• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    ствы. Далей усё адбываецца надзвычай прадказальна: альбо той стаіць за мілосны матыў да апошняга, прамінаючы гучныя аспрэчаньні й ціхія парады адступіцца, альбо лёгка забывае той матыў на карысьць новай модзе, альбо пачынае пільна падладжваць строй свайго мысьленьня пад прыўнесены артэфакт, калі не наадварот, каб не было відочных несупадзеньняў. У кожным з выпадкаў нам пачынае не ставаць нечага накшталт тэарытычнага густу, які не дазваляў бы нам ладзіць гэткія агідныя нагрувашчаньні з ідэяў. I гэта ёсьць слушным ня толькі ў разе з чужымі ідэямі.
    Пад сумнеў падпадае не самая мажлівасьць спараджаць нейкія новыя думкі ці іх удала прыўлашчваць, а ажыцьцёўлены выбар, кошт якога зачаста большы за той, што мы маглі сабе дазволіць: і, каб хаця трохі стрымаць эрозію паўсталай канструкцыі, пачынаеш ліхаманкава замацоўваць хісткі будынак цэмэнтам кволых меркаваньняў, успадкаемненых забабонаў ды перадразвагаў, што дадае будовіне вычварнае неахайнасьці й недарэчнае грувасткасьці. I тут упершыню паўстае прывід таго пачварнага ўтварэньня, якому дасталося імя — перадразвагі. Хаця гэта, ня больш, як калька з болын натуральных германскіх “сваякоў” — prejudice, vorurteil— тым словам усё ж трапна акрэсьліваецца прасьцяг значэньняў, які далёка адыходзіць ад панятку “забабонаў”. Перадразвагі маюць на ўвазе гэткае прадмеркаваньне ды прадвырашэньне, што сілкуецца з крыніцаў ня толькі падсьвядомага, але й даразважнага, і абапіраецца, да прыкладу, на “здаровы сэнс”, “векапомную праўду” ці сьляпую веру. I, у адрозьненьне ад забабонаў, перадразвагам ня трэба прыпісваць благой аксыялёгіі, бо меў рацыю Г.Гадамер, калі сьцьвярджаў, што сытуацыя наяўнасьці перадразвагаў натуральная для разумнай часткі чалавецтва й, больш за тое, бязь іх аніякае разуменьне чаго-кольвек не змагло б адбыцца.
    Адылі ёсьць значная розьніца ў модусе іхнага выкарыстаньня: калі нехта выкарыстоўвае перадразвагі як самавідавочныя й апрыёрныя ісьціны — гэта адно, калі ж прысутнасьць перад-
    развагаў палягаецца ў якасьці зыходнага пункту, ад якога трэба будзе бяз жалю адчаліць і болей ніколі ня марыць пра фатамаргану псэўда-відавочнага,— гэта трохі іншае. Ды апошні праект быў добра асьветлены яшчэ з часоў “гастынскай бойкі” Франсыса Бэкана із схалястычнымі бачнасьцямі, idola tribus, specus, theatri et fori, якім пакланяюцца масы, i велічнай выяўленчай працы Асьветнікаў, хаця ўсім ім была ўласьціва тая перадразвага, што аяышчаная ад шкарлупіньня аблудаў сьвядомасьць зробіцца для самой сябе крыштальна празрыстай і яснай. Але ці не залішне далёка мы адышлі ад цікавай нам дэканструкцыі? Насамрэч, не.
    Бо другая маска й іншае вызначэньне дэканструкцыі мае менавіта такое катарсыснае ды ілюмінатыўнае значэньне/аблічча. Дэканструкцыя як высьвятленьне ды пурыфікацыя (прачышчэньне) тых перадразвагаў, што фундуюць мысьленьне. Вядомая скандальнай славай барацьба супраць лёга-, фона-, фаля-, этна-, тэа-, тэлеацэнтрызму й усяго іншага, вакол чаго можна было б абвясьціць цэнтар, тым самым заснаваўшы структуру, паколькі да цэнтру заўжды прыкладаецца пэрыфэрыя, акруга, то бок ствараецца нешта бінарнае. Як сьцьвярджае Ж.Дэрыда: “рух дэканструкцыіне разбурае структуры звонкі. (...) Праз тое, што яно (прадпрыемства дэканструкцыі —П.Б.) дзейнічае зь неабходнасцю знутры, пазычаеўсе стратэгічныя й эканамічныя рэсурсы для справяржэньня ў старой структуры, пазычае іх структурна, то бок без таго, каб быць здатным ізаляваць іхныя элемэнты й атамы, прадпрыманьне дэканструкцыі заўсёды пэўным чынамстаецца здабычай уласнай працьй. Адно што барацьба тая не павінна мець характару ганебнае зацятасьці й ператварацца ў рытуальную формулу крыжовых паходаў.
