• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    3.	Парадыгма лінейнага дэтэрмінізму падпадае пад экспліцытную й пасьлядоўную крытыку з боку філязофіі постмадэрнізму, прычым, лінейная вэрсія трактоўкі дэтэрмінацыйных працэсаў дыскрэдытуецца постмадэрнізмам адносна як тэкставай, гэтак і па-затэкставай прадметнай сфэры; перш за ўсё, гэта тычыцца дэталёва распрацаванай у мэтадалягічных адносінах канцэпцыі “азначваньня”, намадалёгіі, “генэалёгіі” М.Фуко, канцэпцыі гістарычнага часу Ж.Дэлёза, шызааналізу й інш.;
    4.	Незавершаная працэсуальнасьць цяпер-пераходу да нелінейнай трактоўкі дэтэрмінізму абумоўлівае тое, што ўжываныя як прыродазнаўствам, так і філязофіяй сродкі для фіксацыі гэтага пераходу яшчэ знаходзяцца ў стадыі свайго станаўленьня, з прычыны чаго выяўляюцца такія фэномэны, як:
    а)	наяўнасьць шэрагу паралельных паняткавых сыстэм для фіксацыі фэномэну нелінейнасьці: напрыклад, тэксталягічны й соцыягістарычны шэрагі ў постмадэрнізме, кожны зь якіх распадаецца, у сваю чаргу, на некалькі аўтарскіх паняткавых вэрсіяў: бартаву, дэлёзаву й г.д. — пры відавочнай інтэнцыі да ўніфікацыі й сынтэзу за кошт узаемнай адаптацыі тэрміналёгіі (у гэтым сэнсе паказальны лёс тэрміну Ю.Крыстэвай “азначваньне” ці тэрміну “дыспазытыў” М.Фуко);
    б)	нэгатыўнае стаўленьне да самога тэрміну “дэтэрмінізм”, які сынэргетыкай і постмадэрнізмам зьвязваецца зь лінейным тыпам дэтэрмінацыйнай сувязі (адмаўленьне сынэргетыкі ад гэтага тэрміну наагул, схільнасьць постмадэрнізму да “валюнтарысцкай” і “рэвалюцыйнай” тэрміналёгіі);
    в)	выкарыстаньне мэтафарычных сэнсавобразаў для перадачы ідэі адсутнасьці зьнешняй прычыны адносна сыстэмы, што трансфармуецца: агульная постмадэрновая прэзумпцыя “сьмерці Бога”, пераарыентацыя з ідэі Эдыпа як патэрналісцкай дэтэрмінанты неўсьвядомленага да прэзумпцыі “АнтыЭдыпа” ў шызааналізе, аналягічная ёй ідэя “сіроцтва сэнсу” ў тэксталёгіі й г.д.
    5.	Станаўленьне парадыгмы дэтэрмінізму нелінейнага тыпу інсьпіруе, як у прыродазнаўстве, так і ў філязофіі, радыкальную крытыку мэтафізыкі як уфундаванай прэзумпцыяй лёгацэнтрызму (адмаўленьне ад татальнага дэдукцыянізму мэтафізычных сыстэм — у сынэргетыцы; экспліцытная злучанасьць мэтафізыкі з ідэяй лінейнасьці й стратэгіі “лёгатаміі” — у постмадэрновай філязофіі).
    2001 г.
    Павал БАРКОЎСКІ — нарадзіўся ў 1978 г. у Менску. У 2000 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі), асьпірант катэдры філязофіі й мэтадалёгіі навукі БДУ.
    ДА ДЭКАНСТРУКЦЫІ ПЕРАДРАЗВАГАЎ РАЗУМЕНЬНЯ
    — I ты ўважаеш сабе за апантанага велічнымі ідэямі-фікс, але ж адным гожым днём зьдзяйсьняеш першае асабістае адкрыцьцё — ідэі тыя ня вельмі каб ужывальныя ў жыцьці; а паколькі ты ж не ідыёт і табе міласна жыць, высьвятляеш, што прагнеш ты — быць вольным у дзеях. Гоп!— і ты спатыкаеш тыя ж самыя ідэі, што атрымаў быў праз хрост. Ды не ў абліччы вонкавых запаветаў і пастановаў —
    зацемь, бо гэта ёсьць важным. He ў разнастайных абліччах практычнага прымусу, што гэтак бянтэжаць звадкую шпану,—
    усё таму, што звыклыя абліччы прымусу, якія сустракаеш у жыцьці штодня, ты, так ці інакш, у стане абмінуць,—
    але ты спатыкаеш самога сябе: тое, што атрымаў быў у хрост, дружа, уласнае веравызнаньне...
