• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    15 Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род (Мінск: Бацькаўшчына, 1996), ст. 89.
    шу супраць жабрацтва ў Мінску ў 1997 г. заклікаў: “Мужнкн! Встаньте с колен! Мы любнм героев, а не холуев!”16. Мужчынская сіла прыраўноўваецца тут да моцы нацыянальнай.
    Постсавецкая рэчаіснасць ужо “выпрацавала” пэўную колькасць моцных мужчын, ці, лепей, мужчын, якіх ніколі не звінавачваюць у слабасці. Гэта “новыя багатыя”, нуварышы: у папулярнай культуры яны прэзентуюцца ў вобразе дэбільнакрымінальных суб’ектаў з вялізнымі мускуламі (а часам і са зброяй — мужчынскім атрыбутам). Пытанне аб тым, ці багатыя такія ж, як “мы з вамі”, цікавіць, вядома, многіх, але яны, бясспрэчна не ёсць крымінальнымі суб’ектамі, як гэта падаецца ў гарадскім фальклоры.
    Як сведчаць сацыялагічныя даследаванні, новыя багатыя (сапраўды багатыя) амаль на 100% мужчыны, добра адукаваныя і маюць добрыя сувязі (“сацыяльны капітал”). Эрык Шыраеў у артыкуле пра маёмасную няроўнасць (у новай Расіі) піша, что “большасць маладых прадпрымальнікаў, банкіраў і гандляроў нерухомасцю... стартавалі ўнутры старога савецкага грамадскага і палітычнага істэблішманта”, г.зн. належалі да савецкай, партыйнай альбо камсамольскай наменклатуры (у гэтай групе было вельмі мала жанчын)17.
    Калі савецкая эліта і наменклатура пачалі адчуваць, што (для іх) сацыялістычная сістэма размеркавання рэсурсаў стала цеснай? Якраз тады, калі сталася відавочна, што ўлада і рэсурсы (сацыяльны капітал), да якіх яны мелі доступ, былі наступствам іх паліттычнага, а не маёмаснага статусу (яны не “валодалі” нічым). Да таго ж, гэты статус не мог быць перададзены дзецям. 3 гэтага ўсведамлення і пачалося нараджэнне новай класавай стратыфікацыі замест старой, савецкай наменклатурнай падзеленасці грамадства. Балгарскі сацыёлаг Дзімітрына Петрава яшчэ ў 1994 г. адзначыла, што ў 1991 г. адбылася не
    16 Свабода, 23 лютага 1997.
    17 Eric Shiraev,“The New Nomenclature and Increasing Income Inequality,” in Betty Glad and Shiraev, eds., The Russian Transformation. Political, Sociological and Psychological Aspects (New York: St. Martin’s Press, 1999), p. 110.
    дэмакратызацыя, а вызваленне класу18 (сфармаванага з савецкай эліты). Для новага класу багатых мужчын сацыяльную справядлівасць (і ліберальную дэмакратыю як яе частку) сімвалізуе рынак. Мафіёзнае партрэтаванне новага класу насамрэч толькі “сімвалічна вылучае іх з радоў тых, каго лічаць адукаванымі, якімі б ні былі іх сапраўдныя культурніцкія дасягненні”19.
    Нават калі гэтыя “новыя” мужчыны і не з’яўляюцца фізічна моцнымі, мужчынскасці ў іх не бракуе. Іх маскулінасць, якая базуецца на валоданні рэсурсамі і іх кантролі, непазбежна ўлучае ў сябе і “кантроль жанчын”: з аднаго боку, інтэнсіўнае (паказное) сексуальнае спажыванне жанчын, а з другога, іх абарону, “адамашніванне” жанчын і іх перамяшчэнне ў прыватную сферу. Гэтыя тэндэнцыі могуць падацца ўзаемавылучальнымі, але на самой справе яны паказваюць адзін і той жа працэс, дзве часткі якога выяўляюцца ў розных сітуацыях і адносна розных груп жанчын.
    “Выстаўленне на паказ” сексуальнай моцы ёсць дэкларатыўным спосабам артыкуляваць сваю класавую прыналежнасць. Гэта для багатых друкуюць класнае (не таннае) порна, новыя мужчынскія часопісы, гэта для іх паўстала індустрыя высакаякасных секс-паслуг20. Папулярная тэндэнцыя — замена “старых” жонак на маладых (якіх можна мяняць часта) — дае магчымасць публічна дэманстраваць свой новы статус21. “Заможныя” спажываюць жанчын гэтак жа сама, як і адзенне:
    “Но гораздо лучше, когда тебе все это надоело, брослть в чемодан клубный пнджак, несколько рубашек, пяток разноцвет-
    18 Demitrina Petrova. “What Can Women Do to Change the Totalitarian Cultural Context?” Women’s Studies International Forum, Vol. 17, Nos. 2-3, 1994, pp. 267—269.
