Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
ПіляПіляПіля
і трэба было дапамагчы яму апрануцца і накарміць: яна рабіла ўсё механічна.як заведзеная лялька, толькі вусны шапталі.па меры таго як яна супакойвалася
небяспеканебяспеканебяспека
а потым пайшла да суседа, які жыў з іншага боку ад фралоўскай хаты і якога звалі Іосіф Манюка — гэта было сапраўднае яго прозвішча, а наколькі ён адпавядаў яму яна б завагалася адказаць,бо Юзік.як яго тут звалі, працаваў у райспажыўсаюзе нарыхтоўшчыкам, a прасцей кажучы, старызнікам, збіраў па горадзе розны хлам, і ўвесь двор і гарод яго былі заўсёды завалены ржавымі трубамі, анучамі, сапсаванымі чыгуннымі радыятарамі, бочкамі ды розным іншым жалеззем, чаму нават адпаведную назву ці слова цяжка было знайсці, і вось яна прабралася праз увесь гэты хлам і зайшла ў дом,дзе яе сустрэла пятнаццацігадовая Рэгіна — дачка Манюкі: ужо зусім аформленая ў жанчыну, чарнавокая і з крыху выцягнутымі наперад, як і ў яе бацькі, сківіцамі — і паведаміла
а бацька дома.адпачывае
і пайшла праз вітальню наперад, адкуль ужо даносілася мармытанне тэлевізара.а потым з'явіўся і сам Іосіф Манюка; высунутыя яго сківіцы нешта жаваліД сказаў
праходзь, Люба
і тут жа спытаў асцярожна
ну,як жывеш,з чым прыйшла?
і запрасіў сесці.сеў сам на пацёртую,у плямах канапу, і жанчына пачала нервова расказваць пра тых прыхадняў-бежанцаў, голас яе задрыжаў ад хвалявання, пакуль яна гаварыла пра тое, што адбылося з ёй за апошнія суткі, але раптам нібы ачуняла, бо Манюка зірнуў убок і перабіў яе трывіяльнымі словамі
усе яны — таксама людзі
і ім жыць трэба,анягож
і адвёў вочы,а яна пасля яго слоў сцялася і зірнула на Манюку больш уважліва, але ўжо праз якую секунду збянтэжанасці знайшлася што адказацьД словы яе прагучалі,як прыхаваны ўкол гаспадару дома,калі яна вымавіла
і ты б,сусед,за Роняй сваей прыглядваў, a то ля яе занадта тыя чужынцы пачалі круціцца
але Манюка, пэўна, ужо нешта ў сваей галаве абмазгаваў.пралічыў і вырашыў,бо сказаў
што мы зробім.калі і ўлады
і міліцыя рады не могуць даць
і дадаў
а можа,і не хочуць
але яна ўжо не слухала,бо яе на ваніты пацягнула ад такіх слоў,і яна паднялася з крэсла, таропка кіўнула, развітваючыся, і пайшла, а гаспадар цягнуўся следам, жаваў выцягнутымі наперад, як у малпы, сківіцамі і гнуў сваё
усім жыць трэба,усе хочуць есці,піць,анягож а яна ішла па вузкай.заваленай смеццем і зарослай ля плота дзядоўнікам,падбелам і падарожнікам вуліцы і думала,што жаданні есці,піць і спажываць як мага болей — хіба не гэтыя інстынкты валодаюць светам, і калі свет толькі такі,дык ён варты свайго лёсу,а даўнёнак ужо чакаў яе на верандзе,бо ў сад ён,як яна адзначыла, без яе не выходзіў,і гаварыў
ПіляПіляПіля
а потым сумна ўсміхнуўся,зусім як дарослы,і сказаў мы грэбаныя псіхі
і папрасіў
кашыкашыкашы
а яна.унутрана сцепануўшыся,пацікавілася
хто табе пра псіхаў давёў?
