• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    2001 г.
    Аляксандар ГРЫЦАНАЎ — нарадзіўсяў 1958 г. У 1980 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у БДУ, ува Ўсходне-эўрапейскім недзяржаўным інстытуце бізнэсу й права. Кандыдат філязофскіх навук. Дацэнт Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага ўнівэрсытэту імя А.Д.Сахарава. Суаўтар, галоўны навуковы рэдактар і складальнік шэрагу філязофскіх энцыкляпэдыяў і падручнікаў.
    “СКЛАДКА” ЯК ПАДСТАВОВАЯ КАНСТРУКЦЫЯ СУЧАСНАГА ФІЛЯЗАФАВАНЬНЯ
    Сыстэмную сэмантычную распрацоўку панятку “складка” (ріі) як шматзначнай славаформы ўпершыню ажыцьцявіў Ж.Дэлёз. Паводле францускага філёзафа, складка — гэта “адрозьненьне”, “згіб, які розьніць” і які, разам з тым, “сам можа быць адрозьнены”. У кантэксьце патэнцыйна-магчымых трактовак гэтага панятку Дэлёз абыгрывае зьвязаныя зь ім словы pliessement, plisser, ploir, depli, repli; нямецкае Zwiefalt, a таксама ангельскае fold, якія значаць складка, складчатасьць, зьвіліна, згіб, загін, разгібаньне й інш. Зь ім таксама зьвязаны тэрмін “двайнік” і блізкія яму “падваеньне”, “адлюстраваньне”, “узаеманакладаньне” й інш.
    Згодна з Дэлёзам, “.. .ідэальнызгіб (Ріі) зьяўляецца Zwiefalt, згібам якірозьніць ірозьніцца. Паколькі Гайдэгер спасылаецца на Zwiefalt як на розьніцу, шторозьніць, товарта было 6, першза ўсё, зазначыць, шторазрозьненьневыяўляецца неўапазыцыіз папярэдняйямунеразрознасьцю, а ў суаднесенасьці з Разрозьненьнем (Difference), якое не перастае адгінаць і зноўзгібаць кожны здвух бакоў і якое адгінаючы адно, паўторна згінаеіншае, уадной коэкстэнсіўнасьці схову й адкрыцьця Быцьця. прысутнасьці й адсутнасьцііснага. ...Згібаньне стаецца бясконцайапэрацыяй— адінзгібпераходзіцьуіншыйг.д.... Згібузгібе, зьнешняеёсьць унутраным, выгнутае—гэта згібувогнутага. Па-за ідэалізава-
    нымі апэрацыямі згібаньня, зь якіх можна пабудаваць і малыі вялікі сьветы, не існуе нічога. Але ў Гайдэгера ўздыманьне (згібразрыў) не ідэнтычнае згінаньню як бясконцай апэрацыі, яно не пракладае шляхуўсё новым і новым згібам іразрывам, а адкрывае твор, якістаіць на зямлі: храм, дом, карціна, кніга... ”
    На думку Гайдэгера, трактоўка інтэнцыяльнасьці як адносінаў паміж сьвядомасьцю й ейным аб’ектам пераадольваецца праз ідэю “складкі Быцьця” на працягу наступных філязафічных паваротаў: ад інтэнцыяльнасьці — да “складкі”, ад фэнамэналёгіі — да онталёгіі, ад існага —да быцьця. Згодна з бачаньнем Гайдэгера, онталёгія неаддзельная ад “складкі”, бо быцьцё ёсьць “складкай”, якую яно ўтварае з існым; а раскрыцьцё Быцьця якраз і ёсьць канстытуяваньнем “складкі”.
    Трансфармацыя ідэі “складка” й ейная эвалюцыя ў тэкстава-аформленую й эўрыстычна значную парадыгму ажыцьцяўлялася ў кантэксьце (зацьверджанай да сярэдзіны 20 ст. у заходнеэўрапейскай філязофіі) ідэі пра своеасаблівую “звыш-абумоўленасьць” чалавечага бачаньня сьвету. Зьнешне несупярэчлівую канцэптуальную традыцыю тлумачэньня “складкі” (Гайдэгер — Мэрло-Панці—Дэлёз) правамоцна разглядаць наступным чынам: успрымаючы “нешта”, мы ўжо валодаем прэзумпцыйнай ведай адносна таго, што менавіта мы ўспрымаем. Чалавек ніколі не разглядае сьвет “наўпрост” (беспасярэдне), але заўсёды толькі праз пасярэдніцтва Іншага. Ажыцьцяўляючы змушаны манэўр, мы фіксуем наяўнасьць вызначаных межаў нашага ўласнага ўспрыманьня, якія пераадольваюцца з дапамогай таго пэрцэптуальнага патэнцыялу, якім валодае Іншы. У “бачным” заўсёды прысутнічае тое, што “бачыцца”, у “чутным” — тое, што “чуецца”; у “кранальным” — тое, чаго “кранаюцца”; апошнія элемэнты пералічаных дыядаў (тое, што “бачыцца” й г.д — А.Г.) заўсёды зваротным чынам узьдзейнічаюць на першыя, дапаўняючы іх і робячы рэальна магчымымі. Зваротны бок сьвету спасьцігаецца чалавекам з дапомогаю Іншага, але спасьцігаецца ў віртуальнай (а не ў актуальнай) праяве: у выглядзе “складкі”.
