Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
ЮРЫ СТАНКЕШЧ
lURy STANKEVICH
Апладненне ёлупа
Раманы, аповесці, апавядапні
Мінск Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” 2005
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4 Бел)-44
С 76
Станкевіч 10.
С 76 Лпладненне ёлупа: раманы.аповесці, апавяданні/ІОры Станкевіч. — Мн.: Рэд.газ. “Настаўн. газ.”,2005. — 560 с.
ISBN985-6778-01-8
Выданне ўключае ў сябе наватарскую, адметную па форме прозу пісьменніка Юры Станкевіча. Рэчаіснасць твораў, розяабаковых па тэматыцы і праблемах, ініпым разам раскрываецца ў прытчавым ці фантастычным ключы, жорсткія рэалыіыя сітуацыі мяжуюцца з фантасмагорыяй. Шматаблічны свет, які адлюстроўвае надзёяныя пытанні сучаснасці.прымушае да роздуму і будзіць уяўленне.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4 Бел)-44
ISBN 985-6778-01-8
© Станкевіч Ю.,2005
© Рэдакцыя газеты
“ІІастаўніцкая газета”,2005
Раманы
Ліст у галактыку “Млечны шлях”
Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн
Любіць ноч — права пацукоў
Ліст у галактыку “Млечны шлях”
He ўсе мы памром, але ўсе мы зменімся.
Апостал Павел
“Запамінайце”, — гаварыў ён.
Вучні амаль не слухалі яго, але Настаўніка гэта непакоіла мала. “Калі хоць адзін з іх засвоіць, задасць сабе пытанне і зацікавіцца — то, значыць, яго існаванне і яго праца маюць рацыю”. “Запамінайце, — гаварыў ён, — і вы калі-небудзь усвядоміце прызнанне неабавязковасці жыцця ў Космасе, дзе ў часе і прасторы — толькі мёртвыя асколкі, попел і водсвіты каласальнейшага фейерверка, які быў учынены невядома кім і невядома дзеля чаго пятнаццаць мільярдаў гадоў таму, і які мы называем Вялікім Выбухам. Толькі два адсодкі Сусвету — “наша” матэрыя, усё астатняе — цёмная існасць. Магчыма, там зараз і вызначаецца далейшы лёс Сусвету невядомымі нам сутнасцямі, пра якія мы нічога не ведаем. Увогуле, я выкладаю вам прафанічную, на наш час, навуку, але, калі хто з вас будзе прагнуць ведаў, то даведаецца значна больш”. Настаўнік спыніўся і агледзеў вучняў. “Запішыце, — гаварыў ён. — Зямля і восем іншых планет рухаюцца вакол Сонца. Мы з вамі жывем на Зямлі, трэцяй ад свяціла планеце. Яе насельніцтва — больш як 6 мільярдаў асоб. Мы з вамі — з іх ліку.
Частка 1. Інтэрпрэтацыя казусу
Трое мужчын у аўто ехалі моўчкі. Адзін з іх быў пасажырам. Ля вакзала аўто спынілі,і той,хто сядзеў ззаду,побач з пасажырам,суха сказаў таму,паўабярнуўшы чыста паголены.плоскі і ў чымсьці няўлоўна мужыкаваты твар:
— Цяпер сядзеце ў цягнік і паедзеце ў заходнім напрамку да станцыі Лясная. Спадзяюся, вы разумееце, што адтуль вам найбліжэй да дому. Я вазьму вам білет і пасаджу ў вагон. Праваднік будзе папярэджаны, так што не спрабуйце выйсці раней ці пазней.
На парослым шматдзённай шчэццю, непаголеным твары пасажыра прамільгнула недаўменне.
— Лясная? Хіба я не магу сысці з цягніка там, дзе захачу?Я здолеў бы дабрацца да дому і на якой спадарожнай. Урэшце,гэта мой клопат: а раптам я дзе затрымаюся.
Кароткая паўза імкліва напоўнілася напружаннем.
— Нам загадана транспартаваць вас за стокіламетровую зону,— быццам неахвотна патлумачыў на незадавальненне пасажыра суправаджаючы. — Там вы ўжо вольныя ў сваіх рашэннях. А зараз пойдзем разам. І,спадзяюся,вы не будзеце ствараць шум,бо ў свеце і так яго зашмат.
Вадзіцель застаўся, а двое мужчын: адзін у шэрым касцюме.светлай кашулі і не зусім удала падабраным галыптуку, другі — у відавочна пакамечаных пінжаку і штанах,рушылі да білетных касаў. Там суправаджаючы купіў білет, зірнуў на гадзіннік, мужчыны спусціліся ў падземны пераход, а потым падняліся на перон,дзе адразу знайшлі патрэбны цягнік і вагон.
