• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    сытуацыі парушэньня, памылкі, спрэчкі, кандэнсавацца на гэтых разнастайных складках, што акаляюць невыносна сапраўдную “палітычную ісьціну”.
    Дамінаваньне палітычнага дыскурсу прыводзіць да таго. што ён авалодвае ўсімі правамі на выяўленьне ў рэчаіснасьці “верагоднага” ў любым выглядзе. (Эфэкт дамінацыі стварае, перш за ўсё, мэдыяльны палітычны дыскурс навінаў зь ягонай прэтэнзіяй на скарочаную, але поўную верагоднасьць (!) у пераказе падзеяў.) Арыстотэль гаворыць пра першаснасьць палітычных “зносінаў” у параўнаньні з усімі іншымі практыкамі, якія ў дыскурсіўным полі ўлады выступаюць як магчымасьць.
    Калі палітыкі разважаюць пра “гістарычнасьць’’ таго, што адбываецца, то ў іхнай мове нескладана разгледзець радыкальную ўстаноўку на перавод часу штодзённасьці ў “гістарычны час”, бо толькі апошні й здольны ператварыць падзейнасьць у наратыўны факт і пазбавіцца ад выпадковасьці. Тут неабходна падкрэсьліць, што сама сытуацыя "разуменьня” зьяўляецца, у сваю чаргу, спэцыфічным мэханізмам, поўным гермэнэўтычным эфэктам палітычнай дыскусіі. А фэномэн “непасрэднасьці” разуменьня рэгулюе інтэнсіўнасьць перажываньня. Натуральна, што тут магчымыя пасткі (псыхааналітычнага кшталту), закліканыя стварыць ілюзію таго, што пры сваёй іманэнтнасьці маўленьню ты захоўваеш індывідуальную складанасьць усьведамленьня рэчаіснасьці, што, калі ты гаворыш ці слухаеш, ты не губляеш сувязі з сабой маўклівым ці з сабой, які ня слухае. Гэта можна параўнаць з “рытарычным пратэзаваньнем”: я ўваходжу ў гэтую прастору з уласнымі пачуцьцямі й думкамі, там іхная сапраўднасьць дзіўным чынам трансфармуецца й у выніку чалавек перажывае адчуваньне “аголенасьці”. Адбыўся нейкі абмен, і вось ужо чалавек бачыць сябе як празрысты, прыміраны сьлед. Хутчэй за ўсё, мы мусім адмовіцца зьвязваць прыроду палітычнай мовы з прыродай індывідуальных высілкаў і перайсьці да аналізу дэгуманізаванай машынэрыі імпэрсанальнага тыпу.
    3
    Мова ня ёсьць анірэакцыйнай, аніпрагрэсіўнай; гэта звычайны фашыст, бо сутнасьць фашызму ня ў тым. каб забараняць, а ў тым. каб прымушаць казаць нешта. Слова паступае на службу ўлады. Укожным знаку высьпявае па чвара стэрэа тыпу. Гаварыць — зна чыць сьцьвярджаць, а гэта зна чыць — навязваць паўтарэньне.
    Р.Барт. Лекцыя.
    Здаецца, што мы ўжо цяпер можам канстатаваць: у армянскай культуры адсутнічае распрацаваны й правераны інструмэнтары палітычнай мовы. Тут ня маецца на ўвазе створаная ды ўведзеная ва ўжытак палітычная міталягема. Мы гаворым пра “граматыку”, пра тыя структуры, якія дазволілі 5 нацыі самаідэнтыфікавацца ў палітыцы не на ўзроўні міту, а на ўзроўні слова. “Лінгвістычны вакуум”, які ўтвараецца пасьля таго, як “постсавецкая” армянская нацыя выяўляе сябе “суб’ектам усясьветнага права”, распачынае працэс асыміляцыі ўнівэрсальных, інтэрнацыянальных дыскурсаў. Такім чынам, ствараецца магчымасьць прарыву ізаляцыянісцкага пачатку, які ўзьнікае з акту нацыянальнай ідэнтыфікацыі на матэрыяле міталягічнага дыскурсу.
