Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
я нічога не бачыла,я пайду
а Даніла Прусак падумаў і сказаў
і добра зробіш,Волечка
і павёў даўнёнка па сцежцы,якая вяла праз пляж.выйшаў з ім у завулак.а потым на вуліцу,рукі ў яго ўсё яшчэ дрыжэлі.а хлопчык смуткаваў
мамамамамама
і мужчына зайшоў з ім у краму,а потым паіў квасам,і выпіў сам цэлы бакал, пасля чаго абодва рушылі дадому, але яшчэ здалёк прыкмеціў у канцы іх завулка міліцэйскі “уазік” і сцяўся — няўжо яны так хутка па яго прыехалі,і што там пасля адбылося на пляжы.ліхаманкава меркаваў ён,з тым эксгібіцыяністам Сярожам, але пакрочыў далей.трымаючы за руку даўнёнка.і ўбачыў,як з фралоўскага дома.пад воклічы жанчын міліцыянты праз брамку выцягвалі збітага Кліма Фралова, a той лаяўся і вышчэрваў у крыку шырокі запэцканы крывёю рот.так што былі бачныя мноства металёвых каронак,— падышоў бліжэй,і тут Клім пазнаў яго і выкрыкнуў,раздзіраючы адной рукой кашулю на грудзях не вер ім,Даніла,я не забіваў!
а той спытаў, пакуль двое ў зялёнай форме — так званыя “агуркі” — закручвалі таму рукі і надзявалі наручнікі
ты пра што,Клім?
а той закрычаў
сястры тваёй, Любы,не забіваў! ведай гэта, a то табе навешаюць цяпер!
і тут яго ўпіхнулі ў машыну, дзверцы захлопнуліся і “варанок” ад'ехаў.
Частка чацвёртая
Зняволенне
Даніла Прусак папрасіў у следчага Кузіна зэдлік, пасадзіў на яго даўнёнка,раскрыўшы на каленях хлопчыка кніжку з коміксамі,прысеў сам,а следчаму сказаў віншую вас з бліскуча праведзенай аперацыяй, толькі вось з логікай няўвязка; сачыце за думкай: Клім Фралоў вяртаецца дадому,
які заняты чужынцамі,а забівае суседку, дык якая ў яго матывацыя — забіваць яе?
а следчы Кузін перакрывіў вусны
не вастраслоўце,іншым разам і матывацыя
не трэба — у блатных гэта проста,
не падабалася што ці “дуры” перабраў, і — гатова
і Даніла Прусак асцярожна папрасіў
мне з ім пагаварыць трэба, ён жа ўсё яшчэ ў вас,у СІЗО?
а следчы Кузін запярэчыў
гэтага нельга,дый няма яго тут,па сто першым артыкуле ў СІЗО доўга не трымаюць
і незадаволена засоўгаў па стале локцямі, а мужчына спытаў
дарэчы.пра “дур”: вы ведаеце,што ў тым фралоўскм доме той “дур'ю” гандлююць адкрыта,а вашы службы нават не варушацца?
а следчы Кузін адказаў
тое-сёе мы ведаем,але калі вы.прыкладам, дасце дзесяцігадоваму сыну тую “дур”
і пашлеце яго прадаваць на вуліцу, то мы
ў гэтым варыянце бяссільныя: няма законаў, каб дзяцей ці іх бацькоў — за краты
і тут жа перайшоў у наступ
вы ўмешваецеся ў ход следства, блытаеце нам работу,думаеце,што ваша справа — самая галоўная
а Даніла Прусак ямчэй уладкаваўся ў крэсле і сказаў сястру вы мне не вернеце.але і сапраўднага злачынцу на свабодзе пакідаць не павінны
а следчы абарваў з крывой усмешкай
а хто вы такі — даваць загады
на што Даніла Прусак азірнуўся на даўнёнка,які сядзеў на зэдліку ў той самай позе,у якой яго ўладкавалі, і спытаўся
хто мы такія — скажы,малы
а той падумаў і адказаў гугнява
мы псіхі грэбаныя
а следчы Кузін зноў пакрывіўся ва ўсмешцы не адна ваша справа на мне
патлумачыў ён незадаволена і гаварыў,гаварыў,гледзячы ў закратаванае акно,нешта нязначнае,але ў яго словах, быццам нязначных, хвосцікам тырчаў намёк на тое, што ўмешвацца ў лёс Кліма Фралова не варта, і Даніла Прусак думаў пра гэта ўвесь час, пакуль ішоў дадому, так нічога істотнага не дабіўшыся і не дазнаўшыся ад следчага Кузіна, хаця планаваў гэта, і даўнёнак плёўся побач,цяжка ўздыхаў і ўспамінаў
мамамамамама
і чарговы дзень ужо хіліўся на сход,было па-ранейшаму душна, і, хаця на даляглядзе быццам пачыналі скоплівацца хмары і нават адтуль ледзь чутна грукацела громам, — дажджу і доўгачаканай прахалоды не прыходзіла, хлопчык трывожыўся і нерваваўся, a Даніла міжволі заражаўся гэтым ад яго, а калі яны наблізіліся да жытла.то ён убачыў.што плот зноў павалены, і звыклую мітусню на фралоўскім падворку, і толькі сціснуў зубы, і вечарам, калі хлопчык заснуў, пайшоў да суседзяў,што жылі вышэй па вуліцы,і прапанаваў кожнаму толькі падысці ў названы ім час да фралоўскай брамы і моўчкі падтрымаць яго,а гаварыць з чужынцамі будзе ён сам — проста патрабуе ад іх,каб пакінулі гэтае месца.і яны сыйдуць,калі ўбачаць сілу, як тыя пацукіД нерваваўся,і паўтараў
хіба не так,сусед,хіба ты хочаш,каб згвалцілі тваю дачку ці зрабілі наркаманам сына?
