• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Існуюць розныя варыянты адказу на пытаньне, чаму натуральныя формы чалавечага цела й інтэлекту ня надта ўдала прыстасаваны да нашай рэчаіснасьці, і чаму мы, у адрозьненьне ад жывёл, маем паслабленыя, не заўсёды спрацоўвальныя інстынкты. Магчыма, чалавек заблукаў і выпадкова трапіў ня ў той сьвет, для якога быў створаны, а магчыма — быў яшчэ немаўлём закінуты сюды, нібы дывэрсант, з іншай плянэты й цяпер перабудоўвае Зямлю й уласнае цела на ўзор эталёнаў, што засталіся на далёкай радзіме (у гэтым выпадку цывілізацыю лепш параўноўваць ня з ракавай пухлінаю, а з інфэкцыйнай хваробай).
    Доказам “закінутасьці” (падкінутасьці?) чалавека ў гэты сьвет можна лічыць уласыдівае нам жаданьне як мага лепш уладкавацца ў жыцьці за кошт суседзяў па плянэце: прыкладна гэтак жа паводзіць сябе ў чужым гнязьдзе птушанё зязюлі. Зрэшты, і альтэрнатыўнае вытворча-спажывецкай мітусьні экзыстэнцыяльнае “гуканьне праўдзівага быцьця” — праз татальны нон-канфармізм, “аскезу адмаўленьня”, мэдытатыўныя ці псыхадэлічныя практыкі самапаглыбленьня — сьведчыць пра адчуваньне чалавекам свайго чужынства ў гэтым сьвеце й целе.
    Шумэры тлумачылі прычыну недасканаласьці чалавечага цела тым, што бог Энкі быў моцна нападпітку, калі ляпіў з гліны першых людзей. Індзейцы з каліфарнійскага племя каўіла мяркуюць, што чалавек створаны з чорнае зямлі, якую бог Мукат дастаў з уласнага сэрца, а вось бог іракезаў Іясхека зьляпіў людзей усё ж такі з гліны — паводле свайго адлюстра-
    ваньня ў вадзе, амаль як ягоны біблейскі калега. У міталёгіі майя першы чалавек быў зроблены багамі таксама з гліны — але неўзабаве высьветлілася, што гэта малапрыдатны матэрыял: тая істота не магла паварушыцца й размаўляла бязглузда. Давялося зьнішчыць глінянага чалавска й стварыць новага з размолатых зерняў кукурузы (гэты атрымаўся аж занадта відушчым ды разумным, і бог Хуракан быў змушаны надзьмуць на ягоныя вочы туману, каб шмат якія рэчы заставаліся людзям няўцямнымі).
    Зразумела, што рансй ці пазьней мусіў прыйсьці час, калі чалавеку надакучаць чужыя экспэрымэнты над ягоным целам і лёсам. Выбух народнага нацыяналізму, які доўжыўся на Поўначы ад рэвалюцыі ў амэрыканскіх калёніях да распаду СССР і Югаславіі, падштурхнуў некаторых назіральнікаў да парадаксальнай здагадкі: усе людзі належаць да аднаго агульначалавечага племя, якое змагаецца “за нашу і вашу свабоду” не з рэакцыйнымі сіламі прыроды, а зь міжнародным хаўрусам багоў, што калянізавалі плянэту яшчэ ў дагістарычны час. Працытую Альбэра Камю: “Рэвалюцыйны дух цалкам зводзіцца да абурэньня чалавека сваёй чалавечай доляй. Рэвалюцыя заўсёды, пачынаючы з Прамэтэя, узьнімаецца супраць багоў, тыраны ж і буржуазныя лялькі тут проста зачэпка”.
    У эпоху прамысловай рэвалюцыі культ Божае ласкі зьмяніўся культам чалавечага розуму: Бог памёр таму, што нарадзіўся новы бог — чалавек, deus ex machina. Магчыма, біблейскі Бог і не памёр, але, прынамсі, моцна занядужаў пасьля таго, як трапіў пад цягнік, а потым — пад аўтамабіль, пад танк, бамбаваньне й г.д. Кожнае новае вынаходзтва паслабляла ягоную ўладу на гэтай плянэцс й надавала моцы чалавеку (адбітак гэтага канфлікту можна знайсьці, напрыклад, у тэксьце “Інтэрнацыяналу” Э.Пат’е: “Мы пакуль нішто, але станемся ўсім!.. Няма ніякага вышэйшага Збаўцы, дык уратуйма сябе й увесь сьвет самі!.. Зямля належыць толькі людзям, а абібокулт шукае сабе іншага прытулку”).
