• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    ма міфалагічнай думкі ператварае ўсю рэальнасць у метафару. Міфалогія Зоны прадукуе метафары... Зоны. Чарнобыль — хоць і самая жахлівая ў сваёй незваротнасці трывога, але толькі адна з шэрагу. Трывога лёсу і смерці — першая з трох.
    * * *
    Трывога пустэчы і бессэнсоўнасці на мяжы стагоддзяў, і тым больш тысячагоддзяў, як правіла, ператвараецца ў істэрыю. У нагнятанні апакаліптычных матываў ёсць штосьці ад дэкадансу, зразуметага як “старэнне стылю”. Ды калі астатняе чалавецтва можа гуляць у дэкаданс, дык у Зоне — свае гульні.
    Сёння беларусы, акрамя экзістэнцыйнай “страты сэнсу”, непазбежнай для чалавека, перажываюць “страту самасці”. Трагедыя заключаецца ў тым, што страта саміх сябе (у нацыянальна-культурным сэнсе) з’яўляецца ці то паўтаральным, ці то зацяжным, перманентным станам. У.Гніламёдаў, аналізуючы ў артыкуле “Паэтычныя традыцыі і менталітэт” (“Полымя”, 1997, № 11) працэс празаізацыі паэтычнай мовы ў XIX стагоддзі, робіць наступную выснову: “...паколькі “прагрэснарода” быў штучным чынам запаволены, то прыпынілася, натуральна, і развіццё беларускай мовы як мовы літаратурнай. 1 не толькі мовы — усёй нацыянальнай культуры. Гэтаму спрыялі тыя нерухомасць, прыгнечанасць і манатоннасць жыцця, якія ўсталяваліся на Беларусі пасля паражэння шэрагу паўстанняў XIX стагоддзя”.
    Новы век — новыя песні. Ды не ў Зоне. Некаторыя стваральнікі сучаснай беларускай культуры быццам страцілі матывацыю ўласнага руху. Іхнія творы ўмоўна можна параўнаць з паўфабрыкатам: нягледзячы на ўсю прэзентабельнасць, не хапае таго “неагульнага”, наяўнасць ці адсутнасць якога звязана з тым, кім усведамляе сябе творца — “насельніцтвам” Зоны ці “народам”. Імкненне стаць часткаю таго ці іншага кантэксту (славянскага, еўрапейскага, усясветнага ці інш.) тады набывае сэнс, калі самабытнасць з’явы не выклікае сумненняў ні ў “кантэксту”, ні ў самой з’явы.
    У Зоне адчаю “самабытнасць” надрыўная. У згаданым артыкуле У.Гніламёдаў заўважае, напрыклад, што “беларуская паэзія ўзрасла на традыцыях ангажаванасці”. Апошнім часам усё выразней адчуваецца вымучанасць патэтыкі многіх твораў беларускай грамадзянскай паэзіі. Паэты “вучаць” народ — сябе, верагодна, далучаючы падсвядома да “каманднага эшалону”. У нашай Зоне асобныя творцы неяк залішне лёгка становяцца вертухаямі, стараюцца аздобіць “патрыятычнымі” лозунгамі пляц, дзе муштра несвядомага народу выглядала б эстэтычна. Маралізатарства — важнейшы чыннік ідэалогіі Зоны. Аднак многія творцы ставяцца да яго з непрыязнасцю, пра што сведчыць паэзія Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, Н.Мацяш, В.Шніпа, Л.Рублеўскай, Л.Галубовіча, Л.Дранько-Майсюка ды інш.
    “Новыя бітвы прыдумаў час” — заўважае К.Камейша ў адным з вершаў зборніка “Лінія лёсу”. Паўстанні XIX стагоддзя рэдукаваліся ў ХХ-м да пікетаў. Ды час ідзе — метафары застаюцца: “Мая Айчына — ты мая Турма, //I каб хацеў другой — другой няма” (Віктар Шніп). Людзі сыходзяць — Зона застаецца. Спачуванне выклікае няпафасны аптымізм таго ж В.Шніпа: “Люблю і веру, што мінецца дзень ПI адпаўзе ў нябыт нябыту цень..Толькі чаму замест шматкроп’я напрыканцы фразы так хочацца паставіць пытальнік? Можа, таму, што, паводле Ціліха, трывога пустэчы і бессэнсоўнасці раэлізуецца ў разнастайных відах адчужэння — і непазбежна перацякае ў трывогу віны і асуджэння.