    Відавочна, што палітычны дыскурс імкнецца запоўніць разрыў паміж “ізаляцыянісцкім мітам” і гуманізаванай мовай плянэтарнага мысьленьня, якая выкарыстоўвае панятак “нацыя” як інструмэнт унівэрсалізацыі панятку “чалавек”. У сувязі з гэтым паўстае пытаньне пра гістарызм палітычнай культуры. Рэч у тым, што панятак “культура” прадугледжвае наяўнасьць “невідочнага”, непрысутнага, і таму выяўленае выразна, непасрэдна, тут і цяпер, заўсёды мае на ўвазе большы па аб’ёме кантэкст выяўленасьці. У гэтым дапушчэньні традыцыя можа ажыцьцявіць сябе як штодзённасьць, г.зн. не на ўзроўні міту, a на ўзроўні моўнага жэсту, які валодае лякальным характарам свайго выкарыстаньня. Найбольш важным бачыцца магчымасьць у межах традыцыі аднаўляць у штодзённасьці дэмаркацыйны рэжым адрозьненьня ва ўжываньні дыскурсаў, бо традыцыя зьвязана сваім існаваньнем з унікальным структураваньнем часу й прасторы, якую яна стварае.
    Адсутнасьць палітычнага традыцыяналізму прыводзіць да таго, што палітычны жэст страчвае лякальны характар і распаўсюджваецца на ўсе тэрыторыі культурных жанраў. Адсутнасьць лякальнага быцьцья для разнастайных жанраў, іхная распарушанасьць на татальным целе мовы, зразуметага як палітычны фэномэн, ставіць пад сумнеў магчымасьць для любой культурнай падзсі быць асэнсаванай у кантэксьце па-за моўнай рэчаіснасьцю. Мы маем справу з такой мовай, з такой інтэнсіўнасьцю “філялёгіі”, якая ня ўмее ствараць гісторыю, a адразу ператварае “цяпершчыну” ў міт. Тут можна спытаць у сябе, а ці існуе ідэалёгія грамадзянства як такая, ці выпрацавана рацыянальная канструкцыя такой сьвядомасьці, якая мае магчымасьць ажыцьцяўляць акты выбару як практыку гістарычнага ўзгадваньня ды ўзнаўленьня мноства рэчаіснасьцяў?
    Панятак “мноства" значны ўжо для Арыстотэля, калі ён згаджаецца, што “непазьбежна, каб усе грамадзяне дзяржавы бралі ўдзел ці ва ўсім, што датычыць жыцьця дзяржавы, ці ні ў чым, ці ў адных справах бралі ўдзел, а ў іншых не”. Для Арыстотэля відавочна, што ў другім выпадку грамадзянін перастае быць грамадзянінам, г.зн. “грамадзянін”, паводле азначэньня, ня можа заставацца па-за зносінамі ці “маўчаць”. Зыходнай кропкай у канцэпцыі дзяржавы Плятона зьяўляецца тэза пра “адзінства” дзяржавы як аскрайняй ступені агульнасьці ягоных складнікаў. “Зразумела,— піша Арыстотэль — калі дзяржава пастаянна ўзмацняе сваё адзінства, яна перастае быць дзяржавай. Бо паводле сваёй прыроды дзяржава ёсьць пэўным мноствам”. Такім чынам, павінна існаваць мноства “палёў зносінаў”, першаснасьць якіх у адносінах адзін да аднаго можа ставіцца пад сумнеў штораз, калі акт выбару імкнецца заняць галоўную, цэнтральную пазыцыю ў быцьці грамадзяніна. Г.зн. “гістарызм” неабходна разглядаць не як акрэсьленае замкнёнасьцю міту Мінулае, а як штодзённы досьвед сувэрэннасьці кожнага дыскурсу, які дазваляе суб’ектыўнасьці займаць “грамадзянскую пазыцыю” супраціўленьня ўсялякай татальнасьці ды аўтарытарнасьці.
    У кантэксьце вышэйсказанага аўтары маглі б высунуць меркаваньне пра характар ірацыянальнай моўнай рэчаіснасьці ў постсавецкіх краінах. Падаецца, што гэты характар рэалізуецца ў эстэтычным модусе “гаварэньня пра сьвет”. Калі пагадзіцца, што эстэтычнае зьвязана з такім бачаньнем сьвету, пры якім ягонай прадметнасьцю зьяўляецца не “мяжа”, “адрозьненьне”, “форма”, а “фактурнасьць”, “матэрыяльнасьць”, то ўзьнікае практыка па-за дыскурсіўнага стварэньня сьвету, якая заангажоўвае сваіх удзельнікаў у “містэрыяльную філялёгію” калектыўнага досьведу нацыі, дзе зь цяжкасьцю вылучаецца якая-небудзь дыскурсіўная арганізацыя ў эўрапейскім сэнсе й дзе “ідэалёгія нацыянальнасыді” вымушана падмяняць “ідэалёгію грамадзянства”.
    4
    Думка пра права ня ёсьць нечым такім, чым кожны валодае непасрэдна; толькі правільнае мысьленьне ёсьць ведай і пазнаньнем прадмету, і таму нашае пазнаньне павінна быць навуковым.
    Гегель. Філязофія права.