    19 George Faraday, Revolt of the Filmmakers (University Park: Pennsylvania State University Press, 2000), p. 153.
    20 Eliot Borenstein, “About That: Deploying and Deploring Sex in Postsoviet Russia,” Studies in XX Century Literature, Winter 2000.
    21 Алексей Юрчак, “Мужская экономіка: не до глупостей, когда карьеру куешь” в “О муже(К)ственностн” (С. Ушакнн ред), Москва: НЛО, 2002).
    ныхмаек, свнтер н пару светлых брюк, взятьлучшуюдевушку в городе нулететь на далекнй остров Барбадос”22.
    Валоданне жанчынамі і спажыванне іх сталася (у якасці маркера класавай пазыцыі) важным спосабам умацавання той формы мужчынскасці, якая звязана з фармаваннем сярэдняга класу “заходняга тыпу” і адпаведнымі спосабамі атрымання даходаў і валодання рэсурсамі. Карацей кажучы, “ты мужчына, таму што можаш дазволіць сабе жанчыну”; і ў гэтым працэсе адбываецца “апрадмечванне жанчын”. Абмежаванне доступу жанчын да рэсурсаў і ўвогуле рэпрэзентацыя іх як “невытворчых” і “прадметаў абмену” ёсць часткай працэсу фармавання новай класавай структуры.
    Хаця працэс “адамашнівання” жанчын у канчатковым выпадку і ажыццяўляецца праз эканамічныя працэсы, а не праз нацыяналізм (які, у еўрапейскіх культурах, не мае для гэтага адпаведнага механізму), нацыяналізм усё ж хавае ў сабе, у якасці сапраўднай мэты паўставанне такой (будучай) сістэмы сацыяльнай іерархіі, пры якой жанчыны непазбежна маргіналізуюцца.
    Але разам з новымі багатымі постсацыялістычная стратыфікацыя нарадзіла і іншыя групы. У руху ад статуса да класу значная частка інтэлігенцыі аказалася “наводшыбе”: пры савецкім рэжыме яна мела пэўныя прывілеі і вялікую сімвалічную ўладу. У прыгожым новым свеце яны ўжо не маюць ані сімвалічнага статусу (паэт і пісьменнік больш на з’яўляюцца аракуламі нацыі), ані рэсурсаў (не ўваходзяць у групу багатых). Эмацыйная нацыяналістычная рыторыка прадстаўнікоў гэтай групы выяўляецца не болей, як спробай вярнуць сваёй групе трошкі “былой славы” і ўтрымаць пачуццё важнасці статусу.
    Для новых сацыяльных груп і для інтэлектуалаў нацыянальныя праекты — аснова легітымізацыі іх карпаратыўных (класавых) інтарэсаў: “Беларуская маладзёвая арганізацыя, у ідэале, павінна сфармаваць будучую беларускую эліту, каб менавіта гэтыя людзі, сябры гэтай арганізацыі сталі дэпутатамі,
    “На отдыхе,” GQ. April 2002, с. 151.
    Пол, клас, нацыя і постсавецкая рэструктурызацыя міністрамі, начальнікамі прадпрыемстваў, дырэктарамі школ і ўнівэрсытэтаў”23.
    Гэтая чыста эканамічная мэта прыкрываецца дыскурсіўным канструяваннем патрэбы ў новай маскулінасці. Інтэлектуалы артыкулююць нацыю праз “мару пра сваіх жанчын”, каб надзяліць сябе сімвалічнай “класавай” маскулінасцю, якой у іх бракуе пры іншых раскладах.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Шматдаследчыкаў лічыць, што ва Ўсходняй Еўропе антыкамуністычны нацыяналізм быў часткай барацьбы за дэмакратыю, “усенароднай справай” і крыніцай салідарнасці супраць таталітарызму24. Палітыка шматлікіх заходніх фондаў, што праз свае праграмы падтрымліваюць нацыянальныя рухі, заснавана на ўяўленні аб “нацыянальных пачуццях” як нейкім інструменце паўставання дэмакратыі.