    Гэтае ж вызначэньне наўпрост дэманструе экстрамэтадычную адметнасьць дэканструктыўнага здумленьня. I тут не існуе аніякага мэтаду, ува ўсялякім разе на ўзроўні глябальнай стратэгіі вайсковых дзеяньняў, бо здабыць пэўнасьць у падобнай справе было б раўнаважным стаць на адзін з бакоў, а абраць
    дыскрэтаваны элемэнт пары — значыла б мець справу з будучым узурпатарам, здрадзіць нулявой ступені. Менавіта ад падобнага выбару засьцсрагаў колісь Дэрыда. Парушэньне структуры не прыводзіць аўтаматычна да зьмены ейных парадкаў парадкамі сымулякраў, як тое думаў Бадрыяр, які разважаў быў у межах мэтаструктур, але здабыць нулявую ступень ня значыць адшукаць панацэю ці філязофскі камень. Тут непрыймальным ёсьць рух як напрасьцень, так і наскось: — чаму так супраціўляўся Дэрыда, дык гэта навязаньню ўскоснага шляху для яго здумленьня, заганнай гэамэтрыі зь ейнымі пэўнасьцямі пляну, лініі, куту, дыяганаляў. “ Ускоснасьць —належыць пакуль што недапрацаванайстратэгіі, якаязмушанарабіць самае неадкладнае, ладзіць гэамэтрычныразьлік, ка бяк мага хутчэй адхіліцца й ад франтальнага падыходу, іаднаўпростайлініі—верагодна найкароткай адлегласьці паміж двума пунктамГ.
    Апошняя ж маска ды найболей цьмянае вызначэньне/вымярэньне дэканструкцыі палягае ў ейным этычным вымярэньні. Бо дэканструкцыя ёсьць, перадусім, адвольным прадпрыемствам, да якога не схіляюць ані максымы тэарытычнага розуму, аніпатрэбыпрактычнаеразвагі. Па-першае, зьнікла й расчынілася ва ўласнай несаматоеснасьці ўсялякая абавязковасьць ісьціны, як, зрэшты, і яна самая, бо тым рэдкім парадкам словаў ды рэчаў, якія яшчэ спрабуюць захаваць паасобныя выспы некранутай трываласьці (а што ёсьць больш трывалым за вечнасьць? I што ёсьць больш вечным за ісьціну?) супрацьстаіць магутная плыня той рэлятыўнасьці, што пагражае праглынуць нават сябе (і зацемь, бяз ядравай зброі скептыцызму). Няма перад кім сьцьвярджаць прывілеяваны стан таго прадпрыемства, якое ты наладжваеш, няма аргумэнтаў для перакананьня, няма словаў для прамаўленьня. Па-другое, згубілася таксама прагма, мажлівасьць утылітарна скарыстаць абраную працэдуру для дасягненьня якіх-кольвек практычных дзеяў нават у наўмэнальным сьвеце. Дэканструкцыя мала прыдатная ў якасьці крытычнага ляза альбо тарчы, наступальнай ці абарончае зброі, для крытыкі чужых тэорыяў на карысьць уласнай ці
    для абароны сваіх добра зьнітаваных сылягізмаў. 1 тады паўстае астатняе ды найскладанае пытаньне: навошта патрэбен той праект, як не для чарговага здабыцьця граалеў ісьціны ці выкананьня прамежкавых мэт ды задач часу.
    Усе прамоўленыя пытаньні падвісаюць і ня маюць адпаведнага адказу раз і назаўжды, апроч паказальных выпадкаў, якія, насамрэч, анічога не паказваюць і адказаў не даюць. Вось, напрыклад, чым абвяртаецца дэканструкцыя перадразвагаў разуменьня як татальны гермэнэўтычны клопат, маўляў, погляд вонкі на ўласныя перадразвагі ды непахісныя ісьціны з глыбіняў неасьветленых цікаўным угляданьнем? Што можа адказаць на гэта той, хто спрычыніўся да рытуалаў аднае з самых крытычных тэорыяў, якая асьвятляе працу разуменьня, з паступовым паранойным перакананьнем, што яна патрапіла ў пастку звыклага этнацэнтрызму, замаскаванага ў апранахі ўнівэрсальнасьці? Што рабіць, калі рытуал заняў месца веры, а тысячакроць прамоўленыя сакралізаваныя выразы пагражаюць патлумачыць усё прыстойна ды кананічна, калі толькі не ставіць пад сумнеў іхную магічную моц? Гэта й ёсьць менавіта крытычны час для дэканструкцыі, калі прысьпявае тэрмін разабраць (у сэнсе дэмантаваць) дыскурс згаданага прадпрыемства, каб сузіраць апасьля жменьку лішкавых дэталяў і любаваць іхную непатрэбную ўтылітарнасьць.
