Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Нізкі попыт сам па сабе яшчэ ня сьведчыць аб высокай літаратурнай якасьці вырабаў, як думаюць тыя, што залічваюць
сябе да “эліты”: ён сьведчыць перадусім аб традыцыйнайтз^цікаўленасьці чытачоў беларускамоўнай літаратурнай прадукцыяй. Карані такой незацікаўленасьці, як мы паказалі,— эканамічныя, а не ідэалягічныя. Замест таго, каб імкнуцца пераадолець недавер чытача й ягонае традыцыйнае ўяўленьне аб беларускай літаратуры як аб зьяве штучнай і мала цікавай, на хвалі адчаю з паразы палітычнай рэвалюцыі некаторыя прадстаўнікі першай хвалі незалежнай літаратуры ў сярэдзіне 90-х гг. зрабілі з ізаляцыянізму (элітызму) палітыку, што было адной са шматлікіх недаравальных памылак. Гэтым спыніўся толькі распачаты працэс камэрцыялізацыі (зразуметай як памкненьне да эканамічнай самастойнасьці) беларускай літаратуры, якая вярнулася да “парніковага” становішча камуністычных часоў -— толькі што цяпер у яе падкладаюць утнаеньні не айчыннага, а замежнага вырабу.
Мснавіта авангардысцкая рэвалюцыя спрабуе, за кошт ахвяраваньня сваёй палітычнай бескампраміснасьцю, пашырыць кола патэнцыйных спажыўцоў беларускамоўнай літаратуры, што ёсьць памкнсньнем здаровым і сёньня папросту неабходным. Творцы ж кансэрватыўнага накірунку пакуль што здолелі зацікавіць сваёй прадукцыяй, акрамя саміх сябе, яшчэ тых, хто падзяляе зь імі ідэі палітычнай (нацыянальнай) рэвалюцыі. Паспрабуйцезнайсьці, прынамсі, аднаго беларускага пісьменьніка старэйшай генэрацыі, які ня быў бы сёньня такім самым заўзятым нацыяналістам, як калісьці сацрэалістам і камуністам!
Напачатку 90-х гадоў беларуская літаратурная прадукцыя нарэшце, з уласьцівым ёй спазьненьнем, атрымала шанец стацца здабыткам шырокага чытача — сёньня яна ёсьць здабыткам прадстаўнікоў вузкага кола нацыянал-“радыкалаў”, бо менавіта на гэтага спажыўца яна й разьлічана. Таму ня трэба зьдзіўляцца ейнаму параўнальна нізкаму інтэлектуальнаму ўзроўню: непатрабавальны чытач ёсьць адной з прычын такой сытуацыі. Здараецца, што пэўныя літаратурныя сымпатыі прыводзяць да пэўных палітычных поглядаў, аднак ня ўпэўнены,
каб магло адбывацца наадварот. Бродскі пісаў, што эстэтыцы нельга перадпастаўляць этыку — а, між тым, менавіта гэта адбываецца сёньня ў беларускамоўным дыскурсе на кожным кроку. Чытай сваё, слухай сваё, любі сваё — а ці ёсьць у беларускамоўнага чытача, наагул, выбар? Чаму хтосьці павінен увесь час вырашаць за беларуса, што для яго сваё, а што — не?
Такая ізаляцыя беларускамоўнага дыскурсу ставіць пытаньне, наколькі рэвалюцыйным ён ёсьць насамрэч, то бок, наколькі ён здольны рэальна паспрыяць дасягненьню тых палітычных мэт, якія абвяшчае сваімі. “Месца інтэлектуала ў... барацьбе ільга вызначыць —альбо яшчэ лепей: абраць — толысі на падставе ягонага становішча ў вытворчым працэсе. (...) Ягоная праца ніколі ня ёсьць працай над творамі, але заўжды адначасова на сродкахвытворчасьці. (...)Аўтар, якінічомуня вучыць пісьменьніка, нявучыць нікога. Кірунаквызначаецца, такім чынам, мадэльнымхарактарам твораў, якіздольны, папершае, прывесьціда творчасьцііншых вытворцаў, а па-другое, даць імураспарадкаваньнеўдасканаленывытворчыапарат. A гэты апарат ёсьць тымлепшым, чым больш прыводзіць спажыўцада творчасьці, адным словам, чым больш ён здольны рабіць з чытачоўальбо гледачоўсаўдзельнікаў творчага працэсў’ — піша Бэн’ямін. Менавіта беларускія авангардысты першымі зразумелі праўдзівасьць выказанай ім думкі: “...дляаўтара як вытворцы тэхнічная прагрэсіўнасьць зьяўляецца асновай прагрэсіўнасьці палітычнай. Іншымісловамі: толькі пераадоленьне тых канвэнцыяўдухоўнай вытвор часьці, якія паводле мяшчанскага ўяўленьня ёсьць падмуркам ейнайупарадкаванасьці, робіць гэтую вытворчасьць іейную прадукцыю палітычна сьпелымі'. Сапраўды, як чытач навучыцца мысьліць па-новаму, калі ў яго няма прыкладаў, узораў новага мысьленьня? У творах беларускага авангарду адбываецца пераасэнсаваньне ня толькі рэчаіснасьці, але й самога мысьленьня, як і перадачы гэтага мысьленьня. Акрамя гэтага, беларускі авангард прапануе творцам сваёй і папярэдняй генэрацыяў новы погляд на творчасьць, даючы ім ня толькі матэрыял для роздуму аб неабходнасьці
няспыннага ўдасканаленьня вытворчага апарату пісьменьніка, мовы, але й прыклад такога ўдасканаленьня.
