Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Натуральная плата за празьмерную любоў да гукаў уласнага голасу — страта публікі. Навідавоку страта сувязяў з масай: яны ня ведаюць пра нас, мы — пра іх. “Прафаны” спажывец культурнага прадукту альбо загрузае ў банальны “шумавы” поп-асяродак, альбо насьледуе лякальнай модзе й звыклым карпаратыўным каштоўнасьцям, альбо аўтаномна й стыхійна намацвае сваю ўласную прастору.
Непазьбежная другаснасьць уласна беларускіх культурных прадуктаў — вынік культурнай залежнасыді, жыцьця й мысьленьня “наўздагон”, а з гэтага — заўсёды са спазьненьнем. Адстаем, бо даганяем. I ня трэба казаць, што нам патрапіўся “нягеглы” народ. Народ жыве не па ўладзе, а па інэрцыі.
Вынікі навідавоку: беларускі Час Нуль існуе адначасна ў двух канцэптах: “сучаснае як мінулае” (рэанімацыя й падтрымка “страчаных каштоўнасьцяў”) і "сучаснае як будучае” (звыклы мадэрновы рэвалюцыйна-радыкальны сцэнар). Рэальнасьць губляецца за праектамі й камэнтарамі.
Час Нуль вытворвае культурныя праекты з нулявой сацыяльнай эфэктыўнасьцю, паколькі бальшыня пралетароў разумовай працы задзейнічана ў павярхоўным “напыленьні” адцягненых канцэптаў ці дэкаратыўных псэўда-тэкстаў на архаічныя ўладныя мадэлі. “Хлуд” становіцца культурным стандартам.
Тое, што завецца “контркультуру”, пачынаецца як бунт “сьмецьця” супраць “хлуду”.
ІНКУБАТАР МАРГІНАЛАЎ
Контркультурны выбух немагчыма заплянаваць. Ён нараджаецца з натуральнае хады падзеяў. I галоўны архітэктар перабудовы “сьмецьця” ў альтэрнатыву — культура афіцыйная, якая сьлепа адкідвае “непрымальныя” формы пашырэньня сваёй прасторы.
Парадокс у тым, што аўтарытарная культура адначасова і збыт інфарматыўная (яна імкнецца запоўніць сабой усю даступную культурную прастору), і скрайне міталягічная, г.зн. пустая, “сьмецьцевая”. Чалавек “закрытага грамадзтва”, ейны вымушаны спажывец, скрайне далёкі ад разуменьня рэальных падзеяў і ў той жа час мае ілюзію поўнай інфармаванасьці. Ён існуе ў прасторы калектыўнай “ідэалягічна правільнай” галюцынацыі.
Паўстае абсурдная знакавая прастора, паколькі сапраўды “сьмецьцевым” у гэтым выпадку ёсьць само ядро культуры, ейныя вядучыя прынцыпы й вартасьці. Такая “сьмецьцевая культура uber alles” абсалютна ня ў стане прыняць сваю “прафаннасьць”, свой “сьмецьцевы” статус. Працуючы па інэрцыі, аблашчаныя ўладай інжынэры масавага энтузіязму працягваюць штампаваць “бедныя міты” (Ралян Барт), у шчырым перакананьні, што ствараюць безумоўныя вартасьці для ўдзячнага чалавецтва. Такім чынам, у “закрытым грамадзтве” прыналежнасьць да контркультуры — характарыстыка збольшага не зьмястоўная, а функцыянальная, што фіксуе “сьмецьцевы” статус дадзенай формы культуратворчасьці ў сыстэме актуаль-
най “вялікай” культуры. “Сьмецьцевы” статус азначае поўнае адпрэчваньне ад усіх афіцыйных мэханізмаў вытворчасьці, тыражаваньня, захоўваньня й рэалізацыі культурнага прадукту. I як вынік — фармаваньне пэўнага тыпу “падпольнае” субкультурнае самасьвядомасьці ды афармленьне альтэрнатыўнай сыстэмы спажываньня культурнага прадукту (самвыдат, кватэрныя канцэрты й выставы, вулічныя пэрформэнсы, клюбныя акцыі й г.д.).