    Х.Картасар, Іспыт (пераклад адвольны)
    Калі задацца пытаньнем, якія хады здумленьня адбіліся на нашых філязофскіх поглядах найбольш, дык міжволі ўзгадаеш знакаміты зьвяз К.Маркса, Ф.Ніцшэ і З.Фройда, якіх яшчэ К.Ясперс ахрысьціў трапным вызначэньнем: “філёзаф падазронасьці”. Адылі, чаму падазронасьць прыпісваецца менавіта гэтаму зьвязу з трываласьцю, што выклікае зьдзіўленьне, нібыта насуперак плойме ўсіх іншых, хто ставіў пад сумнеў шмат што для нас асэнсаванае. Прынамсі, значыць, існуе пэўнае істотнае адрозьненьне паміж падазронасьцю й сумневам.
    Падазронасьць ёсьць заўжды скіраванай і, няўпрыклад грузкаму ды размаітаму сумневу, вялікшую частку часу ведае, супраць каго яна вядзе сьледзтва, і нават паводле якіх пунктаў зьвінавачаньня. Просты сумнеў, як і няпэўнасьць, не валодае прэзумпцыяй правамернасьці ўласных запатрабаваньняў, і
    таму мае захоўваць гіпатэтычны характар пастуляванай “сумнеўнасьці” ў дужках: нешта ня так, але, мажліва, я памыляюся — нібыта кажа ён. Падазронасьць жа тыя дужкі зьнішчае й патрабуе ўжо адказу, з тае прычыны, што ёю пэўна сыдьвярджаецца — нешта ня так: таму, калі ласка, дайце тлумачэньне гэтым абставінам, і — як мага хутчэй.
    Інакш кажучы, падазронасьць ёсьць прыхаванай формай высьпелай крытыкі, якая мае ўласныя пастуляты ды адказы на тыя пытаньні, што атрымаліся цягам ажыццёўленай ёй жа самой дэдукцыі, дзеля чаго прадпрыманьне падобнае крытыкі абвяртаецца сьвядомай інквізыцыяй якой-кольвек праблемы, якая па вызначэньні закінутая перад табой (pro-blhma), якую ты маеш сустракаць у лоб. " Адсюль,— прамаўляе Дэрыда ў сваім “ Ускосным а.хвяраваньнГ (An oblique offering) — неабходнасьць разглядаць наўпрост, непасрэдна улоб, франтальна ды грунтоўна тое, што зьмяшчаецца перадвашымівачыма, ротам, рукамі (а зусім не за сьпінаю) як прысунуты ды прапанованы абект, якпадлеглаеразглядупытаньне, а значыць у той жа ступені—як прапанаваны, інакш кажучы, як запраданы, падараваны сюжэт/субёкт: бо прапануюць зазвычай заўжды нешта нaпepaдзё,. Гэтаксама ж там, дзе ёсьць праблема, гаворка заходзіць пра прад-сюжэт (прадмэт-сюжэт/аб’ект-суб’ект), пра праект, што высунуты, як дасьпех альбо ахоўная апратка — калі эксплюатаваць ужо этымалёгію словаў дашчэнту.
    Зрэшты рэшт выпадае паглядзець на праблему й праз шкельца метаніміі — тым самым прыйсьці да таго, хто выкарыстоўваецца ў якасьці прыкрыцьця, прымае на сябе адказнасьць ці выдае сябе за іншага, прамаўляе ад імя таго, каго высоўвае перад сабою альбо за якім хаваецца — усё для таго, каб абмінуць гэты танны падман масак і падстаўных асоб. I вось тут узьнікае пытаньне, што лепей — шлях ускосны альбо наўпроставы? I ці мажлівы тут наагул выбар без прыцягненьня нулявой ступені структуры?
    Адылі падазронасьць вылучае ня толькі згаданы наўпроставы падыход да праблем, якімі яна робіць свае запытаньні, але 264
    таксама й іншую, вартую зацемы рысу — а менавіта адсутнасьць сама-рэфлексіўнасьці, альбо аўтарэфэрэнцыі, зьвернутасьці на сябе. Ня варта думаць, што абедзьве гэтыя якасьці існуюць сэпаратна. Ды наагул лёгка пабачыць, на чым грунтуецца іхны ўдалы сымбіёз. Хаця кожная разьвітая крытыка мае на ўвазе, між іншым, гэтаксама й сябе, тым ня менш, практычна відавочна, што амаль для ўсіх сталых тэорыяў комплекс скарпіёна спрадвеку чужы: і марксізм гістарызуе ўсё, ды змаўкае там, дзе гаворка мае быць пра ўласную ягоную рэлятыўнасьць ды гістарычнасьць прапанаваных ім тэзаў; і псыхааналіз, нягледзячы на пастуляваную ўсеабдымнасьць ягонага клопату (бо ўсё падлягае пад дзеяньне псыхааналізу, нават тое, што яго навідавок адмаўляё), раптоўна губляе голас, калі спатыкае той факт, што сама ягоная канцэпцыя злёгку можа быць патлумачана праз фобіі ды прыёмы сублімацыі ягонага творцы; і Ніцшэ згодзен быў хутчэй забіць свайго Заратуштру, чымся дазволіць яму вымавіць ганебнае слова на новы звышчалавечы парадак і сьвет; і... — сьпіс можна доўжыць.
