Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Зь першым перакрутам люстра разрывае мёбіўсаву аднавымернасьць, і тым самым разгортвае двухвымерную паверхню. Наступны перакрут двухвымернасьці расьсьцілае дываны вертыкалі й гарызанталі. Так званы трохвымерны сьвет зьяўляецца насамрэч чатырохвымернай раскруткай адлюстраваньня аднавымернасьці. Вертыкальны й гарызантальны перакрут утвараюць зман глыбіні таго, што ня мае нават працягласьці. Першы люстраны перакрут зьяўляецца найперш раскрутам роўніцы. Кожнае наступнае люстра, перакручваючы ейныя бакі, толькі замацоўвае гэты падман.
Мяняючы месцамі правы й левы, або всрхні й ніжні бакі, другі перакрут тым самым замацоўвае ня менш зманлівую сапраўднасьць першага раскруту прасторы й часу. Перакручваючы верхняе й ніжняе, люстры вачэй насамрэч гэтым і ствараюць іхнае супрацьстаўленьне. Перакручаная дагары нагамі выява яшчэ раз адбіваецца, цяпер ужо люстрам рацыі, якое, вяртаючы всртыкаль у “ранейшае” становішча, ня толькі стварае новы падман, але й спраўджвае стары. Немаўля бачыць сьвет перакуленым... Такое самае ўзьдзеяньне маюць некаторыя галюцынагены, што перапыняюць рацыйную працу. Таму зрок абавязкова ёсьць падманам зроку.
Малпа сьвятла спрабуе заняць ягонае месца. Першапачатковая нядзейнасьць люстра, якое толькі адбівае, але не выпраменьвае сьвятла, у выніку абяртаецца ягонай вычваральнай дзейнасьцю. Узьнікненьне люстэрка на шляху сьвятла выкрадае ролю суб’екту ў ягонай крыніцы. Выпраменьваньне з прэдыкату ператвараецца ў аб’ект адлюстраваньня. Адлюстрава-
нае сьвятло стаецца адсьветам, прэдыкатам новай канструкцыі. Ейны новы суб’ект хаваецца за блішчастай глянцаванай паверхняй. Але ў выніку пераламленьня простай дарогі сьвятла свайго лёсу ўнікае менавіта ягоны немінучы аб’ект — цемра.
Цнота й таямніца сапраўднай цемры не парушаюцца зрокам. Чорны колер — гэта ўжо колер ейнае паразы. Роўніца люстра, застаючыся невідочнай і бясколернай, выяўляецца адзіным сховам цемры й хітрай пасткай для сьвятла. Цемра робіцца ўсюдыпрысутным і ўсёнапаўняльным богам адлюстраваньня, адсьвет якога насамрэч абяртаецца яго адценьнем. Новы суб’ект стварае сьвет ex nihilo, якім для яго стаецца былое бытнае, быцьцё. Бог стварае сьвет, але сам не зьяўляецца ягонай часткай. Богазьяўленьне ў стварэньні можа абярнуцца толькі ягонай сьмерцю. Вось таму ён й прымае толькі адмоўнае багаслоўе.
Theos — па-старагрэцку “бог” — як і theatron вытворны ад theaomai — “бачыць”. Theos мадыфікуе той самы корань, што й лацінскае deus, санскрыцкае deva, славянскае дзіва. Theaomai, адсюль, літаральней перакладаць як "дзівіцца”. Зьдзіўляе ня так падман існаваньня адлюстраваньня, як ягонае перайманьне адлюстраванага. Бытнае ня дзівіць сваёй сапраўднасьцю, бо дзівіць яшчэ няма каго. Экзыстэнцыя зьдзіўляе дзейным падабенствам на бытнае. Дзіва дзейнага нябытнага ёсьць толькі адлюставаньне нядзейнага бытнага. Зьзяньне сапраўднага аблічча вяршыні алімпійскага пантэону Дзія — а старагрэцкае Zeus, Dios узыходзіць ізноў да таго самага кораня — спапяляе Сэмэлу, маці Дыёніса.
Нараджэньне дзіва супадае зь люстраной сьмерцю сьвятла. Маленькія дэвы адразу ўчыняюць “самазабойства” Бога, вядомае як ахвяраваньне пурушы: зьдзяйсьняючы замах на бацьку, яны выходзяць зь ягонага цела. Экзыстэнцыя пакідае бытнае быцьцём. 3 трупу забітага Роду дэвы ствараюць свой сьвет, па чарзе ўваходзячы ў яго, і спрабуючы ссунуць зь месца. 1 толькі
вяртаньне дыху ажыўляе нябожчыка, завяршаючы нэкрамантычны рытуал. Дзіўны новы сьвет уяўляе з сябе зомбі, адухоўлены труп, жывую нежыць. Лацінскае lustrum азначае ачышчальнае ахвяраваньне, зьвязанае з абвядзеньнем вакол пашы ці войска ахвярнай жывёліны.