Аналізуючы досьвед найноўшай гісторыі, можна пазначыць наступныя сцэнары разгортваньня контркультурных ініцыятываў:
— Трансфармацыя ў “вялікую культуру” (радыкал-бальшавізм як улада Краіны Саветаў, нацыянал-сацыялізм як ідэалёгія “ўсяго нямецкага народу”) — “утопія пры ўладзе”;
— Поўнае распушчаньне ў “вялікай культуры”, якая адаптуе радыкальныя культурныя інавацыі да патрэб масавага спажыўца (мода на містыцызм і дзэн-будызм, шырокае распаўсюджаньне лёгкіх наркотыкаў, паслабленьне традыцыйнай мадэлі сям’і як вынік “сэксуальнай рэвалюцыі”, пабытовы антыкамунізм як мяккая форма дысыдэнцтва);
— Трансфармацыя ў ціхую субкультуру чыста дэкаратыўна-стыльнага тыпу (хіпі — авангард контркультуры 60-х ды панкі — вулічныя тэрарысты “прыстойных” 70-х даўно ўжо нікога не палохаюць, ператварыўшыся ў звыклы элемэнт вулічнага жыцыдя).
У кожным выпадку адбываецца своеасаблівы перадзел культурных прадуктаў, зрухі межаў прафаннага й сакральнага. Як вынік паўстаюць чарговы “выпраўлены” культурны канон і новыя гета для "сьмецьцевай культуры”.
Аўтарытарная культура імкнецца да ўзорнага інфармацыйнага парадку. Ейны ідэал — лінейнасьць, празрыстасьць, кананічнасьць ды ўпарадкаванасьць культурнае прасторы. Асноўная функцыя — масавая вытворчасьць ідэалягічнага міту, прынцыповае адрозьненьне якога ад мітаў аткрытага грамадзтва ў тым, што тут ня можа быць рознагалосьсяў альбо кан-
курэнцыі. Тыповы прыклад — клясычная формула “адзін народ, адна партыя, адзіны райх!” У ступені набліжэньня да такога культурнага канону ўзрастае банальнасьць і поўная прадказальнасьць культурных узораў, што маніпулююць базавымі архетыпамі “прафаннай” сьвядомасьці. Кожны індывід альбо субкультурная група, якія ня схільны дэманстраваць ляяльнасьць рэжыму, патрапляюць пры гэтым у шэраг “недатыкальных”.
Культурная палітыка ды ідэалёгія ў гэткай сытуацыі стаюцца непарыўна зьвязанымі. Творчы экспэрымэнт аўтаматычна прачытваецца як пасягальніцтва на асновы грамадзтва альбо лятэнтная форма сабатажу, адмова ад выкананьня сацыяльнае замовы. Выцясьняючы ў “маргіналы” ўсіх тых, хто ня здатны сьлепа сьледаваць за Вялікім Канонам афіцыйнай культуры, кіроўчая эліта сваімі рука,мі стварае разьлеглы культурны андэграўнд,— рэальную аснову контркультуры. Пры гэтым колькасьць “альтэрнатыўнага” расьце прама прапарцыйна агрэсіўнасьці й бяздарнасьці афіцыйнай культурнай палітыкі.
Шмат хто з “новых маргіналаў” стаецца “контркультуршчыкамі” не з сваёй волі. Сыстэма папросту адцінае ім усе афіцыйныя шляхі да рэалізацыі свайго права на творчасьць. Жыцьцёвая ды творчая адысея Славаміра Адамовіча — тыповы прыклад “выгнаньня ў андэграўнд”. Улада сама (паводле дакладнай заўвагі Ахматавай) робіць біяграфію тым, у кім бачыць для сябе небясьпеку. Той жа самвыдат — адказ на неразваротлівасьць ды ідэалягічную зашуганасьць дзяржаўных выдавецтваў, дэградацыю ды палохлівасьць дзяржаўных СМІ.
Такім чынам, парадокс контркультуры палягае на тым, што яна ёсьць уварваньнем нутраных барбараў, культурнай апазыцыяй, паўсталай зь сярэдзіны сыстэмы. Культурны андэграўнд запалены энэргетыкай супраціву Вялікаму Канону й мае сэнс адно ў ягонай прысутнасьці. Мы ў апазыцыі — значыць мы: а) супраць і б) на другім месцы.
Таму ўсялякая апазыцыя (і культурная — не выключэньне) марыць пра ўладу. Контркультура — закладнік сваёй эпохі,
двайнік абсурду таталітарнай утопіі, яны жывуць разам і паміраюць таксама разам. Пры зьменах сацыяльна-палітычнай сытуацыі ў бок нармальнасьці той жа сёньняшні самвыдат зьнікне ў агульнай плюральнай карціне культуры.
