• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    сы ца шматлікіх “Базарах” і таннага чытва, высокая СМІ-залежнасьць ад расейскае інфармацыйнае прасторы, “узьнёслыя” памкненьні “назад у СССР” пад сьцягамі інтэграцыі. У нашым культурным ляндшафце пераважаюць артадаксальнанасталыічныя арыентацыі, што прапануюць у якасьці вышэйшага ўзору культуры каманду вэтэранаў Саўдэпу з “Залатога шлягеру”.
    Адсюль і відавочныя вынікі: прынцыповая другаснасьць культурнага прадукту, слабасьць ды фрагмэнтаванасьць контркультурнага асяродзьдзя, адсутнасьць у яго сродкаў рэальнага ўплыву на масавую сьвядомасьць, захопленасьць унутранымі разборкамі (барацьба за гранты ды выгодныя замежныя кантракты; бясконцыя дыскусіі “хто галоўны”; дзяльба прадстаўнічых паўнамоцтваў у міжнародных структурах — у апазыцыйных палітычных колах; “чырвоныя” скінхэды супраць “чорных”, панкі супроць нацы, нацы супраць хіпі — у маладзёвых тусоўках), скрайняя сьветаглядная пярэстасьць ды расплывістасьць межаў (які заўгодна самвыдатаўскі аркуш паперы ў наяўных умовах набывае “альтэрнатыўны” статус).
    Пры ўсёй разнастайнасьці ды зьменлівасьці карціны беларускай контркультуры, уяўляецца магчымым выдзеліць наступныя найбольш масавыя ды заўважныя плыні:
    — Радыкальныя палітычныя аб’яднаньні. Сюды ўваходзяць як уласна палітычныя групы (кшталту менскае філіі РНЕ), так і групы палітычнага пэрформансу (як вызначаў С. Адамовіч ідэю арганізацыі “Правы рэванш”), а таксама “заклапочаныя” палітыкай маладзёвыя ды сацыяльныя слаі (чырвоныя ды чорныя скінхэды, фан-тусоўка групы "Красные звезды”). Прыклад сацыяльных “праектаў” — самвыдатгазэта “АК-47”, заяўленая як газэта “рабочай моладзі”, якая аб’ядноўвае на сваіх старонках памфлет супраць БПСМ і “акулаў бізнэсу” адначасова, a таксама фэнтэзі ў стылі “Цяжка быць богам” і заклікі “стварыць сваю палітычную сілу, якая апусьціць кожнага, хто рызыкне паперці супраць рабочага люду”. Іншы прыклад — газэта “Беларускі партызан”, што прапаноўвае кроніку “парты-
    занскіх франтоў” палітрадыкалаў усяго сьвету. Такія ўтварэньні — інструмэнт вулічнае палітыкі ды “вулічнае палітасьветы” малаадукаваных сацыяльных груп у духу “Курса молодого бойца”. Па сутнасьці й духу — клюбы жаўнераў.
    — Незалежныя сацыяльныя ініцыятывы. Часьцей за ўсё — спроба пераносу на айчынную глебу аналягічных заходніх рухаў. У адрозьненьне ад бяскрыўдных прадстаўнікоў трэцяга сэктару кшталту “Асацыяцыі клюбаў Юнэска”, яны здольныя на рашучыя крокі ды рызыкоўныя акцыі. Найбольш яскравы прыклад — экалягічныя групы кшталту “Захавальнікаў вясёлкі” ці “Экасупраціўленьня Беларусі” з характэрнымі лёзунгамі “лепш быць актыўным сёньня, чым радыяактыўным заўтра”. Займаючыся арганізацыяй пікетаў, пэрформансаў і дэманстрацыяў у “гарачых” экалягічных кропках Беларусі, гэтыя “экаанархісты” ёсьць “партызанамі грамадзянскай супольнасьці”, што выбралі адчайную дэманстратыўна-правакацыйную тактыку дзеля прыцягненьня ўвагі да істотных праблем, якія знаходзяцца па-за інтарэсамі мясцовых ды цэнтральных уладаў.
    — Незалежныя творчыя аб’яднаньні. Па сутнасьці,— клюбы “выбраных” аднадумцаў, хатнія арт-кавярні, захавальнікі мастацкага мікраасяродзьдзя, што ўзнаўляюць пэўны набор мастацкіх практык. Звычайна далёкія ад непасрэдных палітычных вызначэньняў і адзнак, аддаюць перавагу віртуальнаму падлучэньню ў эўрапейскую культурную прастору і дэманстратыўнаму эстэцтву. Найбольш вядомы “Бум-Бам-Літ”, які вызначае сябе як “адзін з эстэтычных дыскурсаў постмадэрновае прасторы”. Іншыя прыклады — кола аўтараў “Нашай Нівы” ды “ARCHE”, група “Соты”.
