• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Чалавек бяз рэчаў — няпоўны. Мы занадта грувасткія ці занадта малыя, каб зрабіць усё, што нам трэба, голымі рукамі. 3 іншага боку, чалавек занадта шырокі, занадта разумны для свайго цела — і таму думае таксама за навакольныя прадметы. Усялякая прылада для працы альбо гульні — гэта працяг чалавечага цела, але й сам чалавек — вельмі каштоўная шматфункцыянальная дэталь сваіх рэчаў: іхныя вочы, вушы, рот і многія іншыя патрэбныя органы. Мы дапамагаем рэчам жыць гэтак сама, як і яны нам. Усе гэтак званыя “рэчы-ў-сабе” — гэта
    папросту рэчы бяз нас. Мы й самі заблукалі б, назаўжды ў сабе, калі б нам не было чаго ўзяць у рукі. Агульная вось усіх рэчаў — нітка Арыядны.
    У кожнай больш-менш складанай рэчы ёсьць ня толькі сваё “я”, але й “яно” — сукупнасьць былых і яшчэ магчымых функцыяў, якія не выкарыстоўваюцца ў гэты момант. Нічога дзіўнага, што машыны часам адмаўляюцца працаваць альбо пачынаюць рабіць невядома што пад уплывам бессьвядомых імпульсаў гэтаксама, як людзі (асабліва тыя, якіх змушаюць працаваць без заробку).
    Нават стандартная рэч набывае экзыстэнцыяльную глыбіню, параўнальную з чалавечай індывідуальнасьцю, калі яна выкарыстоўваецца ня толькі паводле свайго прызначэньня. Але ў сучасным сьвеце, дзе кожны з нас штогод купляе й выкідае тысячы рэчаў, яны амаль ня маюць шанцаў паспрабаваць сябе яшчэ пры жыцьці ў новай ролі. Нават пры ня надта значных пашкоджаньнях гаспадар без усялякага шкадаваньня выпраўляс іх на перапрацоўку.
    Рэчы (апрача хіба калекцыйных) трапілі, сьледам за людзьмі, у кола рэінкарнацыі: іхнае асноўнае рэчыва праз сыстэму экалягічнай утылізацыі сьмецьця можа цяпер дзясяткі разоў вяртацца на рынак у выглядзе новых тавараў з зусім іншымі функцыямі. Са свайго боку, напэўна, і людзі пачалі ўжо вяртацца пасьля сьмерці на гэтую плянэту ў абліччы ня толькі традыцыйных жывых істот, але й новых разумных машын. Напрыклад, у выглядзе герояў кампутарных гульняў альбо штучных хатніх жывёл. I чым больш жывымі будуць рабіцца нашыя рэчы, тым хутчэй паўстане праблема адкрыцьця побач з чалавечымі могілак для загінулых робатаў ды іншых машын. Ёсьць нешта барбарскае ў тым, каб выкідаць цела амаль разумнай істоты на сьметнік.
    Індустрыяльная рэвалюцыя ў свой час вызваліла прыгонных сялян у Эўропе й рабоў у калёніях. Сэнсам ці, прынамсі, адной з мэтаў пост-індустрыяльнае рэвалюцыі зьяўляецца
    вызваленьне саміх машын ад аднастайнае рабскае працы, ад запраграмаванай інжынэрам-“плянтатарам” функцыянальнасьці, што гэтак падобна да функцыянальнасьці чалавечага існаваньня ў таталітарным грамадзтве. Эвалюцыя тэхнікі мусіць раней ці пазьней прывесьці да нараджэньня Абсалютнае рэчьц якая ўжо ня будзе прыкутай да нейкай канкрэтнай функцыі, бо навучыцца для выкананьня кожнай новай задачы альбо зьдзяйсьненьня ўласнае мары адрошчваць зь сябе неабходныя органы й інструмэнты, зьмяняць, у залежнасьці ад сытуацыі, сваё аблічча й нават матэрыял. Немагчыма дасягнуць сацыяльнай роўнасьці паміж людзьмі, пакуль ня стануцца аднолькава каштоўнымі рэчы.
    МАНЫ НЯМА
    Чалавецтва сёньня перамешваецца ня толькі ў геаграфічным, але й у гістарычным пляне. Квітнеюць клюбы прыхільнікаў сярэднявечнай (рыцарскай) і першабытнай (найперш, індускай) культуры. Рэлігійныя фундамэнталісты адраджаюць лад жыцьця той эпохі, калі прыйшлі ў сьвет іхныя прарокі. Сярод людзей заўсёды будуць такія, хто жыве ў Эдэме, на Дзікім Захадзе, у Рымскай імпэрыі й г.д. Усе вядомыя нам і безьліч новых стыляў жыцьця будуць існаваць паралельна — калі не ў кібэрпрасторы й у снох, дык на тых плянэтах, дзе Зямля калі-небудзь створыць свае калёніі.