    Абыдзённая сьвядомасьць заўсёды прадугледжвае наяўнасьць шчыліны паміж мовай палітыка й той рэчаіснасьцю, якую гэтая мова апісвае. Канфігурацыя гэтае шчыліны не зьяўляецца нечым пагрозьлівым для ўлады, бо сам “прасьвет”, створаны ўладай, забясьпечвае ейную ўстойлівасьць: пэўная адлегласьць абумоўлівае пэрспэктыву ды аб’ём і стварае, такім чынам, жыцьцёвую прастору палітыкі. Падобная маўклівая дыстанцыя паміж уладай і ейнымі суб’ектамі дазваляе сумяшчаць мову ўлады з мовай штодзённасьці. Канфігурацыя шчыліны мае дынамічныя характарыстыкі й здольная зьмяняцца, але не таму, што палітык вырашыў суаднесьці свае словы з рэчаіснасьцю ці, наадварот, “зрабіць рэчаіснасьць адпаведнай сваім словам”. Мы бачым у гэтых зьменах хутчэй дэіндывідуалізаванае быцьцё мовы, ейную маўклівую працу па вяртаньні рэчаіснасьці ва ўлоньне “цьвярозага розуму”.
    Постсавецкая практыка палітычнага маўленьня паступова аказваецца ў сытуацыі зьнікненьня такой шчыліны (вышэй мы
    згадвалі пра гэта як пра татальнасьць філялёгіі), што засталася апошнім прыгулкам індывідуальнага разуменьня. Калектыўнае ж разуменьне, характэрнае для “ідэалёгіі нацыянальнасьці”, загадзя Рэпрэсіўнае ў дачыненьні да ўсялякіх пустотаў, дзе магчымыя палітычныя рэфлексіўныя практыкі. Для палітычнай абыдзённасьці гэта мае, на наш погляд, вельмі вялікую небясьпеку: немагчымасьць для абыдзённай сьвядомасьці ажыцьцявіць акт выбару не таму, што ён не прапанаваны ўладай, а таму, што адсутнічае прастора выбару, бо калектыўны досьвед “мовы крыві” настойліва дэзарганізуе тыя сэнсавыя ролі індывідуальнае сьвядомасьці, якія ня ўпісваюцца ў сымболіку гэтае мовы. Рэпрэсіўная інтэнцыя кадыфікуецца тут досыць выразна: калектыўны статус палітычнае мовы, зьнішчаючы мяжу паміж мовай і рэчаіснасьцю, заўсёды нагадвае пра асноўнае пытаньне, зь якім рэчаіснасьць нібы зьвяртаецца да індывідуальнага разуменьня: “Чым ёсьць ісьціна ў палітыцы?”
    Як было адзначана вышэй, такое запытаньне мае на ўвазе перасоўваньне з пазыцыі “правільнасьці папярэдняга меркаваньня” на пазыцыю “правільнасьці ўяўленьня”, якое можа існаваць толькі ў калектыўным досьведзе “містэрыяльнае мовы”. Такім чынам, ажыцьцяўляецца ўзурпацыя панятку “ісьціны” й ягонай сымбылічнай функцыі ўстойлівасьці ды аднаўляльнасьці жыцьця.
    5
    Армэнія, нібы анёл, стаяла перада мной і надавала мне сілы. Бацька й маці, хата, дзяцінства, усё некалі сказанае, пачутае так жыва стала перадамной, што я забыўся на ўсёна сьвеце. Колькі было ўмаёй галаведумак, што прыцішыліся, заблукалі, згубіліся.—раптам усе яны раскрыліся, усе вярнулісяда мяне.
    Х.Абавян. Раны Арменіі.
    Паспрабуем зьвязаць вышэйсказанае з сытуацыяй палітычнага самавыяўленьня нацыі ды зьвязанага зь ёй эфэкту “лінгвістычнага вакууму”, у выніку якога запатрабавальнымі робяцца дастаткова прымітыўныя кшталты самаідэнтыфікацыі. Для культуры гэтая апэрацыя патрабуе такой падрыхтоўкі
    Палітыка разрываў. Слабое мысьленьне ў эпоху крызы гістарычнага матэрыялу, якая дазволіла б атаясамліваць гісторыюцы палітыку дэманстраваць гісторыюяк пасьлядоўнасьць палітычных актаў. Падрыхтоўчая праца дазваляе прыхаваць прапагандысцкі характар тае рыторыкі, што вызначаецца ў якасьці “ісьціны”. Вось якім чынам вызначаецца й ствараецца адна з самых папулісцкіх міталягемаў ня толькі ў армянскай культуры, але й ва ўсялякай культуры, што адносіць сябе да катэгорыі “малога народу”.