    — Субкультурныя супольнасьці маргінальнага гыпу (хіпі, панкі, рэйвэры, кібэрпанкі, скінхэды). Займаюцца ўзнаўленьнем пэўнага тыпу сацыяльных паводзінаў. Цэльнае канцэптуальнае асновы няма ва ўсіх выпадках. Сыстэма вартасьцяў зьмяняецца разам зь лякальнай модай. "Артысты жыцьця”, што рэалізуюць сябе на дарэфлексіўным узроўні, адрозьніва-
    юцца характэрным візуальным іміджам ды пазнавальнай плястыкай рухаў. Варыянты апрычонай “калектыўнай сацыялізацыі”, што фармуе камфортнае “абшчыннае асяродзьдзе” для моладзі, якая шукае аптымальнай культурнай нішы.
    Усе пералічаныя зьявы, пры ўсёй іхнай разнастайнасьці, маюць за агульнае прынцыповую несумеснасьць з актуальным адміністратыўна-калгасным тыпам афіцыйнай культуры ды адсутнасьць якіх-колечы каналаў камунікацыі зь ёй. Спэктар іхных рэакцыяў на афіцыёз — ад поўнае абыякавасьці да актыўнага адпрэчваньня. Іх яднае таксама агульнае культурнае поле — маргінальная прастора неафіцыйнай культуры, што пераўтварае межы між названымі контркультурнымі рухамі ў чыстую ўмоўнасьць (самі межы паўстаюць стыхійна, яны адкрытыя й ня маюць жорсткага статусу). Апрача гэтага, усе формы беларускай контркультуры існуюць у сёньняшнім скрайне палітызаваным мясцовым клімаце. Палітыка й беларуская мова — вось два вырашальных насёньня крытэры ацэнкі канкрэтнай акцыі альбо культурнага праекту.
    Разьвітая культура натуральным чынам набывае мазаічны характар, ператвараючыся ў адзінства разнастайнага, у калаж субкультур. Шматлікасьць субкультураў — адбітак розных тыпаў сацыяльных практык і адпаведных тыпаў сьветагляду. У мазаічнай культуры постсучаснасьці няма стабільнага цэнтру — і, адпаведна, няма й маргінальных ускраінаў. Таму найлепшая пэрспэктыва для беларускай контркультуры, ейных творцаў і прыхільнікаў — выйсьці з культурнага падпольля, стацца натуральнай часткай нелінейнага ды поліфанічнага працэсу культурнай дынамікі адкрытага грамадзтва.
    ПРАЧНУЦЦА Ў БЕЛАРУСІ
    Дэфініцыя беларускага культурнага мэйнстрыма як “сьмецьцевай культуры” й ейнага актуальнага стану як Часу Нуль прадуктыўная зь некалькіх парамэтраў.
    Перш за ўсё, яна прыводзіць да разуменьня вычарпанасьці адміністратыўна-сэрвільнай мадэлі культуры, якая сфар.мавалася ў савсцкія часы. Мы паходзім адтуль і масм схільнасьць да настальгіі па ранейшай яснасьці, па стабільнасьці культурнае прасторы, дзе аднолькава абжытыя й камфортныя былі і афіцыйны, і альтэрнатыўны пласты (“Капітал” на заліку, “Архіпэляг Гулаг” пад падушкай), дзе існаваў акрэсьлены падзел функцыяў (“Ты бяжыш, я даганяю”) і гарантаваная будучыня (таксама дуальная — дзяржпэнсія альбо ганаровая высылка ў Парыж). Усё гэта мела сэнс у грамадзтве, у якім былі грошы на танную гарэлку, на падкормку творчых саюзаў, а таксама на гульню ў вальнадумства (Еўтушэнка ў Нью-Ёрку). Немагчыма мець нсшта такое ў грамадзтве, што завісла на стадыі пераходу ад камандна-адміністратыўнай да рыначнай мадэлі жыцьця соцыюму. I тым больш гэта будзе немагчыма, калі зрухі ўсё ж такі адбудуцца. Мэйнстрым ёсьць сьмецьцем, бо ён сьпявае калыханку й ня бачыць, што дзіцё ўжо вырасла. Гэта культура Ўчорашняга, якая страціла шанец стацца культурай Сёньня. Істотна зразумець, што яна мёртвая. I самы час ад яе адысьціся.