    Мэтай індустрыяльнае рэвалюцыі было вызваленьне з палону прыроды й ейных багоў ня толькі самога чалавека, але й усіх працоўных жывёлаў. Тым ня менш, людзі не адразу пагадзіліся падзяліцца ўладай на плянэце з былымі хаўрусьнікамі. Прыхільнікі экалягічнага руху кажуць, што спыніць глябальную крызу навакольнага асяродзьдзя можна толькі шляхам скарачэньня разоў у дзесяць колькасьці людзей на зямлі. Ніякіх практычных захадаў у гэтым кірунку яны ня робяць, бо вераць, што чалавецтва само пасьпяхова вырашыць гэтую задачу.
    На нашаіі уласнай плянэце ўжо нараджаюцца паралельныя цывілізацыі разумных жывёл і рэчаў. 3 дапамогаю геннай інжынэрыі людзі могуць утварыць новыя плямёны на чале з тым ці іншым татэмным мутантам (дзьвюхгаловым арлом, жывым “мэрсэдэсам” і г.д.). I супляменьнікамі, родзічамі будуць лічыцца ня толькі чалавекападобныя людзі, але й разумныя жывёлы ды рэчы. Племя, відаць, будзе рэгулярна абнаўляцца: людзі й жывёлы захаваюць права пераходзіць з аднаго саюзу генаў у іншы. Можна расьсяліць чалавека (у выглядзе генаў, нэрваў ці імітаваных абрысаў цела) па ўсіх галінах эвалюцыйнага дрэва, каб кожны біялягічны від меў свой каэфіцыент чалавечнасьці.
    На псршы погляд, фізычнас растварэньне людзей у жывёлах і рэчах будзе азначаць самаліквідацыю, канчатковую “сьмерць Чалавека” (якую В.Акудовіч перафармуляваў у эпітафію "Мяне няма”), але можна бачыць тут і элегантны праект Другога прышэсьцячалавека на плянэту праз гуманізацыю ўсіх жывых і пакуль нежывых істотаў.
    Праблема штучнага інтэлекту — гэта праблема права машын, а таксама інтэлсктуалізаваных (часткова вызваленых ад інстынктаў) жывёл самім выбіраць ня толькі свой, але й наш лёс. Магчыма, што ўжо ў гэтым стагодзьдзі цяперашнія людзі зьнікнуць: вымруць, як дыназаўры, ад тугі ці невядомай хваробы, уцякуць ад праблем уцялесьненага жыцьця ў штучны рай кібэрпрасторы альбо проста раз’едуцца па іншых плянэтах. Будзем спадзявацца, што ўзгадаваныя намі да таго часу разум-
    ныя жывёлы й рэчы паступова створаць новую генэрацыю людзей — спачатку дзікіх, потым хатніх і, нарэшце, роўных сабе.
    СЫЛІКОНАВЫ ВЕК
    Сучасная цывілізацыя разьвіваецца такім чынам, каб вызваліць чалавека ўжо ня толькі ад фізычнае, але й ад інтэлектуальнае працы. Нашыя рэчы робяцца ўсё больш разумнымі, іх саміх вакол нас усё болсй, і хто ведае, ці ня будзе чалавек паступова выціснуты сваёй былой уласнасьцю на пэрыфэрыю грамадзтва, ці ня станецца ён рэліктавым відам, чарговым пэрсанажам Чырвонай кнігі?
    На думку францускага культуроляга Эрвэ Кана, сёньня мы бачым канец эпохі нэаліту, якая доўжылася 12 тысячагодзьдзяў. Мэтай усёй папярэдняй цывілізацыі было скарэньне навакольнай прыроды. I вось, нарэшце, гэтая бітва выйграна. Пачынаецца новая, “біялітычная” эпоха: чалавек прыручыў жыцьцё ў ягоных вонкавых праявах і цяпер імкнецца падпарадкаваць сабе нутраныя, інтымныя мэханізмы жыцьця. Мяркую, цяпер заканчваецца ўсё ж такі не Каменны, а Жалезны век і пачынаецца век Сыліконавы зь ягонымі жывымі машынамі й мэханізаванымі людзьмі. Калі чалавек заваяваў прыроду — ён псрамог і самога сябе, і цяпер мусіць падзяліцца ўладаю над сьветам з новымі разумнымі расамі.
