• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Адзіны шлях: прамаўляць, рухацца ў спустэленай культурнымі інтэрвэнцыямі, неспрыяльнай, але не чта-о//прасторы. Вядомае выслоўе “таварышча” Сталіна ў нашай сытуацыі можна перафразаваць наступным чынам: “Другой Беларусі ў мяне для вас няма”.
    Дамовіцца з хаосам немагчыма. Але можна навучыцца карыстаць зь ягонай энэргіі.
    “СЬМЕЦЬЦЕВАЕ ЖЫЦЬЦЁ” —
    АСНОЎНЫЯ СЦЭНАРЫ
    “Сьмецьцевае” асяродзьдзе патрабуе адпаведных форм прысутнасьці ў ім. Некаторыя стратэгіі паводзінаў фармуюцца самім асяродзьдзем, некаторыя патрабуюць мэтанакіраваных высілкаў.
    Да натуральных форм жыцьця ў “сьмецьцевай культуры” можна залічыць дзьве магчымасьці, умоўна пазначаныя як Сьмяцяр і Клашар. Сьмяцяр — гэта той, хто ператварае культурныя прадукты ў сьмецьце, ён уласна ёсьць аўтарам “сьмецьця”. Сюды можна залічыць вытворцаў “сьмецьцевага прадук-
    ту” (як у маскульце, так і ў альтэрнатыўным асяродзьдзі), потым тым, хто клясыфікуе культурны прадукт і рэгулюе запаўняльнасьць сьметні (улада, цэнзура, рынак), і, нарэшце, масы спажыўцоў.
    Клашар — натуральны жыхар “сьмецьцевага” асяродзьдзя, носьбіт альтэрнатыўных культурных кодаў — папросту з таго, што яны вызначаны ягоным жыцьцёвым досьведам. Клашар — жыхар субкультурнага гета, які не імкнецца да зьмен у сваёй долі. Але менавіта празь яго паўстае магчымасьць узнаўленьня ды трансьляцыі “сьмецьцевых тэкстаў”, выцесьненых зь ‘’вялікай культуры”.
    Крыза культуры ламае звыклую гіерархію культурных вартасьцяў і часам мяняе Сьмецяроў і Клашараў месцамі. Варта зацеміць, што ў гэтым выпадку адбываюцца нечаканыя мутацыі, якія спараджаюць альбо “пралетарскую культуру”, альбо “культурную рэвалюцыю” паводле кітайскага ўзору, альбо рамантычны зыход у палітыку перабудовачнай інтэлігенцыі.
    Але простая перамена складнікаў ня ў стане забясьпечыць рост культуры. Культурнае будаўніцтва на “нулявым” цыкле росту новай культуры прадугледжвае мэтанакіраваную працу з цалкам страціўшым культурную значнасьць “сьмецьцевым” матэрыялам.
    Рух у прасторы "сьмецьцевай культуры” магчымы, перш за ўсё, як сьвядомы адбор элемэнтаў для пабудовы мазаічнай індывідуальнай культуры. Мы можам выбіраць, бо ўнівэрсальных вартасьцяў няма. Усё вырашае ўласны выбар ды ўплывы асяродзьдзя.
    Мы можам выбіраць, бо наш натуральны культурны асяродак баналізаваны. Бо мы адмаўляемся “прызнаваць” свой адбітак у плыні сьвядомасьці палітычных альбо інфармацыйных “аўтарытэтаў”. У такой культуры сапраўды “мяне няма” (В.Акудовіч).
    Паўстае патрэба ў мантажніках ды зборшчыках новых культурных тэкстаў з аскепкаў мёртвых моваў культуры. Новая жыцьцёвая ды творчая стратэгія можа быць пазначана як,
    скарыстаўшы выраз Браяна Іно, “bottom cleaner” — чысьцільшчык дна, зьбіральнік адкідаў. Інакш кажучы, Калекцыянэр Сьмецьця.
    Ляндшафт штодзённасьці да краёў запоўнены чужым. Для беларускай культуры-2001 пунктам выйсьця мусіць стаць усьведамленьне культурнага асяродзьдзя як прафаннага, хаатычнага калажу бязвартасных культурных прадуктаў, у якім адначасова прысутныя й інфармацыйная перапоўненасьць, і скрайняе крывамоўства паміраючых на нашых вачох культурных канонаў.
    Такім чынам, два асноўных прынцыпы Калекцыянэра Сьмецьця гэта:
    1.	Пабудова індывідуальнай сыстэмы крыніц культурных тэкстаў ды сьвядомая ізаляцыя ад крыніц шуму (“хлуду”).
