурсы”, “не давалі ўжываць нацыянальную мову”, “забівалі нацыянальных паэтаў”, “разбуралі нацыянальныя святыні”, “выкарыстоўвалі нашыя тэрыторыі пад свае ваенныя базы” і г.д.
    Мяне цяпер не цікавіць, ці былі ўсе гэтыя злачынствы “сапраўдныя”, ці “ўяўленыя”; важна толькі тое, што менавіта ў гэты час нацыянальныя (а не якія-небудзь іншыя) пытанні ў самых розных фармулёўках пачалі ўспрымацца як галоўныя.
    Прычына гэтага ў тым, што “нацыяналізм” быў насамрэч адзінай “гатовай” арганізацыйнай формай, якая існавала ў посттаталітарным савецкім грамадстве. Як зазначае Кэтрын Вердэры, “Калі сістэма такога тыпу пачынае дэцэнтралізавацца і заахвочвае больш ініцыятывы знізу, адзінымі структурнымі адзінкамі, што маюць вопыт і арганізацыйную гісторыю, з’яўляюцца нацыянальнасці”9.
    Каб атрымаць маральную перавагу і перамагчы. нацыяналісты павінны пераканаць сваіх выбаршчыкаў, што іхняй групе пагражае нейкая іншая група10. Менавіта гэта робіць адзін з лідэраў апазіцыі (ён пакінуў краіну, асцерагаючыся рэпрэсій, а таму сёння мае імідж пакутніка за справу дэмакратыі), калі ўраўноўвае ваенныя страты нацыі на працягу гісторыі са стратамі ад абортаў і кантрацэпцыі: абодва фенамены бачацца яму часткамі генацыду беларусаў, за які нясе адказнасць расейскіімперыялізм. “Рускія выкарыстоўвалі вайну і нават
    9 Katherine Verdery, What Was Socialism, and What Comes Next? (Princeton: Princeton University Press, 1996). p. 85.
    10 Ibid., p. 91.
    франтавыя баі з мэтай генацыду беларускай нацыі... Потым, падаўжаючы медыцынскі генацыд, распрацавалі злавесную палітыку па спыненні нараджальнасці беларусаў і забіцці чалавечага зародку ва ўлонні жанчыны...
    Калі беларуская супольнасць не здолее пазбавіцца ад агрэсіі расійскага каланіялізму і не выправіць становішча з Чарнобылем, то ў XXI стагоддзі не застанецца ніводнага беларуса. Увесь народ вымардуюць..."
    Нацыяналістычная пазіцыя (пададзены погляд лічыцца радыкальным, і не ўсе яго падзяляюць) аб’ядноўвае тут патрыярхальныя погляды на рэпрадукцыю (жанчыны, што сёння карыстаюцца абортамі, параўноваюцца з забойцамі) з ліберальнымі (“еўрапейскімі”) прынцыпамі. У такой (нацыяналістычна-ліберальнай) перспектыве свабода прэсы ёсць абсалютнай каштоўнасцю, а правы жанчын на ўласную рэпрадукцыйную функцыю — не. Бо падпарадкаванне жанчын патрэбна для выбудовы складанай (класавай і нацыянальнай) іерархіі.
    Свабода іроўнасць ёсць якасцямі братэрства, зякога жанчыны вылучаны12: яны лічацца носьбітамі іўзнаўляльніцамі нацыянальнай культуры, а таксама вартаўніцамісімвалічныхмежаў паміж “намі” і “іншымі”, яны “знаходзяцца ў небяспецы” і іх трэба бараніць13. Упрыведзенымніжэйвершы Анатоля Сыса, надрукаваным у1993г., жаночае цела вьіразна-экспрэсіўна акрэслена як поле нацыянальнай бітвы:
    ПЕСНЯ ПРА ЖАНУ
    У расейцау шаблі касыя,
    У расейцау вочы Батыя,
    11 Зянон Пазьняк, “Фізічнае знішчэнне беларускай нацыі”, Народная воля, №128 ад 18 ліпеня 2001.