    Паводле Гайдэгера — Мэрло-Панці — Дэлёза, “Іншы” (які пастолькі там, паколькі ён — тут) канстытуе спараджанае пэрцэптуальным “люфтам” цэльнае (кшталту рызомнага перапляценьня) поле ўзаемазваротных пазыцый. У межах такой высокай абстракцыі й шматмернай інтэрпрэтацыі “Іншы” страчвае ўласную антрапаморфнасьць, і пра яго, у прынцыпе, недапушчальна разважаць у фігурах “суб’екту” й “аб’екту”, “глыбіні” й “паверхні”, “фігуры” й “фону”, “далёкага” й “блізкага”. Іншы й ёсьць умовай разрозьненьня ўсіх гэтых структур ведаў і ўспрыманьня, “складкай-у-сабе”, зыходным разрывам у структуры быцьця, які “амальгамуе” разарванае паміж сабой.
    Паводле схемы тлумачэньня Дэлёза, “я гляджу на аб’ект, пасьля адварочваюся. ядазваляюямузноўзьліцца з фонам, між тым, як зь яго паўстае новы аб'ект маёйувагі. Калігэты новы аб’ект мяне няраніць, калі ён ня бё мяне з моцай снараду (як бывае, каліна тыкаесься на штосьці, чаго ня ба чыў), дык толькі таму, што першы а б’ект выдаў суцэльным скроенем тое месца. дзе я ўжо адчуваў, што там знаходзіцца перадіснаваньне наступных віртуальнасьцяў і палёў патэнцыйнасьцяў, якія, як я ўжоведаў, здольны актуалізоўвацца. I вось гэтая самая веда, ці пачуцьцёмаргінальнага існаваньня, магчымае толькідзякуючы іншамў'.
    У кантэксьце сваёй гіпотэзы пра падставы для разуменьня сутнасыді фігуры “цела—цялеснасьць” Мэрла-Панці сьцьвярджаў, што мы валодаем “актуальна функцыянальным целам” толькі дзякуючы таму, што “Іншы” адкрывае нам наша патэнцыйнае цела, згінаючы першае ў другое, злучаючы іх “складкай”: “гэта прорва паміж маёй правайрукой, якую я кранаю маёйлевай, паміж маім чутным голасам і маім голасам артыкуляваным, паміж адным момантам майго тактыльнага жыцьця й наступным ня ёсьць онталягічнай пустэчай, нябытам: ён запаўняецца дзякуючы татальнаму быцьцю майго цела, іпразь яго — сьвету, гэты падобны да нулявога ціску патэнцыял паміж дзьвюма цьвёрдыміцеламіўзьдзейнічае на іх такім чынам, што яны ўціскаюцца адноўадно".
    У “сухой рэшце” ў Гайдэгера й Мэрло-Панці ідэя “складкі існага” пазытыўна пераадольвае (чытай: “здымае” — А.Г.) ранейшы зьмест панятку “інтэнцыяльнасьць”, зацьвярджаючы яго ў новым вымеры: “Бачнае” й “Раскрытае” не рэпрэзэнтуюць нам прадмету бачаньня без таго, каб не забясьпечыць нам таксама й прадмету гаварэньня: складка канстытуе элемэнт бачаньня, які бачыць самога сябе, толькі ў тым выпадку, калі яна адначасна фармуе й элемэнт мовы, які прамаўляе сам сябе,— да тае кропкі, дзе яшчэ прысутнічае сьвет, які прамаўляе сябе ў мове й бачыць сябе ў зроку. “Сьвет” (канцэпцыя “бачнага й нябачнага” Мэрла-Панці) адкрывае нам прамаўленьне разам са зрокам, як калі б сэнс суправаджаўся бачаньнем, якое само па сабе паведамляла б сэнс.
    Ад канцэпцыі Гайдэгера — Мэрла-Панці сутнасна адрозьніваецца адзінатэмная мадэль Фуко. Згодна з Фуко, быцьцё сьвету ёсьць бачнасьцю; а быцьцё мовы зьяўляецца ў рэчаіснасьці толькі сукупнасьцю выказваньняў. У межах такога разуменьня ідэі “складкі” прынцыпова ня можа захавацца ідэя інтэнцыяльнасьці: апошняя руйнуецца падчас расколу, разьяднаньня двух кампанэнтаў веды (не інтэнцыяльнага ў прынцыпе). “Бачнае” й “артыкуляванае” ў Фуко “пераплятаюцца”, але не празь “зьліцьцё”, а праз скон: інтэнцыяльнасыдь як “зваротная й памнажальная ў абодвух кірунках” (Фуко) ня здольна канстытуяваць тапалёгіі “складкі”.
