• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Чым ня прыклад бліскучай мастацкай рэтардацыі? Своечасова ўзятай паўзы, якой, да таго ж, удала скарысталіся. Так і зь беларускай літаратураю. якая атрымала шчасьлівы, хоць і нічым не заслужаны тайм-аўт. Час перавесьці дых, азірнуцца навокал і дарабіць усё, на што раней — у пагоні за культурнымі прывідамі — не ставала ні сіл, ні часу. Замест марнай і няплённай злараднасьці (вось, маўляў, і найлепшыя, найбагацейшыя літаратуры аказаліся ў глыбокім крызысе!) трэба паспрабаваць выкарыстаць свой шанец — давесьці да ладу ўласную літаратурную гаспадарку, прывесьці яе ў адпаведнасьць нават не з хуткаплыннымі замежнымі літаратурнымі павевамі й модамі, а із стопрацэнтна бясспрэчнымі вяршынямі ўсясьветнага пісьменства, выпрабаванымі часам і вандроўкамі зь літаратуры ў літаратуру. Добра й карысна узгодніць час ад часу свой стыль з манераю пісьма польскіх, расейскіх, украінскіх альбо францускіх калег, але гэта ня вельмі складана. Значна цяжэй бесстароньне зірнуць на свае опусы, перачытаўшы Шэксьпіра альбо Бадлера. 3 таго, што кожны Парыж (Карфаген, кожная пабудова наагул) мусіць быць разбураны, яшчэ не вынікае, што трэба канчаткова ўхіліцца ад неабходнасьці збудаваць хоць нешта сваё. Французы, прынамсі, уласны Парыж мелі. А мы рызыкуем застацца адно пры сваіх беспадстаўных трызьненьнях Вільняю. I нават калі гэтая звышурочная праца, гэты суботнік беларускай літаратуры, да якога я вас усіх заклікаю, не прынясе вялікага плёну ні нам, ні засталаму сьвету, ні нашчадкам, ані нябеснаму чытачу, нават калі ўсе нашыя падмуркі й муры, часам ліцэі, а падчас і калегіюмы, калідоры, калізэі (а калі й парфэноны) абрынуцца, як картачныя дамкі, прынамсі, у памяці застанецца нешта, пра што можна будзе згадваць бяз
    сораму. Расстраляць нас — мэтафарычна альбо й без мэтафараў — заўсёды пасьпеюць, але покуль, шчыра кажучы, мы шчэ не заслужылі такога гонару што да сваіх пэрсонаў, так што ня трэба баяцца чалавека з ружжом, нават калі яно вісела на сьцяне ў першым акце! Як слушна адзначыў Хадановіч:
    Будуйма! А падтрымкай нашым будням Сямён Будзённы із Сымонам Будным, Афрык Сымон (музыка), дзядзька Сэм, Сім, Хам, Яфэт... Збудуйма нармалёва I Будапэшт, і Буда-Кашалёва, Буэнас-Айрас, Бургас, Бэтлеем!
    Стварайма. 3 намі дагэтуль нястрачаныя вартасьці й неўміручыя каштоўнасьці, героі мінулага й супэргероі цяперашняга, Шварцэнэгер і Чакраборці, “Манчэстэр Юнайтэд” і Міхаэль Шумахер, Дыснэй і пакемоны. Яны змагаюцца на нашым баку. Яны нам дапамогуць. Яны любяць нас.
    2001 г.
    Міхась БАЯРЫН — нарадзіўся ў 1978 г. у Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне клясычнай філялёгіі). Аўтар паэтычнага зборніка “Шалёны вертаградар”. Асьпірант Інстытуту філязофіі НАН Беларусі.
    БЕЗНАЗОЎНАЕ
    ПЕРАКРУТРАЗРЫЎПАДЗЕЛ
    Theatron — па-старагрэцку “відоўня, відовішча” — вытворны ад thcaomai — "бачыць, пазіраць”. Theaomai — дзеяслоў сярэдне-залежнага стану, што літаральна значыць "бачыцца, бачыць сябе”. Убачыць можна тое, што знаходзіцца вонках сябе. Каб убачыць сябе, трэба апынуцца вонках сябе, то бок выйсьці зь сябе. Суб’ект павінен зрабіцца для сябе аб’ектам, a гэта здараецца толькі ў люстры. Такім чынам выйсьце зь сябе аўтаматычна значыць апыненьне ў люстэрку. Выйсьце зь сябе вядомае таксама як чалавечая “экзыстэнцыя”, жаночая “гістэрыя” й духовы “экстаз”. Бачыць сябе — значыць адлюстроўвацца й бачыць сваё адлюстраваньне.