але ў лепшым выпадку той-сёй абяцаў падумаць, a згоды не даў ніхто,і так па ўсёй вуліцы,хаця жанчыны скардзіліся і абураліся,бо,— гаварылі яны,— ужо і дзецям малым не стала праходу,а калі яны вяртаюцца дадому з крамы,куды іх пасылаюць па хлеб,то дзеці чужынцаў накідваюцца гуртам і адбіраюць грошы ці закідваюць небаракаў каменнем,нападаюць на малалетніх дзяўчынак і задзіраюць ім спадніцы,і гэта можа скончыцца гвалтам,але зноў толькі абяцалі падумаць.і Даніла Прусак доўга не затрымліваўся ў тых дамах,хаця даў сабе слова абысці ўсіх у радыусе
кіламетра і прасіць дапамогі, але толькі на другі дзень к вечару ў яго з'явіўся саюзнік,але і той быў нямоглы дзед,і мужчына, вядома, не стаў настойваць на сваім плане, хаця стары з дзіўнаватым прозвішчам Кніга.які жыў у доме адзін,цалкам падтрымаў яго, яны разгаварыліся, старога звалі Антон Пракопавіч,ён быў жоўты і нездаровы з твару.не меў ніводнай валасіны на шышкаватым чэрапе,але ў вачах яго раз-пораз бліскала іскра паразумення.калі ён патлумачыў мужчыну,што сеў адразу пасля вайны і цягнуў поўны “чырвонец”, бо ў вайну пайшоў маладым яшчэ хлопцам у атрад самааховы,за што з прыходам бальшавікоў “атрымаў па рагах”, але, гаварыў Антон Кніга непахісна
... я гэтую савецкую ўладу тэлеграфным слупам праз памыйную яму
і паўтараў і шкадаваў толькі, што цяжка аднаму, бо нічога не зарабіў за жыццё.хаця працы не цураўся.і гаварыў
але часу не вернеш.ужо і градку на сваім участку цяжка ўскапаць, асабліва па вясне
і запрашаў заходзіць,а даўнёнак гаварыў дзедадзедадзеда
і Даніла Прусак на другі дзень пакінуў з ім хлопчыка і завяршыў свой абход.а калі прыйшоў забіраць,то ўбачыў там згоду і што малы не сумуе.і давёў старому.чаму хлопчык такі, а потым расказаў пра гутаркі з людзьмі.і на саркастычнае запытанне старога.ці задавальняюць яго вынікі, толькі развёў рукамі, а Антон Кніга лаяўся апошнімі словамі і гаварыў
...я гэтых пенцюхоў тэлеграфным слупам праз памыйную яму
ставіў на стол талеркі, ліў туды кефір, куды потым крышыў зялёнае пер'е цыбулі і казаў
чаму гэтыя бежанцы прыйшлі менавіта да нас, а не да літоўцаў,прыкладам,чэчэнцаў
ці да эстонцаў?а таму.што іх адразу б вытурылі пляваўся і пытаў
хіба наглядчыкамі ды папугаямі на вышках
ва ўсіх тых лагерах,дзе я пабываў, чужынцы былі?не,свае ж, маць іх грэбаную.такі народ
ставіў у цэнтр стала вараную бульбу,адкуль сплывала ў столь пара,і гаварыў
і цяпер на зонах самі сваіх жа апускаюць, любімы занятак, самаеды, маць іх так і гэтак
і зноў пытаў
вось вы,можа,у нейкай ступені кніжнік, навуковец.можаце мне растлумачыць, чаму на нас хутка пляваць будуць і мець рацыю?