    I, сапраўды, у большасці былых сацыялістычных краін урады, што прыйшлі да ўлады, былі дэмакратычныя, былі абраныя народам і імкнуліся да ліберальных каштоўнасцяў. I ўсё ж посткамуністычнае нацыянальнае будаванне ёсць класавым праектам, галоўная мэта якога — у перамене не столькі формы валодання, колькі сістэмы кантролю за размеркаваннем рэсурсаў. Паўсюдна барацьбу за “незалежнасць” распачалі інтэлектуалы, для якіх, як піша Майкл Кенадзі, стан нацыі ніколі не бывае такім, які іх задавальняў бы, а таму гэты стан патрабуе паляпшэння25. Інакш кажучы, стан нацыі патрабуе іншай сацыяльнай іерархіі, фармаваннем якой і заканчваецца барацьба за
    23 Наша ніва, 26 чэрвеня 2000.
    24 Ghia Nodia, “Nationalism and Democracy,” in Larry Diamond and Marc F. Plattner, eds, Nationalism, Ethnic Conflict and Democracy (Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1994), p. 15.
    25Michael Kennedy, “The Liabilities of Liberalism and Nationalism After Communism: Polish Businessman in the Articulation of the Nation.” Working Papers, Center for Research on Social Organization, University of Michigan, No. 561, 1998.
    свабоду. I адбылося такім чынам, што ў працэсе фармавання новай класавай структуры былыя эліты атрымалі больш за тых, хто выходзіў на вуліцы ўсходнееўрапейскіх сталіцаў напрыканцы 1980-х.
    Падчас падрыхтоўкі гэтага артыкулу я “згубіла сябра” (у метафарычным сэнсе). Яго даследаванне тычыцца польскай “Салідарнасці”, і ён лічыць, што рабочым, якія пачыналі першыя страйкі, потым здрадзілі інтэлектуалы, што атрымалі ўладу. Калі я расказала яму сваю версію посткамуністычнай трансфармацыі, ён быў шчыра абражаны. “Як ты магла падумаць — сказаў ён мне,— што тыя першыя тры сотні рабочых з гданьскай верфі, што ў 1980 паўсталі супраць велізарнай савецкай машыны, дбалі пра прыватную выгаду?” Я так не думаю ані ў якім разе. Я ведаю, што тыя смелыя мужчыны і жанчыны паўсталі за свабоду. За новую Польшчу. За чалавечую годнасць. За лепшы заробак. I, як выявілася, за прыватную ўласнасць — бо няма больш нічога, вакол чаго можна будаваць дэмакратыю, як мы яе ведаем. Але ж толькі тады і ўбачылі, што ў новым урадзе, які быў сфармаваны, не аказалася ніводнай жанчыны.
    Частка артыкулу “On Nation, Gender and Class Formation in Belarus... and Elsewhere in the Post-Soviet World”, надрукаванага ў часопісе Nationalities Papers, v. 30, # 4 (December 2002).
    2002 r.
    ТОПАС
    OVUO1
    Сяргей ШЫДЛОЎСКІ — нарадзіўся ў 1973 г. у Наваполацку. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (гістарычны факультэт), выкладаў гісторыю культуры ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце. Жыве ў Наваполацку.
    КААРДЫНАТЫ ПАЎСТАЛАГА
    ПОСТАЦЬ У ЧАСЕ
    Прамэтэеўская постаць Ф.Скарыны, надзвычай папулярная ў адраджэнскіх 80-х, на пераломе стагодзьдзяў, выглядае задужа рэнэсансна. А таму разам з заняпадам адраджэнскага праекту Беларусі й “наш Скарына” ўсё болей аддаляецца ад нас па часе. Новыя кантэксты актуалізуюць новых гістарычных герояў. Адным зь іх паўстае Сімяон Полацкі, хаця б таму. што мы занадта хутка прызвычаіліся глядзець толькі ў адным кірунку.
    Як і Ф.Скарына, гэты палкі патрыёт палічыў для сябе мэтазгодным любіць Бацькаўшчыну з-за мяжы. Думаецца, С.Полацкі (1629—1680) зьяжджае з радзімы не за фаўстаўскай праўдай, а кіруючыся праектам рацыяналізацыі сьвету. Апошняе прыпушчэньне ў дачыненьні лёсу С.Полацкага не выглядае надмернай мадэрнізацыяй. Калі традыцыйныя культурныя стасункі разбураюцца, чалавек апынаецца сам-насам з ірацыянальнасьцю часу, што з кожным новым чалавечым лёсам вымагае спарадкаваньня ў індывідуальным пляне й не прызнае дзедаўскіх рэцэптаў. Героі традыцыйных грамадзтваў таму лёгка ідуць на сьмерць, што яны несьмяротныя ў цыклічным часе мітаў свайго роду. У гістарычным вымеры наадварот — ня род гарантуе неўміручасьць індывіду, а індывід унесьмярочвае род.