    Бачыць можна толькі адлюстраваньне. Так заргагізаваны чалавечы зрок. Крышталікі вачэй утвараюць люстраную дарогу сьвятла. Бязь люстра немагчыма бачыць ня толькі сябе, але й бачыць наагул. Адбіты й не паглынёны целам прамень дасягае “люстэрка.душы”, і ўжо з гэтай выявай працуе розум. Ён, у сваю чаргу, уяўляе выяўленае, адлюстроўваючы ўжо адлюстраванае. Адлюстраваньне складае саму сутнасьць зроку, і любая магчымая выява й уява — гэта адно адлюстраваньне, a любое люстра — гэта ўжо другое ці яшчэ адно люстра. Калі першае люстра ўчыняе падзел на адлюстраваньне й адлюстраванае, кожнае наступнае люстра памнажае адлюстраваньні.
    Частка прамянёвай гамы паглынаецца целам, другая — адбівасцца й дасягае люстра. Адбіцьцё поўнай каляровай гамы ўспрымаецца як белы колер, яе поўнае паглынаньне — як чорны. У адрозьненьне ад усякага іншага цела, люстра ня мае свайго колеру, і перадае колер адбітага сьвятла. Звычайна яно складаецца з празрыстага шкла, пакрытага якой-колечы бліскучай фарбай, чорнага з адваротнага боку. Аднак люстэркам можа быць любая пляскатая блішчастая паверхня з глянцаванага дрэва, каменя, мэталу. Месяцовай ноччу ў люстэрка ператвараецца вада. Адным бокам яно вяртае сьвятло, другім ахоўвае цемру ад яго пранікненьня.
    Убачыць люстра немагчыма. Пагляд у люстэрка сустракае толькі адлюстраваньне, само люстра застаецца нсвідочным. Можна ўбачыць нелюстраны бок люстра, але тым самым бачыцца зусім ня люстра. У гэтай невідочнасьці люстра крыюцца адначасова і схоў, і пастка. Пашкодзіць люстра можна толькі ззаду. Зьдзіраньне блішчастай фарбы зноў ператварае яго ў празрыстае шкло. Сьпераду яго можна разьбіць, але немагчыма пазбавіць люстранасьці. Разьбіцьцё люстэрка зноў памнажае яго на мноства маленькіх люстэркаў. Зьнішчыць люстранасьць люстэрка можна адно там, дзе яе няма. Перамагчы яе можна толькі падступным ударам у нелюстраную сьпіну. Трывалае самазамкнёнае люстра робіцца непераможным.
    Цемра — цень сьвятла. Супрацьстаўленьне сьвятла й цемры — гэта супрацьстаўленьне белага й чорнага, дзейнага й нядзейнага. Цемра — адначасова і вынік, і нястача сьвятла, і ня толькі ня ставіць яго пад сумнеў, але й пацьвярджае ягоную першаснасьць. Адбіваючы сьвятло, цела стаецца перашкодай прамянём, і пакідае ззаду неасьветленую пляму цемры. Супрацьстаяньне сьвятла й люстэрка — гэта супрацьстаяньне сьвятла й сьвятла, дзейнага й дзейнага. Цемра, няхай як чорны колер, але ўспрымаецца зрокам, у той час як люстра пасьпяхова яго ўнікае, падсоўваючы замест сябе чужую выяву.
    Перамяшчаючы выяву, люстэрка стаецца пасярэднікам, што хаваецца за пасланьнем. Адлюстраваньне ўтварае восі
    каардынат, на якіх само люстра займае становішча нерухомага й бязважкага нуля. Ягоная сутнасьць можна назваць нібытам — тым, што ёсьць няпэўна, і тым, чаго няма ў незалежным стане. Адлюстраваньне, адпачатку другаснае дзеяньне, выяўляецца стваральнікам сьвету — прасторава-часавай працягласьці, паколькі прастора й час узьнікаюць толькі зь пераадоленьнем адлегласьці. Невідочным гаспадаром гэтага сьвету стаецца тое, што пераносіць сьвятло — люцыфэр.
    Люстраны падзел нібыта памнажае бытнае на два, пасьля чаго наладжвас яго вытворчасьць. Аднойчы скапіяваўшы бытнае, ён надалей пакідае арыгінал у спакоі патэнцыі, пакрысе паскараючы выраб, тыражаваньне й распаўсюджаньнс ягоных выяваў сярод наступных люстэркаў. Адлюстраваньне робіць бытнае быцьцём, цалкам магчымым, але неверагодным. Нерухомасьць быцьця ператварае яго ў нерухомую маёмасьць жвавага нябытнага, якім для люстэрка стаецца перамяшчальнае адлюстраваньне.