    ** ♦
    Асуджаныя на жыццё ў Зоне — хворыя на непазбыўную віну, бо міфы часоў “першатварэння”, распаўсюджаныя сярод іх, пераканаўча даводзяць, што ў будаўніцтве Зоны кожны прымаў удзел. Цверазілаўка А.Федарэнкі — выдатная метафара, якая ілюструе бессэнсоўнасць “паўстання” ў Зоне. Што б ты ні зрабіў,— вінаваты, не робіш нічога — вінаваты. “У кожнага свой смутак” (Э.Агняцвет) — віна, пэўна, таксама.
    Беларуская літаратура, напрыклад, ніяк не можа вызначыцца, у чым жа яна канкрэтна вінная: у сваім “правінцыяналізме”, “саўковасці”, “вясковасці” (псралік далёка не поўны). Так, С.Дубавец выносіць уласны прысуд беларускай савецкай літаратуры ў артыкуле “Ружовы туман” (“ЛіМ”, 9 студзеня 1998 г.). Памятаючы: Зона вялікая — рана ці позна нехта асудзіць і яго, літаратар дае прэвентыўнага выспятку. не заўважаючы (ці ігнаруючы свядома), што ён дзейнічае ў межах усталяванага ў Зоне парадку: асуджаць можна таго, хто не пры справах. Дзеянне ж адбываецпа ў Зоне метафар, якія “могуць стацца небяспечнымі не толькі з-за таго, што яны прымушаюць нас думаць, нібыта тое, на што яны намякаюць, існуе рэальна, але і з-за таго, што падштурхоўваюць нас да думкі, быццам уласцівасці адных рэферэнтаў метафары з’яўляюцца неад’емнаю часткаю іншых яе рэферэнтаў” (Э.Маккормак). Калі маніць адзін — значыць, маняць (могуць, хочуць) усе. Логіка Зоны. Яе, калі хочаце, дыялектыка.
    Што рабіць, калі “позна жыць і рана паміраць" (А.Пашкевіч)? Вызваленнем здаецца радыкальнае: “Упоперак горла — лязом” (У.Някляеў).
    На шчасце, беларуская літаратура (і культура ў цэлым) не схільная да суіцыду. Мы ўсё яшчэ маем надзею, што “прыйдзе новых пакаленняў на наша месца чарада” (Янка Купала), і ўжо яны разбяруцца. Ёсць, праўда, небяспека, што іх сустрэне тая ж Зона. I нашае сённяў іхнім заўтра зноў будзе вінаватым.
    ***
    Х.Артэга-і-Гасэт бачыў у метафары сімвал вышэйшай рэальнасці. Пасля “паўстання мас” гэтая “вышэйшая рэальнасць” стала неактуальнаю для пераможцаў. Метафары знайшлася праца ў індустрыі мрояў.
    Метаметафарысты памкнуліся даць тропу новае жыццё праз ускладненне метафарычнага коду. Іхняя метаметафара (метабала, паводле М.Эпштэйна) — гэта мастацкі прыём, што дазваляе паэтычнай свядомасці прарывацца скрозь напласта-
    ванні культуры да першаснай міфалагемы, суадноснай з сучаснымі рэаліямі. Аднак метабала, блукаючы ў калідорах быцця, выводзіць у нейкую іншую “вышэйшую рэальнасць”, дзе пануе не ўсеадзінства, але адасобленасць. (Як адзначае крытыка, абяцанне метабалы часта заканчваецца пошукамі знешняга падабенства: “Сердце, сердце, тебя все слушай, Н На тебя же не посмотрн — II На боксерскую мелкую грушу, Н йзбнваемую нзнутрн” (А.Шварц).
    Пэўна, беларускай паэзіі (як і ўсёй літаратуры) няма патрэбы пакутаваць у пошуках метабал, неакрэсленых і шматслоўных. У нас ужо ёсць — сапраўды экзістэнцыяльная! — метафара Зоны. Які ў яе патэнцыял, як з ёю абыходзіцца, як вылічыць радыюс (і наступствы) ейнага ўздзеяння — ах, як шмат мы ведаем пра ўсё гэта!
    Ці ж нам, т у т э й ш ы м, не ведаць.
    1998г.
    ІВЭН АФАНАСЬЕЎ — нарадзіўся ў 1963 г. у Гомелі. У 1985 г. скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (гісторыкафілялягічны факультэт). Кандыдат філялагічных навук, дацэнт. Аўтар 40 друкаваных прац, у тым ліку зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў і дзьвюх манаграфій. Працуе на філфаку ГДУ імя Ф.Скарыны, выкладае літаратуру XX стагодзьдзя.
    ТАМ, ДЗЕ ПАЧЫНАЕЦЦА ВЕЧНАСЦЬ...