    Многія нашыя сучасьнікі — гэтаксама, як і першабытныя продкі — адчуваюць сябе не людзьмі, а гуманоідамг. расплывістая форма экзыстэнцыі дапамагае лягчэй прыстасоўвацца да хуткіх пераменаў прафэсіі, моды, кан’юнктуры рынку. Адпаведна, няма асаблівага жаданьня выбіраць з навакольнага мора інфармацыі праўдзівыя, навукова абгрунтаваныя факты: сучаснага чалавека задавальняюць “фактоіды” — аднолькава праўдападобныя міты, чуткі й навіны. Калі кожны мае права на ўласную выпадковую інтэрпрэтацыю навакольнага сьвету,
    мяжа паміж падманам і праўдай можа праходзіць дзе заўгодна.
    У сьвеце хуткіх пераменаў чалавек адчувае сябе не аўтаномнай, а гетэраномнай істотай: “я — гэта іншы”. Ён ня ўпэўнены ня толькі ў заўтрашнім дні, але й ва ўчорашнім, аднак павінен рабіць выгляд, што зьяўляецца кампэтэнтным у сваёй галіне спэцыялістам, ініцыятыўным супрацоўнікам і жыцьцялюбам. Супярэчнасьці паміж вонкавым “я” й нутраным “іншы”, неабходнасьць паралельна займацца некалькімі праблемамі спараджаюць хранічны стрэс (правалы ў памяці, бяссоньне, страту цікавасыді да жыцьця). Многія шукаюць сваё сапраўднае “я”, рэгулюючы вагу цела з дапамогай бодыбілдынгу, разнастайных дыетаў альбо, наадварот, злоўжываньня ежай. Стабілізаваць псыхіку можна таксама праз карэкцыю мысьленьня біятокамі мозгу здаровага чалавека альбо хімічнымі рэчывамі. Сотні мільёнаў чалавек штодня ўжываюць "пігулкі шчасьця” — антыдэпрэсанты й стымулятары.
    Наркатычныя рэчывы, што ўжываў першабытны чалавек (у Бібліі яны згадваюцца ў вобразе яблыка), былі непасрэднай прычынай зьяўленьня ў нашых продкаў абстрактнага мысьленьня. Вядомы дыетоляг і “этнабатанік” Тэрэнс Макена называе галюцынагены й вітаміны стравамі багоў. Ён бачыць у іх адначасна старажытны й постгістарычны інструмэнт, які дазволіць нам увайсьці ў чарговы этап эвалюцыі чалавечага роду. Тысячагодзьдзі, што аддзьдзяляюць нашу эпоху ад пракаветных часоў,—гэта, паводле Макены, змрочная гісторыя неўраўнаважанага “я”, якога (разам з малпіным целам) мы павінны вырачыся на карысьць псыхадэлічных палётаў да зорак, віртуальных тэхналёгіяў і новага шаманізму.
    Выхаду сьвядомасьці за межы цела й самой рэчаіснасьці можна дасягнуць таксама праз шматгадзіннае сузіраньне зацыкленых выяваў на экране кампутара. Віртуальная рэальнасьць — гэта сьвет амаль неабмежаваных магчымасьцяў, свайго кшталту амэрыканізаваная вэрсія прасторы й часу. У
    кібэрпадарожжы чалавек вольны сам выбіраць пасьлядоўнасьць і хуткасьць падзеяў, якія разгортваюцца псрад ім. Зразумела, што навакольны сьвет з аднолькавым для ўсіх бегам часу паступова пачынае падавацца нейкай вязьніцаю, папраўча-працоўнай калёніяй агульнага рэжыму (з гледзішча першароднага граху й выгнаньня людзей на зямлю так яно, зрэшты, і ёсьць).
    Досьвед штоночных блуканьнаў па Інтэрнэце альбо па казачных ляндшафтах кампутарных гульняў робіць зноў актуальнымі ўяўленьні першабытных плямёнаў пра існаваньне паралельных сусьветаў. Індзейцы й аўстралійскія абарыгены всраць, што побач з нашай рэчаіснасьцю працягвае існаваць міталягічная мінуўшчына — “час мрояў”, які можна наведаць у снох альбо з дапамогаю шаманскіх прыёмаў, каб набыць дадатковыя сілы і веды. Уяўленьне ніколі не падманвае чалавека: усё, што мы бачым нутраным зрокам, ня менш рэальнае за навакольную рэчаіснасьць. Усё, што мы думаем, малюем, апавядаем,— сапраўды адбываецца недзе ў паралельных часавапрасторавых кантынуумах, у некаторых зь якіх жывуць душы нябожчыкаў, сфінксы, цмокі ды іншыя героі мітаў.