— Шчаслівай дарогі. I жадаю вам добрага анёлаапякуна,скажам так.
Пасажыр здзіўлена ўтаропіў вочы на сялянскі твар суправаджаючага, бо спадзяваўся на якое тлумачэнне ці нават на ўсмешку,але не выявіў і апошняй.
— Анёла?— перапытаў ён неўразумела.
— Вы ж верыце ў іх існаванне. Так?
Пасажыр паціснуў плячыма.
— Магчыма. Вы ж таксама існуеце.
Суправаджаючы хмыкнуў.адступіў на бок і глядзеў, як пасажыр падняўся па прыступках у тамбур і знік у вагоне, пасля чаго зноў зірнуў на гадзіннік, сказаў, нахіліўшыся, некалькі слоў правадніцы і хвілінупаўтары чакаў,пакуль цягнік кранецца. Толькі тады выцягнуў з кішэні яшчэ рэдкі ва ўжытку мабільнік, адышоў за калону,набраў нумар і хутка.стараючыся не акцэнтаваць увагі людзей, што рухаліся вакол яго па пероне.сказаў у слухаўку:
— Вагон нумар сем. Канцавы пункт,як і мяркуецца,станцыя Лясная. Магчымыя варыянты.
...Між тым, апынуўшыся ў вагоне, пасажыр знайшоў сваё месца і сеў. Ён не стаў прыглядацца да спадарожнікаў,а заплюшчыў вочы і дазволіў целу.няхай сабе і адносную ў такіх абставінах.свабоду. Было душна, але мужчына падавіў у сабе жаданне зняць пінжак, бо ўспомніў пра сваю брудную кашулю і пра тое, што не галіўся і не мыўся ўжо некалькі дзён. Ён спачатку вырашыў,што тут,у цягніку, мусіць задрамаць, але нервовая ўзрушанасць, якая валодала ім, нараджала ўвесь час самыя розныя, палярнага кшталту думкі. Гэта былі думкі і пра нечакана вернутую яму волю,бо,меркаваў ён,няма нічога больш значнага для чалавека, чым яго ўласная свабода і магчымасць рухацца ў любы бок і рабіць тое, што адпавядае асабістым намерам і жаданням. Тое,што яго затрымалі і некалькі дзён вадзілі на допыты.а цяпер неспадзявана адпусцілі — зараз не выклікала ў пасажыра ні здзіўлення,ні крыўды,ні нянавісці. Ён сам быццам спарадзіў выклік, і бездань, куды ён неабдумана кінуў позірк,раптам зірнула ў адказ яму ў вочы. Хіба не гэта меў на ўвазе следчы — той самы.які суправаджаў яго і які загаварыў з ім пра анёла. Што ён меў на ўвазе? — меркаваў пасажыр. Апошні раз яго вадзілі на допыт днём раней.з раніцы. Так,з раніцы,днём раней.
...Рукі.калі яго вялі па доўгім.пакручастым калідоры, былі за спінай, але без кайданкоў. Толькі на вочы яму надзелі чорную гумавую стужку-павязку, з мэтай, пэўна,не дапусціць.каб вязень што-небудзь бачыў у ча-
се вандроўкі з камеры ў кабінет следчага. Яго,аслепленага, вялі двое канваіраў: адзін ішоў збоку, крыху наперадзе, другі за спінай. Менавіта той,што ішоў ззаду, раз-пораз падаваў голас: “ідзіце прама”, “хутчэй!, “направа”, “налева”, “стойце”.
— Стойце.
Зняволены спыніўся, і павязку з яго вачэіі адразу знялі. Ён убачыў сцяну.пафарбаваную ў светла-карычневы колер,а ў ёй — дзверы, абабітыя цёмнай падрапанай скурай. Пад ручкай на зашмальцаванай паўзгнілай вяровачцы вісела кардонная, перагорнутая чыстым бокам таблічка. Пярэдні канваір націснуў на ручку, адчыніў дзверы, зайшоў і амаль адразу ж, праз некалькі секунд.выйшаў; пасля чаго кіўком даў знак, што шлях свабодны.
— Уваходзьце.