    Ня ведаю, ці дойдзе калі-небудзь справа да таго, што ў машыны пачнуць убудоўваць чалавечыя органы (вочы, пальцы, мозг і г.д.), але адваротны працэс ідзе даўно й хуткімі тэмпамі. Можна прыгадаць апараты штучных лёгкіх і нырак, электронныя пратэзы вачэй і вушэй, стымулятары дзейнасьці сэрца, тытанавыя косткі. Па сутнасьці, ужо першая павязка, якую старажытны чалавек наклаў свайму сябру на рану, была спробаю прыжывіць штучную скуру.
    Імплянтацыйныя тэхналёгіі, зразумела, могуць ня толькі даўкамплектоўваць неабходнымі дэталямі пашкоджанае цела
    да нейкага стандартнага стану, але й радыкальна зьмяняць ягоныя функцыі праз усталяваньне новых, нязвыклых для чалавека органаў. Калі-небудзь зьдзейсняцца мары некаторых людзей мець німб сьвятога над галавой, трэцяе вока, два пэнісы ці нейкую іншую асаблівую прыкмету. Магчыма, будзе модна мець у сваім целе нешта відавочна машыннага паходжаньня: рэактыўныя турбіны, колы замест ног, антэны на галаве. Для сёньняшніх людзей гэта жах, але жахі — улюбёная тэма сучаснага мастацтва, што дае ім шанец стацца нормай паўсядзённага жыцьця. Монстры складаюць ледзь ня большасьць герояў (апошнім часам — пераважна станоўчых) кіно, мультфільмаў, кампутарных гульняў, мастакоўскіх пэрформансаў.
    У пэрспэктыве танная эстэтычная хірургія дазволіць большасьці людзей зрабіцца стандартна прыгожымі ці, наадварот, ненатуральна пачварнымі (менавіта пачварнасьць будзе атаясамляцца з індывідуальнасьцю). У кожнага знакамітага чалавека зьявяцца пазашлюбныя блізьняты. Прычым, падабенства будзе ня толькі зьнешнім, бо па жаданьні можна будзе ўставіць сабе дакладна такія нутраныя органы, якія мае ўлюбёная зорка. Людзі пачнуць мяняць свае мускулы, вочы й г.д. на новыя ня толькі ў выпадку невылечнай хваробы, але й з чарговай модай. Цалкам натуральным цела ў нас будзе толькі ў дзяцінстве, як цяпер — першыя зубы. Яго так і будуць называць — “маё малочнае цела”.
    Найвялікшая каштоўнасьць для сучаснага чалавека — ягоная індывідуальнасьць. Што ж, высокія тэхналёгіі дазволяць яму займець і эксклюзіўны набор генаў. Можна прадбачыць зьяўленьне новых штучных расаў, у тым ліку аднаасобных. У многіх людзей будзе настолькі адрозны генэтычны код, што яны папросту ня здолеюць мець дзяцей ад звычайнага шлюбу. Але да таго часу нараджаць людзей навучацца жывёлы й машыны. I наадварот — фэміністкі заваююць для жанчыны права на-
    раджаць каго заўгодна й ад каго заўгодна. Гснная інжынэрыя дазваляе мець дзяцей (праз сынтэз ДНК бацькоў) аднаполым парам. Зразумела, генэтычнымі бацькамі дзіцяці могуць быць і тры чалавекі, і ўсё насельніцтва плянэты (ці не паводле аналягу такой тэхналёгіі зьявіўся на сьвет біблейскі Сын Чалавечы?).
    Пакуль што больш звыкла для нас любіць калі не людзей, дык нешта антрапаморфнае. Хрэстаматыйны прыклад — Пігмаліён, які закахаўся ў мармуровую статую жанчыны й дамогся, каб тая ажыла. Супэрмадэлька з Каліфорніі пасьля двух дзясяткаў апэрацыяў сталася настолькі падобная да лялькі Барбі, што на фатаздымках адрозьніць іх ужо немагчыма. Чалавекападобных рэчаў рознага прызначэньня вядома шмат: манэкен, робат, сьнегавая баба, помнік, пудзіла, баксэрская груша... Існуюць і, наадварот, рэчападобныя людзі. Некаторыя муміі паводзяць сябе амаль як жывыя й маюць мянушку “зомбі”, хоць самі сябе называюць "шрубкамі сыстэмы” й усе свас дзеяньні апраўдваюць тым, што “толькі выконвалі загад кіраўніцтва”. Часам з той альбо іншай рэччу атаясамляюць сябе клінічныя шызафрэнікі й артысты, але ўсё гэта менш папулярна, чым традыцыйная сьмерць і пераход цела ў бестурботны стан трупу. Зрэшты, ня ўсе трупы бестурботныя.