на што даўнёнак паказаў пальцам у бок фралоўскага дома,а яна сказала
не гавары так,а то прыедзе Даніла
і будзе на цябе крычаць
і даўнёнак адразу пераключыўся
ДаняДаняДаня
а яна пайшла ў хлявок па сіта, каб працерці парэчкі хлопчыку на джэм,стараючыся не глядзець на абабраныя і абламаныя кусты і яблыні ля плота,а ля самых дзвярэй у хлявок спынілася,бо пачула адтуль галасы: спачатку дзявочы,які прасіў
ну,не трэба.не
а потым мужчынскі,які гучэў неразборліва і гугнява
бугубудубугуду
ціха прыадчыніла дзверы і ўбачыла на старой канапе, якую сама калісьці выкінула сюды з хаты, дзяўчыну ў жоўтай трыкатажнай майцы,светлавалосую,з вострым тварыкам, на якім выдзяляўся тлуста падведзены памадай рот, спадніца яе была заголена, майткі валяліся на падлозе,аголеная рука звісала з крэсла, што стаяла побач з канапай.а да яе спінай,так,што твару не было бачна, а толькі чорная валасатая патыліца, сядзеў, пэўна, адзін з тых падлеткаў, што пасяліліся ў фралоўскім доме.торкаў шпрыцом і гаварыў гугнява
ну,рука ў цябе,в натуре,“дарогу” не знайсці зноў торкаў, а жанчына праз прыадчыненыя дзверы назірала ўсё гэта і стаяла так з паўхвіліны, пакуль урэшце яе ўбачылі, пасля чаго дзяўчына падхапілася на канапе і абцягнула ногі сукенкай,але хлопец стрымаў яе палахлівы імпэт і.нахабна вышчарыўшы ў залатых каронках зубы на цёмным, вузкалобым твары, на якім, здаецца, валасы раслі ад самых брывоў, абарваў
тусуй ты адсель на х...,сука старая
спрытна падскочыў да дзвярэй і захлопнуў іх знутры бугубудубугуду
яшчэ гугнеў ён там і мацюкаўся,а яна ўжо бегла да веранды, дзе, як ведала, стаяла ў шкапчыку бутэлька з бензінам, адшукала і, не памятаючы сябе, кінулася назад,да хляўка.вырвала зубамі корак і лінула з бутэлькі на дзверы і на сцены.але запалак у кішэні фартука не знайшлося, і яна зноў памкнулася на веранду, а калі вярталася, ўбачыла дваіх — зусім не тых дзяўчыну і хлопца, а іншых падлеткаў,— на яе погляд,з дома,які быў прыбудаваны за фралоўскім: чорнавалосых,у спартыўных касцюмах,адзін трымаў у роце цыгарэту,і ўвогуле падлеткамі іх можна было назваць умоўна,бо яны былі па-мужчынску дужыя і,пэўна,ужо галіліся; і раптоўная здагадка маланкай працяла яе: яны ж чакаюць сваёй чаргі,і стаялі за хляўком з паўночнага боку — там ёсць маленькае акенца,і цікавалі праз яго на тое, што робіцца ўнутры,і рукі ў яе затрэсліся,калі яна вы-
цягвала з карабка запалку,але падлеткі схапілі яе і вырвалі карабок
ты,бабуля,ішла б дадому
сказаў адзін,а другі толькі засмяяўся
ты свае адбегала
але раптам дадаў здзіўлена
ай! яна ж падпаліць хацела!
і піхнуў нагой напалавіну пустую бутэльку на зямлі бензін.чуеш?
і яны загергеталі нешта па-свойму,а яна пачала вырывацца і ўрэшце вырвалася з іх учэпістых рук, але тут на фралоўскім падворку бразнула брамка і пачуліся ўсхваляваныя галасы,раптам стала ціха,а потым зноў пачаўся вэрхал.і яна зірнула праз павалены плот і са здзіўленнем убачыла Кліма Фралова,які стаяў у сваім двары і шчэрыў вузкагубы жабін рот, і бровы яго — шырокія і чорныя, зусім як у бацькі-нябожчыка — былі з непаразуменнем узняты.а вакол яго ўжо бегалі, то хапаючы яго за кашулю, то запрашаючы ў дом — разбірацца,і пайшла на веранду,дзе дзіцё даўно чакала яе і адразу пачало сваё
кашыкашыкашы
і яна паставіла на пліту каструлю з вадой,насыпала ў яе рыс,адкруціла вентыль балона і запаліла газ — рукі ў яе дрыжэлі
зараз,зараз
гаварыла яна хлопчыку, знайшла пачак пячэння на вось.пакуль
і даўнёнак выхапіў у яе з рук пачак і зашамацеў абгорткай.а яна ліхаманкава думала пра адно — што ёй цяпер рабіць, пакуль не прыехаў Даніла, і што будзе, калі ён прыедзе, — раптам згадалася ёй — што тады будзе: мо яны з'едуць.бо ў фралоўскі дом вярнуўся гаспадар,і нервова хадзіла па верандзе,а хлопчык вымаў з пачка адну пячэніну за другой і смуткаваў
ПіляПіляПіля
і яна да самага вечара хадзіла каля дома: было горача, даўнёнак упарта не выходзіў, а, пагуляўшы са сваімі цацкамі.скруціўся ў кутку, як шчанё,і заснуў,
і ўрэшце сонца пачало закатвацца за цемную рысу далягляду, і адразу з фралоўскага дома пачулася музыка — уключылі магнітафон з расейскай папсой,загудзелі маторы аўто, якія пад'язджалі і праз нейкі час ад'язджалі
буруламдамтамдулубам! турузамрамшамтубудам!