    12 Carole Pateman, The Sexual Contract (Stanford: Stanford University Press, 1988), p. 114.
    13 Nira Yuval-Davis, Gender and Nation (London: Sage Publications, 1997), pp. 39—67.
    Конскія хвасты за плячыма, Потная кабыла — айчына.
    He патрап пад шаблі касыя, He павер у вочы Батыя. He сядлай жарэбнай кабылы, Прывядзе да цёмнай магілы.
    А у мяне ж свая ёсць магіла, А мяне ж ана палюбіла, Палюбіла сынам і мужам, Як жану, я біў ее гужам, а я біў-пытаўся: ці мала да мяня з чужынцамі спала? “Спала з маскалём, спала з ляхам, ды была пасцеллю мне плаха, спала з тваім бацькам — ліцьвінам, а цяпер з табой — маім сынам, паглядзіся ў рэчкі лясныя, хіба маеш вочы Батыя? хіба ж конскі хвост за плячыма, паглядзі — з кім спала Айчына!”14
    Эмацыйнае ўздзеянне верша гэткае ж вялізнае, як і тая моц, з якой ён сэксуалізуе нацыянальнае самавызначэнне. Як нішто іншае прагаворанае альбо напісанае ў нашай культуры, ён адлюстроўвае працэс пошуку інтэлектуаламі доказаў легітымнасці нацыі ў кантэксце “беларускай нацыянальнай міфалогіі”, актуалізаванай праз праблему жаночай чысціні. Вобраз жанчыны-нацыі, што не аддае сябе гвалтаўніку, які разам з тым — каланізатар, звязваецца з гераіняй нацыянальнага пантэону Рагнедай і — такім чынам — уцягваецца ў культурніцкую бітву
    14 Анатоль Сыс, “Вершы”, Родннк (Крыніца), № 2, 1993.
    за гістарычнае абгрунтаванне незалежнасці. Гісторыя Рагнеды аказваецца часткай сімвалічнага супраціву Русі і рускасці, і таму звязана з сённяшняй ідэяй незалежнасці і нацыянальнай дзяржавы. “Рагнеда” павінна таксама сведчыць аб існаванні моцнай і незалежнай старажытнай дзяржавы на беларускіх землях, якая не хацела падпарадкоўвацца Русі ні тады, ні пазней.
    У адрозненне ад інтэрпрэтацыі, што давалася ў савецкіх гістарычных падручніках, версія 1990-х гг. падае падзеі канца 18-га стагоддзя як захоп і каланізацыю.
    “Доўгі час у нашых школьных падручніках... гаварылася, нібыта беларусы на працягу стагоддзяў імкнуліся ўз’яднацца з братнім рускім народам і жыць з ім у адной дзяржаве.
    ГЭТА НЯПРАЎДА
    Беларусы паважалі суседні народ ... але жыць пад уладаю расейскіх цароў нашы продкі ніколі не хацелі. Яны вельмі добра памяталі, як забіваў і гнаў у няволю палачан цар Іван Жахлівы. Назаўсёды засталося ў памяці беларусаў і тое, што салдаты Петра I узарвалі галоўны храм нашай зямлі — Полацкі Сафійскі сабор”15, Гэта версія нацыянальнай гісторыі для дзяцей. Дарослая версія — верш — эратызуе захоп і робіць жанчыну адказнай за захаванне нацыянальнага “гонару”.
    Вобразы “сэксуалізацыі захопу” сведчаць, як параджальнікі нацыяналістычнага дыскурсу будуюць сваю калектыўную ідэнтычнасць праз супраціў “каланізатару-іншаму”, які, як вынікае з верша, хоча захапіць і згвалтаваць “нашу” жанчыну-нацыю. Палітычная праграма, рэпрэзентаваная праз сэксуальную метафару, апелюе да “патэнцыі” і мужчынскасці як падставаў незалежнасці, таму што ў посткаланіяльным культурным канструяванні слабыя “туземныя” мужчыны ёсць ідыёмай бяссілля ў адносінах з каланізатарам. Плакат падчас Жаночага мар-