    Люстра падзяляе бытнае на яву й ейнае выяўленьне, то бок стварае не зусім бытнае ці зусім нябытнае. Актыўнасьць выяўленьня робіць яго больш падобным на яву, то бок нават большай явай за яву. Чыннасьць экзыстэнцыі робіць яе больш падобнай на бытнае за быцьцё, якое ў выніку сваёй зызерухомленасьці абвяшчаецца нябытам. Дзейнае нябытнае падмяняе бытнае. Адлюстраваньне непазьбежна падмяняе адлюстраванае таму, што больш на яго падобна.
    Люстраны зрух упершыню ўчыняе адрозьненьне дзейнага й нядзейнага, разрываючы кола сьвятла на трыяду суб’екту, прэдыкату й аб’екту. Да зьяўленьня на шляху сьвятла люстэрка бытнае зьяўляецца самазамкнутым колам сьвятла. Уласна, да сустрэчы зь люстраной перашкодай ёсьць адно бытнае, і бытнае ёсьць суцэльным сьвятлом. Бо суцэльная цемра — папросту нябыт, а асьветленая цемра зьяўляецца ўжо ня цемрай, a сьвятлом. Калі ёсьць сьвятло, няма цемры, і, адпаведна, калі няма сьвятла, няма нічога. Суцэльнае сьвятло “ёсьць” несьвя-
    дома, само па сабе, ніяк не супрацьстаўляючыся цемры. Калі прамень не сустракае перашкоды, цемра ня мае ніякага шанцу ўзьнікнуць. Цемра стаецца пасіўным аб’ектам сонечнага ўдару толькі абароненая люстрам, і ні ў якім разе не зьяўляецца ім адпачатку.
    Да зьяўленьня люстэрка ўсё ёсьць адно сабой, што, тым ня менш, ня бачыць сябе, паколькі бачыць можна толькі адно аднаго. Такі першасны стан у наяўнай люстраной множнасьці можна прыблізна перадаць аднавымернай стужкай мёбіўса, якая мае ўсяго адну паверхню. Для зьяўленьня люстэрка стужка павінна сьпярша разарвацца, для чаго, у сваю чаргу, неабходны яе перакрут. Разрыў стужкі мёбіўса ўтварае яе двухвымернасьць, выяўленую роўніцай. Нават больш за тое, разрыў разгортвае чатырохвымернасьць, утвараючы дзьве павсрхні адной стужкі. Белы бок разарванай стужкі стаецца сонцам, крыніцай сьвятла, якая з усёй сілай выцягвае чырвоныя прамяні да адваротнага, чорнага боку стужкі. Архітэктура сьвятла набывае свой прэдыкат у выглядзе руху сьвятла й аб’ект у “асобе” цемры.
    Да зьяўленьня люстра няма ні прасторы, ні часу, якія ўзьнікаюць толькі як вынік адлюстраваньня. Таму ўзьнікненьне люстра зьяўляецца адначасова як самім чынам, так і ягонай прычынай ды вычынам. Усякае пытаньне пра прычыну й мэту мае наўвеце часавую пасьлядоўнасьць і прасторавую працягласьць. Тым часам толькі чын люстра стварае саму магчымасьць запытаньня ягонае прычыны. Кожнае такое пытаньне можа мець адназначным адказам толькі само люстэрка. Усе падзеі люстра ўчыняюцца разам і адначасова, толькі сваім зьдзяйсьненьнем ствараючы аддаленасьць.
    Люстэрка ўтвараецца зь пераніцаваньнем тканіны мёбіўсавай стужкі, калі рух сьвятла нечакана сустракаецца сам з сабой. Цемра паварочваецца да сьвятла сваёй блішчастай сьпінай, нанова спалучаючы стужку, але ўжо аднолькавымі канцамі. Такім чынам утвараецца бел-чырвона-белая сымэтрыя, якая
    кідае сьвятло ў люстраную вязьніцу. Падваеньне сьвятла тым самым удвая ўзмацняе сьвятло. Двойчы белае люстра ўдвая падобней на сонца й удвая сьвятлей за яго. Канцы стужкі злучаюцца, на гэты раз размыкаючы паверхню суцэльнай цемры й паверхню суцэльнага сьвятла. Сьвятло пачынае шалёна матляцца ў заганным крузе, бясконца адбіваючы сябе сабой, шукаючы выйсьця на другі бок сябе.