Таму ільга сказаць, што ва ўсім беларускамоўным дыскурсе толькі контркультурны авангард ёсьць па сваёй сутнасьці й па ўсіх прыкметах рэвалюцыйным. Ён стаўся адзінай плыняй, якая сапраўды парахавала з савецкай мінуўшчынай, зруйнаваўшы сам створаны ёю дыскурс, састарэлую сыстэму ейных выразовых сродкаў і прывязаных да іх значаньняў. Авангард адпачатна патрабуе не трансфармаваць стары дыскурс, a зьнішчыць яго, расьсячы на драбочкі, перамалоць у ачышчальных жорнах абсурду, прапусьціць праз падсьвядомасьць. На жаль, гэты ажыцьцяўлёны авангардам аналіз выразовых сродкаў мовы быў амаль выключна фармальным: ён амаль не датычыўся аналізу самой рэчаіснасьці й закранаў нутраны бок знаку (значаньне) настолькі, наколькі моцна гэтае значаньне было абумоўлена зьнешнім бокам знаку (значным). Што азначае: найбольш пацярпелі ад авангардысцкай люстрацыі менавіта моўныя клішэ, стэрэатыпы “беларускага” мысьленьня, выказаныя ў форме лёзунгаў ідэалягічныя (як сацыялістычныя, так і нацыяналістычныя) “аксыёмы”. Такім чынам, паводле самой сутнасьці праведзеных ім у мове зьмен беларускі авангард меў характар фармальнай рэвалюцыі, дасягненьні якой ёсьць найлепшым доказам таго, што мысьленьне — гэта ня толькі мова. Аднак і ў такім запазычана-павярхоўным выглядзе ён стаўся найбольш значнай падзеяй у беларускім літаратурным жыцьці апошняга дзесяцігодзьдзя.
6
Ільга сказаць, што за кароткі тэрмін свайго існаваньня беларускі літаратурны авангард здолеў вычарпаць дэструктыўныя магчымасьці мадэрнісцкіх плыняў і паступова пачаў набываць постмадэрнісцкія рысы. Гэта сьведчыць, сярод іншага, аб неабходнасьці пераасэнсаваньня самой сутнасьці авангарднага руху, які сёньня знаходзіцца ў стадыі паступовай, але няўхільнай нутраной трансфармацыі. Разгледзім цяпер адну з магчымых рэінкарнацыяў духу авангарду: постмадэрнізм.
Вышэй мы азначылі постмадэрнізм як працяг аналітычных тэндэнцыяў мадэрнізму на гіпэр-сынтаксычным узроўні: між тым, як мадэрнізм аналізуе сам корпус мовы, постмадэрнізм імкнецца аналізаваць увесь корпус існых у мове тэкстаў. Між тым, як скіраванасьць мадэрнізму ёсьць хутчэй лінгвістычнай, дык скіраванасьць постмадэрнізму — літаратуразнаўчай. Такім чынам, постмадэрнізм разглядае папярэднюю літаратурную гісторыю як дасканалы, скончаны (пэрфэктыўны) працэс, якога неперарыўнасьць, адвольна абвяшчаецца (нейкім незразумелым чынам) перарванай. У выніку (?) гэтага працэсу, маўляў, “усё было выказанае”, таму сёньняшняму творцу застаецца толькі 1) нападабняць ужо існыя літаратурныя ўзоры, 2) ствараць адмысловыя літаратурныя калажы з цытат, выцягнутых з ужо існых і (добра)вядомых чытачу тэкстаў. Як бачым, у адрозьненьне ад аналітычнага падыходу мадэрністаў, падыход постмадэрністаў да папярэдне створанай літаратуры ёсьць, у прынцыпе, некрытычным, апалагетычным.
Гэтым шляхам з былых авангардыстаў пайшоў, напрыклад, Міхась Баярын; акрамя таго, ёсьць яшчэ некалькі прадстаўнікоў гэтай плыні (Хадановіч, Бабкоў), якія аддаюць даніну сёньняшняй павальнай, хоць і запозьненай, модзе на постмадэрнізм у беларускім культурным асяродзьдзі.