    Гермэнэўтыка, калі быць зусім дакладнымі, займела сваё імя не праз самога бога-алімпійца, але, хутчэй, празь дзеяслоў, які адначасна выкрывае ейны сэнс ды хавае вытокі. Сьлед губляецца самым неверагодным чынам: зьнікае той, хто можа сьляды пакідаць. Напраўду, ужо немагчыма здабыць пэўнасьці праз этымалёгію наконт таго, ці ж бог падараваў сваё імя спэцыфічнаму віду дзейнасьці, авалодаць якім імкнуцца людзьдзі, ці ж, наадварот, менавіта гэтай функцыі, што ім старанна выконваецца, абавязаны бог сваім імём. Але, нягледзячы на гермэтызм першакрыніцы (а гэты хіжы бог умее ня толькі тлумачыць сьмяротным волю вышэйшых сілаў, але гэтаксама ж і добра ўтойваць, замятаць сьляды), гермэнэўтыка застаецца ў
    Да дэканструкцыі перадразвагаў разуменьня прывілеяваным стане — яна ж жанчына! — і можа задаваць свае пытаньні тым, каму пажадае й якія толькі пажадае, але зрэдку каму дазваляе зьвярнуцца з запытаннямі да самое сябе. Вялікае гэта мастацтва задаваць пытаньні й ведаць, што ды каліможна й варта спытаць; здабыць празь іх адказ альбо нештака прыхаваць.
    Нельга пры тым сказаць, што за некалькі тысячагодзьдзяў не былі наконт яе (першакрыніцы) здабыты інтуіцыі нагэтуль ясныя й відавочныя, што іх ня можнгг было б некрытычна зьмясьціць у падмурак тэорыі, але іх і ня так шмат, каб разгарнуць a prioriдэдуктыўную сыстэму. Што ж у гэтых межах у стане здзейсьніць аналіз, хаця б і крытычны, калі ён распасьціраецца на тую вобласьць, якая сама традыцыйна зьяўляецца крытыкай? А самае галоўнае: зыходзячы зь якой пэрспэктывы?
    Задача-мінімум, яна ж і максымум, будзе ў такім разе наступная: паспрабаваць ажыцьцявіць дэканструкцыю менавіта перадумоваўге'рмзмэўгьпнт рэфлексіі, як яны адлюстраваны ў творах “гермэнэўтычных” мысьляроў, да таго ж, зыходзячы менавіта з уласнай ейнае пэрспэктывы. Ды ня варта кідацца адразу ва ўсе бакі й распачынаць адначасова тузын справаў. Кожнае сталае прадпрыемства, і гермэнэўтыка ня будзе з таго выключэньнем, мае свае адметныя вяршыні, не пераадолеўшы якіх ты ня ў стане ўважаць сябе за спрактыкаванага ў гэтай справе чалавека. Для гермэнэўтыкі падобны цяжар палягае на двух словах, паяднаных злучнікам — бадай, адзіным, што іх яднае,— ісьціне ды мэтодзе, што спрычыняе кожнага да спробы адужаць “цмока-Гадамера”, каб здабыць сябе.
    Надалей тэкст меў бы набыць характар пакарочанай энтымемы, калі можна ўявіць сабе падобны аксюмарон. Мы ж тут проста трохі падсумуем.
    Усе прыгаданыя маскі-вызначэньні дэканструкцыі не даюць наўпростага адказу на паўсталыя пытаньні пра сэнс ды функцыі акрэсьленага прадпрыемства, але ж тое й ня іхная задача. Пастуляваная адвольнасьць не дае пэўнага ды адмысловага абгрунтаваньня праекту, бо, перадусім, з рацыянальна-
    га ён перарастае ў маральны ды эстэтычны выбар, што не паддаецца генэралізацыям якога-кольвек кшталту й можа разглядацца адно як адвечнае патрабаваньне бараніць уласную свабоду, калі нават і ад сябе. Рух дэканструкцыі можа быць несупынным, а можа застыгнуць падобна да зэнонавай стралы ў залежнасьці ад часу, лёсу ды міжвольнасьці абраньня.