• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    свой час і на сваім месцы” (Санька С.). Падобныя адносіны ўпарадкоўваюць сусьвет у сыстэму выразна вызначаных дыхатамій дзень—ноч, сьвет—цемра, дабро—ліха й г.д. Але ў гэтую традыцыйную пэўнасьць у вершы С.Полацкага ўжо ўплішчваецца агаворка, характэрная для мадэрновых часін: “Ma w prawdzie czlowiek z niejpodczas wygode” (Полоцкнй C., c. 110). Бяз гэтай агаворкі, якую санкцыявалі прасунутыя розумы Эўропы Новага часу. вогнішчы інквізыцыі палалі б яшчэ доўга (праўда, апошні выпадак суду над ведзьмамі зафіксаваны на Полаччыне ў XVIII ст.).
    Традыцыйнае для хрысьціянскай вучонасьці разуменьне гісторыі, якое ня страціла сваёй актуальнасьці на працягу XVII ст., вызначалася “эсхаталягічнай пэрспэктывай”, гэта была гісторыя “кіраванага Богам руху ад граху да выратаваньня”. Паводле падобных перакананьняў, час належыць Богу й пераадоленьне нівэлявальнай уласьцівасьці часу магчыма толькі ў Богу. Да гэтага мусяць імкнуцца ня толькі асобныя індывіды, але й цэлыя народы. Узаемасувязь тэалёгіі і палітычнай думкі была прыкметай эпохі. Ідэя стварэньня ўсясьветнай хрысьціянскай дзяржавы рухала гісторыю эўрапейскай цывілізацыі з часоў Каралінгаў. У ёй знаходзіць рэлігійнае апраўданьне сваёй сьвецкай дзяржаўніцкай кар’еры й С.Полацкі.
    Першааснову ўсясьветнай хрысьціянскай імпэрыі — “трэці Рым” — С.Полацкі бачыць у Маскоўскай дзяржаве. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова перачытаць віншаваньні паэта маскоўскім валадаром “Метры на прншествне во град отчнстый Полоцк... царя н велнкого князя Алексня Мнхайловнча” і іншыя, у якіх С.Полацкі прадракае маскоўскаму арлу панаваньне над іншымі дзяржавамі. Карона ўсясьветнай імпэрыі ўжо бачыцца паэту на галаве маскоўскага цара: “Прнймн мнтру лнтовску, прнймн н корону // Полскую, Алексею, под свою оброну. Н Затым даст Бог тры шведскнх на остаток в небе, // Труда радн о веру увеньчают тебе” (Полоцкнй С., с. 40).
    У першай частцы сваёй палітычнай праграмы паэт, мусіць, меў рацыю — калі б ягоны вэрсыфікаваны праект зьдзейсьніў320
    ся пад ачолай маскоўскага арла, эўрапейскай гісторыі сапраўды прыйшоў бы скон.
    Гістарызацыя масавай сьвядомасьці адбылася толькі напрыканцы XVIII стагодзьдзя. Прысьпешыць гэты працэс магло жыцьцё на памежжы, з уласьцівай яму асаблівай інтэнсіўнасьцю падзеяў, што наглядна суадносяць хаду гісторыі са здарэньнямі асабістага лёсу. Сьветаадчуваньне барока як пераходнай сьветапогляднай фармацыі, міжэтнічныя й міжрэлігійныя кантакты й канфлікты ў памежнай Полаччыне — усё гэта зрабіла С.Полацкага прыналежным гістарычнаму адчуваньню свае эпохі, што й дазваляе суадносіць ягоны лёс і чын з заканамернасьцямі гісторыі, а ня міту.
    КУЛЬТУРТРЭГЭРСКІ ЛЯНДШАФТ
    Рака й мяжа — тыя скрані, паміж якімі фармавалася полацкае грамадзтва XVII стагодзьдзя. Межаў Полацак ніколі не любіў, адсоўваючы іх як найдалей за свае ваколіцы — гэта была экспансія гандляроў, дойлідаў, асьветнікаў і сьвятых. Горад на сотні кілямэтраў пасунуў мяжу на захад — і паўстала Беларусь. Усходняя мяжа ВКЛ і Масковіі, чужая Полацку, падрывала эканамічныя сувязі й культурную місію краю, але не адмяняла іх. Мяжа надала гэтаму сьвету мітаў і лсгенд гістарычнае вымярэньне, а рака ўлучыла яго ва ўсясьветны кантэкст.