Ведыйскія асуры, старэйшыя браты й ворагі дэваў, вызначаюцца тым, што не ахвяруюць. Пра гэта, уласна, гаворыць імя asura. Часьцінка “а” мае адмоўнае значэньне. “Sur” аднакарэннае Surya, богу Сонца, і ўзыходзіць да першаснага кораня, складзенага з зычнага й санорнага. Яго праявамі ў сучаснай мовс зьяўляюцца такія карані, як “гр”, "жр”, “зр”, “зл”, сэнсава зьвязаныя з агнём (гарэць, жар, зала), бачаньнем (зрок, зерыць) і ахвяраваньнсм (жрэц, жэрці, жэртва). Такім чынам, asura — літаральна “не-гр” — поўная супрацьлегласьць зроку: сьвятлу як адлюстраваньню сьвятла. Авэстыйскія агуры, наадварот, увасабляюць псршаснае, далюстраное — сьвятло й вагонь, адылі спаганеныя й псракручаныя дэвамі. Агура-мазда стварае сьвет, але яго адразу псуе ліхі Ангра-ман’я: гэты сюжэт паўтараецца далей нязьменна безьліч разоў.
Адлюстраваньне — адначасова ахвярная сьмерць сьвятла й нараджэньне дзіўнага адсьвсту. Цемра забівае сьвятло, прыкрываючыся люстэркам, якое, адылі, зноў адбівае яго ў цямрэчу. Таму, каб застацца неасьветленай, яна павінна зноў і зноў ахвяраваць сьвятло, падстаўляючы пад адсьвет кожнага разу новае люстра. Забіваючы сьвятло, люстра тым самым зноў і зноў нараджае яго ў адсьвеце, які зноў пагражае цемры асьвятленьнем. Забітае бытнае ўцелясьняецца экзыстэнцыяй у быцьцё, адпачатку чакаючы на новую сьмерць й новае нараджэньне. Уцякаючы ад сьвятла, цемра стварае па сабе люстраную блукальню, доўжачы заганны круг нараджэньня й сьмерці.
СЬМЕЦЬЦЕКАХАНЬНЕСЬМЕРЦЬ
Адзінае канчаткова падзелена на два. Маўленьне больш не азначае драбленьня ўсяго на часткі, і далейшы іх распадзел на 464
часьцінкі. Матэрыя надалей ня дзеліцца на малекулы, якія ня дзеляцца на атамы, а тыя, у сваю чаргу, на ядры, электроны, й г. д. Адзінства й непадзельнасьць цела й духу далося малой крывёй, ці нават безь яе.
Пастаўленае некім раней цяпер трывала стаіць на сваіх гліняных нагах, і ставіць само сябе. I няма таго, хто можа яго зваліць, ці хаця б убачыць ягонае падзеньне. Замста бытнага сталася чыннай наяўнасьцю нябытнага. Пастухі ў капшуках усясьветнай павуціны. Дом, перабудаваны ў вязьніцу, зь якой павыганялі зьняволеных.
Дзень незалежнасьці машыны не сьвяткуецца на дзяржаўным узроўні. Шрубы й поршні, правады й паўправаднікі ўсьвядомілі сваю непаўторную індывідуальнасьць. Жыцьцё аддана стараннай перадачы энэргіі ўдзячным аднаразавым плястыкавым нашчадкам. Расклад руху цягнікоў як усьвядомленая неабходнасьць, свабода.
Нічога й нікога не існуе. Існаваньне ня проста страціла сэнс, але рашчынілася ў актыўна нябытным, і ня ёсьць болей ніяк. Сэрыйныя думкі, пацалункі, мэбля, адзежа, паставы й мігі цела. Глябальны полавы акт, які паўтараецца ў любым часе й месцы, у любой форме, заўсёды тоесны сам сабе.
У свой час бытнае паставіла, і вось ужо бог з канвэера. Нябытнае стварае сусьветы з шалёнай хуткасьцю, лёгкасьцю й размахам, абставіўшы бога ня якасьцю дык колькасьцю. Атрымліваецца пакуль што надзіва квадратна. Хаця поступ — відавочны, няма сумневаў, што колькасьць кропак на цалю можна павялічваць бясконца.
Штучныя бытныя нічым ня розьняцца ад натуральнага, натуральнасьць якога даўно пад пытальнікам. У жанчыну ў нумаральным фармаце можна закахацца, зь ёй можна пераспаць, ажаніцца, і шчасьліва пражыць увесь засталы час. Ёй можна прысьвячаць элегіі, оды, лісты.