    Чарнобыль у выяве мастацкай свядомасці
    Калі вечнасць насамрэч мае пачатак, то для беларусаў ён напэўна пазначаны Чарнобылем. Але і для асобнага жыцця, і для жыцця пакаленняў у маштабе вечнасці губляецца сам час, саступаючы “дурной бясконцасці”. Хаця і ёй наканавана спатыкнуцца аб мяжу, якая некалі падзеліць пярэдадзень і “сёння” ў свядомасці тых, каму пашчасціць жыць у пераадоленай мінуўшчыне, зрэшты, вельмі падобнай да будучыні.
    Зразумела, бяспечную адлегласць ад падзеі кожны вызнае сам, але хіба магчыма засцерагчыся ад спакусы адолець гэтыя межы ў прасторы мастацтва, дзе знаходзіць прытулак вечнасць, вызваленая ад прыгнёту часу, каб адмыслова паспагадаць уцекачу з чарнобыльскага універсуму, пераўтварыўшы яго ў дзіўнавата-недарэчны персанаж уласных разумовых практыкаванняў. Прынамсі, тое і здарылася з аўтарам гэтых радкоў, калі ён з неабачлівай лёгкасцю дазволіў сабе колькі гадоў таму у дыскусіі аб сучасным стане і перспектывах беларускага літаратуразнаўства з бяскрыўднай іроніяй разважаць пра загадкавасць чалавека, якога нават у прыцемку саркафагу цікавяць тэарытычныя праблемы навукі аб літаратуры. Вядома, той вобраз дзівака быў наўмысна абагульненым, хутчэй разумоваабстрактным, чым эмпірычным. Аднак ці не абудзіўся ён напраўду гэткім Франкенштэйнам пакрыўджанага сэнсу адразу пасля таго, як аматару гуманітарных альтэрнатываў закарце-
    ла паспытаць сябе ў спрэчцы з чарнобыльскай наканаванасцю, утаймаванай (а раптам?..) у межах штучнай рэальнасці, валоданне якой дадзена чалавеку праз эстэтычны досвед?
    Апынуўшыся на скраені Сябе і Іншага, можна дачакацца узнятых павекаў Вія, бо, атаясаміўшы сябе з пачварай-Падзеяй, нельга не надаць новай моцы яе сляпой інерцыі, у патэнцыі якой — вечнасць паўраспаду і якая не аднаго Хаму Брута выштурхне за выратавальнае кола пачуццёвасці, пакідаючы адпрэчанай істоце адно магчымасць існавання па законах абстракцыі. Дастаткова толькі зірнуць на Іншага — Сябе, як паспрабаваў быў аўтар гэтых радкоў, калі ў той дыскусіі спаслаўся на слушнае меркаванне аднаго ўдумлівага чытача, паводле якога, Чарнобыль у якасці тэмы мастацтва, літаратуры, увогуле культуры, магчыма, не здзейсніцца ніколі, бо самі чарнобыльцы стаміліся ад сапраўднай бяды, а суседзі блізкага і далёкага чарнобыльскага замежжа ніколі не зразумеюць нас так, як разумеем мы самі, існуючы пад штодзённым уціскам катастрофы.
    Час астудзіў пафас рытарычных пытанняў з нагоды гэтай глабальнай небяспекі, бо немагчымасць мастакоўскіх дачыненняў да найноўшай гісторыі Беларусі пагарджала не толькі нашай постчарнобыльскай будучыняй, але і нашай вясковай ды ваеннай мінуўшчынай. Выразна інтэлектуальнае стаўленне да гэтага гістарычнага раздарожжа выкрывала небяспечны намер эпохі, але ж і дазваляла ажыццявіцца ў новай мастацкай прасторы, зрабіць яе “сваёй” хаця б на ўзроўні адпаведнасці самога факту і яго тлумачэння. Першыя буйныя мастацкія творы, пазначаныя чарнобыльскім светаглядам (напрыклад, антыутопія А.Адамовіча “Апошняя пастараль”) аднаўлялі жанры, якія сімвалізавалі завяршэнне нейкага цыклу ў развіцці літаратуры, прасякнутай “жыццём наадварот”. Аднак і чалавек, падсілкаваны традыцыямі еўрапейскага асветніцтва, не мог заставацца па-за межамі эстэтычнай падзеі, што дамагалася яго адпаведнасці Ідэі і з гатовасцю прызначала на гэтую ролю не толькі літаратурнага героя. Люстэрка твору насамрэч магло збянтэжыць аўтара-героя-чытача змушаным двайніцтвам ягонага