    Сваёй мэтафарай “жыцьцё пры дарозе”, апавядаючы пра лёс беларускага, Алесь Аркуш выявіў пляст нэгатыўных значэньняў транзытнай прасторы-пусткі. “Жыцьцё пры дарозе” — антыпод жыцьцю пры рацэ. Дарога арганізуе тэхнагенную пространь, рака — прастору культуры. Полацак, які паўстае з брамы чыгуначнага вакзалу, і Полацак з набярэжнай — розныя гарады. У першага лёс павятовай станцыі, другі — караблёмнэфам Сафіі спасьцерагае сустрэчнага ветру гісторыі.
    Два Полацкі нітуюцца ў нашай сьвядомасьці. Той, што мы ведаем цяпер,— уласна горад, але нашыя продкі адрозьнівалі таксама й Полацак як край. Гэта ўся лясная прыдзьвінская
    роўнядзь з прадмесьцямі-фарпостамі, адлеглымі адзін ад аднога на сотні кілямэтраў. Менавіта палачанамі называлі жыхароў беларускага Падзьвіньня летапісныя крыніцы. Чым ёсьць тады сучасная Полаччына, як ня ўсёй Беларусьсю ў ейных этнаграфічных межах? Пазбаўце палачан падобнага ўяўленьня — і Беларусь не далічыцца тысячы гадоў уласнай гісторыі. Сучасны Полацак — фундатар беларускага гістарычнага дыскурсу й донар для сталічнай эліты.
    Гамагеннасьць прыдзьвінскага ляндшафту, ягоная “дзьвінацэнтрычнасьць” (крыніцы й ручаіны краю імкнуць да галоўнага рэчышча) ёсьць тым эмацыйным чыньнікам, што нараджае ўсьведамленьне супольнага. Лучнасьць ляндшафту прадвызначае агульнасьць гістарычнага лёсу. Вандроўкі па крывіцкім чарналесьсі Ўсяслава Чарадзея, Яна Баршчэўскага й Язэпа Драздовіча прасякнуты адчуваньнем свойнасьці. Гэта, мусіць, тое, што разумелі скандынавы пад паняткам “мідгард” — унармаваная абжытая прастора, як родны двор дзяцінства, у акрэсе тыну якога знаходзілася столькі чароўнага, хвалявальнага, але бясьпечнага.
    Тапаграфія папярэднічае гістарыяграфіі. Абмеры зямельных уладаньняў падчас рэформы каралевы Боны ўвыразьнілі абрысы літоўскай Сарматыі. 3 рэкагнасцыровак і памежных абмераў тэрыторыяў, захопленых кацярынінскімі генэраламі. паўставалі абрысы сучаснай Беларусі. Менавіта на падставе тапаграфічных даведак узьніклі першыя ўзоры айчыннай гістарыяграфіі — “Апісаньне Віцебскай губэрні” Пятра Катлоўскага, “йсторнческне сведення о прнмечательных местах Белорусснн” М.Бэз-Карніловіча ды іншыя. Пры ўсёй сваёй імпэрскай скіраванасьці яны ня страцілі навуковай каштоўнасьці — ляндшафт ня так падпадае фальшаваньню, як пісьмовыя крыніцы.