КОНТРКУЛЬТУРА ПА-БЕЛАРУСКУ
Для Беларусі, дзе увесь час адбываецца выбар культурнага супрацьстаяньня замест дыялёгу, праблема інтэлектуальнага выжываньня ў “сьмецьцевай культуры” мае асаблівы сэнс. Беларускі варыянт разьвіцьця конрткультуры, з аднаго боку, адбівае ўсеагульныя заканамернасьці, г.зн. паўстае на зломе культурных эпох як выяўленьне спантаннага пошуку новых арыентыраў, з другога — мае шэраг апрычоных асаблівасыдяў. Сярод іх мы можам пазначыць наступныя:
— Гістарычна паўсталы статус Беларусі як своеасаблівага скрыжаваньня культур на працягу ўсяго свайго існаваньня падлеглы моцным уплывам ці то з Захаду, ці то з Усходу. Расейска-польскія культурныя вэктары ўвесь час ствараюць сытуацыю “меншага суседа”, які ўспрымае сябе адно з пункту гледжаньня суаднесенасьці зь вялікімі культурамі сумежных народаў. Верхам абсурду ёсьць тое, што ў нашай краіне статус маргінальнай, гнанай і перасьледаванай мае нацыянальная беларуская ідэя. Беларуская мова ў зносінах амаль што напэўна выклікае агрэсіўную рэакцыю ў навакольнага асяродзьдзя ды пільную ўвагу праваахоўных органаў: Ціхае пахаваньне беларускамоўнае адукацыі — факт з таго ж шэрагу. Менавіта “размытая”, недааформленая нацыянальная самасьвядомасьць ёсьць адной з аб'ектыўных перашкодаў разьвіцьцю контркультурных (у нашым выпадку арыгінальных беларускіх) культурных праектаў. 3 іншага боку, менавіта беларуская контркультура ёсьць на сёньня адзінай сапраўднай магчымасьцю для культурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.
— “Перабудовачны штыль”, дзесяць гадоў сацыяльнай прабуксоўкі ды масавай апатыі. Адсутнасьць рэальнай сацы392
яльнай дынамікі, якая (адсутнасьць) пераўтварыла Беларусь у заказьнік Саўка, затрымала на старце ня толькі палітычныя ды эканамічныя, але й культурныя працэсы. Сытуацыя практычна не зьмянілася ад брэжнеўскіх часоў: наверсе “генэралы ад культуры”, геніі кан’юнктуры ды габінэтных інтрыг; унізе — людзі, што ўласнай творчасьцю пасоўваюць культуру наперад,— выштурхнутыя за межы эліты. Паміж першымі ды другімі — пасіўна-канфармісцкая большасьць “дзяржслужбоўцаў” культурнага фронту, цалкам і напоўніцу залежныя ад свавольстваў улады. Перабудоўчыя рамантыкі так і не сталіся новай культурнай элітай, звыкліся да жыцьця ў апазыцыі, завіснуўшы ў контркультурнай прасторы.
— Адсутнасьць традыцыяў незалежных грамадзянскіх ініцыятываў, натуральных для адкрытага грамадзтва заходняга тыпу. Большасьць беларусаў жыве дасюль у звыклай залежнасьці ад дзяржавы, якой яны далі магчымасьць вырашаць усё: дзе жыць, дзе працаваць, які мець заробак і чым харчавацца. Па-ранейшаму моцная псыхалягічная інэрцыя савецкай сыстэмы, у якой галоўнай каштоўнасьцю абвяшчаліся калектывізм і “нерушымае адзінства”. Масавая сьвядомасьць інэртная й шаблонная, і застаецца ў сутнасьці глыбока правінцыйнай ды патрыярхальнай. Ёй характэрна насьцярожана-адчужанае стаўленьне да якіх-колечы нязвыклых альбо несанкцыянаваных уладай культурных акцыяў. “Контркультурнасьць” у гэткай сытуацыі мае ў сабе ад пачатку кляймо другаснасьці ды неістотнасьці. Няспынны ціск дзяржавы на прыватны бізнэс ды слабасьць трэцяга сэктару — галоўная прычына адсуінасьці рэальных магчымасьцяў як для пабудовы эфэктыўных форм тыражаваньня й распаўсюджваньня альтэрнатыўнай культурнай прадукцыі, так і для пашырэньня кола яе спажыўцоў.
— Заўсёдная прысутнасьць Ценю Вялікага Брата. Няздольнасьць і нежаданьне на афіцыйным узроўні падтрымаць вытворчасьць “канвэртаванага” беларускага прадукту, адсутнасьць яснай нацыянальна арыентаванай культурнай палітыкі, радаснае паглынаньне масамі другагатункавай расейскай nan-