    2.	Фільтрацыя інфармацыі ды выбар зь “сьмецьця” актуальна істотных паведамленьняў.
    Гэта культура па росьце, культура па выбары. Калекцыянэр Сьмецьця ведае: пашырэньне інфармацыйных плыняў значыць, што “сьмецьця” з кожным годам будзе ўсё больш. Але тое, што прыводзіць у жах прафана, выклікае ў яго прафэсійную цікавасьць. Калекцыянэр не шукае аўтарытэту й не чакае цудаў. Ад пошуку вартасьцяў ён дае перавагу нутраной свабодзе. У яго ёсьць толькі адна будучыня — тая, якую ён будуе ўласнымі рукамі. I калі сапраўды прыйшоў Канец Эўрапейскай Культуры, дык ён неяк пра гэта ня ведае. Але хто ж тады будзе змагацца за ідэі ды ратаваць краіну? Тыя, якія не навучыліся чамусьці іншаму. Калекцыянэр дае перавагу прагматыцы й хоча будаваць адкрытае грамадзтва. Але на сваёй асабістай тэрыторыі.
    У мартыралёгу найноўшых мітаў нашага часу — “перабудова”, “адраджэньне” й “славянскае адзінства”. Сюды ж, відавочна, можна зьмясьціць і міт “контркультуры”. Па сваёй сутнасьці “контркультура” — натуральны прадукт цывілізацыі заходняга тыпу, у якой асьвета разумеецца як неабходная “калянізацыя” наіўнай сьвядомасьці грамадзян, а культура — як
    вежа з слановай косткі, увесь час у аблозе барбараў-намадаў. У такім разуменьні, цалкам Дарвінавым, культура ёсьць барацьбой. Барацьбой “вялікай” культуры за панаваньне над грамадзкай сьвядомасьцю і, адпаведна, барацьбой “малых” культур за выжываньне.
    “Вялікая культура” ўвесь час імкнецца стварыць лёгка кіраванае грамадзтва канфармістаў, контркультура марыць пра татальную партызанку духу. Message Калекцыянэра Сьмецьця зусім іншы: “Адыдзіцеся ад майго кампутару. Рэшту я зраблю сам”.
    ПРАДЧУВАНЬНЕ МАЎЛЕНЬНЯ
    Распрацоўка тактыкі жыцьця “ў сьмецьці” — толькі першы крок для калекцыянэраў сьмецьця. Наступным можа стацца праца па выбудове культурных тэкстаў, што маглі б данесьці разуменьне новай культурнай сытуацыі да масавай аўдыторыі.
    Час Нуль стварае сытуацыю культурнага выкліку для тых, хто стаміўся спажываць і ствараць “сьмецьце”, Для ранейшага культурнага падпольля гэта, магчыма, апошні шанец давесьці сваю рэальную значнасьць. Гульня па новых правілах патрабуе найперш адмовы ад рамантычнай ролі “генія ў выгнаньні”. Пажыцьцёвыя бунтары, падобныя да Эдзічкі Лімонава, забаўныя, часам вынаходлівыя, але яны цяпер зусім не да месца. Рэальны посьпех сёньня вызначае не рэвалюцыйны патас, а тыражы й індэкс цытаваньня.
    Калекцыянэр Сьмецьця — гэта той, хто змог забіць у сабе “падпольле”, у тым ліку й “падпольле” нацыяналістычнае. Новы культурны герой не сумесны з ранейшымі сцэнарамі паводзінаў. Гэта не тэрарыст, не прарок і не місіянэр. I ягоны кон — зусім не арганізацыя масавага энтузіязму й татальнага прасьвятленьня. Місія “новага інтэлектуала”— уладкоўваць культурную тэрыторыю як прастору магчымасьцяў, разнастайнасьці тэкстаў, актуальных як для адукаванай меншыні, так і “прафаннай” бальшыні.
    Гэта можна назваць выбудовай “масавай культуры сьмецьця” альбо “trash pop culture”.
    Сутнасьць гэтага праекту ў тым, каб данесьці да масавай аўдыторыі дзьве ключавыя ідэі:
    а)	У сучаснай культуры стварэньне й спажываньне культурных прадуктаў базуецца на адначасовым выкарыстаньні розных моваў культуры, раўнапраўнага дыялёгу “элітарнага” й “простага”, архаікі й высокіх тэхналёгіяў, Усходу ды Захаду;
    б)	Менавіта засваеньне такога калажнага падыходу да культурнага матэрыялу (аналяг прынцыпу дадатковасьці ў неклясычнай фізыцы) ёсьць рэальнай умовай вызваленьня ад “настальгіі па сапраўдным”. Яно дапамагае выбудове індывідуальнага культурнага гарызонту й фармаваньню жывых сцэнараў, якія вольныя ад уварваньня дэманаў калектыўнага неўсьвядомленага маўклівай большасьці.