    Побач з традыцыяй-тэкстам заўжды прысутнічае традыцыя-ляндшафт, што ўплывае сваімі эканамічнымі й афэктыўнымі складнікамі на сацыяльна-палітычнае поле. Гэта канфлікт дзьвюх розных моваў, якія, гаворачы пра аднолькавыя рэчы, ствараюць адрозныя рэальнасьці. Адраджэнская тра-
    дыцыя, угрунтаваная на формулах сваіх сакральных тэкстаў, паходжаньне якіх узыходзіць да віленскіх краявідаў XIX ст., адмаўляе ў культуратворчай каштоўнасьці сучаснаму соцыякультурнаму ляндшафту. На жаль, тарашкевіца не валодае дастатковай крэатыўнасьцю, каб спарадзіць з уласнай літары “абяцаную зямлю” — рэальнасьць альтэрнатыўную.
    Полацак знаходзіцца ў тым шчасным пункце, дзе ляндшафт выходзіць на паверхню сэмантычнай уцямнасьці. Рака, лес, верасовыя пусткі, балоты, азёры, дарогі, камяністыя палі ангажуюцца тут гісторыяй, гарызанталь краявіду трансфармуецца ў вертыкаль сылюэту бажніц. Гісторыя існуе ў полацкім пэйзажы як патэнцыя, як працяг ляндшафту ў сацыяльнае. Ляндшафт акумулюе ў сабе набор магчымых гістарычных падзеяў, якія “ўчытаны” ў краявід (напрыклад, “палі баёў”),— павароткі дарогі нясуць у сабе патэнцыі гістарычных пэрыпэтыяў, а пагоркі, лагчыны, азёры выконваюць мнэматычную функцыю. Вакол гэтых дамінантаў канцэнтруюцца легенды й паданьні.
    Лес зьяўляецца тым топасам, які наглядна дэманструе асаблівасьці прасторавых уяўленьняў традыцыйнай беларускай культуры. У ейным кодзе ён “сэмантычна маркіруе Поўнач і Верх”, то бок “лес аказваецца максымальна прыцягнутым да сфэры сакральнага” (Санька С.). Для заходнеэўрапейскай традыцыі характэрна хоць і дыфэрэнцыяванае ў залежнасьці ад сацыяльнага становішча й культурнага цэнзу, але збольшага насьцярожанае стаўленьне да лесу. Гэтая амплітуда вагаецца ад вобразу нетраў-пустэльні, поўных інфэрнальных сіл, у якіх выпрабоўвалі сваю веру клірыкі, і да лесу-вольніцы браканьераў-віланаў. I тым, і другім лес быў “унівэрсумам чароўных і палохкіх легенд” (Ле Гофф Ж.).
    Кніжнік Сімяон ня мог прайсьці паўз такі тэкст, якім зьяўляецца “кніга прыроды”. “Кніга прыроды” — адна з “мэтафар Барока”, адсюль і назва энцыкляпэдычнай працы С.Полацкага “Вертоград многоцветный”. У тэкстах апошняга алівы, фігавыя дрэвы й вінаградныя лозы дамінуюць па колькасьці згадак над тубыльнымі крушынамі й соснамі. Пабожны паэт лепш
    арыентуецца ў тапаграфіі й батаніцы Эдэму, чымсі роднай зямлі. Нетры ягонага “вертаграду” насяляюць ільвы, малпы й іншыя вучоныя зьвяры, што валодаюць мастацтвам палымянай казані. Лес для С.Полацкага — сфэра языцкага, у адрозьненьне ад вертаграду, саду — канцэнтраванай мэтафары культуры; культуры ў ачышчанай ад больш позніх напляставаньняў форме, культуры як апрацоўкі зямлі, прыроды. Прыроднае, “калючае”, як крушына, у творы паэта “Презренне достоннства н желанне почета” — мусіць належаць агню — смалістаму цяпельцу, на якім смажацца свавольнікі “в темной пропастн, в огненном океане”. Сад С.Полацкага — гэта дыдактычная катэгорыя, чужая пастаральным сэнтымэнтам. “Дзікі” аўтэнтычны ляндшафт, як і ягоныя насельнікі — нацыі,— яшчэ ня вынайдзены, гэтыя адкрыцьці будуць зроблены праз колькі стагодзьдзяў.