Мода на постмадэрнізм ёсьць, так бы мовіць, модай на адукаванасьць сярод літаратараў: справа ў тым, што антаганістычны да ўсяго старога мадэрнізм адукаванасьцю часта пагарджаў, між тым, як постмадэрнізм яе падкрэсьлівае як адзін з атрыбутаў сваёй “анты-мадэрновасьці”. Наагул, выстаўляючыся анты-мадэрнізмам, постмадэрнізм імкнецца быць, па сутнасьці, мадэрнізмам у мадэрнізме, то бок, быць сучасьнейшым за сучаснасьць, быць сучасным за кошт ахвяраваньня самой сучаснасьцю. Гэтаксама — як мадэрнізм (тут маецца на ўвазе эўрапейскі) адмаўляе ўвесь папярэдні літаратурны досьвед, зыходзячы ня з вартасьцяў гэтага папярэдняга досьведу, a
са сваёй патрэбы адмаўленьня, гэтак і постмадэрнізм прымае ўсё папярэдняе, зыходзячы, зноў-такі, не зь яго самога, а са сваёй уласнай патрэбы супрацьстаяньня й пераадоленьня мадэрнізму. Абедзьве плыні ёсьць праявамі своеасаблівай зьдзяцінеласьці мастацтва: толькі ў адрозьненьне ад мадэрнізму, які ёсьць мастацтвам хуліганаў і недавучак, постмадэрнізм ёсьць мастацтвам зубрылаў. I там, і там, трэба заўважыць, сустракаюцца свае вундэркінды.
Дзіўным зьяўляецца той факт, што прадстаўнікі сучаснага беларускага постмадэрнізму не заўважаюць (ці імкнуцца не заўважаць) існаваньня беларускага літаратурнага авангарду, пры гэтым абвясьціўшы сябе пераемнікамі ідэалягічных (хутчэй, функцыянэрскіх) пазыцыяў першай хвалі незалежнай беларускай літаратуры, якой, як мы ўжо адзначалі, быў адпачатна ўласьцівы рэвалюцыйны імпэт. А між тым, менавіта беларускі авангард гэты імпэт успадкаваў і давёў рэвалюцыю ў літаратуры да ейнага “лягічнага”, то бок, транслягічнага канца, разбурыўшы падмуркі агульнапрынятага беларускага літаратурнага дыскурсу й самім фактам свайго запозьненага ўзьнікненьня паказаўшы ягоную надзвычайную адсталасыдь. Цяпер прадстаўнікі беларускага постмадэрну, наадварот, імкнуцца гэты разбураны дыскурс зноўку зьляпіць у адзіны цалак, каб падкрэсьліць сваю пераемнасьць з “традыцыяй”, прычым, папросту ігнаруюць як семдзесят год існаваньня беларускай літаратуры савецкага пэрыяду, так і спробы беларускага авангарду гэтую літаратуру “дэсаветызаваць”. Іхнай мэтай ёсьць зноўку пачаць адлік існаваньня беларускай літаратуры ад дарэвалюцыйнага часу, а беларускай гісторыі — ад часоў БНР. Пры гэтым, нягледзячы на зьмену рыторыкі й палітычных лёзунгаў, паводле свайго духу й спосабу мысьленьня беларускі постмадэрнізм застаецца зьявай чыста постсавецкай, бо абапіраецца на той самы нерэфармаваны дыскурс першай хвалі маладой беларускай літаратуры, з уласьцівымі ёй правакансэрватыўнымі (антыкамуністычнымі) палітычнымі перакананьнямі й рамантычнымі поглядамі як на беларускае адра-
джэньне пачатку XX стагодзьдзя, так і на беларускую гісторыю ўцалку. На падмурку гэтых постсавецкіх (шмат у чым папросту памылковых) уяўленьняў прадстаўнікі постмадэрнізму імкнуцца стварыць і дагматызаваць нацыянал-фундамэнталісцкую байку аб Вечнай Беларусі, а ў якасьці будаўнічага матэрыялу скарыстаць клясычную літаратурную спадчыну. Пры гэтым яны фактычна абараняюць грамадзкія пазыцыі, здабытыя першайхваляй беларускай літаратуры ў 1991—1994 гг.,ад таго часу не пасунуўшыся наперад ані на крок ані ў літаратурным, ані ў палітычным мысьленьні. Аб якой рэвалюцыйнасьці ільга весьці гаворку? Замест разбурэньня старых стэрэатыпаў мысьленьня на іхным падмурку ствараюцца новыя, яшчэ больш жудасныя стэрэатыпы. Да беларускіх постмадэрн-кансэрватараў надзвычай падыходзяць цытаваныя Бэн’ямінам словы аднаго нямецкага крытыка, сказаныя аб так званай “левай” інтэлігенцыі часоў наступу фашызму: “3рабочымрухам гэтая левая інтэлігенцыя ня мае нічога агульнага... Ейнай функцыяйёсьць ствараць у палітыцыняпартыі, а клікі, улітаратуры ня школы, а моды, у эканоміцы не вытворцаў, а пасярэднікаў. Пасярэднікаў ці пасярэднасьцяў, якіяробяць са сваёй галечы вялікуюраскошу, а са зьзяючай пустэчы—сьвята. Утульней уладкавацца ў няўтульнай сытуацыі немагчыма".