    У эўрапейскай філязофіі пачатку 21 ст. панятак “складка” паўстае ў наступных іпастасях:
    1.	Пераадольвае традыцыйную схему клясычнай філязофскай традыцыі, якая лічыла адрозьненьне: а) вынікам актыўнасьці самаідэнтычнага суб’екту; б) сутнасыдю, што не ўплывае на яго; в) не зьмяняе гэтага суб’екту. Выкарыстаньне ж панятку “складка” раскрывае як нешта “цэлае”працэдуру станаўленьня суб’екту, а тэму суб’ектывацыі рэпрэзэнтуе праз сэмантычныя фігуры “падваеньня”, “двайніка” й г.д.
    2.	Канстытуе новую трактоўку суб’ектыўнасьці (у адрозьненьне ад клясычнай зададзенасьці трансцэндэнтальнага Я), 276
    “Складка” як падставовая канструкцыя сучаснага філязафаваньня якая выяўляецца праз гістарычныя практыкі суб’ектывацыі, здымаючы тым самым традыцыйныя бінарныя апазыцыі “Я — Іншы”, “Іншае — Тоеснае”, “Свой — Чужы”; апошнія сыстэмна замяняюцца на ўнівэрсальную схему, якая, у якасьці скрайняй, акцэнтуе апазыцыю Зьнешняга (бесстароньняга да індывідуальных жыцьця й сьмерці) і Унутранага як складкі Зьнешняга, яго “загіну”, падваеньня.
    3.	Схоплівае, фіксуе, узнаўляе момант пэрманэнтнай рухомасьці лініі Зьнешняга й канстытуяваньня Ўнутранага як выніку працэсу “выгінаньня-складаньня” Зьнешняга, падобнага да “зморшчынаў на паверхні вады”. Так, у Фуко: “...Зьнешняе не фіксавана мяжой, але ёсьць рухомая матэрыя, ажыўленая пэрысталыычнымі рухамі, складкамі й зьвілінамі, якія разам утвараюць Унутранае; яны—зьнешняе, алеўнутранае Зьнешняга; думка прыходзіць са Зьнешняга, застаецца прывязанайда яго, але не запаўняе Ўнутранага як элемэнт, пра які думка не павінна й ня можа падумаць... непамыснае не зьяўляецца зьнешнім адносна думкі, але палягае ў сярэдзіне яе, яктаянемагчымасьць мысьленьня. якаяпадвойваейвыдзёўбваеЗьнешняе.
    Згодна з Дэлёзам, Фуко падобным чынам пераадольвае фэнамэналягічную інтэнцыяльнасьць: замест клясычнага суб’екту ў Фуко “жыве, дыхае, ажыўляецца пэрыстальтыкай, складкамі-зьвілінамі—гіганцкае нутро, гіганцкі мозг, марская паверхня, ляндшафт з рухомымрэльефам”. “Складцы” Фуко вяртае онталягічны статус.
    4.	Адносна мяжы магчымых уласных інтэрпрэтацый ставіць пад сумнеў магчымасьць самога існаваньня нейкай зьнешняй кропкі ў дачыненьні да адрозьненьня: складка (згібы) — такія цялесныя падзеі, якія не зьяўляюцца ўласыдівасьцямі якога-кольвечы быцьця, бо ня маюць двайніка ў асэнсаваньні й мове; у іх атрыбутыўна адсутнічаае зыходны сэнс — яны самі яго прадукуюць, элімінуючы з уласнай сыстэмы інтэлектуальных сымпатыяў наперад зададзены прыярытэт асэнсаванага сэнсу перад бяссэнсіцай. Розныя ж “магчымыя сусьветы” як прадукт “складкі” лякалізуюцца прынцыпова па-за апазыцы-
    яй “магчымае—рэчаіснае”, бо складка ня мае патрэбы ва ўласнай прысутнасьці, каб набыць сваё “ня-месца”.
    5.	Вызначана характарызуе спосаб, празь які ажыцьцяўляецца адрозьненьне: выяўляе іманэнтнасьць пасіўнасьці адносна апэрацый складаньня (параўн. складка на шарыку, зь якога выпусьцілі паветра) у адрозьненьне ад “згібу” — працэдуры з атрыбутыўнай ёй унутранай энэргетыкай. Дынамічная, сілавая мадэль “складкі” прадугледжвае наяўнасьць пэўнага супрацьстаяньня, супрацьборства сіл згібаньня, згібу. Форма ў кантэксьце парадыгмы “складкі” ёсьць вынікам згібу сіл матэрыі, здольнасьць апошняй захоўваць, фіксаваць той ці іншы згіб. У межах апісаньня сусьвету праз ідэю “складкі”, “цьвёрды” й “мяккі” кшталты матэрыі (з чаго “складка” зроблена ці робіцца) розьняцца тымі ўзроўнямі супраціву, якія альбо абумоўліваюць тармажэньне дзеяньня мэханізмаў складаньня/ згібаньня, альбо паскараюць іх. У гэтым кантэксьце “складка”, у сутнасьці,— ня ёсьць Згінам, ажыцьцяўленьне якога прадугледжвае пераадоленьне супраціву матэрыялу ці той (зьнешняй) сілы, якая захоўвае форму згібанага.