    Геапалітычныя арыентацыі Полацку традыцыйна палягалі ў плашчыні “Поўнач—Поўдзень”. Гэта ня толькі шлях “з варагаў у грэкі”, што нітаваў у Полацку Скандынавію зь Бізантыяй, але таксама й пасярэдніцкая роля паміж Вялікім Ноўгарадам і Кіевам, пра што сьведчаць архітэктурныя помнікі й знаходкі археолягаў. Альгердаў шлях, суладна з народнымі паданьнямі, адпавядае ня столькі тапаграфічнай, колькі мітапаэтычнай праўдзе — у беларускай традыцыйнай мадэлі сьвету зьвязка “Поўнач—Поўдзень” мае каштоўнасныя нагрузкі, зьвязаныя з апазыцыямі “верх—дол”, “сакральнае-інфэрнальнае”, дзе Поўнач, адпаведна, верх, а дол — Поўдзень (Санька С.).
    Калі “Поўнач—Поўдзень” былі для Полацку кірункам эканамічнага развою й культурных кантактаў, то геапалітычная вось “Захад—Усход” стала спадарожніцай войнаў і разбораў, вытокі якіх палягалі далёка ад мясцовых інтарэсаў. Да распрацоўкі міталягемы Ўсходу дачыніўся й С.Полацкі. “Океан восточной властп тн годует П А юж западны тобе ся готует. // Слонцу Восток, Запад ровне подлегают, // Даст Бог тебе, слонце, всн царем узнают” (Полоцкнй С., с. 38) — дэклямуе паэт, ці
    то сьцьвярджаючы, ці то прадракаючы пурпуровы ўсход маскоўскай вялікадзяржаўнасьці. Як і многія вобразы й ідэалягемы, міт усходу распрацоўваецца С.Полацкім з дапамогай антычных узораў глёрыяфікацыі. Маскоўскага цара паэт прыпадабняе Аляксандру Македонскаму.
    Уяўленьні пра ляндшафт — люстра суб’ектыўнасьці эпохі, ейнага грамадзкага краявіду. Зь якой кропкі сацыяльнага бачыўся С.Полацкаму ягоны Вертаград? Поле сацыяльнага, як “гістарычна склаўшаяся пространь”, ёсьць вытворным ад прасторы прыроднай і адначасова месцам, дзе фармуюцца прасторавыя ўяўленьні і спосабы трансфармаваньня ляндшафту (П.Бурдзье). Разглядаючы погляды С.Полацкага на сацыяльнае, мы сутыкаемся з ідэалягічным пасылам, у якім застаецца мала месца неадрэфлексаванай інэрцыі традыцыі. Сімяон Полацкі, выхаванец Кіева-Магілянскай калегіі й Віленскай езуіцкай акадэміі, тагачасных асяродкаў усходнеэўрапейскай гуманістычнай думкі, ідэю чалавечай дабрароднасьці вырашае ў рэчышчы рэнэсанснай канцэпцыі чалавека. Засноўваючыся на рэлігійным пастуляце стварэньня чалавека па вобразе боскім, рэнэсансная ідэалёгія дэкляравала свабоду чалавечае волі й роўнасьці кожнага чалавека ў Богу. Гэтую ідэю мы знаходзім і ў творах С.Полацкага. Паэт сьцьвярджае: “Все мы по образу Божьему, все мы — адамнты”. Кожны нараджаецца роўным і годным, але, маючы свабоду маральнага выбару, чалавек можа згубіць падставу гэтае годнасьці — вобраз Бога ў душы. Шляхціц — гэта перадусім той, хто патрапіў захаваць повязь з боскім першаўзорам. Адсюль выснова С.Полацкага: “Кто богат достоннствамн, по праву может быть наречен II Дворяннном, хоть бы был рожден от простецов нензвестных. // А кмет і дворяннн без достоннств — холоп, хотя рожден от благородных” (Полоцкнй С.). Факт нараджэньня ад дабрароднага продка ня можа даваць перавагі на вагах шляхоцкае годнасьці: “всякая кровь портнтся і невечна”. Вайсковая шляхоцкая служба разглядаецца паэтам не як прывілей, а як адно са шматлікіх рамёстваў.