на што Даніла Прусак толькі крывіўся і адказваў сумна
быў такі Гумілёў,што распрацаваў тэорыю пасіянарнасці,адпаведна якой для кожнага этнасу адпушчана прыблізна тысяча дзвесце гадоў: ён,этнас,з'яўляецца,пашыраецца і мацнее,потым плаўна спадае і кансервуецца, і мы зараз не адзіныя ў сваім заняпадзе — розніца хіба што ў формах,ну,вазьміце, прыкладам, Ангельшчыну, Францыю, Нямеччыну.Нідэрланды: там паўсюдна і імкліва расце колькасць чужынцаў — тых, хто знаходзіцца ў больш актыўнай стадыі этнагенезу; адны народы паміраюць, а на змену ім прыходзяць новыя
але стары перабіў зласліва
нешта я не чуў.каб па сваей асабістай ахвоце задніцы падстаўлялі
і мужчына пагадзіўся так,супраціў павінен быць.і гэта нармальна, але ў нас яшчэ і абцяжарваючы фактар — радыяцыя.а гэта значыць,што доля разумова адсталых рэзка павялічваецца, да таго ж мы не маем сістэмы генетычнага маніторынгу
а стары спытаў
вы мне можаце прасцей патлумачыць, чым гэта ўсё нам пагражае?
і мужчына падумаў і сказаў
мяркую,мы ў стадыі этнацыду,— калі большасць імкліва дэградуе, няздатная пераадолець генетычны цяжар, дый пажылі каля тысячы гадоў,якраз у тэорыю таго ж Гумілёва ўпісваемся.хаця ёсць яшчэ і актыўная меншасць
і стары пацікавіўся змрочна
дык што — віць усім вяроўкі?
а мужчына ўсміхнуўся і сказаў
патрэбны людзі,якія яшчэ,можа,і знойдуцца, якія разумеюць сітуацыю,а натоўп агітаваць дарэмна.чым гучней ім крычаць праўду, тым больш яны тых крыкуноў ненавідзяць, бо знясіленыя не жадаюць дзеяння.хіба не так?
і стары не адставаў
і што гэта за новыя людзі з’явяцца?
і мужчына сказаў
выспявае ж нейкая рунь,бізнесоўцы ўсялякія, энергія ад іх новая
а стары не пагадзіўся
тая рунь — проста блатныя
ды прыблатнёныя — яны адзін аднаго жаруць, жор навокал стаіць,а вы пра энергію
і сачыў.каб даўнёнак еў і шкадаваў гэ-эх,нябога
і меркаваў
блатныя — яны абачлівыя і вялікія хітраваны, так што наўрад той Клім Фралоў на “макруху” проста так рашыўся: з якой нагоды?
за “шмаль”,кажаш?але і “шмаль” і “дур” жыцця не вартыя,хутчэй за ўсё падставілі зуха — ім,прыхадням,такі варыянт
з абодвух бакоў ласы
а Даніла Прусак па дарозе дадому ўспамінаў словы старога і думаў пра следчага Кузіна — чаму той маніць яму і не хоча,каб ён пабачыў Кліма Фралова.а даўнёнак трымаў яго за руку і гаварыў
дзедадзедадзеда
а Даніла Прусак абяцаў
харошы дзед.заўтра зноў да яго пойдзем
і адзначыў міжволі.што чужынцаў за апошні час стала больш не толькі на былой фралоўскай сядзібе, а і па ўсім горадзе: па двое, па трое яны шпацыравалі на вуліцах, многія з іх ашываліся ў цэнтры горада, на плошчы ля галоўнага помніка,ля шматлікіх ларкоў,а калі наблізіўся да дома, то ўбачыў, што перад фралоўскай брамай перадусім зрабілі наспех лаўку.а на ёй сядзелі ўжо некалькі дзяўчат, сярод якіх ён пазнаў і Манюкаву Рэгіну — усе яны.як ён адзначыў, былі апранутыя ў лепшыя свае сукенкі,не інакш,палілі цыгарэты і хіхікалі.а перад імі выломваліся двое з тых бежанцаў,як яны сябе называлі,ва ўзросце яго сына Ігната,толькі болып узмужнелыя ды закаснелыя і pas-nopas нешта рэзка выкрыквалі то на сваёй,то на ламанай рускай
будулагу! гуламарадубугула! бляматаюшуву! і,пасля таго як паклаў спаць малога.зноў ладзіў плот і хадзіў у хлявок то па інструменты.то па цвікі.то па новыя дошкі,бо ў плоце некалькіх ужо не хапала, і яму стала зразумела, з чаго зрабілі лаўку перад брамай, і прыбіў дошкі цвікамі і раптам здзівіўся таму, што ў тым хляўку апошнім часам нічога быццам больш не прападала, хаця замка на дзвярах ён не вешаў: стаялі на сваіх месцах старая канапа і камод,крэслы з падранай абіўкай на сядзеннях,у куце.як і раней, пры жывой сястры.ляжалі нажоўка,гэблік,граблі,матыка,пустое вядро і яшчэ розны хлам.і мужчына думаў пра гэта нейкі час,але так і не знайшоў тлумачэння,а потым цераз плот папрасіў адну з жанчын,што завіхаліся на былым фралоўскім двары,паклікаць з дому іх самага галоўнага мужчыну.а тая заўважыла мімаходзь і нядбайна