    Гэта значыць, што надыходзіць пара пахаваць уласных нябожчыкаў. Эпоха “гатовых” ідэяў і заўсёдных аглядак на традыцыю, здаецца, прамінула назаўсёды. Старыя багі ня маюць што нам сказаць сёньня. Але, ці магчымыя ўцёкі? Мы — закладнікі культурнае прасторы, у якой нарадзіліся й якую лічым сваім натуральным асяродзьдзем. Мы залежныя ад мовы, якой валодаем ці не валодаем, ад культурнага досьведу й стылю жыцьця. 3 культуры, у прынцыпе, уцячы немагчыма. Але цалкам рэальна знайсьці іншы тып прысутнасьці ў ёй.
    I тут зноў паўстае ідэя “сьмецьцевай культуры”, паколькі яна патрабуе адмовы ня толькі ад звыклай веры ў існаваньне нейкага эталёну культурнасьці, да якога мы мусім імкнуцца, альбо гэткай жа эфэмэрнай тугі па страчанай духоўнасьці.
    “Сьмецьцевая” культура не ўнікальная. Гэта толькі адна з сучасных паталёгіяў культуры, у якой адлюстроўваюцца (хай
    сабе й у скажонай форме) агульныя характарыстыкі культурнай дынамікі. Таму ў кантэксьце нашых разваг мае сэнс зафіксаваць наступныя прынцыпова істотныя моманты:
    1.	Абсалютна "чыстай” (у этычным, рэлігійным, расавым і г.д. сэнсах) культурнай прасторы не існуе. Кожны культурны код працуе ў рэжыме дыялёгу, канкурэнцыі ці “вайны культур”. Для культурнай дынамікі канфлікт культурных кодаў — зьява натуральная й непазьбежная;
    2.	“Прафанны” спажывец культурнага прадукту ва ўсялякай сацыяльнай сыстэме абсалютна дамінуе. Таму мера эфэктыўнасыді культурнага тэксту (інакш — ягонай інфармацыйнай значнасьці для масавага адрасата) істотна залежыць ад магчымасьці “прафаннага” прачытаньня. Стан культурніцкіх справаў у грамадзтвс фактычна рэгулюецца ня тэкстамі "высокай” культуры, але ўмелай працай зь “нізавай” сьвядомасьцю, здольнасьцю эліт граматна адаптаваць свае ідэі да спэцыфікі масавага ўспрыняцьця;
    3.	Адсюль вынікае, што ва ўсялякай культурнай прасторы непазьбежна прысутнічае пэўная колькасьць “сьмецьця”. У сытуацыі транзытыўнага грамадзтва, тым болей, у яго беларускім варыянце, “сьмецьцевы” характар набываюць культурныя арыентыры, якія раней выглядалі нспарушнымі. Эфэктыўная інтэлектуальная праца сёньня немагчымая безь перагляду ранейшых прыярытэтаў.
    Захопленасьць фантомнымі ідэалягічнымі праектамі — беларуская нацыянальная хвароба. I ня мае аніякага значэньня, як завецца праект: “Русабелія”, “БНР” альбо “Эўропа”. У кожным выпадку мы схільныя кіравацца чарговым мітам, пераносячы свае рамантычныя чаканьні на абсалютна абыякавую да іх рэчаіснасьць.
    “Сьмецьцевая” прастора “made in Belarus”, неўпарадкаваная плынь абясцэненых культурных вартасьцяў і жыцьцёвых стратэгіяў, арганічна несумесна зь якім-колечы сцэнарам і прынцыпова не паддаецца кіраваньню. У ёй няма вядучых сіл і яўных прыярытэтаў.
    Адзначым гэта як безумоўны плюс: рост “захлуджацасьці” культуры сыгналізуе момант яе радыкальных пераўтварэньняў.
    Рэгулятыўныя магчымасьці ранейшых культурных стэрэатыпаў істотна зьмяншаюцца, што стварае рэальную магчымасьць працы з гэтым “сьмецьцем” у рэжыме канкурэнцыі. Спустэленае “неба” культуры адкрываецца для экспансіі новых сэнсаў.
    Адмаўляючыся спажываць усюдыісны культурны “fast food”, мы выяўляем пустоты ў сыстэме афіцыйнай беларускай культуры, скразьнякі ў ейным размаляваным славянска-базарным фасадзе. Гэтыя пустоты памеру ў наш рост, памеру ў нашыя запыты й прэтэнзіі. I запоўніць іх можна толькі самім сабой.
    Шумы — гэта тое, што яшчэ не запоўнена нашымі тэкстамі.