Між тым, бытнае завалена сьмецьцем, экскрэмэнтамі, памыямі й выкідамі нябытнага. Утылізацыя й перапрацоўка
ўтылю павінны праходзіць як мага больш незаўважна. Бясконцая рэінкарнацыя адкідаў з мэтай зрабіць момант выкіду й працягласьць ляжаньня ў полі зроку найкарацейшымі.
Нябытнае вызначае сьвядомасьць. Бытнае не вызначае нябытнага, г.зн. не вызначае нічога. Досыць. Мастацкі чын сусьветаў не стварае. Сусьветы ствараюць багі й машыны. Нічога мастацкага ні ў першым, ні ў другім выпадку не адбывалася, не адбываецца і не адбудзецца. Творчасьць нябытнага вывучаецца ў школах, унівэрсытэтах, шырока асьвятляецца ў прэсе, каталягізуецца й захоўваецца ў музэях.
Змагацца з машынай ня тое што немагчыма, проста няма каму. Любыя спробы бунту й супраціву яна скарыстоўвае. На сваю карысьць, натуральна. Больш за гэта, бунт, супраціў сталіся асноўным мэханізмам самапастаўленьня. Змаганьне з машынай празь небыцьцё ёю — бязглузьдзіца, бо яна — ўрэчаісьненае нябытнае.
Мастацкі чын не вызначаецца месцам і часам, але адбываецца ў канкрэтным месцы, не пазначаным на мапе, і ў канкрэтным часе, на якім не спыняюцца стрэлкі гадзіньніка. Любыя пошукі й чаканьні вырачаны на паразу. Усе сьведкі гавораць адно, і значыць — хлусяць. Між бытным і машынай назаўжды кастанэдавы прыцемкі.
Нябытнае закормлена вобразамі й архетыпамі. Вочы Вія да апошняй хвілі былі заплюшчаны. Набліжаецца новае адкрыцьцё рэчаіснасьці, хоць праўдзівей першае. Уздымаюць ягоныя веі, і ўся сукупнасьць шкляных перлінаў тупа зерыць на спустошаны краявід. У зрэнках люструецца зімная памежная шэрань, і хіба ад холаду веі могуць самкнуцца зноў.
Жыхары былой імпэрыі настальгуюць па будучыні. Чыстыя вуліцы й памытыя муры, дагледжаныя дарогі, пацалункі ў хмызах, збудаваныя вочкі й помнікі вечна жывым паэтам. Добра схаваныя ў скуру гмахаў каналізацыйныя трубы насамрэч пакрысе пераходзяць у вадаправодныя.
Горад трэба бачыць гадзіне а чацьвёртай. Вецер гоніць па зяблай асфальтавай пустэльні бязладныя рэшткі газэт, пляс466
масавых шклянак, луску трапічных фруктаў, скарыстаныя прэзэрватывы. Праз гадзіну зьяўляюцца санітары грамадзтва й вымятаюць сп’янелыя целы.
Нябытнае робіць сьмецьце, гвалт, сэкс больш чым відавочнасьцю, больш чым цэнтрам увагі, больш чым дэкарацыяй дзеяў. Нібыта прапускаючы іх у зданьнёвы цэнтар сваёй бесхрыбетнай структуры, яно насамрэч іх лягчае й утылізуе, робіць бясшкоднымі й незаўважнымі. Наданьне нобэлеўскай прэміі, ушанаваньне памяці пісьменьнікаў ёсьць ужо спосабам ня проста архівацыі паэзіі, але яе перапрацоўкі.
Плянавая зачыстка мясцовасьці, групавуха, экалягічная катастрофа на экране — гэта нешта зусім адрознае ад забойства, скляшчэньня й нафтавага возера як падзеяў бытнага. Сэнс ня проста наліваецца ў келіх нонсэнсу, але цячэ церазь ягоны край і памнажаецца да бясконцасьці як аб’ект для аматарскай відэакамэры.
Мастацкі чын выкідае з машыны й закідае назад у бытнае пры паўстаньні й пры ўспрыманьні. Першая й другая падзеі абсалютна тоесныя адна адной, і значыць адно. Нават калі гэта штучнае бытнае з сэрыйным нумарам і сэйвамі ў адпаведнай дырэкторыі. Вочы Вія, адплюшчаныя ў “Might and Magic VII”.
Вышэйпамянёныя амаль заўжды — каляровыя ксэракопіі “сапраўднасьці” — завалены сваім віртуальным брудам, там направа й налева разьлятаюцца забітыя, і дзяўчаты шырока рассоўваюць ногі. Няма прынцыповай розьніцы. Гэтае сьмецьце выклікае нешта дужа падобнае на тое, што цягне за сабой зьняісьнены арыгінал — нішто.