    Як і лепшыя творы мастацтва, сны выглядаюць больш пераканаўча за саму рэчаіснасьць — мабыць, таму, што сон мы праглядаем з большым даверам, чым падзсі жыцьця: там мы ня ўмеем і нават не спрабуем аддзьдзяліць праўду ад маны.
    Псыхадэлічныя падарожжы сьвядомасьці ілюзорныя для нас, але для сваіх пэрсанажаў яны цалкам рэальныя. 3 гледзішча людзей, якіх мы сустракаем у снох і мастацкіх творах, несапраўдны ня іхны сьвет, а той, зь якога прыходзім мы. Тое, што мы лічым ілюзіяй, калісьці было альбо станецца праўдаю нават для нас саміх, а для каго-небудзь і цяпер праўда. Чалавек ніколі не памыляецца. I праўда, і мана аднолькава добра адлюстроўваюць падзеі ў сьвеце —калі ня ў нашым, дык у суседнім. Нават калі сьвет існуе толькі адзін на ўсіх, мана — гэта проста несучасная праўда, запозьнены альбо заўчасны адбітак рэальнасьці.
    Першабытныя навукоўцы лічылі, што ад малпаў паходзіць толькі нязначная частка людзей, астатнія ж маюць сваімі продкамі іншыя віды жывёл альбо расьлін, прычым у кожным выпадку мелася прамежкавае эвалюцыйнае зьвяно: напаўлюдзінапаўжывёлы ці напаўрасьліны. У некаторых народаў гэтыя татэмныя істоты так і ня здолелі (альбо не пажадалі) пазбыцца рысаў паралельнага біялягічнага віду і ператварыліся ў багоў (напрыклад, эгіпэцкі бог Гор мае галаву сокала, а багіня Шэхмэт — галаву ільвіцы).
    Згодна з іншай тэорыяй, ледзь ня ўсе жывёлы паходзяць ад чалавека: у мітах і снох яны выглядаюць як людзі і паводзяць сябе, як людзі, хоць і маюць асобныя рысы, уласьцівыя сучасным жывёлам. Паступова жывёлы-татэмы страцілі вонкавае падабенства з чалавекам і выракліся людзкое мовы, за што й церпяць цяпер ад дыскрымінацыі: бальшыня людзей лічыць жывёл істотамі “друтога гатунку”, у лепшым выпадку — “малодшымі братамі”. Спадзяюся, адроджаныя першабытныя культы будуць больш лібэральнымі за клясычную мадэль: удзельнічаць у татэмных рытуалах будзе дазволена ня толькі мужчынам, але і жанчынам, і дзецям, і нават прадстаўніком іншых татэмаў.
    Адам быў калісьці зроблены ў той самай майстэрні, што й усе першабытныя жывёлы і рэчы. Мільёны гадоў чалавек быў “роўны й родны камяню, дрэву, рыбіне, зьвсру, птушцы. Ён быў, як усе, ён быў, як усё, ён быў усім і яго не было, як яго. Вольны ад самога сябе, ён жыў, як жыў, як жывуць вольнымі ад саміх сябе камень, дрэва, рыбіна, зьвср, птушка” (В.Акудовіч, “Хто я?”). Чалавек не дзяліў жыцьцё на сваё й астатняе: “У росьце травінкі саўдзельнічае ўвесь сусьвст” (Хасэ Артэгай-Гасэт, “Адам у раі”). Рай (і нірвана) — там, дзе няма ні мяне, ні маны: усё, што хто-небудзь кажа, кажаш ты сам сабе з аднаго жыцьця ў іншае.
    У райскім садзе яшчэ й сёньня жывуць усе дрэвы, камяні й жывёлы. У Эдэме нараджаецца й кожны чалавек, але бальшы-
    ню людзей, пачынаючы з Адама й Евы, выштурхоўвае адтуль нейкае загадкавае адчуваньне недастатковасьці навакольнага сьвету й недарэчнасьці ўласнага цела ў ім. У сьвеце пануе не зялёны рагаты даляр, а шматаблічны дэфіцыт. Пачаткам гісторыі было не прышэсьце (нашэсьце?) людзей на Зямлю, а адкрыцьцё суворага закону жыцьця: амаль усяго, што нам пажадаецца звыш праграмы,— няма.