    Нашыя тэарытычныя развагі падтрымліваюцца досыць цікавымі тэндэнцыямі ў беларускай альтэрнатыўнай культуры. Беларускі рок-н-рол, у адрозьненьне ад англа-амэрыканскіх аналягаў, сьвядома будуецца ня “зьнізу”, а “зьверху” й тым самым ператвараецца ў прадуманы мастацкі праект. Найбольш характэрныя й пасьпяховыя калектыўныя працы — ад “Народнага альбому” (1997) да “Я нарадзіўся тут” (2000). Іх адрозьнівае прынцыповая калажнасьць, дасьціпная гульня з рознымі стылямі музыкі XX стагодзьдзя. Ужо ў “Народным альбоме” беларускія рокеры з “Новага неба” й N.R.M. апантана адыгралі польку й танга, “жорсткі” гарадзкі раманс і акустычны фолк, узмацніўшы эфэкт чытаньнем рэпу й выкананьнем клясычнага “Twist And Shout” ад імя польскага шляхціча. У “Я нарадзіўся тут” даданыя рэггі, сінці-поп, трохі салоннага джазу, адыгранага з выключным густам, хард-рок і зноў рэп (“Крывавае сьвята” А.Памідорава). У завадную “лаціну” “Oneone!” улучана футбольная “речевка”, а ў музыцы “Пагоні” пазнавальныя бітлоўскія інтанацыі спалучаюцца з “Марсэльезай”. Рок-н-рол наноў адкрывае клясычныя тэмы Агінскага й тэксты Багдановіча, паміж іншым, па-блюзнэерску агучваючы панк-
    вэрсію патаснай песьні "Радзіма, мая дарагая”. Лёгка назваць гэта эклектыкай... і жорстка памыліцца. Гэта не адсутнасьць уласнага стылю, а, наадварот, актыўнае засваеньне актуальнага музычнага лексыкону.
    Мазаічнасьць сьпеўнага матэрыялу дазваляе выканаўцам выйсьці за рамкі звыклага вобразу, выявіцца ў іншым ракурсе, а значыць — прывабіць іншую публіку. Чалавек, які ніколі не лічыў сябе прыхільнікам “асобна” Лявона Вольскага ці “Крываў”, пачынае паўтараць тэмы іхных сумесных праектаў “Я, да жалю, ня пан, я, на шчасьце, ня хам” ці "Я нарадзіўся тут і я буду жыць тут”. I гэта больш, чым музыка. Гэта рэкляма новай самасьвядомасьці, тыражаваньне “антысавецкіх” мадэляў жыцьцядзейнасьці.
    Рок-н-рол становіцца агентам абнаўленьня, новыя культурныя сэнсы выступаюць праз шумы аглухлых канонаў. На нашых вачох адбываецца абнаўленьне прасторы беларускай масавай культуры, здавалася б, назаўсёды захопленай рознымі Ядзямі й Сашамі. Пакуль у нетрах міністэрстваў ідзе безвыніковы пошук новай нацыянальнай ідэі, рок-музыкі ўжо ўцялесьнілі яе ў “пабытовым” поп-фармаце.
    Гэты прыклад істотны як новая школа пісьма, досьвед незалежнай ад “адміністратыўнага рэсурсу” вытворчасьці культурных тэкстаў новага пакаленьня. Маргінальная філязофская эстэтыка Валянціна Акудовіча, часапіс “Скарына” як беларуская гульня ў “Readers Digest”, правакайыйная раманістыка Ігара Бабкова — зьявы таго ж шэрагу.
    Сёньняшні “Час Нуль”, які многія схільны лічыць часам глябальных расчараваньняў і паўсюднай стомы, выглядае зусім інакш вонкі звыклага ідэалягічнага дыскурсу.
    Наперадзе — праца па стварэньні нармальнай (пост’’сьмецьцевай”) прасторы беларускай культуры. Ужо сёньня можна пазначыць ейныя наступныя формы:
    —	фармаваньненацыянальнайпоп-кулыуры (рок, масавая, якая засвойвае “нізкія” жанры, літаратура, мастацтва рэклямы, альтэрнатыўныя кінапраекты);
    — адукацыйныя праекты новага пакаленьня: псраяусім — распрацоўка й выданьне адукацыйных комплексаў гуманітарнага блёку (ад асьветніцкіх прац У.Арлова й Г.Сагановіча да “Новейшего фнлософского словаря);