чула яна,глытаючы таблетку транквілізатара, а потым з фралоўскага дома выйшаў п’яны Клім з цыгарэтай у зубах і,адышоўшы некалькі крокаў да паваленага плота,стаў мачыцца прама на зямлю.але яго зноў павялі, паляпваючы па плячы,у дом,і яна разбудзіла хлопчыка,пагуляла з ім.пакарміла і паклала яго ў ложак,і надышла ўжо ноч.калі яна знайшла свечку,запалкі і рушыла да хляўка.дзе было ціха; яна спынілася ў дзвярах, і зноў пачуццё страху ахапіла яе, але жанчына ступіла ўнутр і пачала ў святле агеньчыка ўзірацца ў цемру,а потым асцярожна пакрочыла наперад.трымаючы свечку ў руцэ крыху збоку.і цемра згусцілася за яе спінай,а затым яна быццам пачула шолах,з-за пляча яе дзьмухнула паветрам,полымя замігацела і пагасла,і адразу цемра агарнула яе.
Частка другая
Злачынства
Чалавек па прозвішчы Даніла Прусак выцягнуў з паштовай скрыні канверт, які быў надарваны, бо са скрыняў кралі,пэўна,і гэтым разам праверылі.ці ёсць што каштоўнае,але ліст пакінуліД мужчына пазнаў почырк сястры Любы, паклаў канверт у кішэню, падняўся да сябе на ліфце, адамкнуў ключом дзверы кватэры, дзе жыў апошнім часам з сынам.бо жонка з'ехала.каб даглядаць сваю хворую маці, і мусіла заставацца з ёю ўжо да канца.як яны і вырашылі перадусім; яна часам тэлефанавала з далёкага.на паўночнай мяжы,горада і, пасля кароткіх пытанняў, звычайна гаварыла з трывогай:
ты толькі не запі там
быццам ён запіваў — такога ні разу не здаралася,— і
калі ён запэўніваў, што не збіраецца,крыху супакойвалася і дадавала
ужо патрываем, Даня,даруй
і вось цяпер мужчына сеў у крэсла і пачаў чытаць ліст — цішыня агортвала яго,і сястра спачатку паведамляла звычайнае,а потым пра хлопчыка,і тут мужчына па прозвішчы Даніла Прусак пацмокаў вуснамі і сказаў уголас
лепш бы яму не бачыць гэты свет,
бо тут часам здаровыя ў сіло лезуць
і пахітаў галавой, бо неяк асабліва шкадаваў і любіў даўнёнка, як свайго крэўнага, за незвычайную дабрыню, рахманасць і даверлівасць, нібы ў свойскай жывёлы,і чытаў далей ліст,у якім сястра быццам збілася на другаснае, але тут пачыналася незразумелае, думкі яе нібы ахапіла ліхаманкай, хаця яна стрымлівала сябе,і ён перачытаў абзац усярэдзіне,які выклікаў у яго неспакой і дзе гаварылася,што
“...засяліліся побач чужынцы,ніхто іх раней не бачыў,— набрыдзь,панаехалі да іх яшчэ ўсякія.паводзяць сябе непрыстойна, ужо не ведаю,што і рабіць,бо не маю сіл абараніць сябе і хлопчыка,ты б параіў што, Даня,ты ў сталіцы,ведаеш больш,а я простая настаўніца,тут у нас стала зусім дзіка, мне страшна...”
потым склад пісьма стаў больш роўны, але быццам хвароба ўжо выявіла сябе, ён адчуў гэта і, ведаючы стрыманы характар сястры,зразумеў,што ёй сапраўды блага ад нечага незразумелага яму, і вырашыў узяць адпачынак (яму былі вінны тыдзень яшчэ за мінулы год) і неадкладна паехаць.а пакуль паведаміць пра гэта сыну.які якраз адчыніў дзверы і буркнуў нешта замест прывітання і кпіў нязлосна
а,ты дома,хм,так,нешта рана,светла ж яшчэ, ці гэта такая будучыня надышла светлая, а мо цябе скарацілі?
быццам незадаволена гаварыў яго васемнаццацігадовы сын Ігнат, скідаючы красоўкі і куртку, і Даніла