    Гэта не яшчэ адна адзнака слабіны сталых тэорыяў, але пэўны й трывалы парадак рэчаў, міжвольна абраны. Няма нічога містычнага, благога ці зламыснага й ergo сафістычнага ў тым, што абраная пазыцыя змушае ейных абаронцаў да аховы ўласнае званіцы ад нахабных набегаў варожых словаў і рэчаў, але невідавочным ёсьць тое, што мы самі сьвядома абралі колісь тую званіцу ці збольшага ўласнаручна выклалі яе па цаглінцы. Адсутнасьць пэўнасьці ва ўласным падмурку не карціць правядзеньню працяглых манэўраў, пазыцыйнай вайны ды перамоваў, і адзіным мэтазгодным выйсьцем тады бачыцца вайна на чужой тэрыторыі, дзе праблему трэба ня браць “у палон”, а ў крывавым сутыкненьні фронт у фронт — зваяваць і зьліквідаваць. Праўда што, залішняя пэўнасьць, асабліва беспадстаўная, таксама прыводзіць да таго самога фіналу, паколькі той, хто верыць, што за ім ёсьць праўда, першым шукае вырашальнае бітвы. Праўда, але, й іншае: што зьвернутасьць на сябе анічога не гарантуе й ні ў чым не дае рады, апроч беспадстаўнае веры ў тое, што няма дзе здабыць падставы.
    Так, пакрысе, праз выпады наперад і імклівыя адскокі, мітусьлівыя зрухі у розныя бакі, што прыпадабняюцца фігурам зусім блізкім да танцавальных, мы набліжаемся да таго, каб прадэманстраваць першую маску й высунуць першае пазытыўнае вызначэньне дэканструкцыі — і яно будзе перадусім архітэктанічным, ці, калі заўгодна, эстэтычным, альбо нават эканамічным. Бо дэканструкцыю варта вызначыць як пэўныгуст да эканоміістылю, што, безумоўна, мае быць патлумачаным.
    Найперш паспрабуем задацца пытаньнем, як насамрэч працуе машына канструяваньня філязафічных тэорыяў. Мы спатыкаем, да прыкладу, хрэстаматыйныя выпадкі картэзіянскіх ці кёніхзбэрскіх высілкаў да пабудовы сыстэмы мысьленьня адмыслова “з нуля”, якія надоўга адвабілі прагных прамовіць падобна да Штырнэра: “Нішто — вось на чым я ўзьвёў сваю справў'. I вось чаму: як толькі пасьля тытанічнае працы на выбамбленай пустэчы пачынае ўжо трохі праглядацца падмурак “новага дому ведаў”, ягоны дойлід нібыта забываецца на ўсё, і надалей працуе як нячысты пакажа, без асаблівага клопату наконт таго, адкуль ён браў матар’ял для наступных паверхаў і ці ня ёсьць тая альтанка, што забясьпечвае цэльнасьць кампазыцыі, падабранай на сьметніку рэшткай былога тэарытычнага хараства. Гэта збольшага спрацоўвае ўласьцівая чалавечай псыхіцы ідыясынкразія да дакладнага кантролю ўсіх дробных дэталяў і ўласных дзеяньняў.
    Ня трэба, адылі, думаць, што той, хто сьвядома пераймае чыесьці тэарытычныя канструкцыі, адбудуе сабе шыкоўныя ды непахісныя (блёкавыя) даміны альбо палацы для абранай групоўкі вучняў. He, адбудаваць ён, можа, і адбудуе, ды справа ў тым, які лёс чакае падобныя збудовы. Што нас асабліва вабіць, дык гэта чыясьці надзвычай удалая думка альбо канцэптуальная канструкцыя, і дзеля яе мы радыя прыняць ва ўлоньне ўсю лягічна зь ёю зьвязаную сыстэму дачыненьняў, ці й за тое горш — інкруставаць тую думку ва ўласны склад мысьленьня, тоячы ў падсьвядомым надзею (ну як прынадзіцца — запрацуе яна), ды пры гэтым не прасачыўшы мажлівыя з таго наступ-