Зняволены ўвайшоў у кабінет і адразу ўбачыў масіўны кароткі стол,следчага за сталом, прыкручаны да падлогі металічны зэдлік, у якім толькі сярэдзіна была драўляная,і,што яго кожны раз здзіўляла,— намаляванае на сцяне акно, а ў ім — малюнак неба і птушку, што лунала ў гэтым яркім ад сонечных промняў небе. Справа ад псеўдаакна грувасцілася шафасейф, а злева — невялікі двух’ярусны столік з камп’ютарам і магнітафонам. Вочка індыкатара магнітафона свяцілася. На стале стаялі напалову наліты вадой пласцікавы графін і пласцікавая конаўка. У попельніцы —■ аніводнага недапалка. Ледзь чутна пад самай столлю гудзеў кандыцыянер, але паветра ўсё роўна было задушлівым і вільготным.
У следчага быў плоскі сялянскі твар, які амаль не запамінаецца, і кароткі “вожык” цёмных валасоў. Ад яго,на першы погляд,веяла добразычлівасцю, але добразычлівасць праз хвіліну-другую пралічвалася вопытным вокам.як даволі робленая і,калі даследаваць у гэтым напрамку, то бачна было нешта зменлівае і здрадлівае, што існуе часам у душах некаторых людзей. Нават у большасці з іх.
— Можаце сесці.
— He заракаюся. У нас усё можа быць,— вяла,з намёкам на каламбур,адказаў паддопыны,нялоўка сеў на пашарпаны зэдлік і пачаў узірацца ў псеўдаакно. Асабліва прагна і ўважліва ён разглядаў намаляваную невядомым мастаком вялікую драпежную птушку.
— Чагосьці тут не хапае,— урэшце кіўнуў ён на малюнак,— доменнай печы,напрыклад,ці дзяўчыны-камсамолкі... Дарэчы, навошта вам гэта драматычнасць: павязка на вочы,вышук,допыты?Я — не злачынца.
— Ваша імя.імя па бацьку і прозвішча?
— Вы пыталіся ў мінулы раз,хіба забыліся?У вас жа ўсё запісана,— адказаў зняволены,але ўжо без спроб на гумар,а з ноткай раздражнення.
— I ў пазамінулы,— згадзіўся следчы. — Такі парадак. He будзем парушаць традыцыю. He цягніце час.
— Корбат Андрэй Васільевіч.
— Год нараджэння?
■— Адна тысяча дзевяцьсот пяцідзесяты.
— Месца нараджэння?
— Пасёлак Кмін.
— Нацыянальнасць?
— Беларус.
— Прафесія?
— Выкладчык. Выкладаю на базе сярэдняй школы фізіку,астраномію.
— Сацыяльнае паходжанне?
Зняволены моўчкі паціснуў плячыма.
— He з улюбёных вашай уладай люмпенаў — вінаваты,што тут зробіш. Бацька — інжынер на чыгунцы. Маці — настаўніца. Але бацькоў не выбіраеш, як не выбіраеш сабе расу,народ,нацыянальнасць...
— Згода.згода,— ледзь заўважна усміхнуўся куткамі вуснаў следчы. — Толькі ўлада,дарэчы,у нас агульная...
Ён раптам узняў вочы ад папераў на стале і зірнуў зняволенаму па прозвішчу Андрэй Корбат проста ў твар. Гэта быў твар са звычайнымі антрапаметрычнымі паказчыкамі. Следчы бачыў перад сабой вельмі стомленага чалавека трыццаці-трыццаці пяці год: вочы шэрыя,нос прамы,падбароддзе нармальнае,рот такса-
ма.лоб шырокі,мочкі вушэй — таксама звычайныя,без прыкмет па Ламброза. Валасы русыя,шорсткія.
Нібы імклівы сонечны зайчык, усмешка знікла з куткоў вуснаў следчага. Так летам, у яркі, сонечны дзень раптам дыхне халодным паўночным ветрам, прымушаючы падарожніка ўзняць каўнер лёгкадумнай курткі і схаваць рукі ў кішэні.
— А зараз раскажыце ўсё зноў,і як мага падрабязней,— сказаў следчы. — Як і пры якіх абставінах вы сустрэліся з астранаўтам В. і перадалі яму так званае пісьмо ў Галактыку?
Запанавала непрацяглая паўза,паддопытны збіраўся з думкамі.
— Вы не можаце і далей так упарта ажыццяўляць следства,каб пакараць мяне ў далейшым, няхай і праз суд.толькі за думкі.за намер. Учынкаў жа не было? — нарэшце азваўся ён. — Пісьмо — не ўчынак.
Вось тут вы памыляецеся. Вашае пісьмо-зварот у Галактыку — самы натуральны ўчынак. Хіба не вы сачынілі яго і перадалі астранаўту В.? Яго, астранаўта, тлумачэнне пры нас,і арыгінал вашага ліста таксама. Як бачыце,мы нічога і нікога не прамінулі.